А. Якое з значэнняу словазлучэння з’яуляецца няправiльным?



Дата канвертавання27.07.2016
Памер40.22 Kb.
А. Якое з значэнняу словазлучэння з’яуляецца няправiльным?


  1. Словазлучэнне – гэта спалучэнне двух цi больш самастойных слоу, звязанных па сэнсу i граматычна.

  2. Словазлучэнне – гэта свабоднае аб’яднанне двух i более слоу.

  3. Словазлучэнне – гэта аб'яднанне двух цi больш пауназначных слоу або словаформ, якiя граматычна i па сэнсу звязаны памiж сабой i абазначаюць пэунае паняцце.


В. У якiм радзе ( 1? 2? 3?) падабраны спалучэннi слоу, што не адносiцца да словазлучэнняу?


  1. Жаданне пайсцi , чырвоны ад марозу, свежы хлеб, водар лесу;

  2. Бегчы па лузе, сiняя неба, цiшыня ночы, гаварыць шчыра;

  3. Будзем святкаваць, няхай расце, каля дуба, побач з вёскай.


В. Назавiце словазлучэнне:
Дзьмуу моцны вецер; вакол дома; пах хлеба.
Г. Вызначце тып словазлучэння ( iменнае? дзеяслоунае? прыслоунае?).
Размауляць шчыра; мурожная трава; недзе далёка.
Д. Вызначце асаблiвасцi кiравання у наступных словазлучэннях у параунаннi з рускай мовай.
Паслаць па сястру, цешыцца з дзяцей, мацнейшы за бацьку, прабачце мне, сумаваць па сынах, чуу на свае вушы.
Е. Вызначце вiд сiнтаксiчнай сувязi у словазлучэннях (дапасаванне? кiраванне? прымыканне?)
Язда вярхом, даражэйшы за жыцце, восеньскi кiрмаш.
Выпiшыце з тэксту словазлучэннi, размяркуйце iх па трох групах: з падпарадкавальнай сувяззю дапасаваннем, кiраваннем i прымыканнем .
Чэрвенскiм адвячоркам, калi прыцемкi пасунулiся ад хмызнякоу на пясчаныя плёсы, з цёмнай Грабарскай пушчы у малады лес над Сожам пераплылi лось i ласiха. На жаутаплёсе лазовага берага яны спынiлiся, з асцярогай аглядзелiся. Лось ускiнуу галаву i доуга да нечага прыслухоувауся, засланяючы сабой ласiху з таго боку, адкуль яны прыплылi. Спакой над ракою быу самы сапраудны: ласi неадчулi навокал нiякай небяспекi. Лось, нiбы адганяючы сум, матнуу галавою, лагодна дакранууся кончыкам рога да вуха ласiхi . Так пастаяушы i быццам параiушыся адно з адным, ласi рушылi па цiху да пашарэлых альшанiкау Сямёнаускага рова.


Вызначце формы залежных слоу. Выдзелiце словазлучэннi, у якiх пры сэнсавым падабенстве у беларускай i рускай мовах па-рознаму аформлена сувязь памiж словамi. Укажыце прычыну гэтага адрознення.
Сiн… Нарач, сiн… чарнiла, галаун… боль, залат… медаль, горк… палын, балюч… мазоль, цёпла… коудра, дзесятков… дроб, шырок… стэп.
Знайдзiце i выпрауце памылкi у кiраваннi i дапасаваннi. Запiшыце выпрауленыя сказы.


  1. Кожнаму хацелася пацiснуць руку высокага госця. 2. Дзякуем вас за удзел у нашай перадачы. 3. Выбачайце мяне, што так атрымалaся. 4. Лiпа вырасла вышэй таго дома. 5. Сцяпана ажанiлi на Кацярыне. 6. Два летнiх днi хлопцы правялi у сваiх сяброу. 7. Бацька доуга хварау грыпам. 8. Гэтаму дубу не менш ста год. 9. У трох кiламетрах ад чыгункi вiднеуся лес.


Перапiшыце, устауце прапушчаныя лiтары, раскрыйце дужкi i пастауце неабходныя знакi прыпынку у канцы сказау. Растлумачце пастаноуку знакау прыпынку у канцы сказау.
Прырода надзялiла чалавека цудоуным дарам – рашучасцю аддаваць с..бе высокай мэце, ставiць у iмя яе на вагi сваё жы..цё Гэты дар мы называ..м мужнасцю Без яго само жы..цё, напэуна, было б iншым, без полымя Мужнасць жыла у лю..скiм iмкненнi скарыць агонь, ваду, маланку Гэта яна а..крыла мац..рыкi, а..жыла пустынi, праз ..льды i сцюжу праклала Пауночны шлях Мужнасть прыводзiла чалавека i чалавецтва да п..рамо.. у вайне i мiры, у працы, бара..бе, навуцы

Касманаутыка – на..гул арэна мужных Хiба (не) б..ссм..ротным з’яуляецца выха.. Ал..ксея Л.. ..онава з касмiчнага карабля у а...крыты космас Даста..кова ж было аднаго iголачнага пракол.. у скафандры, каб кроу закiпела у жылах касманаута Даста..кова было (не) прадбачнай моц- най успышкi на Сонцы, каб на касманаута хлынулi см..ртаносныя промнi



Велiч подзвi.. вым..ра..цца, вядома, н..б..спекаю, якую п..раадольвае чалавек Але яшчэ у большай ступенi яна вызнача..цца тым, што супраць г..рою, з чым ён апынууся (сам) насам, што яму (не) абходна пераадол..ць i сцвердз..ць
Каталог: files -> portfolio -> evseenko -> podgot ct
podgot ct -> Магутны дуб стаяỳ на строме Сажа і Сож робячы вакол дрэва пятлю паважліва абыходзіỳ яго з трох бакоỳ ведаючы моц каранёỳ асілка іх трывалую повязь з зямлёй і даỳно адмовіỳшыся ад некалькі пэỳнай надзеі змыць строму з држвам разам
podgot ct -> Тэст варыянт 1
podgot ct -> Тэст варыянт 1
podgot ct -> Войцік услухоỳваỳся ỳ лесавы шум і ціхенькі лопат дажджу наỳкола стрэлаỳ ці голасу быццам нідзе не было чуваць
podgot ct -> Варыянт 2 Устаỳце прапушчаныя літары
podgot ct -> Гэта была яшчэ раніца ранняя раніца калі толькі пачынае брацца на дзень калі яшчэ сонца недзе далёка за лясамі
podgot ct -> Тэст 3 I шугнуỳ дождж налётам смелым павіс абрусам густа-белым над палямі І льецца коса ручаямі бы невад цягнецца грымотны І б’юцца кроплі ỳ пыл вільготны


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал