Зямельныя фонды. Землекарыстанне. Землеўпарадкаванне. Прыватызацыя зямлі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер16.78 Kb.
Зямельныя фонды. Землекарыстанне. Землеўпарадкаванне.Прыватызацыя зямлі.
Агульная плошча раёна складае на 1.01.2005 года 147119 га.

У Чавускім раёне дзяржаўная маёмасць зямлі складае 147008 га. У пажыццёвае наследванне аддана 7889 га. У пастаянным карыстанні знаходзіцца 131010 га., у часовым карыстанні – 2575 га. У арэнду ў Чавускім раёне здадзена 1734 га. Прыватная маёмасць на зямлю па раёну складае 111 га.

У сельскай гаспадарцы раёна ў даваенны яшчэ перыяд склалася спецыялізацыя з улікам глеба - кліматычных умоў, вопыту гаспадарыння на зямлі і патрабаванняў урада дзяржавы. Асноўны накірунак развіцця сельскай гаспадаркі ў раёне — мяса-малочная вытворчасць. Аграпрамысловы комплекс раёна на пачатак 2005 год уключаў 8 калгасаў, 13 саўгасаў, 9 фермерскіх гаспадарак. Сельгасугоддзі займалі 70186 га, што складала 88,2 % тэрыторыі раёна, ў тым ліку ралля – 41025 га (58,6% ад усіх сельгасугоддзяў), сенажаці і лугавыя пашы – 23318 га (33,2%). Адмоўны ўплыў на развіццё АПК аказала Чарнобыльская катастрофа. Забруджаны быў 71 % сельгасугоддзяў, 56,5 га ворнай зямлі з узроўнем забруджання ад 1 да 5 кюры. У сярэднім на адзін калгас прыходзілася па 3980 га зямель, саўгас – 3546 га, на 9 фермерскіх гаспадарак у сярэднім па 527 га, але трэба адзначыць, што самая буйная фермерская гаспадарка (Расцянскае”) займае плошчу 4049 га, самая малая – “Чыстыя пруды” – 4 га. Забяспечанасць сельскагаспадарчымі ўгоддзямі на 1 чалавека, пражываючага ў сельскай мясцовасці складае 5,5 га, пражываючых у раёне – 3,4 га ( па вобласці – 1,1 га, па Беларусі – 0,9 га.), у тым ліку ралля адпаведна 3,35 га, і 1,8 га ( па вобласці – 0,8 га, па Беларусі – 0,6 га).

У раёне ўсяго меліяравана 11496 га зямель, з іх сельгасугоддзяў – 10572 га, што складае 15,1 %. З іх асушаныя складаюць 13,7 %, арашальныя – 1,5 %. Усяго арашальныя землі складаюць 950 га, з іх сельгасўгоддзі – 947 га.



У сучаснай пяцігодцы ў мэтах павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці была праведзена рэарганізацыя нізкарэнтабельных сельскагаспадарчых арганізацый шляхам прыстасавання да сельскагаспадарчых арганізацый з больш моцным узроўнем эканомікі і да ААТ “Аграсэрвіс” г.Чавусы. На падставе пастановы райвыканкама ад 9.02.2005 года №3-2 у раёне было створана 14 сельскагаспадарчых арганизацый. Зараз на тэрыторыі раёна размешчана 12 СВК, 1 УКСВ, 1 філіял №1 ААТ”Аграсэрвіс”.






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка