Звесткі пра асаду замка сокал І жорсткасці ў час лівонскай вайны



Дата канвертавання18.06.2016
Памер48.85 Kb.
ЗВЕСТКІ ПРА АСАДУ ЗАМКА СОКАЛ І ЖОРСТКАСЦІ Ў ЧАС ЛІВОНСКАЙ ВАЙНЫ (ПАВОДЛЕ ХРОНІКІ Р. ГЕЙДЭНШТЭЙНА)
Пасля захвата Полацка (29.VШ.1579), каб заспакоіць памыліўшаеся ў сваіх надзеях аб багатай здабычы войска, ка­роль Стэфан Баторый абдараваў яго ў падвойным размеры.

У Полацкім краю трымаліся яшчэ замкі Сокал, Туроўля і Суша. Няможна было заспакоіць гэтай краіны да таго часу, пакуль не будуць узяты гэтыя замкі. Больш за усё непакоілі караля Сокал і Туроўля. Справа ў тым, што Сокал ляжаў па дарозе ў Пскоў і атрымліваў адтуль значную дапамогу. Кароль непакоіўся, каб адтуль не падышлі новыя сілы і не з'явілася якое-небудзь больш сталае прадпрыемства, Туроўля, што ляжала над Дзвіною, давала магчымасць ворагу рабаваць усю гэтую краіну. Пад Сокал кароль паслаў Мелецкага, які ўзяў з сабой польскую конніцу і пяхоту і навярбаваных немцаў.

Тым часам Мелецкі падышоўшы пад Сокал, многа там цярпеў, бо дажджы пазалівалі дарогі і не хапала правіянта. Кароль выслаў па рацэ Дзвіне пушкі ў Дрысу, якая ляжала пры зліцці Дрысы і Дзвіны, а адтуль Дрысаю пад Сокал. Пад Сокалам нашых затрымала рака Дрыса, бо пераносны ковенскі2 мост за­ставаўся ў Полацку для перавозу правіянта, а другі ў хуткім часе зрабіць было цяжка.

Не гледзячы на гэта ваявода Браслаўскі Ян Збаражскі з часткаю конніцы пераплыў раку і стаў на другім баку на да­розе да Пскова. Нікалай Уравецкі, выдатны ротмістр, данёс Мелецкаму, што ён мае сродак для пераправы войска на другі бок. Ён пабудаваў з вялікіх бэляк плыты, перавязаў іх ланцугамі, і войска легка перайшло па ім.

Маскоўскае войска, бачачы, што не здолее забараніць переходу, хацела аднак пастрашыць перапраўляўшыхся і выслала конніцу з розных народаў, падлеглых Маскве, як конніца казанская і астра­ханская. Яна паўсюду паказвалася са страшэнным крыкам.

З прычыны дрэнных дарог і страты пад Полацкам запражак, польскае войска сапраўды не мела ніякіх вазоў з сабой.

Лагер раскінуўся не ў круг, як звычайна, але кожны стаў над Дрысай, дзе мог. Немцы сталі над самай Дрысай, палякі з боку Нішчы павыкапвалі рвы і перакопы, пачатыя ў розных мясцах і цяпер паміж сабою злучанныя.

Вораг, бачачы, што нашых было немнога і што яны змораны нядаўнай аблогай і няўзгодамі, а сам адчуваючы сябе нязмораным і дастаткова сільным, скрываючы страх, аб чым пазней даведаліся ад палонных, рашыў на працягу ночы сядзець у замку, а зранку пасля падрыхтоўкі зрабіць супроць нас моцную вылазку. Здарыўся выпадак, што Добраслаўскі, прызначаны Мелецкім начальнікам над гарматамі, выстраліў у замак трыма гаручымі кулямі. З гэтых куль дзве выклікалі пажар, які зараз жа быў загашаны гарнізонам. Трэцяя ўбілася ў яловыя засекі, выклікала вялізарны пажар. Убачыўшы гэта, Мелецкі даў нашым сігнал праз трубу, каб яны браліся за зброю.

Рускія, запалоханыя гэтымі гукамі, думаючы, што нашы ўжо ўваходзяць у замак, і не маючы магчымасці затушыць пажар, разбегліся ў розныя бакі праз розныя вароты. Шарамецяў з часткаю конніцы накіраваўся ў Пскоў, спаткаў па дарозе Яна Збаражскага, брацлаўскага ваяводу, які пільнаваў ворага з гэтага боку, і трапіў у няволю жывым з вялікаю колькасцю сваіх. Барыс Шэйн наляцеў на немцаў. Яны, ахопленыя жаданнем помсты за столькі мучэнняў сваіх землякоў, у чым яны мелі свежы прыклад у Полацку, перабілі ўвесь гэты аддзел разам з Шэйнам. Тыя, што асталіся ў замку, з пакораю прасілі памілавання, але на іх напалі немцы і ўсіх перабілі.

Абураны гарнізон неспадзявана апусціў над варотамі заслону і забіў каля 50 чалавек немцаў, зачыненых у крэпасці. У гэты момант Розважэўскі, рэштка немцаў і палякаў як мага хутчэй выламалі вароты. Палова гарнізона была перабіта, другая не знаходзячы нідзе ратунку, кінулася ў полымя і там загінула.

Пачалася такая страшная разня, што Вейгер, выдатны муж, ветэран, які вытрымаў многа боек, запэўняў, што нідзе ні ў якай сутычцы за адзін раз не бачыў столькі трупаў. Многа забітых ляжала без скуры, нават сам Шэйн, бо немцы здзіралі чалавечы тлушч, лічачы яго найлепшым лекарствам ад ран. Сярод забітых было многа тоўстых. З прычыны гэтага цар у сваіх лістах папракаў гэтым караля, як выпадкам нечалавечага мучыцельства, таксама і ўжываннем гаручых куль, даводзячы, што кароль ужываў супроць яго не сілу і бой, але розныя ваенныя хітрасці.

Нашым дасталася значная здабыча, у прыватнасці многа гербавага серабра, схаванага там баярамі. Гэта здабыча падмацавала і ўзбагаціла нават салдат. Мелецкі вярнуўся да караля, прывёў з сабою многа палонных, з якіх частку падараваў каралю, частку сваім прыяцелям.

Кароль раздаў усім вышэйшым і ніжэйшым начальнікам, а таксама жаўнерам, якія адзначыліся ў гэтай вайне, розныя вайсковыя ўзнагароды і нават староствы. Разам з тым ён вызначыў месца для кожнага аддзелу.

Затым кароль паехаў у Дзісну. Тут ён пакінуў усе пушкі, прыгодныя для вайны, бо на наступны год замышляў ісці далей на Маскву. Следуючы прыкладу цара ў часе знішчэння апошнім Лівоніі, напісаў кароль Івану ліст, у якім апавяшчаў яго аб сваіх ваенных дзеяннях. Аднак, ён не ганарыўся сваімі поспехамі, а, наадварот, выражаў жаль з прычыны страты такой колькасці нявінных людзей і ўсю віну ўскладаў на Івана і на створаныя ім крыўды для Польшчы.


Гісторыя Беларусь у дакументах і матэрыялах. Мн., 1936. Т. 1. С. 300, 302-303.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка