АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ на I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ ВА ЎСТАНОВАХ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
Ў 2015/2016 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ
У структуры агульнай сярэдняй адукацыі I ступень агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на:
фарміраванне агульнай культуры, духоўна-маральнае, сацыяльнае, асобаснае і інтэлектуальнае развіццё;
стварэнне асновы для самастойнай вучэбнай дзейнасці, якая забяспечвае сацыяльную паспяховасць, развіццё творчых здольнасцяў, самаразвіццё і самаўдасканаленне;
фарміраванне функцыянальнай граматнасці;
захаванне і ўмацаванне здароўя.
Прыярытэтам пачатковай адукацыі з'яўляецца фарміраванне агульнавучэбных уменняў і навыкаў, узровень засваення якіх у значнай меры прадвызначае паспяховасць наступнага навучання вучня, развіццё яго асобасных якасцей і захаванне індывідуальнасці.
У 2015/2016 навучальным годзе ў адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
для І класа :
Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания: «Введение в школьную жизнь», «Русский язык (Обучение грамоте)», «Беларуская мова», «Математика», «Человек и мир», «Трудовое обучение», «Изобразительное искусство», «Музыка», «Физическая культура и здоровье» // Сборник «Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. І класс». – Минск : Национальный институт образования, 2015;
Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання: «Уводзіны ў школьнае жыццё», «Беларуская мова (Навучанне грамаце)», «Русский язык», «Матэматыка», «Чалавек і свет», «Працоўнае навучанне», «Выяўленчае мастацтва», «Музыка», «Фізічная культура і здароўе»// Зборнік «Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. І клас». – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015.
для ІІ–ІV класаў:
Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. І–ІV класы. – Мінск , Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012;
Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. І–ІV классы. – Минск , Национальный институт образования, 2012.
Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by /Учителю / Учебно-методическое обеспечение дошкольного, общего среднего, специального образования http://adu.by/?p=7575 / Учебные программы факультативных занятий для начальной школы).
Першага верасня кожны першакласнік атрымае кнігу «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі першакласніку» аўтараў суправаджальных тэкстаў, складальнікаў Н.Г. Ванінай, Л.Ф. Кузняцовай, В.І. Цірынавай. Да яе распрацаваны электронны сродак навучання (ЭСН) «Чалавек і свет. 1 клас. Беларусь – наша Радзіма». Ён прызначаны для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных і пазакласных занятках (класных і інфармацыйных гадзінах, аб’яднаннях па інтарэсах, у групе падоўжанага дня).
Навучанне ў I класе пачынаецца з курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», які вывучаецца на працягу першых 20 вучэбных дзён у межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных Тыпавым вучэбным планам. Акрамя вучэбных заняткаў курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», праводзяцца вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка». Усе вучэбныя прадметы вывучаюцца пасля заканчэння «Уводзін у школьнае жыццё». Выкладанне курса ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе:
Цірынава В. І. Уводзіны ў школьнае жыццё / Введение в школьную жизнь : вучэбны дапаможнік для 1-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. – Мінск : НІА, 2014, 2015.
Тиринова О. И. Введение в школьную жизнь : учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. – Минск : НИО, 2011; Аверсэв, 2012.
Цірынава В. І. Уводзіны ў школьнае жыццё : вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Мінск : Аверсэв, 2012.
Тиринова О. И. Введение в школьную жизнь : учебное наглядное пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. – Минск : НИО, 2011; Аверсэв, 2012.
Факультатыўныя заняткі ў I класе праводзяцца з 1 верасня.
Дамашнія заданні вучням I класа не задаюцца на працягу ўсяго навучальнага года па ўсіх вучэбных прадметах.
Вучэбныя заняткі па беларускай (рускай) мове ў II класе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання пачынаюцца з уступнага курса, які носіць інтэграваны характар і працягваецца чатыры тыдні (па 3 гадзіны на тыдзень). Пасля яго заканчэння вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Літаратурнае чытанне», «Русский язык» і «Литературное чтение» праводзяцца асобна.
Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў у ІІ–ІV класах. Практыкаванні па каліграфіі праводзяцца на кожных вучэбных занятках па беларускай і рускай мовах. Змест гэтай работы пры магчымасці можа быць звязаны з матэрыялам вучэбных заняткаў. Рэкамендуем карыстацца дапаможнікамі для II, III, IV класаў «Хвілінкі чыстапісання» аўтараў Л.Ф. Кузняцовай, Л.В. Прапушняк; «Минутки чистописания» аўтараў Л.Ф. Кузняцовай, С.Г. Барбушынай (выдавецтва «Новое знание»). Дапаможнікі маюць грыф «Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Дамашнія заданні для вучняў II–IV класаў павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання: ў II класе – да 1,2 гадзіны, III–IV класах – 1,5 гадзіны. Заданні, пазначаныя «зорачкай», дадому не задаюцца.
З мэтай патрыятычнага выхавання і станаўлення грамадзянскай пазіцыі вучняў пры вывучэнні твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі неабходна шырока выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
У 2015/2016 навучальным годзе безадзнакавае навучанне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца па тых жа вучэбных прадметах, што і ў 2014/2015 навучальным годзе. Атэстацыя вучняў I і II класаў ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, без выстаўлення адзнак. На змястоўна-ацэначнай аснове, без выстаўлення адзнакі ажыццяўляецца атэстацыя вучняў III–IV класаў па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне», «Фізічная культура і здароўе» (інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Об организации работы учреждений общего среднего образования по осуществлению контроля и оценки результатов учебной деятельности учащихся в период безотметочного обучения на i ступени общего среднего образования» размешчана на партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (www.edu.gov.by/ Система образования / Управление общего среднего образования / Инструктивно-методические письма)).
Для кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці кожнага вучня настаўнік вядзе сістэматычны ўлік засваення дзецьмі тых ведаў, уменняў і навыкаў, якія ўнесены ў асноўныя патрабаванні вучэбнай праграмы па кожным вучэбным прадмеце. Форму і спосабы ўліку вучэбных дасягненняў вучняў настаўнік вызначае самастойна.
Звяртаем увагу, што недапушчальна патрабаваць ад настаўніка запаўненне справаздачнай аналітычнай інфармацыі аб паспяховасці навучэнцаў.
Па астатніх вучэбных прадметах у III–IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў пры рэалізацыі адукацыйных праграм пачатковай адукацыі ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь ад 29.05.2009 № 674 «Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам» і загадам Міністэрства адукацыі Рэспублiкi Беларусь ад 29.09.2010 № 635 «О внесении изменений и дополнений в приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29 мая 2009 г. № 674».
Пры планаванні метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў неабходна кіравацца патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, улічваць тэндэнцыі развіцця пачатковай адукацыі ва ўстановах адукацыі раёна (вобласці), вынікі маніторынгу адукацыйнага працэсу, арыентавацца на інтарэсы і запыты педагогаў, іх прафесійныя ўменні і навыкі, выяўленыя падчас дыягностыкі.
На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах рэкамендуецца разгледзець пытанні:
навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе;
асаблівасці рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыйным працэсе ў першым класе;
выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
тэндэнцыі развіцця пачатковай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна, актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння;
арганізацыя і змест работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў пачатковых класаў у 2015/2016 навучальным годзе.
Для метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў (на ўзроўні раёна і ўстановы адукацыі) у 2015/2016 навучальным годзе прапануецца агульная метадычная тэма «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў пачатковых класаў па тэорыі і методыцы выкладання матэматыкі на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі».
На працягу года рэкамендуецца правесці 4 тэматычныя пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў, арганізаваць работу школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў.
Прапаноўваецца абмеркаваць з настаўнікамі пачатковых класаў актуальныя пытанні тэорыі і методыкі выкладання матэматыкі з улікам эфектыўнага педагагічнага вопыту педагогаў раёна (установы адукацыі).
Падрабязныя рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў, а таксама анонс мерапрыемстваў, якія плануецца правесці ў 2015/2016 навучальным годзе ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», размяшчаюцца на сайце акадэміі (www.academy.edu.by).
Поделитесь с Вашими друзьями: |