№163 Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. №101



Дата канвертавання15.05.2016
Памер16.35 Kb.
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26.11.2014 №163
Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 жніўня 2012 г. № 101
На падставе падпунктаў 4.6 і 4.26 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанагапастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня  2011 г. № 1049
«Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования», Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Інструкцыю аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі), зацверджаную пастановай Міністэрстваадукацыі Рэспублікі Беларусьад  22 жніўня 2012 г. № 101 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.10.2012, 8/26473;13.05.2014, 8/28651), наступныя змяненні і дапаўненне:

1.1. у пункце 6 словы «і пунктам 19» замяніць словамі «, пунктамі 19 і 201»;

1.2. у абзацы трэцім часткі першай пункта 18 словы «выпадку, які прадугледжаны пунктам 20» замяніць словамі «выпадкаў, якія прадугледжаны пунктамі 20 і 201»;

1.3. у пункце19:

1.3.1. у частцы першай:

словы«другой кваліфікацыйнай катэгорыі» замяніць словамі «другой і першай кваліфікацыйных катэгорый»;

словы «першай, вышэйшай, а таксама» замяніць словамі «вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і»;

1.3.2. у частцы пятай словы «пяць гадоў» замяніць словамі «чатыры гады»;

1.4. дапоўніць Інструкцыю пунктам 201 наступнага зместу:

«201. У выключным выпадку педагагічны работнік па хадатайніцтве кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней кваліфікацыйнай катэгорыі і (або) стажу працы на пасадзе, па якой ён праходзіць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай катэгорыі са згоды начальніка ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта (старшыні камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта), на прысваенне вышэйшай – са згоды Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.


Міністр С.А. Маскевіч
: images -> docs -> attestaziy
attestaziy -> Новае ў атэстацыі педагагічных работнікаў: Гарантыі пашыраны, нормы ўдакладнены
attestaziy -> Шэраг пытанняў атэстацыі педагагічных работнікаў урэгуляваны
docs -> Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
docs -> Шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях
docs -> Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну
docs -> Памятка Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна
docs -> Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Беларускі прафесіянальны саюз работнікаў адукацыі і навукі
docs -> Гульнёвая праграма “Багач” Тэма




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка