№1/PryvSkarha Менскі гарадзкі суд



Дата канвертавання15.05.2016
Памер74.19 Kb.
21.09.2008 - №1/PryvSkarha

Менскі гарадзкі суд,

Вул. Дуніна-Марцінкевіча 1/3,

220092, Менск.

Заяўнікі:

  1. Лапіцкі Аляксей (Іванавіч),

вул. 50 год Кастрычніку 8А-30,

220160, г.Жодзіна, Менскай вобласьці; (прэтынэнт у склад АВК №66, кандыдатура якога з парушэньнем ВК РБ не разглядалася на паседжаньні Менаблвыканкаму …);




  1. Лапіцкая Сьвятлана (Пятроўна),

Пр. Ф.Скарыны 3-115, 220160, г.Жодзіна, Менскай вобласьці; (прэтындэнтка на выбарах у ПП НС РБ 4-га скліканьня ад ПБНФ, вымушана была адмовіцца ад рэгістрацыі ініцыятыўнае групы з прычыны відавочных парушэньняў ВК РБ ужо на пачатковым этапе ...)
Зацікаўленыя асобы:

  1. Адміністрацыя Менскага Аблвыканкаму

(старшыня Менаблвыканкаму Крупец Л.Ф.,

Начальнік Галоўнага ўпраўленьня арганізацыйна-кадравай працы Менаблвыканкаму,

Амельянчук М.М. …) і


  1. Прэзыдыюм Менскага Аблсавету дэпутатаў

(старшыня Менскага абласнога Савету дэпутатаў, Герасімовіч С.М. …),

Вул. Энгельсу, 4, 220030Менск

На пастанову суда Цэнтральнага раёну Менску, у якой заяўнікам адмоўлена ў праве абароны іхных правоў у судовым парадку і разглядзе судовае скаргі на неправамерныя дзеяньні (падтасоўка фактаў і маніпуляцыя дакумэнтамі выбарчага зьместу, парушэньне законнай працэдуры пры фармаваньні складу Жодзінскай АВК №66) высакопастаўленых службовых асобаў з адміністрацыяў Менскага Аблвыканкаму і Прэзыдыюму Менскага Аблсавету дэпутатаў, у выніку якіх адбыліся грубыя парушэньні правоў грамадзянаў-выбарнікаў, прэтындэнта ў АВК №66, Аляксея Лапцікага, і прэтындэнткі на выбарах у дэпутаты ПП НС РБ, Сьвятланы Лапіцкай:

- калектыўная заява (ад 108 выбарнікаў, жыхароў г.Жодзіна) аб вылучэньні кандыдатуры А.Лапіцкага ў склад Жодзінскай АВК №66, сваечасова скіраваная й дастаўленая на разгляд, на паседжаньні Менаблвыканкаму й Прэзыдыюму адпаведнага Савета дэпутатаў 14.07.2008г. у парушэньне ВК РБ – не разглядалася, таму

- кандыдатура А.Лапіцкага не магла быць зацьверджанай, а ў выніку

- рашэньне Менаблвыканкаму і Прэзыдыюму Менскага абласнога Савету дэпутатаў па фармаваньні АВК №66 у Жодзіне было вынесена з парушэньнем выбарчае працэдуры й зьяўляецца неправамерным.


ПРЫВАТНАЯ СКАРГА
я, Аляксей Лапіцкі, як грамадзянін Беларусі, прэтындэнт ад групы грамадзянаў (108 жыхароў горада Жодзіна) у Жодзінскую Акруговую выбарчую камісыю №66, у сваёй скарзе ў Суд Цэнтральнага раёну горада Менску адзначаў, што дзеяньнямі адказных асобаў Менаблвыканкаму й Прэзыдыюму Менскага Аблсавету мае правы й правы дадзенай групы грамадзянаў (што мяне вылучала) былі парушаныя.

Мая кандыдатура – не разглядалася на адпаведным арганізацыйным супольным паседжаньні Менскага аблвыканкаму й Прэзыдыюму Менаблсавету дэпутатаў 14 ліпеня 2008 года, на якім праводзілася працэдура па зацьверджаньні складу акруговых камісыяў, у тым ліку й Жодзінскай АВК №66, у склад якой у поўнай адпаведнасьці з ВК РБ грамадзянамі РБ, што пражываюць у Жодзіне, скіроўвалася мая кандыдатура.


Дадзеная калектыўная заява з подпісамі 108 грамадзянаў сваечасова, 07.07.2008г. была адпраўлена мною непасрэдна ў адзначаныя вышэй ворганы, што фармавалі склад АВК па Менскай вобласьці, замоўным паштовым адпраўленьнем з адпаведным апавяшчэньнем аб дастаўцы. Гэты дакумэнт быў дастаўлены па прызначэньні 09.07.2008г., а адваротнае пацьверджаньне аб дастаўцы скіраванае абратна поштаю мне як заяўніку ўжо 11.08.2008г. (копія дакумэнта была прадстаўлена ў дадатаку №2 пачатковае скаргі).
Акрамя гэтага, мяне не дапусьцілі прысутнічаць на дадзеным паседжаньні, матывуючы гэта спэцыяльным калегіяльным рашэньнем супольнага воргану на паседжаньні 14.07.2008г., нягледзячы на тое, што я спэцыяльна прыехаў для гэтага з Жодзіна пасьля ўзгадненьня гэтага пытаньня за 2 дні да паседжаньня з Амельянчуком М.М. у тэлефоннай размове зь ім.
На мой пратэст аб парушэньні дэмакратычнай працэдуры ўчасе правядзеньня паседжаньня Менаблвыканкаму 14.07.2008г. па вызначэньні складу Жодзінскай АВК №66 я атрымаў адказ за №302-740 ад 06.08.2008г. ад начальніка Галоўнага арганізацыйна-кадравага ўпраўленьня гэтае дзяржаўнае ўстановы выканаўчае ўлады, Амельянчука М.М. У ім адзначаецца, што мая заява быццам была дасланая ў Менаблвыканкам 12.07.2008г., то бок, пазьней за ўстаноўлены ВК РБ тэрмін (11.07.2008г.). Тлумачылася, што з-за гэтага яна не разглядалася на адзначаным паседжаньні 14.07.2008г., на якім адбывалася фармаваньне складу адпаведных АВК.
У выніку дадзеных, відавочна неправамерных дзеяньняў – была груба парушана працэдура пры фармаваньні дзейснага складу АВК №66 у Жодзіне. Таму, дадзены склад Жодзінскай АВК №66, а таксама дакумэнт, прыняты з парушэньнем законнай працэдуры, нельга лічыць правамернымі.
Такім чынам, адзначаныя мною парушэньні грамадзянскіх і выбарчых правоў сталі вынікам неправамерных дзеяньняў чыноўнікаў, адказных за арганізацыю і правядзеньне выбарчае кампаніі ў Менскай вобласьці, якія альбо санкцыявалі злачынствы, альбо самі сталі непасрэднымі выканаўцамі злачыннага загаду й дапусьцілі відавочныя правапарушэньні ВК РБ і міжнародных стандартаў права з мэтаю недапушчэньня незалежнага прадстаўніка да працы ў Жодзінскай АВК №66 на выбарах у ПП НС РБ 2008 года.
У Скарзе падрабязна адзначалася законнасьць нашага зваароту ў суд і неабходнасьць разгляду справы ў судзе для абароны нашых Канстытуцыйных правоў і свабодаў.

Так, у прыватнасьці, адзначалася, што абскарджваемае рашэньне дзейсных ворганаў улады адносіцца да ненарматыўнага праўнага акту. Адпаведна ч.4., арт. 122 Канстытуцыі РБ “рашэньне мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распараджальных ворганаў, якія абмяжоўваюць альбо парушаюць законныя правы грамадзянаў, а таксама ў іншых прадугледжаных заканадаўствам выпадках могуць быць абскарджанымі ў судовым парадку”, што адпавядае правілам з арт. 12 ГК РБ – “ненарматыўны акт дзяржаўнага воргану альбо воргану мясцовага кіраваньня й самакіраваньня, а таксама акт заканадаўства, не адпавядаючы іншаму заканадаўчаму акту і парушаючы грамадзянскія правы і ахоўваемыя заканадаўчымі актамі інтарэсы грамадзяніна і (ці) юрыдычнай асобы, прызнаецца судом несапраўдным па запатрабаваньні асобы, чые правы парушаныя, а ў выпадках прадугледжаных заканадаўствам, - па запатрабаваньні іншых асобаў. У выпадку прызнаньня судом акту несапраўдным парушанае права падлягае ўзнаўленьню ці абароне іншымі спосабамі, прадугледжанымі артыкулам 11 ГК”.

Адзін з спосабаў абароны грамадзянскіх правоў, пазначаных у законе, зьдзяйсьняецца шляхам прызнаньня несапраўдным акту дзяржаўнага ворагану ці воргану мясцовага кіраваньня і самакіраваньня (п.5, арт. 11 ГК). Права на судовую абарону гарантуецца арт. 60 Канстытуцыі РБ, арт.10 ГК РБ, арт. 6, п.5 арт.335, арт.арт. 353-358 ГПК РБ. Акрамя таго, судовы парадак абскарджваньня рашэньняў мясцовых адміністрацыяў, абмяжоўваючых ці парушаючых правы, свабоды й законныя інтарэсы грамадзянаў прадугледжаны ч.3, арт 49 Закону “Аб мясцовым кіраваньні й самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь”.



Закон забараняе адмову ў судовай абароне з матываў адсутнасьці, непаўнаты, супярэчлівасьці, незразумеласьці нарматыўнага акту (ч.4, арт.6 ГПК).

Прымаючы да ўвагі, таксама, што нормамі ВК РБ не прадугледжваецца іншы парадак абскарджваньня рашэньняў мясцовых адміністрацыяў па фармаваньні АВК, абскарджваньне праводзіцца ў агульным парадку, што ўстанаўліваецца вышэй згаданымі законамі.

А арт. 137 Канстытуцыі РБ адназначна прадпісвае імпэратыўнасьць нормаў Канстытуцыі – безумоўны прыарытэт і дзейнасьць гэтых нормаў у выпадку наяўнасьці разыходжаньняў з нормамі ўсіх іншых законаў, дэкрэтаў альбо ўказаў ...

ТАМУ, адзначалася - абсалютна відавочным ёсць тое, што нашая спрэчка мусіць разглядацца судамі агульнай юрысдыкцыі й, акрамя таго, закранаючы выбарчыя правы грамадзянаў, заяўнікоў па скарзе, дадзены зыск не падлягае аплаце дзяржпошліны.

У сувязі з выкладзеным, кіруючыся арт.335, арт. арт. 353-358 ГПК РБ, мы ПРАСІЛІ:

1) прызнаць абскарджваемыя дзеяньні Адміністрацыяў, Менскага абласнога выканкаму й Прэзыдыюму Менскага абласнога Савету дэпутатаў, па пытаньні прыняцьця рашэньня ад 14.07.2008г. аб фармаваньні Акруговых выбарчых камісыяў на выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацьвёртага скліканьня –дыскрымінацыйнымі ў дачыненьні да заяўнікоў і падпісантаў неразгледжанай на адпаведным паседжаньні заявы з 108 подпісамі грамадзянаў (абмежаваньні і ўціск правоў грамадзянаў з мэтаю недапушчэньня ў склад АВК)…, а само рашэньне – неправамерным;

2) абавязаць зацікаўленых асобаў – Адміністрацыі Менскага абласнога выканкаму й Прэзыдыюму Менскага абласнога Савету дэпутатаў прыняць новае рашэньне аб фармаваньні Жодзінскай АВК№66 з далучэньнем да складу АВК №66 кандыдатуры Аляксея Лапіцкага, праваабаронцы й сябра Сойму ПБНФ з Жодзіна;

3) у парадку дасудовае падрыхтоўцы абавязаць да дня разгляду скаргі прадставіць рашэньне аб фармаваньні АВК ад 14.07.2008г. і адпаведныя матэрыялы, датычныя разглядаемага пытанья, дакумэнтаваныя пацьверджаньні фактаў, выкладаемых у адказах на даручэньні Пракуратуры Менскай вобласьці, скіраваныя старшыням Менаблвыканкаму й Менаблсавету, адпаведна Крупцу Л.Ф. й Герасімовічу С.М., з прапановамі разгляду пытаньня аб далучэньні А.Лапіцкага ў склад Жодзінскай АВК №66, а таксама матэрыялы службовых дасьледваньняў і копіі афіцыяных адказаў з дадзеных установаў улады ў бок заяўнікоў …;

4) прыняць захады па максымальна апэратыўным і хуткім судовым дасьледваньні справы, каб без безпадстаўнага прамаруджваньня часу прыняць належнае рашэньне аб узнаўленьні парушаных правоў пацярпелых ад неправамерных дзеяньняў чыноўнікаў.
Дадзеная судовая скарга, была разгледжана судзьдзёй суда Цэнтральнага раёну горада Менску Л.С. Ясеновіч, якая 11.09.2008г. вынесла вызначэньне аб адмове узбуджэньня судовае справы па выкладзеных у судовае скарзе фактах правапарушэньняў. Яна матывавала гэта тым, што

“ў адпаведнасьці з п.1 арт 245 ГПК РБ, судзьдзя адмаўляе ва ўзбуджэньні справы ў сувязі з адсутнасьцю ў заяўніка права на зврот у суд, бо зыскавая заява не падлягае разгляду ў судах, зыходзячы з ейнай “непадведамственнасьцю” (!?). Пры гэтым, зроблена спасылка на арт. 34 ВК РБ, у якім не прапісаная “абскарджваньне дзеяньняў па фармаваньні абласных выбарчых камісыяў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў”.


У выніку парушаны нашыя Канстытуцыйныя, грамадзянскія і выбарчыя правы (гл. аргумэнтацыю вышэй), а таксама права на судовае разьбіральніцтва і судовую абарону …, што наўпрост супярэчыць як імпэратыўным Канстытуцыйным нормам і нацыянальнаму занакадаўству, гэтак і парушае прынятыя Рэспублікай Беларусь высокія абавязальніцтвы па выкананьні агульнапрызнаных нормаў права ў галіне грамадзянскіх і палітычных правоў чалавека, зафіксаваных адпаведнымі міжнароднымі праўнымі актамі (непасрэдна - Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах), палажэньні якіх зьяўляюцца абавязковымі для выкананьня кожным суб’ектам права на тэрыторыі Беларусі.
У сувязі з вышэй пазначаным, ПРОСІМ:

1) прызнаць вызначэньне судзьдзі Л.С. Ясеновіч суда Цэнтральнага раёну горада Менску

неправамерным і адмяніць яго,

2) узбудзіць справу па нашае пачатковай скарзе й прыняць да разгляду ўсе выкладзеныя ў ёй

прозьбы, зьвязаныя з неабходнасьцю хуткага й эфэктыўнага судовага разгляду справы з

мэтаю:


- аднаўленьня парушаных правоў і свабодаў,

- прызнаньня неправамерным і падлягаючым перагляду рашэньня адміністрацыяў

Менаблвыканкаму й Прэзыдыюму Менскага Аблсавету дэпутатаў у частцы неразгляду

прынятай 09.07.2008г. у Менаблвыканкаме заявы ад 108 выбарнікаў, у выніку чаго сталася



магчымым неўключэньне Аляксея Лапіцкага ў склад дзейснае сёньня АВК №66 у Жодзіне.
______________________Аляксей Лапіцкі,

___________________Сьвятлана Лапіцкая
: wp-content -> uploads -> 2008
2008 -> Торстэн Гэрбст (Германія). У сваёй прэзентацыі ён закране аспекты ўжывання лінгвістычных сродкаў у міжнародных перамовах, міжкультурнай камунікацыі, грамадскіх кампаніях І pr-тэхналогіях, а таксама адкажа на ўсе Вашы пытанні
2008 -> Людзі не пайшлі на фальшывыя выбары
2008 -> №1/цвк-я у менскую аблсаную пракуратуру
2008 -> №3/цвк-я Старшыні цвк рб
2008 -> “Адукацыйныя праграмы па правах чалавека: еўрапейскі і беларускі досвед”
2008 -> Kаhстытуцыя рэспублiкi беларусь
2008 -> Міжнародны адукацыйны семінар «Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці»
2008 -> Паважаны Аляксандар Уладзіміравіч
2008 -> Сообщение №780/1997, Лапцевич против Беларуси




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка