А. Вялікі Апублікавана: Сёмыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні”, 1–2 кастрычніка 2010 г. [матэрыялы] / рэдкал. В. М. Лебедзева (адк рэд.) [і інш.]. – Гомель: гду імя Ф. Скарыны, 2010. – С. 334-340



Дата канвертавання15.05.2016
Памер82.34 Kb.

powerpluswatermarkobject146771


А. Вялікі

Апублікавана: Сёмыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні”, 1–2 кастрычніка 2010 г. : [матэрыялы] / рэдкал. : В. М. Лебедзева (адк. рэд.) [і інш.]. – Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2010. – С. 334-340.

Ключавыя словы: Палітычныя рэпрэсіі, рэабілітацыя, БССР, Рэчыца, крымінальная справа, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), Народны камісарыят унутранных спраў (НКУС), пракуратура, суд.


«Справа Рыжова”: ад абвінавачванняў да рэабілітацыі.
Палітычныя рэпрэсіі, якія закранулі ўсе групы беларускага грамадства не маглі не закрануть і правячую партыю, члены каторай як шэраговыя партыйцы, так і кіруючыя работнікі ўсіх узроўняў зведалі рэпрэсіі.

Характэрным прыкладам аднаго з такіх многіх сфальсіфікаваных спраў, супраць кіруючых партыйных работнікаў раённага ўзроўню стала так званая “Справа Рыжова” – першага сакратара Рэчыцкага райкама партыі, калі па гэтай справе ў 1938-1940 гг. была арыштавана і асуджана на разлічныя тэрміны зняволення група адказных партыйна-савецкіх работнікаў Рэчыцкага раёна. Абвінавачанымі ў “контрэвалюцыйнай і шкодніцкай справе” сталі першы сакратар РК КП(б)Б Рыжоў Міхаіл Андрээвіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта Фрыдлянд, яго намеснік – Дамарацкій, загадчык раённым зямельным аддзелам Казлоўскі, раённы ўпаўнаважаны па нарыхтоўкам Астроўскі, загадчык фінансавым аддзелам райвыканкама Купрэйчык[1, арк.25]. Усяго па гэтай справе было абвінавачана 7 чалавек. Паколькі Рыжоў М.А. з’яўляўся галоўным абвінавачаным, то прысвецім яму некалькі слоў.

У НАРБ знаходзіцца асабістая справа Рыжова М.А., таму ёсць магчымасць прасачыць яго кар’ерны шлях. Нарадзіўся ён у лістападзе 1898 г. у весцы Плоцкае Станаўлянскай воласці Елецкага ўезда Арлоўскай губерніі. У лютым 1917 г. быў прызваны на воінскую службу, дзе праслужыў шэраговым салдатам да жніўня 1917 г. У лютым 1918 г. уступіў добраахвотна ў шэрагі Чырвонай Арміі, дзе праслужыў у якасці радавога і памочніка камандзіра ўзвода да 1922 г. Фактычна служба ў Чырвонай Арміі і звязала яго лёс з Беларуссю. У гэты час ішла савецка-польская вайна і ен ваявоў у 32-м стралковым палку 4-й стралковай дывізіі Заходняга фронту. Пасля заканчэння баявых дзеянняў ён застаецца на партыйнай рабоце у Беларусі. Партыйная кар’ера пачалася ў Барысаве, дзе восенню 1923 г. яго вылучаюць на працу загадчыкам ваенным, потым улікова-размеркавальным аддзелам Барысаўскага акружкама, потм непрацяглы час ён працуе да 1927 г. на аналагічнай пасадзе ў Мінскім акружкаме, Дзяржынскім райкаме, у ЦК КП(б)Б. Адзіны перапынак на год (1932-1933 г.), быў звязаны з вучобай ва Ўсходнім інстытуце ў Леніградзе. Аднак у 1933 г. ён зноў вяртаецца ў БССР у Быхаў другім сакратаром, а з 1934 па 1937 г. працуе першым сакратаром Стара-Дарожскага РК КП(б)Б, а ў 1937 па 1940 гг. – першым сакратаром Рэчыцкага райкама партыі[3, арк.4].

Першае абвінавачанне і арышт адбыўся вясной 1939 г. калі супрацоўнікі НКУС БССР абвінавацілі іх у тым, што “контррэвалюцыйная група”, якую ўзначальваў Рыжоў М.А. сістэматычна парушала Статут сельскагаспадарчай арцелі, спрыяла захопу аднаасобнікамі калгаснай зямлі, ўводзіла ў зман вышэйстаячае партыйнае кіраўніцтва. Паводле запіскі, якую накіраваў Л. Цанава першаму сакратару ЦК КП(б)Б П. Панамарэнку “падрыўная работа, якую праводзілі абвінавачваемыя была накіравана на разбурэнне калгасаў раёна і правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, якія спрыялі стварэнню станоўчага палажэння аднаасобнікаў”[1, арк.29]. Асабіста М. Рыжоў абвінавачваўся ў тым, што ен патураў аднаасобнікам. Так, на 1 студзеня 1938 г. у Рэчыцкім раёне мелася 22,8% аднаасобных гаспадарак. У Жмураўскім сельсавеце з 600 гаспадарак толькі 150 уступілі ў калгасы. Акрамя гэтага на 1 студзеня 1939 г. з 2507 аднаасобных гаспадарак раёна 1731 гаспадарка не выканалі абавязацельстваў па абавязковых мясапастаўках. З гэтай колькасці аднаасобнікаў 1366 не разлічыліся з дзяржавай па збожапастаўках. Акраямя гэтага ён абвінавачваўся ў тым, што не кантраляваў улік зямельных угоддзяў. Так, у 1938 г. аднаасобнікамі шляхам самавольных захопаў, куплі і арэнды зямлі было засеяна каля 100 га калгасных зямель і скошана больш за 200 га калгасных лугоў[1, арк.37].

Аднак найбольш істотным з’яўлялася абвінавачванні першага сакратара РК КП(б)Б у тым, што ён у 1937 г. стварыў і да 1939 г. кіраваў “правацэнтрысцкай антысавецкай групай”.

У сувязі з гэтым следчы аддзел Гомельскай вобласці 1 чэрвеня 1939 г. прад’явіў арыштаваным абвінавачванні па арт. 69 і 76 УК БССР і накіраваў справу ў Гомельскую пракуратуру. Для даведкі, арт. 69 УК БССР гучаў наступным чынам: “Подрыв государственной промышленности, транспорта, торговли, денежного обращения или кредитой системы, а равно кооперашии, совершенный в контреволлюционных целях путем соответствующего использования государственных учреждений и предприятий или противодействие их нормальной деятельности, а равно использование государственных учреждений и предприятий или противодействие их деятельности, совершаемое в интересах бывших собственников или заинтересованных капиталистических организаций, влекут меры социальной защиты, указанные в ст. 64 настощего Кодекса”[4, С.220]. Арт. 76 УК БССР гучаў наступным чынам: “Всякого рода организационная деятельность, направленная к подготовке или совершению предусмотренных в стст. 63-75 настоящего Кодекса преступлений, а равно участие в организации образованной для подготовки или совершения одного из этих преступлений, влекут – меры социальной защиты, указанные в статье, предусматривающей данное преступление»[4, С.222]. Арт. 64 гэтага Кодэкса прадугледжваў : “…высшую меру социальной защиты – расстрел или объявление врагам трудящихся с конфискацией имущества и с лишением гражданства БССР или иной союзной республики и тем самым гражданства Союза ССР и с изгнанием из пределов Союза ССР навсегда, с допущением при смягчающих обстоятельствах понижения до лишения свободы на срок не ниже трех лет с конфискацией всего или части имущества»[4, С.218].

29 чэрвеня 1939 г. Гомельская пракуратура перслала гэтую справу пракурору БССР Новіку. У рэспубліканскай пракуратуры следчы па асоба важных справах Пракудовіч, па ўзгодненасці з пракурорам Новікам прапанаваў перакваліфіцыраваць “контррэвалюцыйныя злачынствы абвінавачваемых” на службовыя злачынствы, г.зн. па арт. 196-1 УК БССР. Такое рашэнне Новіка, як тлумачыў Л. Цанава, было прадыктавана тым, што Пракудовіч з’яўляўся блізкім сябрам М.Рыжова.

Аднак у лістападзе 1939 г. судовая калегія Гомельскага суда разглядзела следчую справу “групы Рыкава” і прыняла, без перабольшання, мужнае рашэнне – апраўдала былое кіраўніцтва Рэчыцкага раёна[1, арк.29]. Апраўдацельнае рашэнне было прынята з-за таго, што следчая гупа НКУС БССР не змагла знайсці аргументаваных доказаў “варожжай дзейнасці контррэвалюцыйнай групы”.

Аднак Л. Цанава не супакоіўся і накіраваў інфармацыю аб “справе Рыжова” у НКУС і Пракуратуру СССР. У сувязі з гэтым, Пракуратура СССР накіравала ў Гомель пракурора следчага аддзеле пракуратуры СССР Каверына, каб ён прыняў справу ў свае справаводства. Аднак, нават следчы саюзнай пракуратуры не змог знайсці аргументаваных дадзеных і ў следчым заключэні інкрымініраваў М. Рыжову толькі “… укрыцці ад дзяржавы 600 аднаасобных гаспадарак і 200 гаспадарак калгаснікаў, якія былі абкладзены мясапастаўкамі і ў расходванні дзяржаўных сродкаў на набыццё жывёлы, якую потым здавалі дзяржаве ў лік выканання абавязацельстваў аднаасобнікамі па мясапастаўках”[1, арк.41].

Улічваючы гэтыя факты Гомельскі абласны суд 29 кастрычніка 1939 г. прыступіў да разгляду гэтай справы. Суд цягнуўся да 20 лістапада 1939 г. і скончыўся апраўдацельным рашэннем для ўсіх абвінавачваемых. Аднак Л. Цанава не пагадзіўся з гэтым рашэннем і хадайнічаў перад П. Панамарэнкам аб тым, каб “прызначыць камісію для вывучэння дабытага ў час следства матэрыяла па справа Рыжова і іншых, адмяніць прысуд і прыняць меры ў адносінах да вінаватых” [1, арк.43]. Ен падкрэсліваў, што “дзейнасць групы мела, без сумніву, контрэвалюцыйны характар”[1, арк.32].

ЦК КП(б)Б не мог не адрэагаваць на запіску Л. Цанавы. Па рашэні бюро ЦК КП(б)Б у студзені 1940 г. ствараецца камісія ЦК кампартыі Беларусі па дадатковаму вывучэнню матэрыялаў “Рэчыцкай справы”, якую узначаліла сакратар ЦК А. Грэкава. У камісію ўваходзіла 8 адказных работнікаў ЦК, пракуратуры БССР. Паколькі ўся справа налічвала 6 тамоў і па ей праходзіла звыш 50 чалавек, то камісіі ЦК прыйшлося разбірацца ў ей амаль паўгода. У чэрвені 1940 г. яна прадставіла бюро ЦК сямістаронкавы даклад “Высновы камісіі ЦК КП(б)Б па праверцы справы Рыжова”, у якой адзначалася, што “следствам было даказана віноўнасць Рыжова, Казлоўскага і іншых у тым, што ў Рэчыцкім раёне мелі скажэнні палітыкі партыі і ўрада, грубыя парушэнні статута сельскагаспадарчай арцелі, а так сама сур’езныя злачынствы саміх абвінавачваемых, дзейнасць якіх мела крымінальны характар”. Члены камісіі так сама адзінадушна прыйшіл да высновы, што ў Гомельскага суда ні было ніякіх падстаў для апраўдання абвінавачваемых і прапанавалі Пракуратуры БССР апратэставаць прысуд па справе Рыжова і адправіць яго на новы судзебны разгляд. Такім чынам, ужо ў другі раз у адносінах да абвінавачваемых было ўзбуджана крымінальная справа, а ўсе абвінавачваемыя былі арыштаваны і ім інкрымініраваліся артыкулы УК БССР раздзелаў аб контрэвалюцыйных злачынствах. Усе абвінавачваемыя ўтрымліваліся па арыштам больш за 20 месяцаў[2, арк.94].

Аднак, неабходна аддаць належнае і рэспубліканскай пракуратуры і пракуратуры Гомельскага абласнога суда, якія нягледзячы на ціск з боку Л. Цанавы, прыйшлі да высновы, што абвінавачванні супраць групы “Рыжова” не маюць ніякіх падстаў. Гомельскі абласны суд прызнаў усіх абвінавачваемых невінаватымі, а ў адносінах да 4-х чалавек, у тым ліку і Рыжова, было прызнана, што іх “злачынствы” маюць “службовае злачынства”, а не контррэвалюцыйныя дзеянні[2, арк.94]. У сувязі з гэтым, усе абвінавачваемыя былі апраўданы і вызвалены з пад варты.

Адзначым, што Л. Цанава застаўся вельмі незадаволены рашэннямі Гомельскага абласнога суда. Ен неаднаразова прымаў спробы каб зняць з працы і нават арыштаваць пракурорскіх і судовых работнікаў Гомельскага аблсуда, абвінавачваючы іх у тым, што яны не змаглі раскрыць “буйную справу аб контррэвалюцыйных злачынствах”. Аднак у 40-м годзе пік рэпрэсій пайшоў на спад і да яго дакладных запісак, якія накіроўваліся ў НКУС і Пракуратуру СССР і БССР ужо ніхто не прыслухваўся і не браў пад увагу.

Усе абвінавачваемыя былі адноўлены ў партыі і зноў вярнуліся на партыйную і савецкую работу. Так, М.А. Рыжоў у 1941 г. быў накіраваны на працу начальнікам абласнога ўпраўлення ашчадных кас Вілейскай вобласці. Накіраванне ў заходнюю вобласць фактычна значыла поўную грамадзянскую і палітычную яго рэабілітацыю. Неабходна адзначыць, што, нягледзячы на арышты і рэпрэсіі, М.А. Рыжоў вельмі добрасумленна працаваў. У яго партыйнай характарыстыцы адзначаецца, што з пачатку вайны ім асабіста была арганізавана поўная эвакуацыя ўсіх каштоўнасцей і адкументацыі абласнога ўпраўлення ашчадных кас, за што ён атрымаў падзяку ад Наркамфіна СССР[3, арк.5]. Пасля выхаду ў тыл ён быў накіраваны на партыйную працу ў саратаўскую вобласць, а ў сакавіку 1942 г. яго прызвалі ў дзейнічаючую армію. Ен служыў ваенкомам 24-й мота-стралковага палку 95 стралковай дывізіі, якая ўваходзіла ў Паўднёва-Заходні фронт. 3 кастрычніка 1942 г. у баях пад Сталінградам ён быў цяжка паранены і накіраваны на лячэнне ў Саратаў, дзе знаходзіўся ў шпіталі да студзеня 1941 г. Пасля выздараўлення зноў быў накіраваны ў армію і скончыў вайну ў якасці намесніка камандзіра па палітчасці стралковай дывізіі. За баявыя заслугі ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені і медалем “За абарону Сталінграда”[3, арк.2].

Адразу ж пасля заканчэння вайны ён быў зноў накіраваны на працу ў Беларусь. У снежні 1944 г. ён быў прызначаны сакратаром Маладзечненскага абласнога савета, а ў верасні 1946 г. старшынем Маладзечненскага выканаўчага камітэта. На гэтай пасадзе ён прапрацаваў да 1956 г. да выхаду на пенсію.

Узгадалі аб “Рэчыцкай справе Рыжова” ў 1954 г., калі міністрам юстыцыі БССР І. Ветравым была накіравана дакладная запіска першаму сакратару ЦК КПБ М. Патолічаву і Генаральнаму пракурору СССР Р. Рудэнка аб “злачыннай дзейнасці былога міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы”. У ёй адзначалася, што ў 1939-1940 гг. Л. Цанава спрабаваў сфабрыкаваць у рэспубліцы “справу правых у Рэчыцкім раёне” (справу Рыжова. – А.В.). Аднак, як падкрэслівалася ў запісцы, “яму гэта не ўдалося”[2, арк.94].

Цікава адзначыць, што ён ніколі ў афіцыйных партыйных дакументах не ўзгадваў аб тым, што адбывалася з ім у 1939-1940 гг. Ды і ў дакументах ЦК КПБ (партыйных характарыстыкі, яго асабовая справа) таксама ні адным радком не узгадваецца аб так званай “Рэчыцкай справе Рыжова”. Хутчэй за ўсё, партыйнае кіраўніцтва рэспублікі такім чынам “прыхавала” ганебную справу супраць сумленнага партыйца-службоўца, якім з’яўляўся Міхаіл Андрэевіч Рыжоў1.

Крыніцы і літаратура.

1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ), ф.4п, воп.1, спр.14640. Спецпаведамленні, дакладныя і даведкі органаў НКУС. студзень 1940 г. – люты 1940 г.

2. НАРБ. ф.4п, воп.62, спр, 386.

3. НАРБ, ф.4п, воп.106, спр.1727. Рыжов Міхаіл Андрэевіч. Асабістая справа.

4. Нонканфармізм у Беларусі. 1953-1985. Даведнік. Т.1. Аўтар-укладальнік А. Дзярновіч. Athenaeum. T.IX, Мінск, 2004.- 252 с.




1 Выказваю шчырую ўдзячнасць В. Скалабану за прапанову напісаць артыкул аб М. А. Рыжове.


Каталог: bitstream -> doc -> 4077
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал