ПРАТАКОЛ
аб унясенні змяненняў і дапаўненняў да ІІагаднення паміж
Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 17 снежня 1992 года і Выканаўчага Пратакола да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 16 снежня 1994 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Кабінет Міністраў Украіны, кіруючыся імкненнем да далейшага развіцця аўтамабільных зносін паміж абедзвюма краінамі, а таксама транзітам праз іх тэрыторыі,
пагадзіліся аб наступным:
1. Лічыць, страціўшым сілу пункт 10 Выканаўчага Пратакола ад 16 снежня 1994 года да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 17 снежня 1992 года.
2. Артыкул 18 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 17 снежня 1992 года выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Перавозкі пасажыраў і грузаў, якія ажыццяўляюцца перавозчыкамі дзяржавы аднаго з Бакоў, па тэрыторыі дзяржавы другога Боку на падставе гэтага Пагаднення, а таксама транспартныя сродкі, якія выконваюць гэтыя перавозкі, вызваляюцца на падставе парытэту ад падаткаў і дзяржаўных збораў, звязаных з уладаннем або скарыстаннем транспартных сродкаў, скарыстаннем або ўтрыманнем дарог, за выключэннем платы за праезд па асобных участках дарог, тунэляў, мастоў і іншых інжынерна-тэхнічных збудаванняў, якая збіраецца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы гэтага другога Боку».
Гэты Пратакол уступае ў сілу ў парадку, устаноўленым Артыкулам 24 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 17 снежня 1992 года.
Здзейснена ў г. Брэсце «25» мая 2000 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і ўкраінскай мовах, пры гэтым абодна тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымі.
Рэспублікі Беларусь Міністраў Украіны
Поделитесь с Вашими друзьями: |