1. Які сказ называецца складаным? 2 балы Выпішыце складаныя сказы. 4 балы



Дата канвертавання13.06.2016
Памер30.79 Kb.
Складаны сказ

Варыянт 1


1. Які сказ называецца складаным? 2 балы
2. Выпішыце складаныя сказы. 4 балы

Ёсць куток на зямлі, дзе крыніцы звіняць, з трыснікамі гавораць азёры. Славіцца хата не вугламі, а пірагамі. Нёман гамоніць, сярдзіта шуміць, і коцяцца грозныя хвалі. Прыгожая і ўтульная наша родная Беларусь.


3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце граматычныя асновы складаных сказаў. 6 балаў

Лісце дрэў і хмызнкоў пацмнела. Пралескі і ландышы адцвілі а на змену ім узышлі іншыя кветкі. Прапечцца над травматылькі і звіняць уверсе песні птуш… . Дыхацца лёка таму што паветра свеж і вільготн Цудоўны ў гэтую пару лес! Ён поўны пахаў шумаў і песень. Гамонць дрэвы. Пра што? Кажць нам каб часцей заходзілі ў госці да яго і яго жыхароў.


4. Выканайце сінтаксічны разбор указанага ў заданні 3 сказа.( 2 сказ) 8 балаў.
5.Дапішыце сказы 10 балаў

Паездку мы вымушаны былі адкласці, таму што…….

Карціну мы павесілі на такім месцы, каб…….

На небе выглянула яркая адзінокая зорка, і ……


Варыянт 2


  1. Як можна вызначыць колькасць частак у складаным сказе? 2 балы




  1. Выпішыце складаныя сказы. 4 балы

Ідзе па белым свеце слова, шуміць разбуджаны прастор. Восень залатая сее радасць на зямлі. Мікола спыніў машыну і выйшаў з кабіны. Граў Сымонка, а дзед слухаў
3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце граматычныя асновы складаных сказаў. 6 балаў.

Апошнія дні стаяла цёпл надвор'е. Днём змля раставала на сонейку а ноччу браўся моцны мроз. Раптам налцеў цёплы вецер з'віліся хмары. Тры дні і тры ночы ліў дождж. Потым вецр сціх і насунуўся густы шэры туман. На рацэ затрачаў лёд. Але раніцай выглянула яркае сонейка. Зазлянела маладая траўка вес.ла заспвалі жаваранкі ў небе. Наступіла всна.
4.Выканайце сінтаксічны разбор указанага ў заданні 3 сказа.( 2 сказ) 8 балаў
5. Дапішыце сказы 10 балаў

На ўсходзе неба святлее, і ……

Косціку здалося, што…….

Раніца была прыгожая, але……..


Варыянт 3


  1. Як могуць быць звязаны часткі складанага сказа? 2 балы




  1. Выпішыце складаныя сказы. 4 балы

На полі жыта красавала, кланялася ветру, колас налівала. Шумяць, гудуць вятры лагодныя, і песціць сонца родны край. Мы прыйшлі дадому, калі сонца садзілася за лес. Жыў-быў верабейка, падрастаў і набіраўся сіл.
3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце граматычныя асновы складаных сказаў. 6 балаў.

Цудоўная песенка ў чорннькага шпачка! Ніхто з птушк не ўме так пераймаць чужыя галасы. Усеўся шпак каля свайго доміка носік пачысіў і заспяваў. Слух=ала яго маленькая ліпка і кроплька расы дрыжала на яе лісцік. Слухаў шпака нізенкі дубок які рос каля мосціка. Чулася яму нейкая байка ў спеве шпака. А сам шпачок усё сп..ваў і сп.. ваў.


4.Выканайце сінтаксічны разбор указанага ў заданні 3 сказа.( 4 сказ) 8 балаў
5. Дапішыце сказы 10 балаў

Рэчка ачысцілася ад лёду, але…..

Загуляў вецер, і…….

Лебедзі ўзняліся і паляцелі над цёмным лесам, які……


Варыянт 4

1. Якія знакі прыпынку ставяцца ў складаным сказе? 2 балы
2. Выпішыце складаныя сказы. 4 балы

Зязюлі варожаць, і кнігаўкі жаляцца, і глушаць усіх салаў'і. Вецер дзьмуў і шумеш па-над Нёманам бор. Марозны снег пад нагамі парыпвае гучна і бадзёра. І ў полі , і ў лесе чуецца вясна.


3. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце граматычныя асновы складаных сказаў. 6 балаў.

Сішыўся моцны вецр перастаў ліць дождж. На небе врнулася всёлае сонейка. Усё зноў ажыло. Лёталі птушкі гулі праавітыя пчолы. На лузе срод травы трапляліся дажджавыя лужыны. Вада ў іх была цёплая. Хлапчук ударыў нагой па ваде. Пырскі разлцеліся ва ўсе бакі і загарэліся на сонцы стракатай всёлкай.


4. Выканайце сінтаксічны разбор указанага ў заданні 3 сказа.( 8 сказ) 8 балаў
5. Дапішыце сказы 10 балаў

Дружба сапраўды пачынаецца тады, калі…..



Разліў ракі сёлета невялікі, таму што……

Бадзёра спяваюць зяблікі, і…….


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал