Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь



старонка2/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.49 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9
ГЛАВА 5
СТРУКТУРА ФОНДАЎ МУЗЕЯ

38. Структура фондаў музея застаецца нязменнай пры любых магчымых зменах iх складу i ўключае наступныя часткi:

асноўны фонд;

фонд навукова-дапаможных матэрыялаў;

фонд сыравiнных матэрыялаў.

39. Выключаны.

40. Усе пытаннi, звязаныя з аднясеннем прадметаў музейнага значэння да асноўнага фонду музейных прадметаў цi фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, вырашаюцца ФЗК, фiксуюцца ў пратаколе яе пасяджэння i зацвярджаюцца кiраўнiком музея.

41. Асноўны фонд музейных прадметаў (далей – асноўны фонд) – найбольш каштоўная частка музейных прадметаў, якiя адпавядаюць профiлю i тыпу музея, канцэпцыi яго развiцця. Ён уключае арыгiнальныя культурныя каштоўнасцi розных тыпаў: рухомыя i нерухомыя музейныя прадметы, прыродныя аб’екты.

42. Уключаныя ў асноўны фонд музейныя прадметы арганiзуюцца па асобных музейных калекцыях згодна з класiфiкацыяй музейных прадметаў у адпаведнасцi з дадаткам 2 да дадзенай Iнструкцыi.

43. Склад асноўнага фонду фiксуецца ў кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўная iнвентарная кнiга) (далей – КП) згодна з дадаткам 3 да дадзенай Iнструкцыi.

44. У асноўны фонд можа прымацца не больш за пяць iдэнтычных прадметаў. У выключных выпадках гэтая колькасць можа быць большай, калi:

усе музейныя прадметы з’яўляюцца унiкальнымi;

складаюць камплект (6 лыжак, набор з 12 паштовак);

усе дублетныя экзэмпляры з’яўляюцца часткай манетнага, манетна-рэчавага або рэчавага скарбу;

усе дублетныя экзэмпляры ўваходзяць у склад калекцыi, якая была сабрана знакамiтым вучоным, калекцыянерам, дзяржаўным дзеячам i iншай выдатнай асобай (бiблiятэка пiсьменнiка, нумiзматычная калекцыя).

45. Выключаны.

46. Выключаны.

47. Выключаны.

48. Выключаны.

49. Выключаны.

50. У прыродазнаўчых музеях акрамя асноўнага фонду асобна вылучаецца фонд сыравiнных матэрыялаў, якi ўключае прыродныя аб’екты, прызначаныя для лабараторных даследаванняў i прэпаравання: скуры жывёл, сырыя экспедыцыйныя i кансерваваныя матэрыялы.

Склад фонду сыравiнных матэрыялаў музея фiксуецца ў кнiзе ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў згодна з дадаткам 5 да дадзенай Iнструкцыi.

51. Фонд навукова-дапаможных матэрыялаў – частка фондаў музея, якая складаецца з матэрыялаў, набытых або спецыяльна вырабленых па заказе музея для раскрыцця зместу тэм экспазiцыi або выставы. Яны не валодаюць уласцiвасцямi музейнага прадмета, не маюць статуса музейнага прадмета i выконваюць дапаможную функцыю ў працэсе вывучэння, выкарыстання i экспанавання музейных прадметаў i музейных калекцый.

52. Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў адносяцца матэрыялы, якiя замяняюць аўтэнтычныя (арыгiнальныя) прадметы:

копii, муляжы, макеты, мадэлi, злепкi, рэплiкi, дублiкаты;

таблiцы, схемы, дыяграмы, чарцяжы;

планы, карты;

рэканструкцыi;

ксеракопii;

фотакопii;

мiкра- i макраздымкi;

копii на электронных носьбiтах.

53. Да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў дапускаецца аднясенне арыгiнальных (аўтэнтычных) прадметаў, якiя не маюць устаноўленага музейнага статуса, не вызначаны iх атрыбуцыйныя характарыстыкi, напрыклад час i месца вытворчасцi, аўтарская прыналежнасць. Пасля складання дакладнай навукова абгрунтаванай атрыбуцыi такi прадмет рашэннем ФЗК пераводзiцца ў асноўны фонд.

54. Дапускаецца аднясенне да фонду навукова-дапаможных матэрыялаў арыгiнальных (аўтэнтычных) прадметаў, доўгатэрмiновае захоўванне якiх забяспечыць немагчыма. Да гэтай катэгорыi адносяцца: прадметы з саломы, пластылiну, гiпсу, сiнтэтычных i палiмерных матэрыялаў, харчовыя прадукты (вясельны каравай), фарбавальнiкi, узоры сельскагаспадарчых культур i iншых натуральных матэрыялаў.

55. Чарцёж, схема, план, карта або таблiца маюць статус музейнага прадмета i залiчваюцца ў асноўны фонд, калi яны з’яўляюцца арыгiнальнымi прадметамi, творамi мастацтва, узорамi друкаванай прадукцыi альбо рукапiсам, зробленым вучоным, дзяржаўным дзеячам або iншай выдатнай асобай.

56. У выпадку, калi арыгiнал страчаны альбо знаходзiцца за межамi краiны, дакладная копiя арыгiнальнага музейнага прадмета або прадмета музейнага значэння можа быць аднесена да асноўнага фонду.

57. Склад фонду навукова-дапаможных матэрыялаў фiксуецца ў кнiзе ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў (далей – кнiга НД) згодна з дадаткам 6 да дадзенай Iнструкцыi.

58. Выключаны.

59. Музейныя прадметы i прадметы музейнага значэння, якiя прымаюцца на часовае захоўванне, фiксуюцца ў кнiзе ўлiку прадметаў часовага захоўвання па форме згодна з дадаткам 7.

60. Выключаны.

61. Выключаны.

62. Выключаны.

ГЛАВА 6
АРГАНIЗАЦЫЯ АСНОЎНАГА ФОНДУ

63. Асноўны фонд складаецца з усiх музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя захоўваюцца ў музеi. Яго склад фармiруецца зыходзячы з профiлю музея i змяняецца ў залежнасцi ад таго, колькi прадметаў набыта ў музейны фонд або выключана з яго. Змяненнi складу асноўнага фонду вызначаюцца канцэпцыяй развiцця музея, праграмай камплектавання i працэсамi аптымiзацыi музейных фондаў.

64. Склад асноўнага фонду фармiруецца на падставе прынятай у музеялогii i музейнай практыцы класiфiкацыi, з улiкам стварэння найбольш спрыяльных умоў захоўвання, вывучэння i выкарыстання музейных прадметаў. Аднясенне музейнага прадмета да канкрэтнага тыпу культурных каштоўнасцей павiнна быць абумоўлена прыродай паходжання гэтага прадмета, спосабам кадзiравання iнфармацыi, якую ён утрымлiвае. Прадметы, прынятыя ў асноўны фонд, павiнны быць аднесены да адпаведнага тыпу цi вiду культурных каштоўнасцей у адпаведнасцi з класiфiкацыяй музейных прадметаў згодна з дадаткам 2 да дадзенай Iнструкцыi.

65. Усе музейныя прадметы размяркоўваюцца па музейных калекцыях.

Вызначэнне колькасцi музейных калекцый i iх складу адбываецца адпаведна профiлю i канцэпцыi развiцця музея, у залежнасцi ад складу асноўнага фонду канкрэтнага музея, колькасцi музейных прадметаў, якiя ўвайшлi ў музейныя калекцыi, паўнаты i прадстаўнiцтва фондаў музея. Пералiк музейных калекцый, якiя фармiруюцца ў музеi, павiнен быць абмеркаваны на ФЗК i зацверджаны навукова-метадычным (вучоным) саветам музея. Iнфармацыя аб музейных калекцыях знаходзiць адлюстраванне ў iнвентарных кнiгах, навукова-дапаможных картатэках, друкаваных i электронных каталогах, базе даных iнфармацыйна-пошукавай сiстэмы музея.

66. Усе музейныя прадметы, якiя былi прыняты на пастаяннае захоўванне ў музейныя фонды, павiнны быць аднесены да адпаведнай музейнай калекцыi. Кожны прадмет, якi ўвайшоў у склад музейнай калекцыi, павiнен быць зарэгiстраваны i задакументаваны ў адпаведнасцi з главой 7 дадзенай Iнструкцыi.

67. Музейная калекцыя з’яўляецца асноўным элементам стварэння сiстэмы захоўвання музейных прадметаў незалежна ад тыпу захоўвання (па вiдах музейных прадметаў або комплекснага захоўвання музейных прадметаў розных тыпаў). Колькасць i памеры прадметаў у музейных калекцыях, а таксама перспектывы iх далейшага папаўнення ўлiчваюцца пры праектаваннi фондасховiшчаў, якiя прызначаны для размяшчэння музейных фондаў.

68. Музеi, прадметам захоўвання якiх з’яўляюцца «жывыя» ўзоры (жывая фаўна i флора), абавязаны перыядычна замяняць цi абнаўляць частку сваiх калекцый.

ГЛАВА 7
УНУТРЫМУЗЕЙНЫ ЎЛIК МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ I СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

69. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы, што захоўваюцца ў музеях, падлягаюць дакладнаму ўлiку, якi забяспечвае iх ахову i стварае ўмовы для вывучэння i рацыянальнага выкарыстання.

70. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя i сыравiнныя матэрыялы бухгалтарскаму ўлiку не падлягаюць.

71. Улiк музейных прадметаў прадугледжвае дзве абавязковыя ступенi:

першасная рэгiстрацыя музейных прадметаў;

навуковая iнвентарызацыя музейных прадметаў.

72. Улiковымi дакументамi музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў (далей – улiковыя дакументы) з’яўляюцца:

акт прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 1;

кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўная iнвентарная кнiга), складзеная па форме згодна з дадаткам 3;

кнiга ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў, складзеная па форме згодна з дадаткам 5;

кнiга ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, складзеная па форме згодна з дадаткам 6;

кнiга ўлiку прадметаў часовага захоўвання, складзеная па форме згодна з дадаткам 7;

акт прыёму на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 9;

акт прыёму на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 11;

акт звароту з часовага захоўвання, складзены па форме згодна з дадаткам 15;

акт перадачы на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 18;

акт перадачы на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 19;

акт унутрымузейнай перадачы, складзены па форме згодна з дадаткам 20;

iнвентарная кнiга, складзеная па форме згодна з дадаткам 22;

журнал рэгiстрацыi актаў прыёму на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 23;

журнал рэгiстрацыi актаў прыёму на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 25;

журнал рэгiстрацыi актаў прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 26;

журнал рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання, складзены па форме згодна з дадаткам 28;

журнал рэгiстрацыi актаў перадачы на пастаяннае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 30;

журнал рэгiстрацыi актаў перадачы на часовае захоўванне, складзены па форме згодна з дадаткам 31;

журнал рэгiстрацыi актаў унутрымузейнай перадачы, складзены па форме згодна з дадаткам 32;

журнал рэгiстрацыi пратаколаў фондава-закупачнай камiсii, складзены па форме згодна з дадаткам 33;

акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг, складзены па форме згодна з дадаткам 35;

акт зверкi наяўнасцi музейных прадметаў з улiковай дакументацыяй згодна з дадаткам 36.

73. Улiковыя дакументы вядуцца на электронных носьбiтах з дапамогай аўтаматызаванай музейнай сiстэмы (далей – АМС).

74. Улiковыя дакументы музея, выкананыя ў рэжыме АМС, раздрукоўваюцца з базы даных, захоўваюцца ў друкаваным выглядзе i дадаткова – на знешнiх электронных носьбiтах. Перыядычнасць раздрукоўкi i капiравання на электронных носьбiтах адбываецца па меры запаўнення ўлiковых дакументаў.

75. Улiковыя дакументы павiнны запаўняцца дакладна, без неабгрунтаваных выпраўленняў.

76. Выпраўленне запiсаў ва ўлiковых дакументах дапускаецца толькi ў выключных выпадках пры дапушчэннi недакладнасцей цi памылак. Пры неабходнасцi ўнясення выпраўленняў прымаецца адпаведнае рашэнне ФЗК, вядзецца электронны журнал фiксацыi выпраўленняў у кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду згодна з дадаткам 39 да дадзенай Iнструкцыi, у якiм фiксуюцца даныя аб выпраўленнях. Журнал раздрукоўваецца ў канцы справаздачнага года. Запiсы аб выпраўленнях завяраюцца подпiсам кiраўнiка музея i пячаткай музея.

Ва ўлiковых дакументах, аформленых на папяровых носьбiтах, выпраўленнi ў запiсах, зробленых па рашэннi ФЗК, выконваюцца чырвонымi чарнiламi. Пры гэтым старыя запiсы закрэслiваюцца адной рысай, новыя запiсы павiнны добра чытацца. Выпраўленне завяраецца подпiсам кiраўнiка музея, галоўнага захавальнiка, пячаткай музея.

ГЛАВА 8
ПАРАДАК ПРЫЁМУ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ, МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ НА ЧАСОВАЕ I ПАСТАЯННАЕ ЗАХОЎВАННЕ

77. Прадметы музейнага значэння, якiя паступаюць у музей у працэсе камплектавання, павiнны быць прыняты i аформлены па актах прыёму на часовае захоўванне i падрыхтаваны для разгляду на ФЗК.

78. Музейны работнiк, якi праводзiць камплектаванне музейнага фонду, складае акт прыёму на часовае захоўванне.

Захоўванне ў музеi прадметаў музейнага значэння, якiя не аформлены актамi прыёму на часовае захоўванне, забараняецца.

79. Пры неабходнасцi, калi прадмет патрабуе дадатковай атрыбуцыi, да акта прыёму на часовае захоўванне прыкладаецца заключэнне спецыялiстаў або экспертнай камiсii, заверанае подпiсам адказнай асобы i пячаткай арганiзацыi, якая праводзiла экспертызу.

80. Для археалагiчных матэрыялаў да акта прыёму на часовае захоўванне прыкладаецца палявы або калекцыйны вопiс прадметаў, якi складаецца арганiзацыяй, што праводзiла археалагiчныя раскопкi.

81. Акты прыёму на часовае захоўванне падлягаюць рэгiстрацыi ў журнале рэгiстрацыi актаў прыёму на часовае захоўванне. Запiсы вядуцца на працягу года, затым журнал раздрукоўваецца, падшываецца ў асобную справу, прашнуроўваецца, завяраецца подпiсам галоўнага захавальнiка i пячаткай музея.

Акты прыёму на часовае захоўванне з’яўляюцца падставай для запiсу ў кнiгу ўлiку прадметаў часовага захоўвання.

82. Выключаны.

83. Выключаны.

84. Нумар акта прыёму на часовае захоўванне прысвойвае загадчык сектара ўлiку або навуковы супрацоўнiк, адказны за ўлiк музейных фондаў, адразу ў базе даных. Нумарацыя актаў прыёму на часовае захоўванне штогод пачынаецца з першага нумара. У канцы кожнага каляндарнага года акты прыёму на часовае захоўванне нумаруюцца па лiстах, падшываюцца ў храналагiчным парадку ў асобную справу, прашнуроўваюцца, завяраюцца подпiсамi галоўнага захавальнiка, кiраўнiка музея i пячаткай музея.

85. Навуковы супрацоўнiк музея, якi выявiў i прыняў прадметы музейнага значэння ў музей па акце прыёму на часовае захоўванне да перадачы iх сакратару ФЗК, нясе адказнасць за iх захоўванне.

86. Выключаны.

87. Сакратар ФЗК прымае прадметы музейнага значэння па актах прыёму на часовае захоўванне ад навуковых супрацоўнiкаў музея разам з суправаджальнымi дакументамi (легенда, экспертнае заключэнне спецыялiстаў, даведка, вопiс (па неабходнасцi) i iншыя матэрыялы). Сакратар ФЗК з’яўляецца адказным за вядзенне пратакола ФЗК i журнала рэгiстрацыi пратаколаў ФЗК.

88. ФЗК вызначае статус прадметаў музейнага значэння. У 15-дзённы тэрмiн пасля пасяджэння ФЗК складаецца пратакол ФЗК згодна з дадаткам 40, якi раздрукоўваецца, падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii, зацвярджаецца кiраўнiком i завяраецца пячаткай музея.

89. Для прадметаў, якiя па рашэннi ФЗК павiнны быць уключаны ў музейны фонд, прысвойваюцца iдэнтыфiкацыйныя нумары, складаюцца акты прыёму на пастаяннае захоўванне. Яны раздрукоўваюцца ў двух (пры дарэннi), трох (пры закупцы) экзэмплярах, падпiсваюцца галоўным захавальнiкам i здатчыкам (фiзiчнай цi юрыдычнай асобай) i завяраюцца пячаткай музея.

Нумарацыя актаў прыёму на пастаяннае захоўванне фармiруецца год ад году, пачынаючы з першага нумара.

Нумар акта прыёму на пастаяннае захоўванне прысвойвае загадчык сектара ўлiку або навуковы супрацоўнiк, адказны за ўлiк музейных фондаў, адразу ў базе даных.

90. Адзiн экзэмпляр акта прыёму на пастаяннае захоўванне знаходзiцца ў музеi, другi (у выпадку закупкi) – перадаецца ў бухгалтэрыю, трэцi – асобе, у якой набыты прадмет (далей – здатчык).

91. Пры закупцы альбо дарэннi прадметаў музейнага значэння ад фiзiчных асоб пасля пасяджэння ФЗК разам з актам прыёму на пастаяннае захоўванне афармляецца адпаведна дагавор куплi-продажу альбо дагавор дарэння ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.

92. Неабходнасць набыцця антыкварных прадметаў, рарытэтных выданняў, у тым лiку праз букiнiстычную або антыкварную краму, папярэдне вырашае ФЗК. Пры набыццi прадметаў музейнага значэння праз букiнiстычную або антыкварную краму выпiсваецца рахунак, якi перадаецца ў бухгалтэрыю музея цi бухгалтэрыю арганiзацыi, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей. Аплата ажыццяўляецца ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.

93. Акты прыёму на пастаяннае захоўванне разам з пратаколам ФЗК з’яўляюцца падставай для ўнясення адпаведнага запiсу ў кнiгу паступленняў асноўнага фонду, кнiгу ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i iншыя ўлiковыя дакументы.

94. Кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (далей – КП), як i iншая ўлiковая дакументацыя, вядзецца ў электронным выглядзе. Яна раздрукоўваецца па меры запiсу новых паступленняў, нумаруецца i падшываецца ў асобную справу. Кожны выведзены тэкст падпiсваецца галоўным захавальнiкам, кiраўнiком музея i завяраецца пячаткай музея.

У канцы кожнага каляндарнага года КП пераплятаецца ў асобны том цi некалькi тамоў, прашнуроўваецца i падпiсваецца на тытульным лiсце кiраўнiком музея, завяраецца пячаткай музея.

95. На перыяд пераходу на аўтаматызаваную сiстэму ўлiку дазваляецца вядзенне КП на папяровых носьбiтах. У гэтым выпадку яна да запаўнення павiнна быць пранумаравана, прашнуравана, зацверджана подпiсам галоўнага захавальнiка, кiраўнiка музея, заверана пячаткай музея.

96. Скарочаная назва музея i парадкавы нумар па КП прастаўляюцца на кожным музейным прадмеце.

97. Усе музейныя прадметы падлягаюць абавязковай фотафiксацыi.

98. Да запiсу музейнага прадмета ў КП i надання яму ўлiковых абазначэнняў забараняецца выдача яго ў карыстанне.

99. Скарбы, а таксама прыватныя калекцыi, недзялiмыя комплексы i наборы рэчаў, якiя перадаюцца ў музей, захоўваюцца ў поўным складзе i не могуць змешвацца з iншымi прадметамi. Кожнаму музейнаму прадмету, якi ўваходзiць у склад скарбу цi прыватнай калекцыi (набору рэчаў), прысвойваецца асобнае ўлiковае абазначэнне, а ў базе даных у полi «Агульнае прадметнае iмя» ў адпаведнасцi са структурай навуковага апiсання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41 фiксуецца прыналежнасць дадзенага прадмета да таго цi iншага скарбу цi прыватнай калекцыi (набору рэчаў).

100. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi пасля рэгiстрацыi ў КП перадаюцца на матэрыяльна адказнае захоўванне навуковым супрацоўнiкам – адказным захавальнiкам калекцый па актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне.

Па актах прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне музейныя прадметы перадаюцца з фондаў музея на экспазiцыю (выстаўку) наглядчыку экспазiцыi (выстаўкi).

101. Падставай для афармлення акта прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне з’яўляецца акт прыёму на пастаяннае захоўванне i пратакол ФЗК.

102. Акты прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне падпiсваюцца асобамi, якiя здалi i прынялi прадметы, вiзiруюцца галоўным захавальнiкам, зацвярджаюцца кiраўнiком i завяраюцца пячаткай музея. Яны складаюцца ў двух экзэмплярах: першы застаецца ў аддзеле ўлiку, другi – перадаецца адказнаму захавальнiку музейнай калекцыi.

103. Акты прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне рэгiструюцца ў спецыяльным журнале рэгiстрацыi актаў прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне ў парадку скразной нумарацыi.

ГЛАВА 9
ПАРАДАК ВЯРТАННЯ ПРАДМЕТАЎ МУЗЕЙНАГА ЗНАЧЭННЯ, МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ З ЧАСОВАГА ЗАХОЎВАННЯ

104. У выпадку, калi ФЗК адмаўляецца ад набыцця прадмета музейнага значэння, ён вяртаецца ўладальнiку асабiста, аб чым складаецца акт звароту з часовага захоўвання. Адзiн экзэмпляр акта звароту з часовага захоўвання перадаецца ўладальнiку, а другi – застаецца ў музеi.

105. Акты звароту рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання.

ГЛАВА 10


НАВУКОВАЯ IНВЕНТАРЫЗАЦЫЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ

106. Усе музейныя прадметы асноўнага фонду падлягаюць навуковай iнвентарызацыi, якая з’яўляецца асноўнай формай iх даследавання, навуковага апiсання i атрыбуцыi.

107. У працэсе навуковай iнвентарызацыi музейныя прадметы сiстэматызуюцца па групах у адпаведнасцi з прынятай i зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў. Класiфiкацыя музейных прадметаў распрацоўваецца музеем у адпаведнасцi з парадкам класiфiкацыi музейных прадметаў.

108. Згодна з зацверджанай музеем класiфiкацыяй музейных прадметаў i колькасцю асноўных груп усе музейныя прадметы асноўнага фонду размяркоўваюцца памiж адпаведнымi музейнымi калекцыямi. Кожная музейная калекцыя мае сваю iнвентарную кнiгу i шыфр.

109. Навуковы супрацоўнiк музея, якi атрымаў музейны прадмет для навуковага даследавання, у аптымальны тэрмiн вывучае прадмет, праводзiць яго навуковае апiсанне ў базе даных у адпаведнасцi са структурай навуковага апiсання музейнага прадмета згодна з дадаткам 41.

Пры вядзеннi ўлiковай дакументацыi ў аўтаматызаваным рэжыме iнвентарныя кнiгi музейных калекцый i навуковы пашпарт музейнага прадмета згодна з дадаткам 42 фармiруюцца на падставе iнфармацыi, уведзенай у базу даных музея.

Працэс навуковага апiсання музейнага прадмета каардынуецца i кантралюецца галоўным захавальнiкам цi намеснiкам кiраўнiка музея па навуковай рабоце.

110. Аб’ём раздрукаванай iнвентарнай кнiгi, перыядычнасць перанясення электроннай версii на папяровы носьбiт вызначаюцца ўнутрымузейнай iнструкцыяй. Раздрукаваная iнвентарная кнiга павiнна быць падшыта ў асобную справу, прашнуравана, старонкi пранумараваны. Яна павiнна быць падпiсана галоўным захавальнiкам, кiраўнiком музея i заверана пячаткай музея.

111. На перыяд пераходу на аўтаматызаваную сiстэму ўлiку дазваляецца вядзенне iнвентарных кнiг музейных калекцый i навуковых пашпартоў музейных прадметаў на папяровых носьбiтах. У гэтым выпадку iнвентарная кнiга да запаўнення павiнна быць пранумаравана, прашнуравана, зацверджана подпiсам галоўнага захавальнiка, кiраўнiка музея, заверана пячаткай музея.

У рукапiсным варыянце iнвентарныя кнiгi i навуковы пашпарт музейнага прадмета запаўняюцца ў адпаведнасцi з формамi, якiя дадаюцца да дадзенай Iнструкцыi.

112. Усе акты, кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кнiга ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў, кнiга ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў, iнвентарныя кнiгi, пратаколы ФЗК i iншыя ўлiковыя дакументы складаюць архiў улiкова-захавальнiцкай дакументацыi, якi захоўваецца ў асобным памяшканнi або металiчнай шафе, што апламбiруюцца ў канцы працоўнага дня. Доступ да ўлiковай дакументацыi кантралюецца галоўным захавальнiкам, загадчыкам аддзела ўлiку музея.

Вынас усiх пералiчаных дакументаў i кнiг за межы музея забараняецца, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.


: uploads -> tests
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
tests -> Закон рэспублікі беларусь 12 снежня 2005 г. №70-з аб музеях І Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года
tests -> Сістэма арганізацыі музейнай справы ў сучаснай Беларусі


1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка