6 ліпеня 2011 г. 988
Аб узнагароджанні
Ганаровай граматай
Вiцебскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. За шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, падрыхтоўку
навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ўзнагародзіць Вараб’ёва Мікалая Цімафеевіча загадчыка кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі ўстановы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“ Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь.
2. За значны ўклад у будаўніцтва горада Віцебска і ў сувязі з прафесійным святам Днём будаўніка ўзнагародзіць Чарадкову Лідзію Міхайлаўну, начальніка аддзела электразабеспячэння і слабаточных сетак абласнога дзяржаўнага ўнітарнага праектнага прадпрыемства ”Інстытут Віцебскграмадзянпраект“ Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.
3. За добрасумленную шматгадовую працу ў сістэме аховы здароўя, значны ўклад у развіццё акушэрска-гінекалагічнай службы, высокі прафесіяналізм узнагародзіць Туравінаву Таццяну Леанідаўну, галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя ”Віцебскі гарадскі клінічны радзільны дом № 2“ Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта з выплатай грашовага ўзнагароджання ў памеры пяці базавых велічынь.
4. Аддзелу бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення спраў Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (Вароніна В.В.) зрабіць выплаты грашовых узнагароджанняў на суму 350000 рублёў за кошт сродкаў, прадугледжаных гарвыканкаму на пазначаныя мэты ў гарадскім бюджэце.
Старшыня В.П.Нікалайкін
Кіраўнік спраў В.В.Рудзеня
Літвінава 36 22 21
Поделитесь с Вашими друзьями: |