… у 1900 г у вёсках Беражок, Дварэц



старонка5/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.77 Mb.
1   2   3   4   5

1939

Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 4 снежня 1939 г. на тэрыторыі былога Віленскага ваяводства Польшчы была ўтворана Вілейская вобласць. Цэнтр вобласці г. Вілейка (чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна Полацк) разам з навакольнымі засценкамі Ізбіно, Куцькі, Мірончыкі, Стаўкі і Чырвоны Беражок займаў 2688 га зямлі, налічваў 944 гаспадаркі, 6578 жыхароў.

У канцы 1939 г. у Абадоўцах размясціўся дзіцячы дом (42 выхаванцы), які ў сувязі з арганізацыяй саўгаса планавалася перавесці ў былы маёнтак Мацькаўцы. Былы маёнтак Асцюковічы, дзе знаходзілася аднайменнае аддзяленне саўгаса, у 1939 г. налічваў 1200 га зямлі, у т.л. 300 га ворыва, 800 га лесу, пабудовы для жывёлы, сыраварню. Саўгас «Лукавец» быў арганізаваны на базе маёнтка Лукавец (у 1939 г. 1182 га зямлі, у т.л. 260 га ворыва, 134 га лугоў) з аддзяленнямі ў маёнтках Галянова (у 1939 г. 286 га зямлі) і Хаценчыцы (у 1939 г. 641 га зямлі). Саўгас у лютым 1940 г. налічваў 625 га зямлі, у т.л. 460 га ворыва, 120 га сенажаці і пашы, 33 га садоў, 9 жылых і 24 гаспадарчыя пабудовы, 49 коней, 126 галоў буйной рагатай жывёлы, 68 свіней, 200 галоў авечак і іншую жывёлу. У сакавіку 1940 г. былі перададзены 177 га з былога Хаценчыцкага маёнтка. У лютым 1940 г. у Ільянскім раёне была арганізавана МТС з цэнтрам у былым маёнтку Вязынь (дырэктар Пётр Станіслававіч Абулін). У 1939 г. маёнтак быў уладаннем Радзецкай. Налічваў 15 000 га зямлі (у т.л. 350 га ворыва, 14 500 га лесу, 4 га саду, 8 га парку, аранжарэя, 3 возеры); тут знаходзіліся вінакурня, лесапільны завод, млын, электрастанцыя, сыраварня, памяшканні для жывёлы, сельскагаспадарчыя машыны, паравы рухавік. Арганізаванай МТС былі перададзены пабудовы былога маёнтка, у т.л. кузня, 5 жылых пабудоў, 2 паветкі для захоўвання сельскагаспадарчага інвентару. У 1939 г. на тэрыторыі Вязынскай воласці дзейнічалі 5 кааператываў, 15 прыватных крам (9 з іх у Вязыні); у Ільянскай воласці 11 прыватных крам па вёсках; у Хаценчыцкай воласці кааператыў і 4 прыватныя крамы ў Хаценчыцах, 7 крам на вёсках.


Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

3 1939 г. Ілья ў БССР

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

З далучэннем у верасні 1939 года Заходняй Беларусі да БССР і ўтварэннем Ільянскага раёна ў падпарадкаванні мясцовага райпрамкамбіната знаходзіўся і шклозавод “Залессе”.

(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

У 1939 годзе на тэрыторыі Вязынскай воласці дзейнічалі 5 кааператываў, 15 прыватных крам (9 з іх у Вязыні); у Ільянскай воласці – 11 прыватных крам па вёсках; у Хаценчыцкай воласці - ? кааператываў і 4 прыватныя крамы ў хаценчыцах, 7 крам па вёсках.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

В 1939 году после гитлеровского нападения Германии на Польшу, части Красной Армии освободили Западную Белоруссию. В Илье была установлена Советская власть.

В бывшем имении Ободовцы был сохранен помещичий скот: 30 коров, 13 телят, 86 свиней, 23 лошади. В Остюковичах 53 коровы, 18 телят, 57 свиней, 19 лошадей и 150 голов домашней птицы.

С полей был убран и обмолочен весь урожай зерна и картофеля. На соответствующей базе был организован совхоз «Остюковичи». В совхозе были организованы кузнечные и столярные мастерские, в которых работали 12 человек под руководством кузнеца Рецкого и столяра Тратинко. Животноводческими фермами стал заведовать бывший пастух Либ Залман.

В совхозе имелись две конюшни, два коровника, два свинарника, 4 сарая, 2 амбара, конный сельхозинвентарь. В центре совхоза был открыт магазин. Бывшие батраки получили жилье, ранее принадлежавшее помещикам.

В 1940 году совхоз получил 3 трактора, 2 грузовых автомобиля, молотилки и другой инвентарь. Совхоз получил от государства 50 породистых коров, 20 свиней, 17 лошадей.

В совхозе накануне Великой Отечественной войны имелось 133 коровы, 92 теленка, 313 свиней, 59 лошадей, 250 голов птицы. Удой молока в среднем на одну фуражную корову составлял 1600 л. А передовые доярки Тройко Г. и Пародовская П. Получили на каждую корову по 1970 л молока.

Либ Залман получал ежемесячно 300 рублей, а доярки Тройка и Пародовская 270-290 рублей.

Молодеченский госархив, фонд 124, дело 18, стр 72.

З верасня 1939 года Заходняя Беларусь была вызвалена ад польскіх памешчыкаў і капіталістаў. У в.Ілья была ўпершыню адкрыта сямігадовая школа, у якой навучанне пачалі весці на роднай беларускай мове. У перадваенныя гады школа паспяхова перабудоўвала навучанне ў накірунку сувязі тэорыі з практыкай сацыялістычнага будаўніцтва. Школа мела свой вопытны участак.

Асаблівая ўвага ўдзялялася ваенна-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, падрыхтоўцы яго да абароны заваяванняў Кастрычніка. Школьнікаў глыбока захоплівала здаровая рамантыка ваенна-спартыўных мерапрыемстваў, яны марылі ўсім быць падобнымі на легендарных герояў Чырвонай Арміі.

( Запісана са слоў Владыка Ларысы Дзмітрыеўны)

Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

Пётра Сыч, які жыў у вёсцы Батурына да вайны. Тут ён гадаваўся, працаваў, тут нарадзіліся яго дзве дачкі Марыся і Броня. Браніслава Пятроўна і цяпер жыве ў вёсцы Лукавец побач з Батурынам.

Адсюль з Батурына Пётру адправілі ў Варкуту, а арыштавалі яго 07.10.1939 года ў Іллі.

У.С. Кажамяка. “Батурынскія салаўі”. Да 100-годдзя з нараджэння Пётры Сыча. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

Пасля 17 верасня 1939 года Абадоўцы ўвайшлі ў склад створанага калгаса “Асцюковічі” Цяпер, у час перабудовы, саўгас “Асцюковічы” пераўтвораны ў калгас “Абадоўцы”. У апошнія гады эканоміка калгаса пагаршаецца.

Цікавая акалічнасць, звязаная з Абадоўцамі. Яе расказаў жыхар з Лёпаўшчыны Каляда Іван Фларыянавіч. Аказваецца, што пан Багдановіч М. утрымліваў у Абадоўцах за свой кошт дзяцей – сірат – сірочы дом. З прыходам саветаў у 1939 годзе пан Багдановіч з’ехаў у Польшчу, дзеці засталіся без яго прыгляду. Але хутка новыя савецкія ўлады на базе панскіх маёнткаў у Асцюковічах, Абадоўцах, Старынках стварылі саўгас “Асцюковічы”. Цэнтр яго спачатку размяшчаўся ў Асцюковічах у панскім палацы. Абадоўскі дзіцячы сірочы дом быў узяты на баланс (пад патранаж, як тады казалі) саўгаса “Асцюковічы”. Саўгас выдзяляў на ўтрыманне дзяцей пэўныя сродкі. Так некалькі часу гэты дзіцячы дом існаваў у Абадоўцах, а потым яго закрылі, дзяцей перавезлі ў Мацькаўцы, дзе быў створаны новы дзіцячы дом.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды”.

Апошняй памешчыцай у Вязыні была пані Соф’я, сястра Лявона Гячэвіча. Соф’я была замужам за палякам з-пад Варшавы Гарадыньскім. Яны жылі ў Польшчы, а лета праводзілі ў Вязыні. Пасля падзей 1939 года вязынскі маёнтак быў нацыяналізаваны савецкай уладай.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды – 2”

Па гэтай дарозе шмат ездзілі з Абадоўцаў у Цагельню і далей на Старынкі. Раней гэта дарога, відаць, была даволі бойкая, асабліва калі быў пакладзены брук.

У верасні 1939 года па ёй рухалася войска са Старынак на Абадоўцы і Іллю. Ішлі чырвонаармейцы-пехацінцы, ехалі і вярхом на конях. Коні цягнулі лёгкія гарматы. Павольна бразгалі па брукаванай дарозе цяжкія колы трактароў “Універсалаў”. Яны асабліва звярталі на сябе ўвагу мясцовых жыхароў, бо бачыць трактары многім даводзілася ўпершыню. А яшчэ ў іх былі вялікія заднія колы, металічныя і з вострымі вялікімі “клыкамі”, гэта значыць, зубцамі.

Такое відовішча людзі бачылі і ў Старынках, і ў Цагельні, у Абадоўцах, у Іллі – усюды, дзе праходзіла Чырвоная Армія. Усе выбягалі тады на вуліцы з хат і глядзелі, і ўсе радаваліся і гадалі, што ж цяпер будзе. Вядома, спадзяваліся на лепшае.

У Цагельні Багдановічы выраблялі цэглу. Самі яе выкарыстоўвалі і яшчэ адпраўлялі спажыўцам у другія месцы, нават у вялікую Польшчу. Цэгла ішла нарасхват. Першым панскім упраўляючым на цагельні быў Ян Круль. Потым яго замяніў Францішак Шахрай. Ён быў і апошнім, бо Саветы ліквідавалі панскую ўласнасць пасля 17 верасня 1939 года.

Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды- 3”.

Недзе тут зусім блізка на адлегласці аднаго кіламетра на ўсход ад Батурына да 1939года праходзіла дзяржаўная мяжа паміж Савецкім Саюзам і Польшчай.

Стражніца”(бетоннае збудаванне засыпанае зямлёй, па словах мясцовых жыхароў выкарыстоўвалася для затрымкі куль на стрэльбішчы) на былой мяжы Польшчы і Савецкага Саюза недалёка ад Батурына і Навасёлак.

Тут яе часам пераходзілі шматлікія перабежчыкі з навакольных вёсак Заходняй Беларусі ў Савецкі Саюз, бо лічылі, што там жыццё больш шчаслівейшае і вальнейшае. У тыя часы, знаходзячыся ў Батурыне ці ў Лукаўцы можна было пачуць, як там, на савецкім баку, людзі галасіста спяваюць прыгожыя песні, гэта значыла, што мясцовыя калгаснікі там радаваліся шчасліваму і заможнаму жыццю. Яшчэ трактар “Універсал” калі-некалі паяўляўся на полі на тым баку. Многія адсюль назіралі за трактарам, бачылі гэткі цуд упершыню, зноў жа лічылі, што ў Савецкім Саюзе людзі жывуць куды лепей, чым у Заходняй Беларусі.

Яшчэ праз савецка-польскую мяжу людзі зрэдку хадзілі з заходне-беларускіх вёсак туды за соллю, за газай (керасін), выменьваючы ўсё гэта на сала.

Аказваецца, у Заходняй Беларусі людзей дрэнна забяспечвалі соллю і газай, і яны былі дарагімі. Прасцей было людзям схадзіць за мяжу і абмяняць на сала, патрэба ў якім за мяжой была вялікая: людзі ў калгасах жылі вельмі бедна. Аб гэтым і расказваюць цяперашнія жыхары старэйшага веку і ў Батурыне, і ў Лукаўцу, і ў Малявічах. Аб гэтым пішуць і расказваюць яшчэ і мясцовыя краязнаўцы.

Вёска Батурына ў тыя часы, калі існаваў Ільянскі раён, была цэнтрам сельскага савета. Цяпер гэта невялічкая вёсачка, дзе пражывае 14 чалавек, з іх 4 чалавекі працаздольныя.

Гонар вёсцы Батурына складае тая акалічнасць, што тут некалі працаваў хатнім настаўнікам вядомы беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) пасля вучобы ў яўрэйскай школе ў Ільі. Ён працаваў у Батурыне настаўнікам яўрэйскай мовы.

Праект Геаграфічныя і краязнаўчыя магчымасці Ільянскай зоны

Пётр Крывец

Беларускі нацыяналіст “польскага” перыяду. Пражываў у вёсцы Заельнікі, што за хаценчыцамі. Вельмі добра спяваў. Выконваў толькі беларускія песні. Будаваў Ільянскую школу.

Яго запрашалі на ўсе масавыя мерапрыемствы таму, што людзі прыходзілі слухаць яго цудоўныя спевы і ўлады такім чынам маглі сабраць аўдыторыю для сваіх мэт.

Пётр Кравец быў выдатным муляром. Нават вырабляў скульптуры. Ён стварыў помнік з выявай Пільсуцкага і надпісам: ”Язэпу Пільсуцкаму за вольнасць вашу і нашу”. Помнік быў устаноўлены на могілках. Такім чынам выказваўся лозунг аб вольнасці Беларусі. Польскія ўлады не рашыліся знішчыць выяву свайго палітычнага дзеяча. Скульптура была знішчана ўжо пасля ўваходу Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза.

З успамінаў І.Ф. Каляды. Запісаў І.А.Юшко.


Абадоўцы. З ліст. 1939 г. ў складзе БССР. У 1939 г. ў маёнтак уваходзілі 2 фальваркі, працавалі фанерная фабрыка, лесапільны і алейны заводы, млын, сыразавод, быў дзіцячы дом.

Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя том 8,кніга 1, Мінск “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2010


Каталог: templates -> blog 14 -> museum -> ilianskiedalegledy -> letapis%20downloads
letapis%20downloads -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
letapis%20downloads -> Ілья Вёска ў Вілейскім
letapis%20downloads -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
letapis%20downloads -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
letapis%20downloads -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”
letapis%20downloads -> У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г
letapis%20downloads -> Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім
letapis%20downloads -> Навучальны год
letapis%20downloads -> -


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал