1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння



старонка4/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.38 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Вынiкi рэформы:

За 10 год ажыццяулення рэформы у 5-цi заходнiх губернiях было створана 12,8 тыс.хутароу,якiя занялi плошчу каля 1,4 млн.

За 1904-1914 гг. з пяцi заходнiх губерняу перасялiлiся 368,4 тыс.чала­век,з iх каля 70% - у 1907-1909 гг.Пiк перасяленцау (102,5 тыс.) прыйшоу ся на 1909 год.Але сутыкнуушыся з вялiкiмi цяжкасцямi частка перасяленцау вярнулася у Беларусь.

.К 1914 году колькасць па рабкау на Беларусi склала 200 тыс чалавек.



Сталыпiнская рэформа стымулявала спецыалiзацыю у с/г Беларусi.К 1914 г Беларусь стала адным з буйнейшых раенау вырошчвання бульбы (17,2% ад усей плошчы пад бульбай у еурапейскай Расii), узраслi пасевы льну i збожжавых культур. Напярэднi першай сусветнай вайны бедната складала каля 70%, сяляне-се­раднякi - 10-11% усяго сялянства .Сталыпiнская аграрная рэформа iстотна паскорыла працэс сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыi сялянства.

36. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі на пачатку 20 стагоддзя і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на Беларусь
Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый. У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце. У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

37. Першая сусветная вайна і Беларусь. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. на Беларусі.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў БеларусіНа захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.


44. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна - дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларускай ССР. Палітыка беларусізацыі. яе асноўныя напрамкі і вынікі.
У міжваенны перыяд (20–30-я гады) грамадска-палітычнае жыццё на Беларусі, як і ў Савецкай краіне ў цэлым, было поўным супярэчнасцей, цесна звязаным з сацыяльна-эканамічнымі працэсамі, што адбываліся ў гэтыя гады.У беларускім грамадстве ў першай палове 20-х гадоў магчыма вызначыць існаванне і барацьбу двух тэндэнцый. Адна з іх была накіравана на пэўную дэмакратызацыю ў палітычных адносінах, другая – на працяг палітыкі ваеннага камунізму.З’явілася беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў або БПС-Р). Адрозненне пазіцыі беларускіх эсэраў ад пазіцыі КП(б)Б заключалася ў пытаннях, звязаных з характарам улады і суверэнітэтам.З гэтага моманту пачалося адкрытае процістаянне дзвюх палітычных партый, якое скончылася не на карысць БПС-Р. У 1921 г. карныя органы арыштавалі 860 актыўных яе членаў.У канцы 1922 г. паскорыўся працэс аб’яднання савецкіх рэспублік, у якім актыўны ўдзел брала БССР. На І Усесаюзным з’ездзе Саветаў 30 снежня 1922 г. 25 прадстаўнікоў БССР разам з дэлегацыямі РСФСР, УССР і ЗСФСР падпісалі дэкларацыю і дагавор аб стварэнні СССР.Стварэнне СССР дало магчымасць аб’яднаць намаганні гістарычна звязаных паміж сабой народаў, спрыяць іх хуткаму эканамічнаму, сацыяльнаму і культурнаму развіццю.З другой паловы 20-х гадоў узмацнілася дырэктыўная сістэма кіравання не толькі эканомікай, але і іншымі сферамі грамадскага жыцця, узрасла роля партыйна-дзяржаўнага апарату.У пачатку 30-х гадоў у беларускім савецкім грамадстве былі ўсе рысы таталітарнага палітычнага рэжыму.Пераход да таталітарызму праяўляўся ў далейшым паніжэнні ролі і ўдзелу ў справах грамадства дэмакратычных, прадстаўнічых органаў, поўным іх падпарадкаванні партыйнаму апарату.Так у 30-я гады канчаткова сфарміраваліся палітычныя інстытуты беларускага грамадства, яго таталітарны палітычны рэжым.Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г.З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная і ідэалагічная падрыхтоўка.Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926–1929 гг.Адным з напрамкаў нацыянальнай палітыкі з’яўлялася беларусізацыя дзяржаўных устаноў, грамадскіх арганізацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы і перавод на яе справаводства.У ходзе беларусізацыі вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кіруючыя пасады прадстаўнікоў карэннага (не толькі беларускага) насельніцтва.Палітыка беларусізацыі закранула і войска. У 1923–1925 гг. праводзілася ваенная рэформа. Важным напрамкам беларусізацыі з’яўлялася нацыянальна-культурнае будаўніцтва.Шмат што было зроблена ў напрамку беларусізацыі ў выдавецкай справе.Значных поспехаў у гады правядзення палітыкі беларусізацыі дасягнулі беларуская літаратура, нацыянальны беларускі тэатр, музыка, жывапіс.Разглядаючы палітыку беларусізацыі ў 20-я гады, важна адзначыць, што яе ход меў пэўныя супярэчнасці і цяжкасці.Але, нягледзячы на супярэчнасці, цяжкасці і недахопы, палітыка беларусізацыі з’явілася практычнай спробай ва ўмовах савецкай улады ажыццявіць беларускае нацыянальнае адраджэнне.

Паспяхова праходзiла беларусiзацыя навучальных устаноу. Да 1928г. 80% школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Беларускую мову неслi у масы беларускiя пiсьменнiкi У.Дубоука, М.Чарот, К.Чорны i iнш. Мастацкiя творы 20-х гадоу сведчаць аб зменах,якiя адбывалiся у грамадстве. Паэма Я.Коласа "Новая зямля" дала цэласнае уяуленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоуным патэнцыялеРазвi- ваецца краязнауства. На сярэдзiну 20-х гадоу у БССР дзейнiчала 240 краязнау- чых арганiзацый У ходзе беларусiзацыi развiвалася новая галiна у навуцы - беларусазнауства. У 20-ыя гады партыйныя органы спрабуюць iграць вядучую ролю у правя-дзеннi беларусiзацыi,пачынаюць цягнуць навуку пад свой кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. Гэта асаблiва праявiлася у адносiнах да iнбелкульта, якi страцiу сваё першапачатковае прызначэнне.Але нягледзячы на цяжкасцi, плённа працавалi на нiве беларускага адраджэн-ня паэт, празаiк Цiшка Гартны; пiсьменнiк М.Гарэцкi; гiсторыкi



В.Ластоускi,У.Iгнатоускi, У.Пiчэта; жывапiсец i графiк М.Фiлiповiч; стваральнiк першага беларускага кiнафiльма "Лясная быль" Ю.Тарыч; аутар першай п'есы на беларус- ай мове "Машэка" Е.Мiровiч; кампазiтар, аутар Дзяржаунага гiмна БССР Н.Сака-лоускi i iнш. Да 1928г. беларусiзацыя дасягнула значных поспехау. Яна аблегчыла барацьбу з непiсьменнасцю, садзейнiчала ажыццяуленню асветнiцкай работы, стварыла пе-радумовы для разгортвання нацыянальна-культурнага будаунiцтва у БССР.
45. Згортванне НЭПа. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР..

Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых.Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася.У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі.Частка сродкау была выдзелена машы-набудаванню, энергетыцы, прамысловасцi будматэрыялау. Заводы у Мiнску "Энер-гiя", "Камунар", iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму станкабудаванню, а БелДРЭС (недалёка ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi.Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва.Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.

46. Усталяванне сістэмы "дзяржаўнага садыялізму" ў СССР і БССР. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР, іх трагічныя наступствы.

Адносна дэмакратычнае развіццё сацыяльна-эканамічных і грамадска-палітычных працэсаў у краіне, характэрнае для пачат-ку і сярэдзіны 20-х гг, прыняло пад іх канец і асабліва ў пачатку 30-х гг. выразна акрэсленыя камандна-адміністрацыйныя рысы.

Перш за ўсё гэта праявілася ў эканоміцы, пераважна ў прымусовым ажыццяўленні калектывізацыі сельскай гаспадаркі. Метады і формы правядзення розных мерапрыемстваў сталі рэгламентавацца. Пачаўся адыход ад дэмакратыі.

Беларускі народ, як і іншыя народы, што пражывалі ў СССР, верыў, што будуе сацыялізм. 1 ўсё гэта адбывалася ва ўмовах фарміравання і дзейнасці камандна-адміністрацыйнай сістэмы і культу асобы Сталіна.

У другой палове 30-х гг. культ асобы і звязаныя з ім безза-конне і рэпрэсіі атрымалі юрыдычнае афармленне. Лютаўска-сакавіцкі пленум (1937г.) ЦК УКП(б) прыняў не маючую ніякай логікі формулу аб тым, што па меры ўмацавання сацыялізму кла-савая барацьба ў краіне будзе абвастрацца. Аўтарам яе быў Сталін. Гэта формула з'явілася тэарэтычным абгрунтаваннем усяго таго беззаконня, што тварылася ў краіне.У 30-я гг. у грамадскім жыцці назіралася цесная сувязь паміж сацыяльна-эканамічным і грамадска-палітычным напрамкамі дзейнасці, моцная залежнасць грамадскіх спраў ад пераўтва-рэнняў у эканоміцы. Так, згодна з пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 27 студзеня 1930 г. у БССР прызначаліся датэрмінова перавыбары тых сельскіх Саветаў, якія не спраўляліся с задачамі калектывізацыі. На гэтай аснове былі праведзены перавыбары 61,9% сельскіх Саветаў рэспублікі.У вострай барацьбе праходзілі чарговыя выбары Саве-таў. А самі Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўнікоў працоўных мас. Іх фарміраванне адбывалася на аснове ды-рэктыўных указанняў, што выключала крытыку партыйна-дзяр-жаўных органаў, спаборніцтва кандыдатур.Але афіцыйная прапаганда падавала ўсё так, што быццам у БССР, як і ў цэлым у СССР, усё адмыслова і дабрачынна: грамад-ска-палітычнае жыццё ідзе "дэмакратычным" шляхам, павыша-ецца ўдзел працоўных не толькі ў дзейнасці Саветаў, але і ў іншых грамадскіх арганізацыях, у тым ліку і ў прафсаюзах.Не так актыўна, але ўсё ж такі раслі і рады камсамола. Частка з іх у далейшым уступае ў партыю. Камсамол поўнасцю падпарадкоўваўся партыі.У снежні 1936 г. была прынята Канстытуцыя СССР, а ў 1937 г.—Канстытуцыя БССР. У іх былі запісаны не толькі абавязкі, але і правы грамадзян. Але паўсядзённая практыка, масавыя арэшты і рэпрэсіі сведчылі аб страшэнных парушэн-нях асноўных закакадаўчых актаў.

У перадваенны час у грамадска-палітычным жыцці БССР з'явіліся новыя жорсткія рысы. Яны былі звязаны з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 чэрвеня 1940 г. "Аб пераходзе на 8-гадзінны рабочы дзень і 7-дзённы тыдзень і аб забароне самавольнага пакідання рабочымі і служачымі прадп-

рыемствау і устаноу". У адпаведнасці з гэтым указам толькі за 1 месяц у БССР было асуджана за прагулы каля 4 тыс. чалавек.Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у 30-я гг. было адзначана шматлікімі рэгламентацыямі. Яны былі абумоў-лены фарміраваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмы і культу асобы, якія прывялі да ўсталявання дыктатарскага рэжыму. У выніку не толькі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы, але і ў палітычным жыцці былі зроблены вялікія дэфармацыі з іх цяжкімі вынікамі. Але ўсё гэта прыкрывалася бачнасцю дэмакратыі.

Складванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы стала магчымым па раду прычын:

1) адносна нізкага ўзроўня граматнасці насельніцтва, і ў першую чаргу сялян;2) фактычнай адсутнасці дэмакратычных традыцый і на-ват схільнасць да моцнай улады;3) мэтанакіраванага і паступовага узмацнення партыйнага і савецкага бюракратычнага апарату;

4) адсутнасці дэмакратычнай сістэмы вылучэння кіруючых кадраў; 5) рэгулярнай прапагандысцкай апрацоўкі насельніцтва;

6) імкненнем Сталіна і яго акружэння да неабмежаванай улады.



У сярэдзіне 30-х гг. адбылося зрошчванне партыйнага апарату з дзяржаўным. У яго руках паступова сканцэнтрава-лася заканадаўчая і судовая ўлада.3 пераходам да фарсіраванай індустрыялізацыі і гвалтоў-най калектывізацыі ў БССР дыктатарскі рэжым пачаў умацо-ўвацца. Ва ўсіх сферах жыцця была зроблена стаўка на дыктат.У 30-я гг. разгорнуліся масавыя рэпрэсіі. Першая іх хва-ля прыйшлася на 1930—1931 гг. Беларускую інтэлігенцыю абвінавацілі ў "нацыянал-дэмакратызме". Па справе "Саюза вызваленння Беларусі" праходзіла 90 чалавек. Сярод іх—Чар-вякоў, Жылуновіч, Купала, Прышчэпаў і інш.Другая хваля рэпрэсій адбылася ў 1933-1936 гг. у перы-яд чысткі партыі і адмены партыйных Білетаў. Кампартыя Беларусі скарацілася напалову. Маштаб рэпрэсій пашыраўся з кожным годам. У 1937—1939 гг. адбылася трэцяя хваля масавых рэпрэсій. Узрасла жорсткасць прыгавораў. У 1937 г. значная колькасць арыштаваных прысуджалася да вышэйшай меры—расстрэлу. Па усім былым СССР, у тым ліку і на Беларусі, былі раскіданы шматлікія сведчанні такіх злачынстваў—лагеры, турмы, спецпасяленні, месцы масавых забойстваў нявінных ахвяр. Адно з іх—Кура-паты пад Мінскам.Такім чынам, канец 20-х—30-я гг. былі ў гісторыі Беларусі адметным, складаным і драматычным часам. Жыццё праходзіла ва умовах умацавання адмішстрацымна-каманднам сістэмы, фарміравання культу асобы, усталявання сталінскага дыкта-тарскага рэжыму. Гэта паклала адбітак на ўсе бакі грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця.

: ld
ld -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
ld -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
ld -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
ld -> Сармацкае кадзіла
ld -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
ld -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
ld -> Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю
ld -> Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010
ld -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал