213В000797 Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, IV стагоддзе да н.э. - III стагоддзе н.э. В. Кублічы, 0,5 км на ўсход ад вёскі, на востраве Кубліцкага возера.
Плошча авальная 65х30 метраў, вышынёй 6 метраў.
Выявіў у 1928 годзе І.А.Сербаў. Даследавалі ў 1964-1966 годзе К.П.Шут, у 1981 г.- А.А.Егарэйчанка. Ускрыта пляцоўка плошчай 736 кв.м. У цэнтры – культурны пласт 0,2-0,3 метра, каля краеў да 1 метра. Выяўлены сляды наземнага жытла слупавой канструкцыі, якое размяшчалася ўздоўж краю пляцоўкі, унутры яго прасочаны адкрытыя агнішчы, абкладзеныя камянямі. Матэрыялы раскопак – у АН РБ.
Уласнік – Кубліцкі сельскі выканаўчы камітэт.
Поделитесь с Вашими друзьями: |