Аб сытуацыі вакол памяшканьня Сядзібы бнф



Дата канвертавання15.05.2016
Памер22.04 Kb.
4 красавіка 2011

Заява Праўленьня

Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі

Аб сытуацыі вакол памяшканьня Сядзібы БНФ”

Праўленьне Асамблеі НДА выказвае занепакоенасьць сытуацыяй, якая склалася вакол памяшканьня Сядзібы грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ у Менску. У дадзеным памяшканьні разьмешчаныя юрыдычныя адрасы такіх вядомых грамадзкіх і палітычных арганізацыяў – Партыі БНФ, Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі-БНФ, ГА БНФ “Адраджэньне”, а таксама іх арганізацыйных структур.

Значнасьць гэтага офісу для грамадзкага жыцьця Менску складана пераацаніць. Цягам амаль 20 год тут быў цэнтар культурнай і грамадзка-палітычнай дзейнасьці, праводзіліся выставы, мастацкія імпрэзы, канцэрты, прэзэнтацыі, сустрэчы творцаў. Грамадзкія аб’яднаньні і партыі, незалежна ад ідэалягічнай скіраванасьці, шырока выкарыстоўвалі памяшканьне сядзібы БНФ для правядзеньня ўстаноўчых зьездаў і іншых сходаў. Часта ў Менску гэта было адзінае месца для правядзеньня грамадзкіх і палітычных мерапрыемстваў.

Арандатары памяшканьня Сядзібы БНФ цягам амаль 20 год спраўна плацілі арэнду і не дапускалі парушэньня ўмоваў карыстаньня памяшканьнямі. Яны павінныя захаваць прыярытэтнае права на арэнду памяшканьня па адрасе Менск, праспэкт Машэрава, 8.

Паведамленьне пра неабходнасьць вызваліць памяшканьне было скіраванае Партыі БНФ акурат у той час, калі ў гэтым памяшканьні ладзілася беспрэцэдэнтна шырокая акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі, якія былі кінутыя за краты пасьля падзеяў 19-20 сьнежня 2010 года. Гэта ўказвае на тое, што высяленьне Сядзібы БНФ, ініцыяванае ўладамі, ёсьць ціскам за грамадзкую салідарнасьць і дапамогу зьняволеным, цэнтрам якой была Управа БНФ.

Пры такіх абставінах рашэньне ўладаў горада Менску аб непадаўжэньні арэнды гэтага памяшканьня для грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ зьяўляецца ня чым іншым як спробай задушыць асяродак свабоды ў беларускай сталіцы. Высяленьне Сядзібы БНФ з адрэсы па праспэкце Машэрава, 8 пагражае стаць моцным ударам па грамадзянскай супольнасьці горада і краіны.

Праўленьне Асамблеі НДА зьвяртае ўвагу на тое, што праблема ціску на арганізацыі грамадзянскай супольнасьці з выкарыстаньнем дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў справы арэнды памяшканьняў (як праблема наяўнасьці юрыдычнай адрэсы, ціску на арэндадаўцаў, палітычна абгрунтаваныя адмовы ў прадастаўленьні памяшканьняў і інш.) носіць у Беларусі сыстэмны характар. Таму Праўленьне Асамблеі НДА:



  • Рашуча пратэстуе супраць пазбаўленьня Сядзібы БНФ памяшканьня па адрэсе: Менск, праспэкт Машэрава, 8.

  • Патрабуе ад Менгарвыканкама зьмяніць сваё рашэньне і ініцыяваць падаўжэньне дамовы арэнды памяшканьня па адрасе Менск, праспэкт Машэрава, 8 з усімі арганізацыямі-арандатарамі, якія там месьцяцца.

  • Заклікае арганізацыі грамадзянскай супольнасьці Беларусі да салідарнасьці з адным са старэйшых асяродкаў грамадзкай дзейнасьці ў сталіцы.

  • Зьвяртае ўвагу міжнароднай супольнасьці на тое, што пагроза пазбаўленьня Сядзібы БНФ памяшканьня паўстала ў рэчышчы ўзмацненьня рэпрэсіяў і палітычнага перасьледу ў Беларусі.

  • Заклікае міжнародныя і замежныя арганізацыі да аказаньня партнэрскай дапамогі Сядзібе БНФ ў мэтах мінімізацыі наступстваў магчымага высяленьня.

Асамблея НДА выказвае падтрымку грамадзкаму аб’яднаньню БНФ “Адраджэньне” і Партыі БНФ у іх змаганьні за памяшканьне Сядзібы БНФ.
: files -> misc
misc -> Праваабарончы Цэнтр "Вясна"
misc -> Сьпіс адлічаных з вну студэнтаў за першую палову 2008 года
misc -> Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання
misc -> Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь Заяўнікі
misc -> У пракуратуру горада Мінска
misc -> Хадайніцтва (у парадку, прадугледжаным арт. 121 Кпк) Я, прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар пашпарту …, выдадзены … дата выдачы, які (якая)
misc -> Пракурору горада Мінска
misc -> Ці будуць апытаныя ўсе 15 пацярпелых міліцыянтаў у судах над расейцамі Бр
misc -> Конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі
misc -> Адобрана на пасяджэнні Рады рпга "бхк" (Пратакол №5 ад 09. 08. 2011 г.)


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал