Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Тэма. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Мэта



Дата канвертавання09.01.2017
Памер39.89 Kb.
Факультатыўны занятак

па беларускай мове ў 11 класе



Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

Тэма. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

Мэта. Падагульніць веды вучняў пра спосабы перадачы чужога маўлення, афармленне на пісьме канструкцый з простай мовай. Замацаваць навык правільна ставіць знакі прыпынку ў сказах з простай мовай. Удасканальваць здольнасць будаваць канструкцыі з простай мовай у адпаведнасці з задачамі выказвання.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя па тэме, карткі з заданнямі.

Ход занятка:

І. Арганізацыйны момант.

ІІ. Актуалізацыя набытых раней ведаў. Вызначэнне тэмы і мэты занятка.

Гутарка з класам.

  • Якія існуюць спосабы перадачы чужой мовы?

  • Якім чынам у сказ уводзіцца простая мова?

  • Расстаўце знакі прыпынку ў схемах:



Слайд


А П / А П / А П

А або А або А

П П П

П а / П а / П а

П а / П а / П а

П а П

П а П

П а П

П а п

П а П

П а П

П а П

П а п

П а і а П




А П а



Слайд
Самаправерка.




  • У якіх схемах вы не змаглі правільна расставіць знакі прыпынку?

Настаўнік абвяшчае тэму, а вучні акрэсліваюць задачы занятка праз дзеясловы: паўтарыць, замацаваць,паглыбіць.
ІІІ. Праца па тэме занятка.

Заданне 1. Выбарачны дыктант. Запісаць пад дыктоўку сказы, размяркоўваючы сказы з простай мовай і сказы з ускоснай мовай.


Простая мова

Ускосная мова










  1. “Няма такіх кніг, у якіх нельга было б чаму-небудзь навучыцца”, – пісаў С. Будны.

  2. Вальтэр сцвярджаў, што чытанне ўзвышае душу.

  3. В. Гюго зазначаў: “Творца кнігі – аўтар, творца яе лёсу – грамадства”.

  4. Якуб Колас неаднаразова напамінаў, што тварэц мовы – народ, а задача пісьменніка – у фарміраванні, у адборы лепшага, у прывядзенні мовы да літаратурных нормаў.

  5. Настаўнік сказаў Сцёпку, каб той не пакідаў навукі: у яго вялікія здольнасці да яе.

Узаемаправерка.
Слоўнікавая хвіліна па тэме “Правапіс складаных прыметнікаў”.
Заданне 2. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і схемамі:
Слайд


1. Хто яшчэ хоча выступіць звярнуўся да прысутных старшыня сходу.

2. Харошая галава ў хлопца гаворыць Каляда і ўдакладняе міністэрская.

3. Можна не чакаючы адказу зайшла дзяўчына і з парога прадставілася мяне завуць Аня.

4. Ад працы гаварыла Ганна сыну чалавек ніколі горшым не робіцца.

5. Ляўчук крыкнуў бяжым і яны прыгнуўшыся пабеглі да ўзлеску.


А. “П, - а і а: - П”.
Б. “П?” – а.
В. “П? – а і а: - П”.
Г. “П, - а, - п”.
Д. А: “П!” – а.

Адказ: Слайд




Заданне 3. Якой схеме адпавядае сказ?
Слайд
Больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у дзяцінстве, гаварыў адзін з самых выдатных сыноў нашага народа, яго вялікі пясняр Янка Купала і дадаваў я з казак навучыўся беларускай мове.

  1. А: “П”;

  2. “П,” – а;

  3. “П, - а. – П”;

  4. “П, - а і а: - П”;

  5. А: “П”, - а.

Адказ: Слайд


Заданне 4. Выканайце камп’ютэрны тэст “Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай” у раздзеле “Дыягностыка” ў рэжыме “Кантроль”.
ІV. Карэкцыя ведаў па тэме.

Прапануюцца карткі з заданнем:


Знайсці сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі, адрэдагаваць і запісаць правільны варыянт.
1. Чытаю радкі В.К. Бялыніцкага-Бірулі: “Нідзе на поўдні няма такой шматфарбнай, урачыстай вясны, як у нашых краях”.

2. “Скажы ты, якое дзіва! – прамовіў дзядзька расчулена, – такое, мне здаецца, не можа намаляваць найлепшы мастак”.

3. “Дабро – адзіная сіла, здольная зрабіць чалавека высакародным” – гаварыла мне некалі маці.

4. “Хворым дрэвам, – гаварыў мне бацька, – як і хворым людзям, трэба дапамагаць”.

5. “А я хачу быць доктарам, – кажа малодшы сын і дадае – Хачу людзей лячыць, дарыць ім надзею”.

6. Ігар Васільевіч выслухаў нас уважліва, пасля ўсё ж запытаўся: – “Вы нічога не пераблыталі?”

7. “Без навукі і лапця не спляцеш, – часта гаворыць дзед і дадае: – А вучоны з пяску вяроўку саўе”.
V. Падвядзенне вынікаў занятка. Зварот да пастаўленых у пачатку занятка задач.
VІ. Рэфлексія.

Сёння на ўроку:



  1. Я зразумеў(ла), што пра многае я ведаў(ла), напрыклад...

  2. Мне здалося цяжкім...

: downloads -> metod -> bel -> met skarbonka
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> Лістапада 2012 года
met skarbonka -> Урок па творы Петруся Броўкі «Зямля Беларусі» (урывак з паэмы
met skarbonka -> Крылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы
met skarbonka -> Заданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення-апісання знешнасці чалавека
met skarbonka -> Інтэлектуальная гульня “Лепшыя беларусазнаўцы”
met skarbonka -> Урок па тэме : "Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-"
met skarbonka -> Конкурс для вучняў 5 6 класаў Гульня "Шчаслівы выпадак"
met skarbonka -> Урока па беларускай мове ў 9-ым класе па тэме "Адасобленыя акалічнасці" Тэма ўрока :"
met skarbonka -> «Алімпійскія» гульні па беларускай мове




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка