Зварот да дзяржаў-удзельніц ес І ўстаноў ес па візавай палітыцы ў адносінах да грамадзян Беларусі



Дата канвертавання04.07.2016
Памер17.93 Kb.



Зварот да дзяржаў-удзельніц ЕС і ўстаноў ЕС па візавай палітыцы ў адносінах да грамадзян Беларусі.

З нагоды пачатку саміту Усходняга партнёрства ў Вільні,



Грамадская кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”,

А. Адзначаючы з ухвалай, што заахвочванне кантактаў паміж людзьмі з дапамогай лібералізацыі візавага рэжыму з'яўляецца адным з прыярытэтаў Усходняга партнёрства;

В. Назіраючы за тым, што колькасць шэнгенскіх віз, выдадзеных у Беларусі стала расце, ад часу рэзкага падзення ў 2008 годзе, але попыт беларусаў на шэнгенскія візы яшчэ не задаволены;

С. Падкрэсліваючы, што доля тых, каму адмовілі ў шэнгенскіх візах, у Беларусі з'яўляецца самай нізкай у рэгіёне і адной з самых нізкіх у свеце (0,51% у 2012 годзе);

D. Адзначаючы са шкадаваннем, што, улічваючы адсутнасць добра ўсталяванай сістэмы знешніх пастаўшчыкоў паслуг, некаторыя консульскія ўстановы дзяржаваў ЕС у Беларусі з цяжкасцю апрацоўваюць колькасць заяў на візы, што расце, і тысячы беларускіх заяўнікаў павінныя несці выдаткі, што ў некалькі разоў перавышаюць стандартны візавы збор 60 еўра;

1. Вітае неаднаразовыя заклікі Рады і Парламенту да дзяржаваў ЕС, у якіх заахвочваецца выкарыстанне існуючых механізмаў, прапанаваных Візавым кодэксам ЕС, дзеля палягчэння працэдур выдачы віз для грамадзян Беларусі;

2. Вітае планы Камісіі па прапанове ўнясення паправак у Візавы кодэкс ЕС для палягчэння працэдуры выдачы віз для законапаслухмяных падарожнікаў у краіны ЕС;

3. Выказвае шкадаванне, што з палітычных прычынаў беларускі ўрад не рухаецца ў кірунку лібералізацыі візавага рэжыму з Еўрапейскім Саюзам і не уводзіць рэжым Малога памежнага руху з Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Польшча;

4. Заклікае дзяржавы ЕС заставацца прыхільнымі да выкарыстання гнуткасьцяў Візавага кодэксу ЕС, у тым ліку выдачы большай колькасці шматразовых віз з тэрмінам дзеяння ад шасці месяцаў да пяці гадоў (што прадугледжана існуючым Візавым кодэксам) і скасавання візавых збораў для асобных катэгорый грамадзян;

5. Заклікае дзяржавы ЕС, што маюць консульскія ўстановы ў Беларусі, узяць удзел у абмеркаванні з беларускімі ўладамі нармалізацыі дзейнасці знешніх пастаўшчыкоў паслуг для таго, каб палегчыць працэс апрацоўкі заявак на візы для консульскіх устаноў і паменшыць візавыя выдаткі, якія кладуцца на беларускіх грамадзян.

Кантактная асоба: Мар’яна Суткене, Belarus Watch, info@novisa.by




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка