… у 1900 г у вёсках Беражок, Дварэц


Вязынскага пастарунка Вілейскага павета — паведамленне каменданта пастарунка паліцыі Стафана Гедройца каменданту павятовай паліцыі ад 20 лютага 1933 г



старонка4/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5

Аб цяжкім становішчы насельніцтва Вязынскага пастарунка Вілейскага павета — паведамленне каменданта пастарунка паліцыі Стафана Гедройца каменданту павятовай паліцыі ад 20 лютага 1933 г.: «Згодна ўказання № С1/19(секр.) ад 18/2-1933 г. паведамляю, што ў сувязі з дзяжурствамі на тэрыторыі пастарунка і размовамі з насельніцтвам і інфарматарамі мною атрыманы наступныя звесткі.

1). У вёсцы Селішча 42 гаспадаркі агульнай плошчай 76 дзесяцін зямлі, у склад якіх уваходзяць забалочаныя лугі, з якіх мясцовыя жыхары нарыхтоўваюць сена на корм для скаціны на зімовы перыяд. Але з-за таго, што насельніцтва да паловы лета вымушана пасвіць скаціну на гэтых лугах, трава не паспявае адрастаць і сена збіраюць вельмі мала.

Па блізкасці ад вёскі ёсць дзяржаўныя і прыватныя лясы, але насельніцтва не можа атрымаць права на выпас скаціны нават за грошы, таму што дзяржаўнае лясніцтва і прыватная адміністрацыя маёнтка Вязынь не дазваляе пасвіць жывёлу, што і з'яўляецца і прычынай варожага настрою насельніцтва.

У гэтай вёсцы вялікае незадавальненне падаткамі і дзеяннямі секвестратараў, якія пазабіралі апошняе палатно ў сялян. Амаль ні ў каго з сялян няма свайго лесу, а ім трэба паліва. Больш заможныя гаспадары купляюць яго ў Хаценчыцкай гміне, перавозяць за 25 кіламетраў. Але з-за таго, што цэны як у прыватным Вязынскім лесе, так і ў дзяржаўных лясах Вязынскай гміны вельмі высокія, і малы працэнт насельніцтва купляе ці бярэ паліўныя адходы, што прыводзіць да крадзяжу лесу, бо бяднейшая частка насельніцтва іншага выхаду не мае, хаця і суровыя меры пакарання». (Ф. 10. Воп. 1. Спр. 357. Л. 31).


У 1933 годзе на тым месцы (в. Уладыкі, месца пахавання паўстанцаў 1863 года), дзе быў насыпаны курган, які ўвянчалі надмагільная пліта і высокі крыж з прымацаванай да яго мемарыяльнай дошкай, што збераглася, хоць і ў пашкоджаным выглядзе, да нашых дзён.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У вёсцы Баяры 10 лістапада 1933 года нарадзіўся паэт Іван Іосіфавіч Лашутка- член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1996 года. Ён заканчваў сярэднюю школу ў Ільі.

У школьным музеі “Вілейшчына літаратурная” шмат сабрана матэрыялаў аб Лашутку І.

Ільянскія даляглягляды”. Краязнаўчы маршрут, з матэрыялаў музея “Вілейшчына літаратурная”.



1934

У 1934 годзе Ганна (Сухая) закончыла (Вілейскую) гімназію.

У.С. Кажамяка. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

ТОНКОВИЧ ВИКТОР СТЕПАНОВИЧ родился 16 апреля 1934 г. в де­ревне Карытница Вилейского района Минской области.

Кандидат экономических наук (1962 г.). Ученое звание доцента было присвоено в 1965 г., профессора — в 1995 г.



В 1982, 1986 и 1989 гг. работал профессором Камагуэйского государственного университета и одновременно консультантом Министерства сель­ского хозяйства Республики Куба.

Автор 125 научных публикаций, в том числе пяти монографий. Участвовал в подготовке трех учебников и учебных пособий. Основные издания: Хозяйственный расчет в колхозах и совхозах. Мн., 1968; Совершенствование хозрасчета в колхозах и совхозах БССР. Мн., 1969; Экономика предприя­тий и отраслей АПК. Мн., 2007; Научные основы импортозамещения. Мн., 1990. За рубежом опуб­ликовано шесть научных работ.

Награжден орденом «Знак Почета», почетными грамотами Министерства образования Республи­ки Беларусь, Министерства сельского хозяйства и продовольствия Респуб­лики Беларусь, ректората БГЭУ.

Член правления общества «Знание» Республики Беларусь. Солист во­кального народного ансамбля профессорско-преподавательского состава

БГЭУ «Красная гвоздика».

Подготовил 14 кандидатов экономических наук, в том числе двух граж­дан Республики Куба.



1937

У другой палове 1937 года завод (пазней шклозавод “Залессе”) пачаў выпускаць прадукцыю, пераважна лямпавае і аконнае шкло, а таксама аптэкарскі посуд.

(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

Фларыян Каляда пры Польшчы быў узнагароджаны Крыжам за прыкладнае вядзенне ўласнай гаспадаркі. Тады ў Вілейскім павеце толькі два гаспадары-уласнікі атрымалі гэту прэстыжную ўзнагароду – другім быў Ілля Гамолка з Мачычаў.

Міхась Рудкоўскі ўмеў правіць гармонікі і сам лоўка іграў на іх, а потым з’ехаў з Лёпаўшчыны ў Дварэц і там памёр.

Васіль Рудкоўскі хадзіў па вёсках і шыў людзям вельмі файныя і цёплыя кажухі. Ён быў яшчэ і цымбалістам і ахвотна весяліў народ.

Андрэй Рудкоўскі майстра на ўсе рукі быў, умеў пачыніць і замок, і гадзіннік, і што хочаце.

Пётра Курац клаў у сялянскіх хатах такія цудоўныя печы, якія ніколі не дымілі і доўга заставаліся цёплымі.

А Васіль Курац, нібы той Мічурын, прышчапляў дзічкі і забяспечваў саджанцамі амаль усё наваколле.

Яшчэ лёпаўскія майстры-ўмельцы ездзілі добрым часам у вёску Сербіна да старавераў, амаль за 20 км, каб купіць там колы для калёсаў. Калёсы майстравалі дома самі, набыўшы яшчэ ў Ільянскага Фрэйды, яўрэя-гандляра, металічныя восі, а яшчэ шворны і, часам, іншую дробязь.

Трэба нагадаць, што ў Ільі было шмат яўрэйскіх крамаў, дзе можна было купіць усё, што хочаш, былі б толькі грошы, а калі іх не было, то набыць патрэбныя рэчы дапамагаў бартар( рабіўся абмен тавараў на яйкі, збожжа, сена і г.д.).

Аднак, асабліва вядомым быў тады ў Ільі магазін лакцёвых тавараў – вельмі ж прыгожыя прадаваліся там тканіны для сукенак.

Вялікім попытам некалі ў насельніцтва карысталася гонта. Юстын Каляда з Лёпаўшчыны рабіў яе шмат і прадаваў, нават, хадзіў па вёсках і там выконваў заказы. Тады на відавоку прыгажэлі хаты пад гонтавымі дахамі, скінуўшы з сябе саламяныя стрэхі.

У нядзелю ехалі на вазах і ішлі лёпаўшчынскія жыхары і жыхары другіх вёсак у Ілью на кірмаш. Яны прадавалі там сёе-тое, і куплялі, канешне, сабе і дзецям і ласункі, і абноўкі. Сустракаліся са знаёмымі і сваякамі, рукаліся і цалаваліся, радаваліся і смяяліся на ўсе свае кірмашовыя зубы. На тых жа вазах і пешшу, на сваіх дваіх,як кажуць, павесялеўшыя на людзях, вярталіся ў канцы дня ў свае вёскі дамоў, крыху пабачыўшы другога свету.

А на фэсты некалі збіраліся ў Ілью з усяго наваколля людзі, ніхто не заставаўся дома, хадзілі ў царкву, у касцёл да Бога, аддана яму маліліся, шчыра святкавалі ўсе.

У.С. Кажамяка. “Там за лесам”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011


1938

ІЛЬЯ, У 1938 г. цэнтр вясковай гміны, мястэчка, 236 двароў, 1333 жыхары і лясная старожка (1 двор, 5 жыхароў).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Абадоўцы. У 1938 г. маёнтак, у Ільянскай вясковай гміне, 4 двары, 162 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Абадоўцы. …маёнтак, у Ільянскай вясковай гміне, 4 двары, 162 жыхары.

Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя том 8,кніга 1, Мінск “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2010

Альхоўка. У 1938 г. у Ільянскай вясковай гміне, засценак (5 двароў, 30 жыхароў) і лясная старожка (1 двор, 7 жыхароў).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

АСЦЮКОВІЧЫ. У 1938 г. маёнтак, у Ільянскай вясковай гміне, уласнасць Софіі Тукалы і яе дзяцей, 10 двароў, 108 жыхароў. У 2003 г. вёска, 42 двары, 99 жыхароў; магазін.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

БАРСУКІ.

У 1938 г. вёска, у Вязынскай вясковай гміне, 14 двароў, 78 жыхароў.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

БАЯРЫ. У 1938 г. у Вязынскай вясковай гміне, 3 вёскі: Баяры Баравыя (13 двароў, 84 жыхары), Баяры Вялікія (29 двароў, 168 жыхароў) і Баяры Ражынскія (12 двароў, 74 жыхары).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У 1938 годзе яно ўваходзіла ў склад Хаценчыцкай вясковай гміны, налічвала з калоніяй 20 двароў і 122 жыхары. У 2003 годзе вёска захавала толькі 8 двароў і 17 жыхароў.



Праект Геаграфічныя і краязнаўчыя магчымасці Ільянскай зоны

БУДЗІШЧА У 1938 г. вёска, у Вязынскай вясковай гміне, 14 двароў, 95 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

БЯЗВОДНАЕ. У 1938 г. вёска, у Вязынскай вясковай гміне, 29 двароў, 172 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ГАРАВАТКА.

У 1938 г. засценак, у Вязынскай вясковай гміне, 3 двары, 19 жыхароў



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ДВАРЭЦ. У 1938 г. вёска, у Ільянскай вясковай гміне, 27 двароў, 133 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЗАБАР'Е. У 1938 г. вёска, у Ільянскай вясковай гміне, 72 двары, 406 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЗАРЭЧЧА. У 1938 г. засценак, у Ільянскай вясковай гміне, 5 двароў, 24 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ІЛЬЯНСКІЯ ХУТАРЫ. У 1938 г. калонія, Ільскія Калоніі, ці Ілья, у Ільянскай вясковай гміне, 30 двароў, 162 жыхары. У

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАВАЛІ. У 1938 г. вёска, у Вязынскай вясковай гміне, 43 двары, 223 жыхары

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАЗЛЫ. У 1938 г. вёска, у Хаценчыцкай вясковай гміне, 78 двароў, 436 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАЛОДЧЫНА. У 1938 г. вёска, у Вязынскай вясковай гміне, 63 двары, 338 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАПУСЦІНА. У 1938 г. вёска, у Ільянскай вясковай гміне, 23 двары, 141 жыхар.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАРЫТНІЦА. У 1938 г. у Ільянскай вясковай гміне, вёска і засценак, 37 двароў, 205 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАТОЎКА. У 1938 г. фальварак, у Хаценчыцкай вясковай гміне, 1 двор, 9 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАУШЭВІЧЫ. У 1938 г. вёска, у Ільянскай вясковай гміне, 32 двары, 186 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КРЫНІЦА 1-я. У 1938 г. вёска, у Вязынскай вясковай гміне, 19 двароў, 116 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КРЫШЦА2-Я. У 1938 г. вёска Крыніца Забарская, ці Батракі, у Ільянскай вясковай гміне, 13 двароў, 75 жыхароў

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЛАТЫГАЛЬ. У 1938 годзе ў Вязынскай вясковай гміне таксама 2 вёскі, Латыгаль-1 (26 двароў, 154 жыхары) і Латыгаль – 2 (34 двары, 177 жыхароў).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЛЁПАЎШЧЫНА. У 1938 г. у Ільянскай вясковай гміне, вёска (12 двароў, 59 жыхароў) і фальварак (1 двор, 3 жыхары).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ПАРТЫЗАНСКІ. У 1938 г. фабрычны пасёлак Гута Залессе, у Ільянскай вясковай гміне, 14 двароў, 60 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

САКАЛЫ У 1938 г. засценак, у Хаценчыцкай вясковай гміне, 5 двароў, 29 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

СЕЛІШЧА. У 1938 годзе ў Вязынскай вясковай гміне, хутары (18 двароў, 108 жыхароў) і леснічоўка (1 двор. 9 жыхароў).

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

СУДНІКІ. У 1938 г. вёска, у Вязынскай вясковай гміне, 48 двароў, 246 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЦАГЕЛЬНЯ. У 1938 г. засценак, у Ільянскай вясковай гміне, 5 двароў, 33 жыхары.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ШЧАРАЧЫХА. У 1938 г. у Хаценчыцкай вясковай гміне, 2 вёскі з аднолькавай назвай: 7 двароў, 41 жыхар і 4 двары, 26 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Грымаць Адам Антонавіч нарадзіўся 17 кастрычніка 1938 года на вуліцы, якая ў той час называлася Татарскай, у простай сялянскай сям’і..



Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

Кажамяка Уладзімір Сцяпанавіч

Нарадзіўся восенню 1938 года ў вёсцы Старожня Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і калгаснікаў.



У.С. Кажамяка. “Вёска Шчокаўшчына”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Каталог: templates -> blog 14 -> museum -> ilianskiedalegledy -> letapis%20downloads
letapis%20downloads -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
letapis%20downloads -> Ілья Вёска ў Вілейскім
letapis%20downloads -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
letapis%20downloads -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
letapis%20downloads -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”
letapis%20downloads -> У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г
letapis%20downloads -> Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім
letapis%20downloads -> Навучальны год
letapis%20downloads -> -


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал