Ключ адказаў да тэсту для гiмназii на раённыя элімінацыі 2010/2011
1. Разам 6 балаў Калi ёсць iнфармацыя пра асобу якой пiшуцца пажаданнi- 2 балы, за iнфармацыю хто жадае- 2 балы, за сам змест пажаданняў таксама 2 балы.
2. Разам 8 балаў, 1 бал за добра напісаны займеннiк. Займеннiкi: сабе, яна, яе, яны, нашай, яны, нашым, нам. Могуць выступiць таксама iншыя займеннiкi.
3. Прыкладны тэкст аб'явы.
Аб'ява
У блiжэйшую пятнiцу, у 18.00 гадзiн, пачнецца дыскатэкa для вучняў гiмназii.
Запрашаем на гэтае мерапрыемства вучняў iншых класаў гiмназii, з iх класнымi кiраўнiкамi.
Самаўрад другога класа
Разам 6 балаў. За кожны сказ 2 балы.
4. Разам 8 балаў. Два балы за 1 сказ. Могуць выступіць таксама іншыя варыянты перакладу. Пераклад: Я вельмi хачу стаць лаўрэатам прадметнага конкурсу па беларускай мове. Думаю, што я да яго добра падрыхтаваны. Мой настаўнiк многа са мной працаваў. У падрыхтоўцы дапамагала мне таксама старэйшая сястра.
5. Разам 6 балaў. Адзін бал за 1 адзiн загаловак i 1 бал за iмя i прозвiшча аўтара. Магчымыя адказы:
- Максім Багдановіч - Апокрыф
- Максім Багдановіч- Слуцкія ткачыхі
- Міxась Шаховіч- Смерць валошкі
- Сакрат Яновіч- Валошка
- Юрка Геніюш- Адкуль узяліся ў полі васількі
6. 1 бал за добра напісаны лiчэбнiк. Разам 4 балы.
1941- тысяча дзевяцьсот сорак першы
2011- дзве тысячы адзiнаццаты
1588- тысяча пяцьсот восемдзесят восьмы
1939- тысяча дзевяцьсот трыццаць дзевяты
7. Разам 5 балаў. За кожны пункт 1 бал.
1. Паклiканне гусляра на вяселле княжны.
2. Iгранне гусляра.
3. Гнеў князя.
4. Пакаранне гусляра.
5. Памяць аб падзеях.
Могуць выступіць таксама іншыя варыянты.
8. Разам 8 балаў, 1 бал за добра напісаную лiтару.
«Iм не пабачыць роднай хаты,
Не ўчуць iм дзетак галасы.
Яны ў панскi двор узяты
Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгiя часiны,
Аб шчасцi ўжо забыўшы сны,
Свае шырокiя тканiны
На лад персiдскi ткуць яны.»
9. Разам 8 балаў. Калі выступяць памылкі адымаем адзін-два балы за адзiн адказ. За кожную поўную інфармацыю 2 балы
Адказы: - У 1588 годзе Статут Вялiкага княства Лiтоўскага выдаў Леў Сапега;
- Статут Вялiкага княства Лiтоўскага быў надрукаваны ў Вiльнi, ў друкарнi братоў Мамонiчаў;
- Статут быў напiсаны на беларускай мове;
- Статут быў перакладзены на лацiнскую, польскую i рускую мовы.
10. Разам 8 балаў. За кожнае слова 1 бал
голас- галасы
дотык- датыкаць
добры- дабрыня
чорны- чарнець
двор- двары
соль- салiць
мокры- макрэць
вока- вачэй
Могуць выступіць таксама іншыя варыянты.
11. 3 балы за добрыя адказы. За кожны адказ 1 бал.
Максiм Багдановiч нарадзiўся ў ХIХ стагоддзi.
Паэт напiсаў верш «Слуцкiя ткачыхi» ў якiм паказаў лёс маладых ткачых.
Паэт жыў толькi 26 гадоў.
12. Разам 10 балаў. За кожны сказ 2 балы
Прыкладны адказ: Зiма, гэта найбольш халодны перыяд года. Снежань- першы зiмовы месяц, самы пахмурны. У студзенi мароз мацнее з кожным днём. Снег сыпле i сыпле, пакрывае сонную зямлю белым покрывам. Люты, апошнi i самы халодны месяц зiмы.
Разам 80 балаў, каб перайсці ў ваяводскi этап трэба здабыць мінімум 80% балаў; што абазначае 64 балы.
Поделитесь с Вашими друзьями: |