Паўтарэнне вывучанага ў 5 класе. В. 2.
1.Ці можна прыведзены ўрывак назваць тэкстам ?
Вясна прыйшла раптоўна . Яна выдалася дружнай і цёплай. Мароз трымаўся доўга . Зноў у нашым краі вясна . З вечара мацаваўся даволі моцны марозік . Зямля набрыняла , пачала дыхаць на поўныя грудзі .Снег у полі пацямнеў , набрыняў і асеў . Сонца нясмела і ленавата ўставала з-за лесу . На старой таполі замахаў крыламі чорны грак . Паўднёвы вецер калыхнуў настылыя галінкі , абтрос снежныя шапкі . Прыгожа навокал ! Можна было падумаць , што зямля варушыцца і моцна ўздыхае пасля доўгага зімовага сну . Люблю вясну ! Наўкола ўсё булькала , звінела і радавалася вясне.
а) так б) не
2 . Да якога стылю мовы належыць тэкст .
Мова – не толькі сродак зносін , а і душа народа , аснова і важнейшая частка яго культуры . Гонар і абавазак усіх – шанаваць родную мову , садзейнічаць яе развіццю і росквіту , паважліва ставіцца да моў іншых народаў . У Беларусі здаўна жывуць людзі розных нацыянальнасцей , гучаць розныя мовы .Усе грамадзяне Беларусі , незалежна ад нацыянальнасці і роднай мовы , карыстаюцца роўнымі правамі і маюць роўныя абавязкі перад дзяржавай .
а) да публіцыстычнага б) да афіцыйнага в) да мастацкага
3.Адзначце апавядальныя сказы
а) Лета ! Якая цудоўная пара!
б) Сонца нясмела і ленавата ўставала з-за лесу .
в) Застанься тут , суседзе , застанься !
г) Згінулі сцюжы , марозы , мяцеліцы.
д) Гуляйце , дзеткі, разумна гуляйце , прыглядайцеся да Божага свету ...
4. Пра якія члены сказа гаворыцца .
а) абазначае , што гаворыцца пра дзейнік , адказвае на пытанні што робіць прадмет ? які ён ? хто ён такі ? што ён такое?
б) абазначае месца,час,спосаб дзеяння і адказвае на пытанні дзе? куды? адкуль ? як? калі?
в) абазначае прадмет і адказвае на пытанні ўскосных склонаў .
5. Дапоўніце адказ.
У беларускай мове --------- галосных гукаў, яны абазначаюцца ------------- літарамі .
6. Напішыце , з чаго складаецца кампазіцыйная схема тэкстаў-разважанняў .
7. Адзначце словазлучэнні , якія з’яўляюцца фразеалагізмамі .
а) краем вока б) хоць вока выкалі в) не маргнуўшы вокам г) глядзець у вочы
д) блакітныя вочы
8. Падкрэсліце ў словах суседнюю мяккасць зычных з, ц.
Цвік , узлёт , цвісці , змена , згіб .
9.Устаўце , дзе патрэбна , прапушчаныя літары .
ш...рсцяны , ц...ма , п...еса, аб...ліск, ка...ба , рэдз....ка , др...ўляны , вым...цены , аквары...м, дз...мухавец .
10. Адзначце ў словазлучэннях галоўнае слова і напішыце , якой часцінай мовы яно выражана .
сказаць слова , слова праўды , дом з цэглы , цагляны дом , палянка ў лесе .
11. Зрабіце фанетычны запіс наступных слоў .
здароўе , радасць , яркі , сцежка , след.
12. Падбярыце антонімы да слоў .
свежая (газета), свежы (вецер) , нізкі (голас), нізкая (хата), ціхі (дзень), ціхі (голас).
13. Складзіце з прапанаванымі словазлучэннямі чатыры-пяць сказаў , каб атрымаўся звязны тэкст на тэму “Восень “ . Дайце яму загаловак.
Залатая восень , жоўты дыван , халодныя раніцы , пералётныя вандроўнікі , збірацца ў вырай , апусцелае поле .
Поделитесь с Вашими друзьями: |