А. Вялікі Апублікавана: Polska mniejzość narodowa na Bialorusi. Związek Polakow na Bialorusi w 20—lecie dzialalnosci. Pod. Redakcją Zdzislawa J. Winnickiego a Tadeusza Gawina. Wsap, Bialystok 2010, s. 47-75



старонка4/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.61 Mb.
1   2   3   4   5

Роўна праз год, 1-3 красавіка 1959 г. у Варшаве і Беластоку адбылася сустрэча дэлегацый БТКСЗ і Таварыства польска-савецкага сяброўства, якая была спецыяльна прысвечана абмеркаванню вынікаў прыгранічнага супрацоўніцтва паміж Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі і Беластоцкім і Люблінскім ваяводствамі114. Польскі і беларускі бакі адзначылі, што “прыгранічны абмен, адбываўся ў 1958 г. паводле плана і быў цалкам выкананы. Абмен садзейнічаў узаемнаму азнаямленню з жыццем і змяненнямі абедзьвух краін, дапамог ва ўстанаўленні непасрэдных кантактаў паміж прамысловымі прадпрыемствамі, установамі, моладдзю, навуковымі і культурнымі ўстановамі. Абмен унес значнае ажыўленне ў культурнае жыцце прыгранічных абласцей і ваяводств, садзейнічаў абмену вопытам у розных галінах дзейнасці”115. У час абмеркавання перспектыў далейшага развіцця прыгранічнага супрацоўніцтва ў галіне культуры польскі і беларускі бакі прызналі неабходным “спрыяць пашырэнню непасрэдных пісьмовых сувязей паміж рознымі ўстановамі, кааператыўнымі арганізацыямі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і навуковымі ўстановамі. Дэлегацыі прызналі мэтазгодным праводзіць перыядычны абмен артыкуламі для публікацыі іх у абласных і ваяводскіх газетах, а таксама радыёперадачамі мясцовага радыё”116. На гэтым пасяджанні былі разгледжаны і абраны планы прыгранічнага абмену паміж Гродзенскай і Брэсцкай абласцямі і Беластоцкім і Люблінскім ваяводствамі. Адзначым, што культурны абмен іспытваў жорсткую ідэалагічную накіраванасць і быў падпарадкаваны галоўнай мэце – прапагадзе ідэй сацыялізма. Так, у планах культурнага супрацоўніцтва на 1959 г. важнае месца адводзілася правядзенню “сустрэч сяброўства” на граніцы, якія неабходна было “прымяркоўваць да святкавання знамянальных дат, як, напрыклад, гадавіна дня падпісання даговора аб сяброўстве і узаемнай дапамозе паміж Польшчай і СССР, 1 мая, 7 лістапада і г.д.”117.

Адзначым, што візіты, сустрэчы, абмен вопытам, дэкады, дні і г.д. магчыма разглядаць як своеасаблівую экспансію “сацыялістычных каштоўнасцей” з Беларусі і праз Беларусь у Польшчу. У запісцы ЦК КПБ, накіраванай у чэрвені 1959 г. у ЦК КПСС адзначалася, што “асноўным зместам прыгранічных сувязей з’яўляецца абмен вопытам сацыялістычнага будаўніцтва ў розных галінах народнай гаспадаркі, знаёмства з работай партыйнага, дзяржаўнага і гаспадарчага апарата і грамадскіх арганізацый. У складзе дэлегацый, якімі ў 1958 г. абмянялісь па лініі прыгранічных сувязей Беларуская ССР і ПНР, былі партыйныя і прафсаюзныя работнікі, прадстаўнікі польскай моладзі, дзеячы навукі і культуры, работнікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі. [...] наведванне польскімі дэлегацыямі пагранічных абласцей БССР і знаходжанне дэлегацый Брэсцкай і Гродзенскай абласцей у ваяводствах ПНР аказваюць станоўчы ўплыў на палітычную абстаноўку ў гэтых раёнах Польшчы”118.

Напачатку 60-х прыгранічныя вобласці СССР і ваяводствы Польшчы пачалі непасрэдна выпрацоўваць і заключаць планы прыгранічнага супрацоўніцтва. Так, напрыклад, 22-23 сакавіка 1960 г. дэлегацыі БТСКСЗ і ТПСС у Брэсце абмеркавалі і падпісалі план супрацоўніцтва паміж Брэсцкай вобласцю і Люблінскім ваяводствам на 1960 г. Дэлегацыі прызналі, што план прыгранічнага супрацоўніцтва ў 1959 г. “поўнасцю выкананы”. Было прызнана мэтазгодным “далейшае развіцце прыгранічных культурных сувязей паміж вобласцю і ваяводствам і абмен дэлегацыямі, у склад якіх бы уваходзілі прадстаўнікі розных грамадскіх колаў: рабочыя, сяляне, служачыя, моладзь, работнікі медыцыны, адукацыі і культуры, прадстаўнікі прэсы, спартсмены і іншыя”119.

Сустрэчы дэлегацый творчых калектываў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі адбываліся на ўсім працягу даследуемага перыяду. Так, напрыклад, 10 верасня 1966 г. у Брэсце адбыўся вечар, які быў прысвечаны польскай культуры. На гэты вечар з Люблінскага ваяводства “аўтобусам дружбы” прыбыла польская дэлегацыя ў складзе 33 чалавек. На вечары выступіў рэдактар Люблінскай газеты “ Кур’ер Любельскі” Леслаў Гнот, які расказаў аб творчых планах рэдакцыі ў асвятленні пытанняў прыгранічнага беларуска-польскага культурнага супрацоўніцтва. Адзін са старэйшых паэтаў Любліншчыны Аляксанд Алексы пазнаеміў прысутных навечары са сваімі вершамі. На вечары адбылася віктарына “Што ты ведаеш аб ПНР”. У заключэнні адбыўся вялікі канцэрт беларускіх і польскіх артыстаўАдзначым, што прэса Люблінскага ваяводства рэгулярна друкавала матэрыялы аб такога кшталту падзеях прыгранічнага супрацоўніцтва. Так, ваяводская газета “Штандар Люду” у 1965 г. надрукавала 30 матэрыялаў, якая асвятлялі рознабаковыя беларуска-польскія кантакты на рэгіянальным узроўні. Такога кшталту “вечары” былі досыць частымі і шматлюднымі. Так, у 1965 г. з Брэсцкай вобласці ў Люблінскае ваяводства выязджала 16 дэлегацый, якія налічвалі 157 чалавек, а ў Брэсцкую вобласць з Люблінскага ваяводства прыязджала 16 дэлегацый, якія налічвалі 162 чалавек120.

Пастаянныя творчыя сувязі на аснове заключаных пагадненняў аб культурным супрацоўніцтве развіваліся паміж Брэсцкім і Люблінскім, Гродзенскім і Беластоцкім тэатрамі. Абмен тэатральнымі калектывамі ажыццяўляўся на ўсем працягу даследуемага перыяду. Так, напрыклад, летам 1965 г. у Брэсце адбыліся гастролі Люблінскага драматычнага тэатру імя Ю. Остэрвы. Калектыў паказаў тры спектаклі: І. Ірэдынскага “Сыходжанне ў ад”, У. Інге “Аўтобус у Мантану”, А. Дзюма “ Дама з камеліямі”. Акрамя спектаклей у Брэсце былі паказаны спектаклі ў Кобрыне, Камянцы, Бярозе. Усяго было дадзена 11 спектаклей121.

Адзначым, што ў сярэдзіне 60-х г узнікла і пачало пашырацца супрацоўніцтва асобных раенаў і паветаў. Так, напрыклад, 9 мая 1965 г. дэлегацыя Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці у колькасці 700 чалавек выязджала ў Бяла-Падляску на мітынг, які быў прысвечаны 20-ці годдзю разгрома фашысцкай Германіі. Аналагічны мітынг адбыўся ва Владаве, куды выязджалі 500 чалавек з Брэсцкага раёна122. На гэтых сустрэчах прысутнічалі былыя салдаты Чырвонай Арміі і Войска Польскага, якія дзяліліся ўспамінамі аб баявых подзвігах, як у гады вайны разам змагаліся з нямецкімі агрэсарамі.

Адзначым, што супрацоўніцтва ў сферы культуры і мастацтва паміж прыгранічнымі абласцямі БССР і ваяводствамі ПНР, якія склаліся ў канцы 50-х гг., ужо ў 60-я гг. значна пашырыліся, а з другой паловы 70-х і да канца 80-х гг. гг. атрымалі значнае развіццё. Пастаянныя творчыя сувязі на аснове доўгатэрміновых дагавароў аб супрацоўніцтве развіваліся паміж Брэсцкім і Гродзнескім абласнымі і Беластоцкім і Люблінскім ваяводсткімі драматычнымі тэатрамі. У прыгранічных абласцях БССР паспешна праходзілі гастролі вядомых польскіх калектываў “Сувальшчызна”, “Шленск”. Усе гэта садзейнічала папулярызацыі польскай культуры ў БССР.

Разам з тым, прыгранічнае супрацоўніцтва трапіла, а інакш і не магло быць, пад жорсткі кантроль партыйных органаў, якія з’яўляючыся палітычнымі структурамі замянілі дзяржаўныя органы. Менавіта партыйныя органы вызначалі змест, формы і яго асноўныя накірункі, што непазбежна вяло да іх фармалізацыі, жорсткага адбору членаў дэлегацый, ідэалагічнай накіраванасці. Яно мела ў пачатку свайго станаўлення своеасаблівы “экстэнсіўны” характар, які зводзіўся да абмену вопытам “сацыялістычнага будаўніцтва”, паездкамі творчых, спартыўных калектываў і г.д. Для яго характэрны лакальны характар, які не ў поўным аб’еме адпавядаў інтарэсам Беларусі і Польшчы, беларускага і польскага народаў. Разам з тым, калі ўзяць пад увагу, што ў папярэднее дзесяцігоддзе (1945-1955 гг.) такое супрацоўніцтва ўвогуле адсутнічала, граніца была абсалютна “непразрыстай”, то нават яго “экстэнсіўны” характар у 1956-1989 гг. быў значным крокам наперад у агульным кантэксце беларуска-польскіх і польска-беларускіх узаемаадносін. Ён на самай справе вёў да пашырэння і паглыблення кантактаў паміж людзьмі, азнаямленню з культурным, эканамічным, навуковым жыццем ободзьвух народаў, пераадоленню меўшыхся стэрэатыпаў, наладжванню “мастоў сяброўства” паміж краінамі і народамі.

Разам з тым, неабходна адзначыць, што нягледзячы на даволі інтэнсіўныя двухбаковыя польска-беларускія культурныя, навуковыя, эканамічныя узаемадачыненні яны не датычылі асобна беларускіх палякаў, а былі разлічаны на ўсё беларускае грамадства. Аналіз планаў, пратаколаў сустрэч рознага кшталту ўрадавых, партыйных дэлегацый паказвае, што ні на якім узроўні і ніколі не абмярковаўлася праблема працы выключна з беларускімі палякамі, развіцця сярод іх культурна-асветнай, адукацыйнай працы, стварэння польскамоўных класаў, не кажучы ўжо пра школы, рознага кшталту таварыстваў, арганізацый, суполак і г.д. Гэта тэма была табуіраванай у беларуска-польскіх узаемаадносінах. А інакш і не магло быць. Нацыянальная палітыка, якая праводзілася ў СССР-БССР нават і не прадугледжвала правядзення паланійнай працы сярод польскага насельніцтва, якое пражывала ў БССР.




11 Бородин, С.П. Некоторые закономерности государственной политики в отношении национальных меньшинств в БССР (1919-1991 гг.) / С.П.Бородин, Ф.А.Шумский // Европа: актуальные проблемы этнокультуры: материалы междунар. науч.–теорет. конф., Минск, 27 апреля 2007 г. / Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка; редкол. В.В.Тугай (отв. ред) [и др.]. – Минск, 2007. – С.284-290; Мазец, В. Асіміляцыя нацыянальных меншасцяў у БССР у 1945-1985 гг. як вынік дзяржаўна–нацыянальнай палітыкі / В.Мазец // Репрессивная политика советской власти в Беларуси: сб. научн. работ / сост. И.Кузнецов, Я.Басин; научн. ред. В.П.Андреев. – 3-й вып. – Минск, 2007. – С.207-239; Мурашко, Г. П. Национально-территориальный вопрос в контексте послевоенных реальностей Восточной Европы. 1945 – 1948 / Г. П. Мурашко, А. Ф. Носкова // Национальный вопрос в Восточной Европе. Прошлое и настоящее: сб. науч. ст. / Инст. слав. и балк. РАН; редкол.: М.Д. Ерещенко (отв. ред.) [и др.]. – М.: ИСБ РАН, 1995. – С. 226 – 247; Национальная политика в странах формирующегося советского блока. 1944-1948 / Ин-т славяноведения; отв. ред. В.В.Марьина. – М.: Наука, 2004. – 40 с.; Скшипек, А. Зависимость Польши от СССР и внешняя политика Варшавы в 1944-1956 гг. / А.Скшипек // Польша – СССР. 1945-1989 гг.: избранные политические проблемы, наследие прошлого. – М., 2005.; Советский фактор в Восточной Европе. 1944-1953 гг.: документы: в 2 т. – Т.1: 1944-1948 гг. / отв. ред. Т.В.Волокитина. – М.: РОССПЭН, 1999. – 687 c.; Советский фактор в Восточной Европе. 1944-1953 гг.: документы: в 2 т. – Т.2: 1949-1953 гг. / отв. ред. Т.В.Волокитина. – М.: РОССПЭН, 2002. – 928 c.; Bartoszewich, H. Polityka Zwiazku Sowieckiego wobec panstw Europy Srodkowo-Wschodniej w latach 1944-1948 / H. Bartoszewicz. – Warszawa: Ksizka i Wedza, 1999. – 407 s.; Hryciuk, G. Polacy za Bugiem – perspektywa wladz Polski „Ludowej” i emigracji. Prszegląd problematyki / G. Hryciuk // Panstwo polskie wobec Polakow na Wschodze. Poszukiwanie modelu polityki. Stydia i analizy / pod. red. T.Gąsowski. – Krakow: Ksiązgarnia Akademicka, 2002. – S. 51-75; Mniejszosci polskie i polonia w ZSRR / pod. red. H.Kubiaka, T. Palecznego, J.Rokickiego, M. Wawrykiewicz. – Wroclaw–Warszawa–Krakow: PAN, 1992. – 492 s.; Nowicka, E. Polacy czy cudzoziemcy ? Polacy za wschodnia granica / E. Nowicka. –Krakow: Nomos, 2000. – 284 s.; Panstwo polskie wobec Polakow na wschodzie. Poszukiwanie modelu polityki / red. T. Gasowski. – Krakow: Ksiegarnia Akademicka, 2002. – 332; Polska i Polacy poza granicami kraju w polskiej polityce i mysli politycznej XX wieku / pod red. M.Albierskiej, R.Juchnowskiego. – Wroclaw: wyd. Un-tu Wroclawskiego, 2006. – 385 s.; Polskie dokumenty dyplomatyczne 1957 / Polski in-t spraw międzynarodowych; red. K. Ruchniewicz, T. Szumowski. – Warszawa, 2006. – 903 s.

2 Юрьев, С.И. Правой статус национальных меншинств: теоретико-правовой аспект / С.И.Юрьев. – 2-е изд. – М.: Эдиториал УРСС, 2000. – С183..

33 Национальная политика в странах формирующегося советского блока. 1944-1948 / Ин-т славяноведения; отв. ред. В.В.Марьина. – М.: Наука, 2004. – 40 с.

44 Национальная политика в странах формирующегося советского блока. 1944-1948 / Ин-т славяноведения; отв. ред. В.В.Марьина. – М.: Наука, 2004. – С.60.


55 НАРБ, Фонд 4. – Воп.20. – Спр.217, арк.171-172. Стэнаграма VI пленума ЦК КП Беларусі. 12-18 лютага 1945.

66 НАРБ, ф.4, воп.42, спр.375, арк.126. Гродзенскі АК. Інфармацыі АК. XII - 1946 г.

77 там сама, арк.439.

88 там сама, арк.499.

99 Волаціч, М. Насельніцтва Заходняй Беларусі і яго перасяленне паміж сучаснай Польшчай і БССР / М.Волаціч // Беларускі зборнік. – Мюнхен, 1956. – Кн. 4. – С. 33.

1010 Царюк, И.О. КПБ – организатор культурного строительства в западных областях Белоруссии (1939-1955 гг.) / И.О. Царюк. – Минск.: Издательство БГУ им. В.И. Ленина, 1968 г. – С.81.

1111 НАРБ, Фонд 4п. – Воп. 65. – Спр. – Арк.170-171. Лісты і скаргі працоўных, паступіўшыя ў ЦК КПБ з рэзалюцыяй першага сакратара ЦК КП Беларусі. Ліпень 1969 г. – студзень 1973 г.

1212 НАРБ, Фонд 7. – Воп. 3. – Спр. 1922, арк.12-13. Звесткі аб ходзе эвакуацыі польскіх грамадзян з тэрыторыі Беларускай ССР у Польшчу. 1 студзеня 1946 г .- 30 верасня 1946 г.

13 НАРБ, Фонд 788. – Воп. 1. – Спр. 7, Ч.1, арк.13. Звесткі Галоўнага і раённых прадстаўнікоў аб стане пакінутых гаспадарак і колькасці грамадзян, эвакуіраваных у Польшчу. 4 снежня 1944 г. – 10 чэрвеня 1946 г.


1414 НАРБ, Фонд 788. – Воп. 1. – Спр. 11, арк.145. Данясенні раённых прадстаўнікоў аб эвакуацыі насельніцтва. 1 студзеня 1945 г. – 27 мая 1946 г.

1515 Токць, С. Змены этна-канфесійнай структуры насельніцтва Гарадзеншчыны ў другой палове XX cт. / С.Токць // Pogranicza Białorusi w perspektywie interdyscyplinarnej – Памежжа Беларусі ў міждысцыплінарнай перспектыве. – Warszawa. 2007. – S.117. 

1616 НАРБ, Фонд 4. – Воп.42. – Спр.140, арк.206. Гродзенская вобласць. Інфармацыі ГК і РК. 1944–1945 гг.

1717 НАРБ, Фонд 4. – Воп.20. – Спр.217, арк.329. Стэнаграма VI пленума ЦК КП Беларусі. 12-18 лютага 1945.

1818 НАРБ, Фонд 788. – Воп. 1. – Спр. 11, арк.27. Данясенні раённых прадстаўнікоў аб эвакуацыі насельніцтва. 1 студзеня 1945 г. – 27 мая 1946 г.

1919 НАРБ, Фонд 788. – Воп. 1. – Спр. 23, арк.27. Дакладныя запіскі аб выніках эвакуацыі насельніцтва. 8 ліпеня 1946 г. - 15 кастрычніка 1946 г.

2020 Эбэрхардт, П. Дэмаграфічная сітуацыя на Беларусі: 1889-1989 / П.Эбэрхардт. – Менск: Бел. фонд Сораса, 1997. – С.154

2121 НАРБ, Фонд 4. – Воп.29. – Спр.828, арк.6. Матэрыялы, дакладныя запіскі, паведамленні, звесткі і даведкі аб перасяленні грамадзян беларускай нацыянальнасці з Польшчы ў Беларусь і грамадзян польскай нацыянальнасці з Беларусі ў Польшчу. 1 студзеня 1945 г. – 31 снежня 1945 г.


22 Освобожденная Беларусь. Документы и материалы: в 2 кн. / сост.: В.Адамушко [и др.]. – Минск: НАРБ, 2004-2005. – Кн.1: сентябрь 1943 – декабрь 1944 гг. / сост.: В.Адамушко [и др.]. – 2004. – С.186.

2323 там жа, С.182.

2424 НАРБ, Фонд 4. – Воп.42. – Спр.245, арк.118. ЦК КП(б)Б. Дакладныя запіскі сакратарам ЦК КП(б)Б. VII-XII. 1944 г.

2525 Skalaban, V. Polityczne represje na Bialorusi w latach 1944-1953 / V. Skalaban / Represje sowieckie wobec narodow Europy 1944-1956 / pod red. D. Roguta i A. Adamczyka. – Zelow: Atena, 2005. – s.187.

2626 НАРБ, Фонд 4. – Воп.42. – Спр.245, арк.327. ЦК КП(б)Б. Дакладныя запіскі сакратарам ЦК КП(б)Б. VII-XII. 1944 г.

2727 там жа, арк.328.

28 там жа, НАРБ, арк.220.

29 Освобожденная Беларусь. Документы и материалы: в 2 кн. / сост.: В.Адамушко [и др.]. – Минск: НАРБ, 2004-2005. – Кн.2: январь – декабрь 1945 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – 2005. – С.13.

30 НАРБ, ф.4, воп.42, спр.375, арк.62. Гродзенскі АК. Інфармацыі АК. XII - 1946 г

31 Вялікі, А.Ф. На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944-1946 гг.): манагр. / А.Ф. Вялікі; навук. рэд. В.Д. Селяменеў. – Мінск: БДПУ, 2005.-С.95.

32 Знешняя палітыка Беларусі: зб. дак. і матэрыялаў / склад. У.М. Міхнюк, У.К.Ракашэвіч, А.В.Шарапа, І.Г.Яцкевіч. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2002. – Т.5 (верасень 1945 г. – 1975 г.) – С.84.

33 Парсаданова, В.С. Советско-польские отношения в годы Великой Отечественной войны. 1941-1945 / В.С.Парсаданова – М.: Наука, 1982. – С.138.

34 Освобожденная Беларусь. Документы и материалы: в 2 кн. / сост.: В.Адамушко [и др.]. – Минск: НАРБ, 2004-2005. – Кн.2: январь – декабрь 1945 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – 2005. – С.11.

35 Cенявский, А. С. Поляки в Красной Армии в 1944 г.: социально-психологические проблемы / А.С.Сенявский // Генацыд у Другой сусветнай вайне. Праблемы даследвання (у памаць ахвяр Трасцянца): матэрыялы міжн. навук. канф., Мінск, 25-27 красавіка 2002 г. – Мінск, 2003. – С.140 – 144.

36 там жа, С.147.


37 НАРБ, ф.4, воп.42, спр.375, арк.410-414. Гродзенскі АК. Інфармацыі АК. XII - 1946 г.

38 НАРБ, Фонд 4. – Воп.29. – Спр.814, арк.68. Дакладныя запіскі, даведкі і спецпаведамленні Беларускай ваеннай акругі, Упраўлення пагранвойскаў, ваеннай пракуратуры і аб надзвычайных здарэннях і іншае. 1 студзеня 1945 г. – 31 снежня 1945 г.

39 там жа, арк.75.

40 там жа, арк.126.

41 НАРБ, Фонд 4. – Воп.29. – Спр.814, арк.126

42 НАРБ, Фонд 4. – Воп.42. – Спр.111, арк.296. Полацкі абкам. Інфармацыі. 1944– 1945 гг.

43 там жа, арк.233.

44 НАРБ, Фонд 4п. – Воп. 61. – Спр.437, арк.287-288. Пратакол пасяджэння Бюро ЦК КП(б) Беларусі ад 29-30 ліпеня 1947 г. № 417.

45 Чорны, К. Выбраныя творы / К.Чорны; уклад і прадм. М.Тычына, калект. М.Тычына, Я.Янушкевіч. – Минск: Беллітфонд, 200. – С.589.

46 НАРБ, Фонд 4п. – Воп.20. – Спр.242. Стэнаграма XIV пленума ЦК КП Беларусі. 3-6 чэрвеня 1947.

47 Фонд 4п. – Воп.20. – Спр. 245. Стэнаграма XV пленума ЦК КП Беларусі. 27 лістапада – 1 снежня 1947 г.

48 там жа, арк.407-408.

49 там жа, арк.411-412.

50 Фонд 4п. – Воп. 62. – Спр. 68, арк.282. Справаздачы і дакладныя запіскі Упаўнаважанага Савета па справах рускай праваслаўнай царквы пры СМ БССР па пытаннях работы ўпаўнаважанага Савета па справах рэлігійных культаў. 28 студзеня 1949 – 15 кастрычніка 1949 г.

51 Канфесіі на Беларусі (к. XVIII-XX ст.) / В.В.Грыгор'ева [і інш.]; навук. рэд. У.І.Навіцкі. – Минск: Экаперспектыва, 1998. – С.250.

52 НАРБ, Фонд 4п. – Воп. 62. - Спр.162, арк.292. Справаздачы і дакладныя запіскі Упаўнаважанага Савета па справах рускай праваслаўнай царквы пры СМ БССР па пытаннях работы ўпаўнаважанага Савета па справах рэлігійных культаў. 16 студзеня 1950 г – 14 снежня 1950 г.

53 Канфесіі на Беларусі..., С.250.

54 Канфесіі на Беларусі…, С.251-152.

55 Канфесіі на Беларусі…, С.255.

56 НАРБ, Фонд 4п. – Воп. 62. – Спр. 68, арк.49-50.

57 там жа, арк.52.

58 Polskie dokumenty dyplomatyczne 1957 / Polski in-t spraw międzynarodowych; red. K. Ruchniewicz, T. Szumowski. – Warszawa, 2006. –s. 281.

59 НАРБ, Фонд 4п. – Воп. 62. – Спр. 68, арк.283.

60 Вялікі, А.Ф. На раздарожжы. Беларусы і палякі ў час перасялення (1944-1946 гг.): манагр. / А.Ф. Вялікі; навук. рэд. В.Д. Селяменеў. – Мінск: БДПУ, 2005.-С.167.

61 Ярмусик, Э.С. Католический костел в Беларуси в 1945-1990 годах: монография / Э.С.Ярмусик. – Гродно: ГрГУ, 2006. – С.33.

62 НАРБ, Фонд 4п. – Воп. 62. – Спр. 510, арк.123. Дакладныя запіскі, даведкі, справаздачы абкамаў, гаркамаў, райкамаў партыі, міністэрств і ведамств па ідэалагічных пытаннях. Т.3. 13 жніўня 1959 г. – 4 снежня 1959 г.

63 Ярмусик, Э.С. Католический костел в Беларуси…, С.33.

64 Ярмусик, Э.С. Католический костел в Беларуси…, С.519.

65 Туронак, Е. Мадэрная гісторыя Беларусі / Е.Туронак. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. – С.392.

66 Станкевіч, А. Праблемы каталіцкага касцёла у БССР / А.Станкевич // Скарыніч: літаратурна-навуковы гадавік. – Вып.5: Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. – Вып. 5. – С.170.

67 НАРБ, Фонд 788. – Воп. 1. – Спр. 24, арк.27. Дакладныя запіскі аб выніках эвакуацыі насельніцтва. 10 ліпеня 1946 г. – 17 жніўня 1947 г.

68 Вялікі, А.Ф. На раздарожжы…, С.165.

69 Маржала, Т. Польскія школы ў БССР у пасляваенныя гады (1945-1949 гг.) / Т.Маржала // Беларускі гістарычны часопіс. – 2003. – № 4. – С. 30-33; Szumski, J. Szkolnictwo polskie na Grodzienszczyznie w latach 1939-1948. Sowetyzacja, likwidacja / J. Szumski // Rosprawy z dziejow oswiaty. T.XLIII, Instytut historii PAN, 2005. – S.165 – 199; Winnicki, Z. J. Szkoly polskie na Bialorusi w latach 1944-1946 – sityacja na tle ogulnej sieci szkolnictwa / Z. J. Winnicki // Skice kresowe. – Wroclaw, 1995. – 53 s.

70 Маржала, Т. Польскія школы ў БССР…, С.30.

71 Szumski, J. Szkolnictwo polskie na Grodzienszczyznie w latach 1939-1948. Sowetyzacja, likwidacja / J. Szumski // Rosprawy z dziejow oswiaty. T.XLIII, Instytut historii PAN, 2005. – S.181.

72 Освобожденная Беларусь. Документы и материалы: в 2 кн. / сост.: В.Адамушко [и др.]. – Минск: НАРБ, 2004-2005. – Кн.2: январь – декабрь 1945 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – 2005. – С.28-29.

73 Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК: в 6 т. / под ред. Г.Г.Бартошевича [и др.]. – Минск: Беларусь, 1986. – Т.4: 1945–1955. – С.528-530.

Каталог: bitstream -> doc -> 4079
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал