ГЛАВА 4
ПАРАДАК АЗНАЯМЛЕННЯ З ІНФАРМАЦЫЯЙ, ЯКАЯ ЗМЯШЧАЕЦЦА Ў БАНКУ ЗВЕСТАК
14. Электронная праграма Банка звестак разлічана на прадастаўленне інфармацыі аб гісторыка-культурнай спадчыне на электронных носьбітах пры дапамозе лакальных сетак, праз глабальную камп'ютэрную сетку Інтэрнет і на папяровых носьбітах.
15. Органы дзяржаўнага кіравання, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі, юрыдычныя і фізічныя асобы, якія бясплатна прадстаўляюць інфармацыю аб гісторыка-культурнай спадчыне для занясення яе ў базу дадзеных Банка звестак, могуць карыстацца змешчанай у ім інфармацыяй, а таксама сабранымі матэрыяламі навукова-праектнага і архіўна-бібліяграфічнага характару на бязвыплатнай аснове.
16. Іншыя зацікаўленыя могуць карыстацца інфармацыяй, прадастаўляемай згодна з пунктам 14 дадзенага Палажэння, з аплатай паслуг Банка звестак адпаведна калькуляцыі яго рэальных расходаў, зацверджанай Міністэрствам культуры.
Сродкі, атрыманыя ААТ «Белрэстаўрацыя» за карыстанне інфармацыяй Банка звестак, паступаюць на адпаведны рахунак гэтага прадпрыемства і выкарыстоўваюцца на патрэбы фарміравання Банка звестак або на яго матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне.
17. Пры стварэнні ў Інтэрнеце сайта Банка звестак для агульнага азнаямлення прадстаўляюцца інфармацыя, якая адпавядае раздзелам Дзяржаўнага спіса, а таксама асобныя ілюстрацыйныя матэрыялы, неабходныя для дастатковага ўяўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці або іншых адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi.
18. Пры выкарыстанні інфармацыі, якая змяшчаецца ў Банку звестак, спасылка на раздзелы дадзенага Банка з'яўляецца абавязковай.
|
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
15.06.2006 № 762
|
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) у мэтах вызначэння парадку выдачы дазволу на правядзенне ўсіх відаў навукова-праектных і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), вызначаных артыкулам 36 Закона.
2. Дадзенае Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсіх юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, уласнікаў (уладальнікаў), зацікаўленых у выкананні навукова-даследчых і рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях (далей – заказчык).
3. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – дазвол) выдаецца Мiнiстэрствам культуры па месцы яго знаходжання i дае права на правядзенне ўсiх вiдаў работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадкаў, вызначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння.
Дазвол не вызваляе заказчыка ад неабходнасці афармлення дакументаў у дзяржаўных органах на выкананне такіх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
4. Не патрабуецца дазвол на работы па забеспячэнню належнага тэхнічнага і санітарнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым ліку работы па бягучаму рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 Закона, якія выконваюцца штодзённа або з іншай перыядычнасцю.
5. Заказчыкі па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях у абавязковым парадку павінны перадаваць у Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь раздзелы навукова-праектнай дакументацыі, якія датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Без выканання гэтага патрабавання дазвол не выдаецца.
ГЛАВА 2
ВІДЫ ДАЗВОЛАЎ І ТЭРМІН ІХ ДЗЕЯННЯ
6. Дазвол выдаецца па форме згодна з дадаткам для выканання:
навукова-даследчых і праектных работ;
рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ пасля ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях;
археалагічных даследаванняў пасля выдачы Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў.
Дазвол на выкананне навукова-даследчых і праектных работ выдаецца на правядзенне:
архітэктурна-археалагічных абмераў;
інжынернага даследавання будаўнічых канструкцый;
навуковых даследаванняў па зандажах і шурфах;
натурных даследаванняў;
лабараторных аналізаў, даследаванняў, выпрабаванняў матэрыялаў;
фотафіксацыі;
праектных работ;
кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку на правядзенне аўтарскага нагляду за iх выкананнем.
Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ выдаецца для правядзення аднаўленчых работ, дапаўненняў, кансервацыі, прыстасавання, рамонту, раскрыцця, рэгенерацыі, рэканструкцыі, рэстаўрацыі.
7. Дазвол выдаецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам на тэрмiн да канца каляндарнага года, у якiм запланавана правядзенне работ, фізічным асобам (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) – да канца каляндарнага года, у якім запланавана заканчэнне работ.
Пасля заканчэння тэрміну дзеяння дазволу або для працягу прыпыненай дзейнасці ў выпадках, вызначаных Законам, заказчык павінен у парадку згодна з дадзеным Палажэннем звярнуцца ў Міністэрства культуры з заявай аб выдачы дазволу на працяг работ.
ГЛАВА 3
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛАЎ
8. Для атрымання дазволу заказчык, якi з’яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, звяртаецца ў Мiнiстэрства культуры з заявай, складзенай па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.
Для атрымання дазволу на працяг работ да заявы прыкладаецца справаздача аб выкананых на працягу папярэдняга года работах на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, складзеная пры ўдзеле навуковага кiраўнiка гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.
9. Исключен.
91. Пералiк дакументаў i (або) звестак, якiя прадстаўляе фiзiчная асоба, акрамя iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, вызначаны ў пункце 8.5 пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590).
10. Дакументы, прадстаўленыя заказчыкам, захоўваюцца ў Міністэрстве культуры на працягу тэрміну, прадугледжанага нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
11. У выпадку прыняцця рашэння аб паэтапным правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ з паралельным праектаваннем Міністэрства культуры выдае дазвол на правядзенне работ паэтапна або на асобныя віды работ у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
12. Падрыхтоўка дазволу для заказчыкаў, якія з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ажыццяўляецца ў 15-дзённы тэрмiн, для заказчыкаў фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) – у двухмесячны тэрмін з дня падачы заявы пры ўмове выканання патрабаванняў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
13. Адмоўнае рашэнне ў выдачы дазволу афармляецца ў выглядзе пісьма інфармацыйнага характару з указаннем прычын адмовы.
14. Выдача або адмова ў выдачы дазволу на правядзенне работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці фіксуецца ў кнізе рэгістрацыі дазволаў, форма якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
15. Дазвол на выкананне работ выдаецца бясплатна.
16. У выпадку змянення праектных рашэнняў на рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, пры якіх праектная дакументацыя патрабуе паўторнага ўзгаднення і правядзення экспертызы, заказчык у месячны тэрмін пісьмова інфармуе аб гэтым Міністэрства культуры ў мэтах разгляду магчымасці працягу работ.
У выпадку пагрозы існаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ заказчык абавязаны прыпыніць усе работы і паведаміць аб гэтым у Міністэрства культуры.
17. У выпадку перадачы правоў на правядзенне работ іншаму заказчыку або пры перадачы падраду іншай праектнай або будаўнічай арганізацыі дазвол павінен быць перааформлены заказчыкам у Міністэрстве культуры ў двухтыднёвы тэрмін.
18. Пры правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ копія дазволу павінна быць на аб’екце ў выканаўцы работ, які прызначаны загадам падрадчыка і з'яўляецца адказным за выкананне работ на дадзеным аб’екце.
19. Дазвол можа быць прыпынены ў выпадках:
калі правядзенне работ не пачата ў шасцімесячны тэрмін з даты выдачы дазволу;
выяўлення факту фальсіфікацыі прадстаўленых у Міністэрства культуры дакументаў;
невыканання заказчыкам патрабаванняў пунктаў 16 і 17 дадзенага Палажэння.
Аб прыпыненні дзеяння дазволу Міністэрства культуры выдае прадпісанне, дзеянне якога захоўвае сілу да ўстаранення парушэння.
20. Пасля заканчэння ўсіх работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці заказчык прадстаўляе ў Міністэрства культуры навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці, пасля чаго названае Міністэрства ў межах сваёй кампетэнцыі выдае заключэнне аб магчымасці прыёмкі ўказанай каштоўнасці ў эксплуатацыю.
Выкананне работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без дазволу Міністэрства культуры, а таксама выкананне іншых відаў работ, не азначаных у дазволе, з’яўляецца самавольным і цягне адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам.
|
Дадатак
да Палажэння аб парадку
выдачы дазволу на выкананне
работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей
|
Форма
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
|
ДАЗВОЛ
на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
ад «__» ___________ 20__ г. № ________
Дазвол сапраўдны па «__» __________ 20__ г.
У адпаведнасці з артыкулам 37 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» дазвол выдадзены _______________________
(поўная назва
______________________________________________________________________________
юрыдычнай асобы, прозвішча, імя, імя па бацьку фізічнай асобы)
на правядзенне
|
_________________________________________________________
(назва работ)
(у адпаведнасці з пунктам (і) артыкула 36 названага Закона)
|
на гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «__»
|
_________________________________________________________
(назва гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе месцазнаходжанне)
|
Выканаўца работ:
генпраектная (праектная) арганізацыя або генпадрадная (падрадная) арганізацыя
|
_________________________________________________
_________________________________________________
|
Асобыя ўмовы: _______________________________________________________________
Аб’ект пад шыфрам _______________ унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад «__» _____________20__ г. № ____ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 20__ г., № _______).
Адказным за захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасці (усіх яе адметных вартасцей) у працэсе работ з’яўляецца навуковы кіраўнік аб’екта, архітэктар ______________________________________________________________________________
(прозвішча, імя, імя па бацьку)
_________________
|
|
_______________
|
|
________________________________
|
(пасада)
|
|
(подпіс)
|
|
(ініцыялы, прозвішча адказнай асобы)
|
|
|
М.П.
|
|
|
|
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
15.06.2006 № 762
|
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 3 артыкула 40 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195) (далей – Закон) i ўстанаўлiвае парадак выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей – пасведчанне).
2. Пасведчанне з’яўляецца афіцыйным дакументам, які пацвярджае адпаведную кваліфікацыю яго ўладальніка і дае права допуску да выканання азначаных у ім наступных відаў работ:
натурныя даследаванні па высвятленню i ўдакладненню адметных мастацкiх вартасцей гiсторыка-культурных каштоўнасцей;
кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, аўтарскі нагляд за iх выкананнем;
работы, звязаныя з непасрэдным уздзеяннем на адметныя якасці рухомых і (або) нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх фрагменты, страта аўтэнтычнасці якіх недапушчальная.
У пасведчанні ў абавязковым парадку вызначаюцца катэгорыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, на правядзенне работ на якіх выдаецца гэта пасведчанне.
3. На ўладальнікаў пасведчанняў ускладаецца адказнасць за невыкананне палажэнняў Закона і абавязкаў, вызначаных дадзеным Палажэннем.
ГЛАВА 2
ПАРАДАК ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯЎ
4. Пасведчанне выдаецца па форме згодна з дадаткам бясплатна Мiнiстэрствам культуры пасля атрымання рашэнняў Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры (далей – Навукова-метадычная рада) аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне.
5. Пасведчанні выдаюцца на падставе пісьмовага звароту ў Міністэрства культуры заказчыка распрацоўкі навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей або праектнай арганізацыі (далей – заявіцель).
Да звароту прыкладаюцца:
копія дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;
фотаздымак кандыдата памерам 3 х 4 см.
6. Міністэрства культуры ў 5-дзённы тэрмін з дня паступлення звароту накіроўвае матэрыялы, указаныя ў пункце 5 дадзенага Палажэння, для разгляду на чарговым пасяджэнні Навукова-метадычнай рады, якая выдае рашэнне аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдата на атрыманне пасведчання на права выканання работ, указаных у пункце 2 дадзенага Палажэння.
Указаныя рашэнне або заключэнне выдаюцца ў тэрмін, які не перавышае 30 дзён з дня паступлення звароту.
Звесткі аб рашэннях Навукова-метадычнай рады аб адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчання ўносяцца ў кнігу рэгістрацыі і выдачы пасведчанняў, форма якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры.
7. У выпадку адмовы ў выдачы пасведчання ў рашэнні ўказваецца прычына адмовы і яе абгрунтаванне.
8. Падрыхтоўка пасведчання ажыццяўляецца на працягу 5 дзён пасля атрымання адпаведнага заключэння, прадугледжанага пунктам 6 дадзенага Палажэння.
Пасведчанне мае нумар, які адпавядае нумару запісу ў кнізе рэгістрацыі і выдачы пасведчанняў.
Пасведчанне падпісваецца кіраўніком Міністэрства культуры або яго намеснікамі і завяраецца пячаткай гэтага Міністэрства.
Пасведчанне выдаецца непасрэдна кандыдату або па яго пісьмовай просьбе даверанай асобе.
9. У выпадку страты пасведчання выдаецца яго дублікат.
10. Пасведчанне выдаецца на тэрмін 5 гадоў.
Пасля заканчэння гэтага тэрміну выдаецца новае пасведчанне ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.
ГЛАВА 3
ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ СПЕЦЫЯЛІСТА, ЯКІ МАЕ ПАСВЕДЧАННЕ
11. Спецыяліст, кваліфікацыя якога пацверджана пасведчаннем:
11.1. мае права:
прыпыняць правядзенне асобных відаў работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi пры неабходнасці даследавання і фіксацыі нанава выяўленых яе частак і дэталей, якія маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці, пры пагрозе разбурэння канструкцый або знішчэння асобных элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці, пры сістэматычным невыкананні навукова-праектнай дакументацыі і ўказанняў навуковага кіраўніка;
11.2. абавязаны:
забяспечваць узаемадзеянне падраздзяленняў i суб’ектаў гаспадарчай дзейнасцi, якія задзейнiчаны ў распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi;
прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;
ажыццяўляць кантроль за правядзеннем поўнага комплексу навукова-даследчых работ, у тым ліку з неабходнай фіксацыяй і аналізам у працэсе вытворчасці работ;
забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;
ажыццяўляць кантроль за распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі, якая складаецца з камплекта дакументаў, атрыманых па выніках правядзення навукова-даследчых работ, уключаючы матэрыялы з вызначэннем умоў і мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне каштоўнасцей, і праектна-каштарыснай дакументацыі, распрацаванай у адпаведнасці з дзеючымі нормамі;
забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў з умовай зберажэння адметных вартасцей гісторыка-культурнай каштоўнасцi;
забяспечваць своечасовае вырашэнне ўсiх пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыі, што ўзнікаюць у працэсе правядзення работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;
прымаць удзел пры ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i выкананай навукова-праектнай дакументацыi;
ажыццяўляць кантроль за выкананнем рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у адпаведнасцi з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыяй;
забяспечваць навуковую фiксацыю гісторыка-культурнай каштоўнасці ў працэсе правядзення работ, фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння работ;
прадугледжваць меры па захаванню гісторыка-культурнай каштоўнасці ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ і пасля іх заканчэння, звязаных з непасрэдным уздзеяннем на яе;
адлюстроўваць у навуковай справаздачы дакладную і поўную інфармацыю, выяўленую ў працэсе правядзення навукова-даследчых работ;
матэрыялы навуковай справаздачы, падрыхтаваныя рэкамендацыі па выніках праведзеных навукова-даследчых работ своечасова прадстаўляць распрацоўшчыкам навукова-праектнай дакументацыі;
ажыццяўляць кантроль за належным выкарыстаннем прапанаваных рэкамендацый і навукова-праектнай дакументацыі ў працэсе выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях.
12. У выпадках невыканання спецыялістам, які мае пасведчанне, патрабаванняў дзеючага заканадаўства і абавязкаў, ускладзеных на яго ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем, па прадстаўленню абгрунтаваных прэтэнзій Міністэрства культуры і (або) мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, у кампетэнцыю якіх уваходзяць пытанні аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, Навукова-метадычнай радай прымаецца рашэнне аб прыпыненні дзейнасці пасведчання.
Выпіска з пратакола пасяджэння Навукова-метадычнай рады аб прыпыненні дзейнасці пасведчання накiроўваецца заявіцелю і ў адпаведны мясцовы выканаўчы або распарадчы орган, на тэрыторыі якога размяшчаецца гісторыка-культурная каштоўнасць.
13. Міністэрства культуры размяшчае пералік выдадзеных пасведчанняў на сваім сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
|
Дадатак
да Палажэння аб парадку выдачы
пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай
навукова-праектнай дакументацыi
на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ
на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях
i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных
гiсторыка-культурных каштоўнасцей
(у рэдакцыі пастановы Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
17.01.2014 № 42)
|
Узор пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ПАСВЕДЧАННЕ
№ ______
на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі _________________
|
|
|
|
месца для фота
3 x 4 см
|
|
Прозвішча ________________________
|
|
Уласнае імя _______________________
|
|
Iмя па бацьку _____________________
|
(пры яго наяўнасці)
|
|
Выдадзена
____ ________________ 20__ г.
Сапраўдна па
____ ________________ 20__ г.
|
_________________________
(пасада адказнай асобы)
_________________________
(подпіс адказнай асобы)
_________________________________
(прозвішча, ініцыялы адказнай асобы)
М.П.
|
|
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
15.06.2006 № 762
|
ПАЛАЖЭННЕ
аб Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры
Поделитесь с Вашими друзьями: |