1. Прадмет, значэнне і мэты курса «Гісторыя Беларусі». Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Асноўныя крыніцы вывучэння


Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступальная аперацыя "Багратыён". Заканчэнне Вялікай



старонка9/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.38 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

53. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступальная аперацыя "Багратыён". Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Неве-ля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 ве-расня быу вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова.. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям Чырвонай Армii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поунае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва "Баграцiён"). Гiтлераускае камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Беларусi, бо яна была важным плацдармам, якi прыкрывау усходне-прусскi i вар-шауска-берлiнскi стратэгiчныя напрамкi. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб'яулены крэпасцямi (Мiнск, Вiцебск, Орша, Магiлёу i iнш.),якiя не належалi здачы. У Беларусi бы-ла моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырвонай Армii распрацавау план аперацыi "Баграцi-ён".Яго ажыццяулялi войскi наступных франтоу: 1-ы Беларускi (камандуючы гене-рал армii К.К.Ракасоускi), 2-i Беларускi (генерал-палкоунiк Г.Ф.Захарау), 3-i Беларускi (генерал-лейтэнант I.Д.Чарняхоускi), 1-ы Прыбалтыйскi (генерал ар-мii I.Х.Баграмян) пры падтрымцы Дняпроускай флатылii, авiяцыi далёкага дзеяння i ПВА. Удзельнiчалi у аперацыi партызанскiя злучэннi.Савецкiя войскi пераузышлi ворага Задума Вярхоунага Глаунакамандавання была наступнай - франты адначасова пе-раходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм напрамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння

асноуных сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска. Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення

Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944г. Спачатку быу нанесены бомбавы удар авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоука..Ужо на 3-цi дзень была акружа-на Вiцебская групiроука працiунiка i вызвалены Вiцебск.Да канца чэрвеня 1944г. Былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлерауцы добра умацавалi горад (былi перакiнуты дадатковыя войскi, збудавана драуляная сцяна, за якой размяшчалiся танкi i гарматы). Аднак i гэта не астанавiла савецкiх воiнау..У ба-ях за Мiнск вызначылiся многiя савецкiя воiны. Першым уварвауся у горад танк Д.Г.Фролiкава. У баях на вулiцах Мiнска вызначыуся камандзiр танкавага узвода М.Колычау. Iм, а таксама А.С.Бурдзейнаму,было прысвоена званне "Ганаровы грамадзянiн г.Мiнска". Мiнск быу вызвалены 3 лiпеня. У раёне Мiнска была акружана 100 тыс. групоука ворага. 7 дзен спрабавалi вырвацца фашысты з "Мiнскага катла". 70 тыс. гiтлерауцау было забiта, 35 тыс. узята у палон. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 28 лiпеня вызвалiлi г.Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.

57. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у 1970-1980-я гг.

Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў.Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства.З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам.Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.Кіруючай сілай беларускага грамадства з’яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі – гэта перш-наперш прафсаюзы.Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.


58. Развіццё адукацьті. літаратуры і навукі ў Беларусі ў пасляваенны час (1945-1985 гг.)

Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад

iдалапаклонства i страху. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У пасляваенны перыяд адбылося аднаўленне і далейшае развіццё сістэмы адукацыіУ 70-я гады была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя моладзі.Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя.У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.За пасляваенныя гады колькасць сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў значна павялічылася.Высокімі тэмпамі развівалася сетка культурных устаноў – бібліятэк, клубаў, музеяў, тэатраў і кінатэатраў.Паспяхова развівалася навука. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы становіцца Акадэмія навук БССР.Быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя навуковыя напрамкі. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі перайменаваны пазней.Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем.Беларускія вучоныя праводзілі таксама даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш.Дасягненні сусветнага ўзроўню навука Беларусі мае ў матэматыцы, оптыцы і спектраскапіі. З 1959г. уводзiцца абавязковая 8-гадовая адукацыя.Ствараюцца сярэднiя шко-лы з вытворчым навучаннем, адкрываюцца школы-iнтэрнаты для дзяцей сiрот. Працавалi школы рабочай i сельскай моладзi. Сярэднюю адукацыю з 1956 да 1965г. атрымалi 600 тыс. чалавек.Перабудова iшла i у ПТВ. У пачатку 60-х гадоу з'явiлiся гарадскiя i сельскiя ПТВ. Пашыралася i удасканальвалася база ВНУ, дзе вялiкую ролю адыгрывау БДУ,у якiм вучылiся 10 тыс. студэнтау.Але галоуным не дастаткам у дзейнасцi народнай адукацыi была непрыкрытая русiфiкацыя усiхзвенняу школы, тэхнiкума, ВНУ. У 50-60-ыя гады ажывiлася дзейнасць беларускай навукi. Б.Сцяпанау зрабiу важныя адкрыццi у вобласцi люмiнiсцэнцыi. М.Паулючэнка даследвау механiзм хiмiчных рэакцый. Вывучэннем прыродных рэсурсау рэспублiкi займалiся К.Лукашоу,

Т.Багамолау, А.Махнач i iнш. У 50-ыя гады выйшла "Гiсторыя Беларускай ССР", "Гiсторыя Полацка", "Гiсторыя Мiнска" i iншыя працы.Ужо гэты невялiкi пералiк гаворыць аб тым, што "адлiга" станоуча сказалася на развiццi народнай адукацыi i навукi.Але ужо у 60-ыя гады пачынаецца працэс дэбеларусiзацыi культуры.Ва умовах унiтарнай савецкай дзяржавы навука i культура БССР фармiравалiся як частка агульнадзяржаунай навукi i культуры. Найбольш адчувальным вынiкам гэтага для беларускай культуры было амаль поунае выцясненне беларускай мовы.



59. Развіцце беларускага мастацтва ў пасляваенны час (1945-1990 гг.).

Духоўны стан грамадства ў значнай ступені знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры.Прыкладна з 1953 г. у беларускай літаратуры, як і ва ўсесаюзнай, намеціліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з актывізацыяй грамадскага жыцця.Вельмі плённымі для беларускай драматургіі былі канец 60-х – 70-я гады, калі быў створаны шэраг п’ес, якім было суджана стаць літаратурнай класікай.Велізарную ролю ў культурным жыцці рэспублікі іграў Вялікі тэатр оперы і балету.У музычнай культуры ў пасляваенныя гады інтэнсіўна развіваюцца жанры сімфоніі і інструментальнай музчыкі.Развівалася выяўленчае мастацтва. У першыя пасляваенныя гады мастакі знаходзіліся пад яркім уражаннем гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху.У манументальным мастацтве важнейшай тэмай сталі бяспрыкладны гераізм і ўздым народнага духу ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Беларуская культура мінулых дзесяцігоддзяў духоўная, глыбокая і таму атрымала прызнанне за межамі рэспублікі.

Асаблiвае месца у вызначэннi новага напрамку культурнага жыцця у БССР у 50-60-ыя гады належала лiтаратуры. Павялiчваецца пiсьменнiцкая арганiзацыя. Да 1966г. на Беларусi было 242 пiсьменнiкi i паэты.Была рэабiлiтавана i вернута чытачу творчасць Ц.Гартнаа, М.Чарота, А.Дудара, П.Галавача i iнш. Да гэтага часу адносiцца росквiт дзейнасцi П.Броукi, М.Танка,А.Куляшова,В.Быкава, Я.Брыля i iнш.Многiя творы беларускiх аутарау ("Апошняя сустрэча" Я.Брыля,"Нявестка" А.Кулакоускага) баранiлi высокае званне чалавека.У 60-ыя гады з'яуляюцца такiя значныя творы,як "Людзi на балоце" I.Мележа,"Сасна пры дарозе" I.Навуменкi,"Засценак Малiнаука" А.Чарнашэвiча i iнш. Асаблiвай падзеяй гэтага часу стау раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм".Гэтыя творы рэальна характэрызуюць рэвалюцыйныя падзеi на Беларусi,паказваюць жыццё беларускай вёскi,гiстарычнае мiнулае беларускага народа. Значных поспехау лiтаратура дасягнула у асвятленнi падзей Вялiкай Айчыннай вайны.Многа зрабiу,каб сказаць прауду пра вайну,В.Быкау у творах "Жураулiны крык","Сотнiкау","Здрада","Пастка".Новае асэнсаванне вайны знайшло месца у творах I.Навуменкi, I.Чыгрынава i iнш.Ва усiх творах пра вайну звычайны чалавек стау героем у вайне,змагауся з ворагам за Радзiму i за сваё жыццё. I гэта паказваюць творы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе",I.Пташнiкава "Тартак", А.Адамовiча "Сыны iдуць у бой".

У перыяд 50-60 гадоу якасна абноулена загаварылi беларускiя паэты: П.Броука, М.Танк, А.Звонак, А.Лойка, Г.Бураукiн i iнш. З'явiлiся глыбокiя па зместу творы у драматургii. Сярод iх "Брама неумiручасцi" К.Крапiвы, "Лявонiха на арбiце" А.Макаёнка i iнш. Такiм чынам, беларуская лiтаратура зрабiла рашучы крк на шляху вызвалення ад унiтарызму. У рэпертуатры тэатрау з'яуляюцца творы сучаснай тэматыкi: "Калючая ружа" Ю.Семенякi,опера А.Туранкова "Яснае свiтанне",К.Малчанава "Брэсцкая крэпасць" i iнш.Вялiкую увагу удзялялi ваеннай тэматыцы.На сцэне iшлi спектаклi па п'е сах К.Крапiвы "Людзi i д'яблы", 10 год не зыходзiу з афiш Рускага тэатра iмя А.М.Горкага спектакль "Галоуная стаука" па п'есе К.Губарэвiча, у якiм паказаны шлях у рэвалюцыю салдат I сусветнай вайны.На сцэне беларускiх тэатрау iшлi спектаклi па п'есах А.Астроускага, А.Чэхава, У.Шэкспiра.У 1956г. быу адкрыты Беларускi тэатр юнага гледача.

Новым зместам папоунiлiся харавы i iнструментальны канцэрт. Кампазiтарау прываблiваюць тэматыка iдэйнага i сацыяльнага гучання. Былi напiсаны такiя творы як "Памяць сэрца" I.Лучанка, "Абелiск" Д.Смольскага, кантата А.Багатырова "Беларускiя песнi" i iнш.Эстэтычнаму выхаванню народа служылi Джяржауная харавая капэла БССР, Дзяржауны народны хор, Ансамбль песнi i пляскi, у 60-ыя гады да iх далучыуся ансамбль "Песняры". Выяуленчае мастацтва праходзiць цяжкi шлях развiцця. Дамiнуючай з'яуляецца тэматычная карцiна. Вызначаюцца "У полi" М.Савiцкага, "Маё Палессе" Вашчанкi i iнш. Вядомы мастак М.Савiцкi напiсау цыкл карцiн "Лiчбы на сэрцы",прысвеча ных вайне. Развiваецца манументальнае мастацтва. Дасягненнем беларускай культуры былi работы З.Азгура, А.Глебава, В.Цыгаля, А.Селiханава i iнш.

60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у СССР, паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа і меры па змяншэнню яе наступстваў.

Супярэчнасць жыцця у сярэдзiне 80-ых гадоу асаблiва востра праявiлася у эканомiцы.Адзiная сiстэма уласнасцi,цэнтралiзаванае кiраунiцтва,улада партнаменклатуры прывялi да поунага адмаулення уласцiвых эканомiцы законау яе развiцця.

Палітыка перабудовы, яе сутнасць і вынікі. У сярэдзіне 80-х гг. Савецкі Саюз апынуўся ў складаным становішчы. Запавольваліся тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця, не заўсёды дасягненні навукі і тэхнікі ўкараняліся ў вытворчасць, нізкай была якасць многіх відаў прадукцыі, не хапала высака-якасных тавараў на рынку, па некаторых паказчыках прыпы-ніўся рост жыццёвага ўзроўню народа. Патрабавалася рэфар-маванне палітыка-эканамічнай сістэмы, якая ў аснове сваёй сфарміравалася ў СССР у 20-30-я гг.

У другой палове 80-х гг. быў удакладнены палітычны курс і вызначана палітыка перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Ініцыятарам гэтай па-літыкі з'яўляўся генеральны сакратар ЦК КПСС М. С. Гарбачоў.

У ходзе ажыццяўлення палітыкі перабудовы значна пашы-рылася самастойнасць прадпрыемстваў і аб'яднанняў у выніку іх пераходу на поўны гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Павысілася роля працоўных калектываў. Развівалася самакіра-ванне. Укараняліся прагрэсіўныя формы арганізацыі працы -арэндныя калектывы, гаспадарчыя разліковыя брыгады. Дэмакратычнай станавілася выбарчая сістэма, развівалі-ся галоснасць і плюралізм думкі, фарміравалася шматпартый-ная сістэма. Болын магчымасцей стала для ажыццяўлення дэмакратычных правоў і свабод грамадзян, для творчай дзей-насці. Аднак жыццё паказала, што ў КПСС - КПБ адсутнічала канкрэтная, навукова абгрунтаваная праграма абнаўлення са-вецкага грамадства. Не былі дакладна вызначаны канчатковыя вынікі, на дасягненне якіх накіроўваліся намаганні партыі і народа. У грамадстве з'явіліся капіталістычныя тэндэнцыі, узбагачэнне любымі сродкамі, некампетэнтнасць і безадказ-насць. Гублялася кіраўніцтва краінай. Бачачы гэтыя негатыў-ныя з'явы, частка народа стала абвінавачваць КПСС-КПБ, усіх тых, па чыёй ініцыятыве пачалася перабудова. Сацыялістчныя ідэалы ў вачах мільёнаў абясцэньваліся, аўтарытэт КПСС - КПБ катастрафічна падаў. Палітычны крызіс працягваўся.

Чернобыльская катастрофа.

Нязмерную шкоду нанесла рэспублiцы аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавiка 1986г. З гаспадарчага абароту выведзена 300 тыс.га сельгасугоддзяу, а недабор сельгаспрадукцыi склау 3,5 млрд.руб. На сацыяльнае развiццё БССР непасрэдны уплыу аказвае i экалогiя. У пачатку 80-ых гадоу выкiды шкодных рэчау у атмасферу склалi 3млн.тон у год. Узровень забруджвання рэк i азёр дасягнуу крытычнай мяжы.

Пад канец 80-х гадоу становiшча некалькi стабiлiзавалася. Былi пашыраны паунамоцтвы Дзяржкамiтэта БССР па ахове прыроды.У 1980г. былi прыняты "Асноуныя напрамкi аховы i аздараулення навакольнага асяроддзя i рацыянальнага выкарыстоування рэсурсау Беларусi на 1991-95г.г. i на перспектыву да 2000г."

61. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітзне БССР 27 ліпеня 1990 г. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай.

Адзінага погляду на прычыну краху савецкай таталітарнай сгстэмы не існуе. Але трэба адзначыць, што выбар шляхоў развіцця быўдобраахвотным. Ён стаў вынікам прызнання ўлад СССР неабходнасці карэнных змен ва ўсіх сферах жыцця.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі". Адпаведна Дэкларацыі Беларусь- суверэнная дзяржава, якая усталявана на аснове ажыццяулен-ня беларускай нацыі, яе права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі было пошукам новых форм сувязей паміж рэспублікамі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін.

Палітычны крызіс працягваўся. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай воб-ласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б. Ельцын, С. Шушкевіч і Л. Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пераварот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М. Гарбачова. На руінах СССР утварылася аморфная, нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Было абвешчана вяршэпства на тэрыторыі рэспублікі Кансты-туцыі БССР і яе законаў. Гэтмм быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту.



19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяржавы—Рэспубліка Бепарусь.Важнейшым крокам да станаўлення незалежнасці было 8 снежня 1991 г. У гэты дзень кіраўнікі Беларусі, Украіны і Расіі прынялі рашэнне і падпісалі пагадненне аб прыпыненні існавання СССР, а таксама аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

26 лютага 1992 г. Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінкскі заключны акт. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўным удзельнікам хельсінкскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяр­жавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі у Еўропе. Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб скарачэнні войск у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных ўзбраенняў. У 1992 г. Бе­ларусь вывела са сваей тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягле-дзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТА заставаліся нацэленымі на яе. Асаблівае

Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. узмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі. Нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР у жніўні гэтага года прыняла пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап - этап незалежнай дзяржавы.

Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей на:шнаці, «РэспублІка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь гтнлі бсла-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Пасля абвяшчэння незалежнагці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўмага кіравання. Былі створа-ны Узброеныя Сілы. АрганізавамІ,І мытпая глужба, новая бан-каўская сістэма, камітэты па кіраванню Дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных суннзнхРэспубліка Беларусь - прэзідэнцкая рэгпубліка. 15 сакаві-ка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспуб-лікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяіпчалася ІІрэзідэнцкай рэспублікай.

Першым Прэзідэнтам РэсІІублікі Беларусь быў выбра-ны А. Р. Лукашэнка.





: ld
ld -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
ld -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
ld -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
ld -> Сармацкае кадзіла
ld -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
ld -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
ld -> Форум грамадзянскай супольнасці: актуальныя працэсы, бліжэйшыя задачы, механізмы грамадзянскага кантролю
ld -> Маніторынг развіцця сытуацыі ў беларусі лістапад 2008 – верасень 2010
ld -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка