Значымыя часткі слова. Змяненне і ўтварэнне слоў



Дата канвертавання16.07.2016
Памер16.03 Kb.
Значымыя часткі слова. Змяненне і ўтварэнне слоў

Варыянт І


1.Выпішыце значымыя часткі слова.

Аснова, лексіка, канчатак, арфаграма, прыстаўка, словаўтварэнне, корань, правіла, суфікс.


2. Што такое марфема?
3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Выдзеліце корань у аднакаранёвых словах.

Грукне стрэл – і ... яго бліскавічным агні П...рамогі абрысы ты ...бачыш на міг. (П.Панчанка).

Раніцай горад зно... закала...іўся ад выбухаў і страл...ніны. (А.Якімовіч). Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлопец Максім, надзвычай меткі стр...лок. (М.Машара). Увесь дзень танкісты перастрэльваліся з немцамі, не...ярпліва чакалі падыходу п...хоты. (І.Мележ).
4. Запішыце ( устаўляючы прапушчаныя літары) словы ў два слупкі: формы аднаго слова і аднакаранёвыя словы.

Сад, садок, саджу, садз...ш, садочак, садзім, садзіце, пераса...ка, садовы, садз...ць.


5. Скласці словы па наступных схемах: Запішыце з імі сказы.

  • Прыстаўка + корань + суфікс + канчатак;

  • Корань+ суфікс + канчатак;

  • Корань + канчатак;

  • Корань + суфікс.


Значымыя часткі слова. Змяненне і ўтварэнне слоў

Варыянт ІІ


1.Выпішыце значымыя часткі слова.

Марфема, аснова,лексіка, канчатак, арфаграфія, прыстаўка, словаўтварэнне, корань, суфікс.


2.Што такое словаўтварэнне?
3. Спішыце,устаўляючы прапушчаныя літары. Выдзеліце корань у аднакаранёвых словах.

“Прачытай, што ты там накрэмза..., пісар ты мой”,- не выцерпеў дзед. (З.Бядуля). Я бая...ся, каб Барыс зусім не кінуў пісаць. (З.Бядуля). Загінулі таксама апав...данні Багушэвіча, яго перапіска з многімі выдатнымі суайчыннікамі. ( А.Мальдзіс). Паставі...шы подпіс і дату, Алік прачытаў напісанае з пачатку. (А.Кулакоўскі).


4. Запішыце (устаўляючы прапушчаныя літары) словы ў два слупкі: формы аднаго слова і аднакаранёвыя словы.

Мост, мос...ік, мос...іка, мос...іку, м...сточак, маставы, мос...ікам, масціць.


5. Складзіце словы па наступных схемах: Запішыце з імі сказы.

  • Прыстаўка + корань + суфікс + канчатак;

  • Корань+ суфікс + канчатак;

  • Корань + канчатак;

  • Прыстаўка +корань + суфікс.

: ~dsch4 -> Distanc -> bel -> doc G -> 5kl
bel -> 1. Згрупуйце словы па характары ўзаемаадносін паміж гукамі. Назавіце гэтыя з’явы. Якое слова лішняе? Растлумачце
bel -> Тэст па тэме “складаны сказ” Адзначце нумары складаных сказаў
5kl -> 1. Колькі літар у сучасным беларускім алфавіце? а 31; 6 32; в 33; г 34. Выберыце правільны адказ
5kl -> 1. Параўнайце пары слоў і вызначце, у якіх неабходна ўставіць літару д, а ў якіх дз
5kl -> Асноўныя спосабы ўтварэння слоў
doc G -> Тэст. Прыслоўе Адзначце правільнае сцвярджэнне
5kl -> Заданні. Правапіс У,Ў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка