ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 чэрвеня 2006 г. № 762
Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2006 г. № 1803 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 5/24509) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 2007 г. № 1185 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 235, 5/25815) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 декабря 2007 г. № 1747 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 6, 5/26438) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 мая 2009 г. № 599 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 119, 5/29736) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 января 2010 г. № 5 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 27, 5/31121) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 июля 2010 г. № 1129 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 186, 5/32268) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 мая 2012 г. № 487 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 63, 5/35757) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 августа 2012 г. № 737 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 10.08.2012, 5/36091) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 октября 2012 г. № 943 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 23.10.2012, 5/36368) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 декабря 2013 г. № 1080 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 20.12.2013, 5/38158) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 января 2014 г. № 42 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.01.2014, 5/38334) ;
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 4 марта 2016 г. № 178 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 11.03.2016, 5/41780)
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеныя:
Палажэнне аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;
Палажэнне аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь і парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім;
Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
Палажэнне аб парадку выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
Палажэнне аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры;
склад Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.
2. Унесці ў Палажэнне аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482), наступныя змяненні і дапаўненні:
2.1. пункт 2 дапоўніць абзацам сёмым наступнага зместу:
«дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» – дакумент, які выдаецца дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ва ўстаноўленым парадку і з’яўляецца пацвярджэннем прадастаўленага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.»;
2.2. у пункце 3:
у частцы першай словы «Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 30, арт. 504)» замяніць словамі «Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195)»;
частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Характар дзейнасцi ў дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiя не з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, вызначаецца Міністэрствам культуры на падставе заключэння дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Правядзенне земляных i будаўнiчых работ на тэрыторыi археалагiчнага аб'екта ажыццяўляецца па ўзгадненню з Міністэрствам культуры.»;
2.3. у пунктах 5 і 6 словы «дзяржаўным органам аховы гісторыка-культурнай спадчыны» замяніць словамі «Міністэрствам культуры»;
2.4. частку другую пункта 7 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Меры па ахове археалагічных аб’ектаў у зоне земляных і будаўнічых работ распрацоўваюцца арганізацыямі, якім выдадзены дазвол дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ў адпаведнасці з дагаворамі, заключанымі дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» з юрыдычнымі, фізічнымі асобамі, якія вядуць праектаванне ў названых зонах.»;
2.5. з пункта 8 словы «і распрацоўка» выключыць;
2.6. пункт 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«10. Міністэрства культуры, а таксама археолагі, кваліфікацыя якіх пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, маюць права сваім рашэннем прыпыніць земляныя і будаўнічыя работы ў выпадку з’яўлення пагрозы пашкоджання ці знішчэння археалагічнага аб’екта.»;
2.7. пункт 11 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«11. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы ў выпадку выяўлення археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ павiнны паведамiць аб гэтым Міністэрству культуры i прыпынiць далейшае вядзенне работ.
На падставе звароту Міністэрства культуры дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» дае заключэнне аб навуковай вартасці выяўленага аб’екта і прапануе меры па яго ахове.»;
2.8. частку другую пункта 12 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Інфармацыя аб размяшчэнні археалагічных аб’ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных і будаўнічых работ, прадстаўляецца навуковымі арганізацыямі археалагічнага профілю, выканаўцам якіх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дадзеная iнфармацыя ўключае ў сябе iлюстраваныя i тэкставыя матэрыялы, якiя распрацоўваюцца на аснове сучасных картаграфiчных матэрыялаў, узгадняюцца дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» i Міністэрствам культуры, пасля чаго зацвярджаюцца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.»;
2.9. пункт 13 дапоўніць словамі «, якая пацверджана пасведчаннем на права выканання навукова-даследчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях»;
2.10. у пункце 14 словы «, выдадзенага Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi» замяніць словамі «Міністэрства культуры».
3. Міністэрству культуры да 31 снежня 2006 г. унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб пацвярджэнні статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь да дня ўступлення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».
4. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590 «Аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры» (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., № 29, арт. 758);
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2002 г. № 1314 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11189);
пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 лістапада 2004 г. № 1497 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 1998 г. № 1590» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 190, 5/15225).
5. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 24 ліпеня 2006 г.
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь
|
С.Сідорскі
|
|
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
15.06.2006 № 762
|
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) і ўстанаўлівае парадак вядзення Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны спіс) у мэтах забеспячэння захавання звестак аб гісторыка-культурных каштоўнасцях.
2. Дзяржаўны спiс рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.
3. Вядзенне Дзяржаўнага спіса ажыццяўляецца Міністэрствам культуры.
4. Вядзенне Дзяржаўнага спiса ўключае:
унясенне ў Дзяржаўны спiс звестак аб аб’ектах, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
выключэнне з Дзяржаўнага спiса звестак аб аб’ектах, якiя пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасці.
Звесткі аб аб’ектах, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс па раздзелах згодна з пунктамі 6–8 дадзенага Палажэння.
5. Дзяржаўны спіс з’яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГЛАВА 2
СКЛАД ДЗЯРЖАЎНАГА СПІСА
6. Дзяржаўны спiс змяшчае наступныя раздзелы:
6.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (незалежна ад iх паходжання);
6.2. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб увасобленых нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;
6.3. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;
6.4. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
6.5. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб матэрыяльных i нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
7. Пры ўключэннi комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс у гэты спiс уключаецца таксама кожны з яе матэрыяльных аб'ектаў або нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якi ўваходзіць у склад комплекснай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i па сваiх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях можа лiчыцца асобнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
8. Кожны раздзел Дзяржаўнага спіса складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спіс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якія змяшчаюцца ў наступных графах:
шыфр;
назва;
датаванне;
месцазнаходжанне;
катэгорыя;
дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады;
дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь;
8.1. шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяці знакаў па наступнай схеме:
х х х х хххххх
8.1.1. першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзіцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыі:
1 – Брэсцкая вобласць;
2 – Віцебская вобласць;
3 – Гомельская вобласць;
4 – Гродзенская вобласць;
5 – Магілёўская вобласць;
6 – Мінская вобласць;
7 – г. Мінск;
8 – па-за межамі Рэспублiкi Беларусь;
8.1.2. другі знак у шыфры адпавядае віду гiсторыка-культурнай каштоўнасці згодна з артыкулам 12 Закона:
1 – матэрыяльныя нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасці;
2 – матэрыяльныя рухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
3 – нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;
8.1.3. трэці знак у шыфры – катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасці;
8.1.4. чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткі аб гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасці з яе характарыстыкамі, вызначанымі ў артыкулах 13–15, а таксама артыкуле 1 Закона:
А – дакументальныя помнiкi;
Б – запаведныя мясцiны;
В – помнiкi археалогii;
Г – помнiкi архiтэктуры;
Д – помнiкi гiсторыi;
Е – помнiкi горадабудаўнiцтва;
Ж – помнiкi мастацтва;
М – калекцыя;
Н – камплект;
8.1.5. шэсць апошніх знакаў – нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасці па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спіс. Пры гэтым замест лічбаў нумара, якія адсутнічаюць, прастаўляюцца нулі;
8.2. назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца Навукова-метадычнай радай на падставе прадстаўленых гістарычных звестак;
8.3. датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – гэта звесткі аб даце стварэння і (або) найбольш адметных перапрацоўках, якія вызначаюцца на падставе прадстаўленых гістарычных звестак;
8.4. месцазнаходжанне – сучасны адрас, па якім размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, або для рухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей – месца іх пастаяннага знаходжання ў адпаведнасці з адрасам уласніка (уладальніка).
У выпадках змены адраса (назвы вуліцы, населенага пункта або іншае) гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў Дзяржаўны спіс уносяцца неабходныя змены ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;
8.5. катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасці надаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады ў адпаведнасці са звесткамі аб асаблівасцях, адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцях і адпаведна іх значнасці, вызначанай у артыкуле 16 Закона;
8.6. у графе «Дата і нумар пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады» змяшчаюцца звесткі аб Навукова-метадычнай радзе, на якой разглядаліся прапановы па наданню статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасці, прадстаўленыя зацікаўленымі ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем;
8.7. у графе «Дата і нумар пастановы Савета Міністраў Рэспублiкi Беларусь» змяшчаюцца рэквізіты нарматыўнага прававога акта, якім прынята рашэнне аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці матэрыяльнаму аб'екту або нематэрыяльнаму праяўленню творчасцi чалавека.
ГЛАВА 3
ВЫКЛЮЧАНА
|
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
15.06.2006 № 762
|
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь і парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) у мэтах устанаўлення парадку фарміравання Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь (далей – Банк звестак) і вызначэння парадку азнаямлення з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў ім.
2. Банк звестак рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.
3. Фарміраванне Банка звестак ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам «Белрэстаўрацыя» (далей – ААТ «Белрэстаўрацыя»), упаўнаважаным на гэта Міністэрствам культуры.
4. Банк звестак уяўляе сабой сістэматызаваны збор звестак, запісаных на электронных носьбітах, аб:
гісторыка-культурных каштоўнасцях, якія ва ўстаноўленым парадку ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны спіс);
адметных выніках і сведчаннях гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця народа Беларусі незалежна ад іх месцазнаходжання;
страчаных матэрыяльных аб’ектах, прадметах і нематэрыяльных праяўленнях творчасці чалавека, наяўнасць якіх дакументальна засведчана і якія маглі б атрымаць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Фарміраванне Банка звестак ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на забеспячэнне захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцей, iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам.
ГЛАВА 2
МЭТЫ ФАРМІРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК
6. У Банку звестак захоўваюцца на электронных носьбітах сiстэматызаваная ў асобных тэматычных раздзелах інфармацыя аб каштоўнасцях, віды якіх вызначаны ў пункце 4 дадзенага Палажэння; вызначаныя ва ўстаноўленым парадку раздзелы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях; іншыя матэрыялы або іх копіі, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны.
7. Назапашванне інфармацыі аб каштоўнасцях у электроннай форме, а таксама збор праектных, выдавецкіх і іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны, праводзіцца ў мэтах:
вывучэння і ўліку матэрыяльных аб'ектаў i нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, якiя могуць мець гiсторыка-культурную каштоўнасць, садзейнічання ў наданні ім статусу гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўключэння ў Дзяржаўны спіс;
арганізацыйнай і навукова-метадычнай дапамогі ў апублікаванні Дзяржаўнага спіса;
стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкі наяўнага стану, функцыянальнага выкарыстання і ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;
архівіравання вызначаных ва ўстаноўленым парадку раздзелаў навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, збору выдавецкіх і іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі;
садзейнічання органам дзяржаўнага кіравання, установам, грамадскім арганізацыям, грамадзянам, іншым зацікаўленым пры вырашэнні пытанняў і арганізацыі работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, правядзенні навукова-даследчых, праектных, вытворчых і іншых мерапрыемстваў у дачыненні да гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы;
садзейнічання арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва ў справе аховы гісторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасці па вяртанню ў Рэспубліку Беларусь культурных каштоўнасцей, незаконна вывезеных за яе межы;
папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны народа Беларусі ў краіне і за яе межамі.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ФАРМІРАВАННЯ БАНКА ЗВЕСТАК
8. Фарміраванне Банка звестак ажыццяўляецца спецыялістамі ААТ «Белрэстаўрацыя», якія маюць адпаведную кваліфікацыю, што дазваляе праводзіць ім выяўленне, аналіз і рэдагаванне інфармацыі аб каштоўнасцях, занясенне яе ў электронную базу дадзеных Банка звестак, архівіраванне навукова-даследчых, праектных і іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурнай спадчыны (далей – спецыялісты).
9. На кожную каштоўнасць, вызначаную ў адпаведнасці з пунктам 4 дадзенага Палажэння, у Банку звестак запаўняецца ўліковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць інтэрфейс Банка звестак.
10. У інтэрфейсе Банка звестак паслядоўна або ў іншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:
уліковыя дадзеныя і месца знаходжання каштоўнасці, у якім прадстаўлены юрыдычны адрас каштоўнасці, і для гісторыка-культурнай каштоўнасці – шыфр адпаведна Дзяржаўнаму спісу;
абгрунтаванне статусу каштоўнасці з указаннем дзеючых нарматыўных прававых актаў, паводле якіх нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама страціўшых сілу нарматыўных прававых актаў, якімі гэты або прыраўняны да яго статус надаваўся ў папярэдні перыяд;
гістарычны адрас, які магла мець каштоўнасць пры яе стварэнні і ў далейшы перыяд існавання;
характарыстыка ўласнікаў (уладальнiкаў), якая змяшчае звесткі аб уласніку (уладальнiку) каштоўнасці, лакалізацыі ўладання, датах пачатку і заканчэння права ўладання, форме ўласнасці, кошце аб’екта і даце вызначэння гэтага кошту;
звесткі аб зонах аховы матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці з указаннем даты і нумара нарматыўнага прававога акта, якім зацверджаны праект зон аховы, тыпу гэтых зон, апісання межаў і рэжымаў;
звесткі аб ахоўных абавязацельствах, якія падпісаны ўласнікам (уладальнiкам) каштоўнасці або ўладальнікам зямельнага ўчастка, на якім размешчаны помнік археалогіі, і зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку ў Міністэрстве культуры;
інфармацыя пра адказных за правядзенне работ асоб з указаннем звестак у адпаведнасці з дакументам, які дае ім права на правядзенне пэўных відаў работ;
кароткае апісанне каштоўнасці;
характарыстыка сучаснага тэхнічнага стану каштоўнасці;
звесткі аб элементах каштоўнасці, якія маюць самастойны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
гісторыя фарміравання і выкарыстання каштоўнасці;
кароткая гістарычная даведка пра каштоўнасць;
графічныя матэрыялы і фотаздымкі з адлюстраваннем каштоўнасці, у тым ліку ў розныя перыяды яе існавання або бытавання;
архіўныя і бібліяграфічныя крыніцы пра каштоўнасць;
звесткі аб наяўнасці навукова-тэхнічнай дакументацыі на рэстаўрацыю і іншыя віды работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.
У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвішча і ініцыялы яго складальніка (спецыяліста), дата запаўнення гэтага раздзела.
Раздзелы пашпарта могуць быць дапоўнены іншымі звесткамі, якія змяшчаюць важную для характарыстыкі каштоўнасці інфармацыю.
11. Юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з’яўляюцца заказчыкамі распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, у абавязковым парадку павінны перадаваць у ААТ «Белрэстаўрацыя» ўстаноўленыя Міністэрствам культуры раздзелы навукова-праектнай дакументацыі на ўсе віды работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і ў зонах іх аховы для ўнясення адпаведнай інфармацыі ў Банк звестак.
Інфармацыя перадаецца ў Банк звестак на папяровых і (або) электронных носьбітах заказчыкам распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі або па яго даручэнню праектнай арганізацыяй, якая выканала распрацоўку гэтай навукова-праектнай дакументацыі. Без выканання гэтага патрабавання навукова-праектная дакументацыя не падлягае ўзгадненню і дазвол на выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях не выдаецца.
12. Запаўненне і дапаўненне інфармацыяй раздзелаў электроннага пашпарта (базы дадзеных), яе змяненне ў выніку выяўлення новых дадзеных праводзіцца спецыялістамі на падставе атрыманых у ходзе праведзеных навукова-даследчых і іншых мерапрыемстваў звестак або копій матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей або іншых адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, выяўленых у ходзе гэтых мерапрыемстваў.
Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялістам пры выкананні імі работы па збору звестак і матэрыялаў аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь, правядзенне якой пісьмова пацвярджаецца Міністэрствам культуры або ААТ «Белрэстаўрацыя». Службовыя асобы, уласнікі (уладальнікі) і карыстальнікі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, грамадзяне, кіраўнікі і супрацоўнікі навукова-праектных арганізацый, іншыя зацікаўленыя абавязаны спрыяць спецыялістам у выяўленні і атрыманні дакладнай інфармацыі і матэрыялаў аб гісторыка-культурнай спадчыне народа Беларусі.
13. За ААТ «Белрэстаўрацыя», якое выконвае работу па фарміраванню Банка звестак, замацоўваюцца абсталяванне і тэхнічныя сродкі, непасрэдна прызначаныя для фарміравання Банка звестак, што дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогій праводзіць выяўленне, фіксацыю, капіраванне, рэдагаванне і захаванне інфармацыі аб гісторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку зацікаўленым, увядзенне ў шырокі ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Поделитесь с Вашими друзьями: |