26 красавіка вучні школы наведалі мемарыяльны комплекс у в. Шымкі



Дата канвертавання27.07.2016
Памер14.4 Kb.
26 красавіка вучні школы наведалі мемарыяльны комплекс у в.Шымкі. Дадзенае падарожжа – адно са шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў школе да 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Вучні з цікавасцю слухалі выконваючую абавязкі дырэктара ланшафтнага заказніка “Ліпічанская пушча” Шаркоўскую С.І., якая расказала ім пра дзейнасць партызанскага атрада, пра подзвіг семярых адважных салдат, якія цаною ўласнага жыцця выратавалі ад смерці жыхароў Шымкоў, стрымліваючы націск ворагаў, пра дзіўную бярозу, што расла каля брацкай магілы і “плакала” сокам, нават калі яго ніхто не спускаў і галінкі яе пакрывала зялёнае лісце.


Амаль усе, хто быў у складзе нашай групы, а гэта больш за 30 чалавек, змаглі знайсці цёзкаў сярод тых прозвішчаў, што ўвекавечаны на плітах мемарыяльнага комплекса. Хлопчыкі і дзяўчынкі далікатна праводзілі рукамі па знаёмых літарах, а затым фатаграфалі іх на памяць. І, нават няма сумненняў, што вечарам у сем’ях зайшла размова пра слаўных дзядоў і прадзедаў.

Пачутае і ўбачанае так моцна нас узрушыла, што ўсе асабліва выразна адчулі шчасце ад мірнага сонечнага неба над галавой і ад таго, што нашы хлопчыкі ў баявых акопах толькі гуляюць.





Каталог: dubno -> library
library -> Расклад факультатыўных заняткаў на І паўгоддзе 2014/2015 навучальнага года
library -> Сардэчныя словы
library -> Склад экзаменацыйных камісій для прыёма выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання
library -> Зацвярджаю Дырэктар школы Л. К. Пусь План мерапрыемстваў
library -> Дырэктар школы Л. К. Пусь Работа дуа “Дубненская сярэдняя школа” ў шосты школьны дзень у І паўгоддзі 2014/2015 навучальным годзе
library -> Расклад выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання
library -> Дубненская сярэдняя школа


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал