Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь


ГЛАВА 11 ПАРАДАК ПЕРАДАЧЫ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ НА ЧАСОВАЕ I ПАСТАЯННАЕ ЗАХОЎВАННЕ



старонка3/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.49 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9
ГЛАВА 11
ПАРАДАК ПЕРАДАЧЫ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ НА ЧАСОВАЕ I ПАСТАЯННАЕ ЗАХОЎВАННЕ

113. Перадача музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, ад аднаго музея да iншага i ад музея да iншай арганiзацыi на часовае захоўванне тэрмiнам да аднаго года ажыццяўляецца на падставе дамоўленасцi памiж iмi, а для дзяржаўных музеяў, зарэгiстраваных як юрыдычныя асобы, таксама пры наяўнасцi пiсьмовага дазволу заснавальнiка музея.

Перадача на часовае захоўванне тэрмiнам да аднаго года музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, якiя з’яўляюцца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi 0, 1, 2-й катэгорыi, а таксама тых, што стаяць на спецыяльным улiку, ажыццяўляецца з пiсьмовага дазволу Мiнiстэрства культуры.

114. Асноўнымi дакументамi для перадачы музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне iншым музеям i арганiзацыям з’яўляюцца:

акт перадачы на часовае захоўванне;

гарантыйнае пiсьмо ад музея цi iншай арганiзацыi, якой перадаюцца музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя матэрыялы;

даверанасць на асобу, якой выдаюцца музейныя прадметы i (або) музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя матэрыялы.

115. Забараняецца перадача музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя знаходзяцца на часовым захаваннi, iншым музеям i арганiзацыям без згоды iх уладальнiка.

116. Пры стварэннi выстаўкi або экспазiцыi ў музеi i яго фiлiялах музейныя прадметы i навукова-дапаможныя матэрыялы выдаюцца па акце ўнутрымузейнай перадачы.

117. Iншы рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў унутры музея (перадача ў фоталабараторыю, для навуковай работы або напiсання навуковых пашпартоў, для правядзення работ па кансервацыi i рэстаўрацыi) ажыццяўляецца з дазволу галоўнага захавальнiка i афармляецца таксама актам унутрымузейнай перадачы.

Акты ўнутрымузейнай перадачы рэгiструюцца ў спецыяльным журнале рэгiстрацыi актаў унутрымузейнай перадачы.

118. Кантроль за своечасовым вяртаннем музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя былi прыняты або выдадзены на часовае захоўванне, вядзе загадчык сектара ўлiку або адказны навуковы супрацоўнiк музея.

119. Па сканчэннi тэрмiну перадачы музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў на часовае захоўванне ён можа быць падоўжаны ў парадку, пазначаным у пункце 113, але не болей чым на адзiн год.

120. Музейныя прадметы, навукова-дапаможныя матэрыялы, якiя не ўвайшлi ў экспазiцыю цi ў склад выстаўкi, вяртаюцца ў музейныя фонды на працягу трох дзён пасля адкрыцця выстаўкi, экспазiцыi.

У выключных выпадках, калi музейныя прадметы або музейныя калекцыi, навукова-дапаможныя матэрыялы былi выдадзены на выстаўку, якая экспануецца на далёкай адлегласцi ад музея, тэрмiн iх вяртання можа быць падоўжаны па ўзгадненнi з галоўным захавальнiкам i кiраўнiком музея на перыяд, якi патрабуецца для iх вяртання.

121. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд, вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне не падлягаюць, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

122. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi, уключаныя ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, могуць перадавацца ад аднаго дзяржаўнага музея да другога ў парадку унiверсальнай правапераемнасцi, у выпадку абмену на iншы музейны прадмет i музейную калекцыю цi iншым спосабам, якi не супярэчыць заканадаўству, толькi па дамоўленасцi памiж музеямi або юрыдычнымi асобамi, структурнымi падраздзяленнямi якiх з’яўляюцца музеi, i з дазволу Мiнiстэрства культуры ў форме загада.

123. Перадача музейных прадметаў i музейных калекцый, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, ад аднаго музея да iншага i ад музея да iншай арганiзацыi на пастаяннае захоўванне ажыццяўляецца па актах перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне, якiя рэгiструюцца ў журнале актаў перадачы музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне.

ГЛАВА 12
ПАРАДАК ЗВАРОТУ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ, ЯКIЯ БЫЛI ПЕРАДАДЗЕНЫ НА ЧАСОВАЕ ЗАХОЎВАННЕ

124. Вяртанне музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў, якiя былi перададзены на часовае захоўванне, ажыццяўляецца па актах звароту з часовага захоўвання.

125. Акты звароту з часовага захоўвання рэгiструюцца ў журнале рэгiстрацыi актаў звароту з часовага захоўвання.

ГЛАВА 13


ПАРАДАК ВЫКЛЮЧЭННЯ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ З МУЗЕЙНАГА ФОНДУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

126. Музейныя прадметы i музейныя калекцыi выключаюцца з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь, калi яны:

пашкоджаны ў такой ступенi, што iх немагчыма рэстаўрыраваць;

страцiлi сваю культурную, гiстарычную, навуковую i (або) мастацкую вартасць;

страчаны або знiшчаны ў вынiку ўздзеяння прыродных фактараў;

выкрадзены, што пацвярджаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi;

знаходзяцца ў музейным фондзе прыватнага музея i выключаюцца на падставе пiсьмова аформленай заявы гэтага музея;

абменьваюцца згодна з заканадаўствам на iншы музейны прадмет, якi знаходзiцца ў замежным музеi, або прадмет музейнага значэння цi на iншую музейную калекцыю, якiя знаходзяцца ў замежным музеi.

127. Для прыняцця рашэння аб выключэннi музейных прадметаў i музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь музей або юрыдычная асоба, структурным падраздзяленнем якой з’яўляецца музей, падае ў Мiнiстэрства культуры заяву, у якой пазначаны прычыны выключэння музейных прадметаў i музейных калекцый, прадугледжаныя ў пункце 126 дадзенай Iнструкцыi, адпаведную выпiску з пратакола фондава-закупачнай камiсii музея (для дзяржаўных музеяў), а таксама вопiс музейных прадметаў i музейных калекцый, што падлягаюць выключэнню. Пры разглядзе пытанняў аб выключэннi музейных прадметаў i музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь пасяджэнне фондава-закупачнай камiсii музея адбываецца з абавязковым удзелам прадстаўнiка дзяржаўнага органа кiравання па падпарадкаваннi музея. Рашэнне аб выключэннi музейных прадметаў i музейных калекцый з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь прымае Мiнiстэрства культуры ў форме загада.

128. Загад Мiнiстэрства культуры з’яўляецца падставай выключэння музейных прадметаў з КП i iнвентарных кнiг музея.

129. Адзнака аб выключэннi музейнага прадмета з КП, iнвентарных кнiг робiцца ў графе «Заўвагi» са спасылкай на загад Мiнiстэрства культуры, падпiсваецца галоўным захавальнiкам i завяраецца пячаткай музея.

130. Забараняецца выкарыстанне iнвентарных нумароў, вызваленых пасля выключэння музейных прадметаў, для запiсу iншых музейных прадметаў.

131. Перавод музейнага прадмета з адной iнвентарнай кнiгi ў iншую i адпаведна змена iнвентарнага нумара i шыфра робяцца па рашэннi ФЗК, якое зацвярджаецца кiраўнiком музея пры ўмове, што музейны прадмет застаецца ў асноўным фондзе.

132. Замена старых iнвентарных кнiг новымi магчыма толькi ў выключных выпадках, калi кнiгi прыйшлi ў дрэнны стан i не падлягаюць узнаўленню, i з дазволу Мiнiстэрства культуры. Пры атрыманнi дазволу i пасля завяршэння работы па замене старых iнвентарных кнiг складаецца акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг згодна з дадаткам 35. Акт зацвярджаецца кiраўнiком музея.

133. У акце на скасаванне старых iнвентарных кнiг дакладна фiксуюцца дата, дакументы, на падставе якiх адбылася замена кнiг, прычына замены, апроч таго, у акце павiнны быць адзначаны:

колькасць нумароў, перанесеных у новыя кнiгi;

колькасць нумароў, раней выключаных;

колькасць страчаных нумароў.

134. Акт на скасаванне старых iнвентарных кнiг складаецца ў 2 экзэмплярах: першы захоўваецца ў аддзеле фондаў музея, другi – перадаецца Мiнiстэрству культуры.

Да зацвярджэння акта на скасаванне старых iнвентарных кнiг дзеючым лiчыцца стары iнвентар.

135. Калi музей мае музейныя прадметы, адносна якiх ёсць доказы, што яны трапiлi да яго ў калекцыю з парушэннем нормаў мiжнародных дагавароў Рэспублiкi Беларусь, музей павiнен спрыяць вяртанню гэтых прадметаў у краiну паходжання.

ГЛАВА 14


УЛIК ФОНДУ НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ I ФОНДУ СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

136. Матэрыялы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў акцiруюцца па формах актаў прыёму на пастаяннае захоўванне згодна з дадаткам 9 i заносяцца ў кнiгу ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў згодна з дадаткам 6 (далей – кнiга НД).

137. Матэрыялы фонду навукова-дапаможных матэрыялаў навуковай iнвентарызацыi не падлягаюць.

138. Выдача матэрыялаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у часовае i пастаяннае захоўванне i выключэнне iх з кнiгi НД праводзiцца паводле рашэння ФЗК i загада кiраўнiка музея.

139. Перавод матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд праводзiцца па рашэннi ФЗК, перавод з асноўнага фонду у фонд навукова-дапаможных матэрыялаў магчымы пасля прыняцця рашэння аб выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь паволе загада Мiнiстэрства культуры.

140. Сыравiнныя матэрыялы заносяцца ў кнiгу ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў згодна з дадаткам 5 i ў залежнасцi ад вынiкаў далейшай апрацоўкi па рашэннi ФЗК заносяцца ў асноўны фонд цi фонд навукова-дапаможных матэрыялаў.

141. Абрэвiятура музея i парадкавы нумар па кнiзе ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i кнiзе ўлiку фонду сыравiнных матэрыялаў прастаўляюцца на прадмеце.

142. Выключэнне прадметаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў i фонду сыравiнных матэрыялаў ажыццяўляецца паводле пiсьмовага загада кiраўнiка музея на падставе рашэння ФЗК.

ГЛАВА 15
ПАРАДАК УЛIКУ МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ I СЫРАВIННЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ У ФIЛIЯЛАХ МУЗЕЯ

143. У музеях, якiя маюць фiлiялы, вядзецца цэнтралiзаваны ўлiк музейных фондаў у галаўным музеi.

144. У асобных выпадках, калi фiлiялы маюць значныя гiстарычна сфармiраваныя зборы, дапускаецца асобны ўлiк музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў непасрэдна ў фiлiяле, якi вядзецца ў адпаведнасцi з правiламi, вызначанымi дадзенай Iнструкцыяй. Рашэнне аб вядзеннi фiлiялам музея асобнага ўлiку музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў прымаецца кiраўнiком музея i афармляецца загадам.

База даных музейных фондаў фiлiяла музея павiнна мець электронную копiю ў галаўным музеi, у якой даныя пастаянна абнаўляюцца.

145. Зводныя даныя пра рух музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў у фiлiяле (выдадзеных i прынятых на пастаяннае захоўванне) фiксуюцца ў гадавой справаздачы галаўнога музея вышэйстаячай арганiзацыi ў адпаведнасцi з падпарадкаваннем.

ГЛАВА 16


ЗВЕРКА НАЯЎНАСЦI МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ, НАВУКОВА-ДАПАМОЖНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ З УЛIКОВАЙ ДАКУМЕНТАЦЫЯЙ

146. Музеi абавязаны сiстэматычна праводзiць зверку наяўнасцi музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў з улiковай дакументацыяй (далей – зверка наяўнасцi).

147. Музеi, якiя маюць калекцыi да 3 тысяч адзiнак, зверку наяўнасцi музейных прадметаў праводзяць штогод.

148. Музеi, калекцыi якiх складаюць 3 тысячы i больш адзiнак, штогод праводзяць зверку наяўнасцi музейных прадметаў па музейных калекцыях у адпаведнасцi з планам, зацверджаным кiраўнiком музея.

Зверка наяўнасцi навукова-дапаможных матэрыялаў адбываецца ў адпаведнасцi з планам, зацверджаным кiраўнiком музея. Вынiкi зверкi фiксуюцца па актах, зацверджаных кiраўнiком музея.

149. Зверку наяўнасцi праводзiць камiсiя ў складзе не меней 3 чалавек, прызначаная загадам кiраўнiка музея.

150. Канчатковыя вынiкi зверкi наяўнасцi музейных прадметаў i музейных калекцый з улiковай дакументацыяй фiксуюцца ў акце зверкi наяўнасцi музейных прадметаў з улiковай дакументацыяй згодна з дадаткам 36, якi падпiсваецца членамi камiсii, галоўным захавальнiкам фондаў i зацвярджаецца кiраўнiком музея.

151. У выпадку, калi ў вынiку зверкi выяўлены недахоп музейных прадметаў, акт зверкi накiроўваецца ў вышэйстаячую арганiзацыю з дадаткам усёй неабходнай дакументацыi i тлумачальнай запiскай кiраўнiка музея аб прычынах страты i прынятых мерах.

ГЛАВА 17
УЛIКОВЫЯ АБАЗНАЧЭННI (IДЭНТЫФIКАЦЫЙНЫЯ НУМАРЫ)

152. Адначасова з занясеннем музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў у КП, кнiгу НД i iнвентарныя кнiгi на iх прастаўляюцца ўлiковыя абазначэннi (iдэнтыфiкацыйныя нумары): абрэвiятура музея, нумар па КП альбо па кнiзе НД, нумар па iнвентарнай кнiзе.

153. Прадметы, якiя не маюць iдэнтыфiкацыйных нумароў, не могуць знаходзiцца ў фондасховiшчах музея, экспанавацца, перадавацца для экспанавання ў iншыя музеi i арганiзацыi, публiкавацца.

154. Iдэнтыфiкацыйны нумар наносiцца на тую частку музейнага прадмета, якая не будзе бачнай пры яго экспанаваннi.

155. У выпадку немагчымасцi праставiць улiковыя абазначэннi непасрэдна на музейным прадмеце iх прастаўляюць на яго аздабленнi (раме, футарале, канверце, паспарту i гэтак далей) у выглядзе этыкеткi цi ярлыка, якi мацуецца да прадмета.

156. Усе старыя этыкеткi, iдэнтыфiкацыйныя нумары на музейных прадметах скасуюцца пры замене iх новымi, але скасоўваюцца ўмоўным знакам (касым крыжом) чорнай тушшу, для графiкi – графiтным алоўкам, пры гэтым яны павiнны лёгка чытацца. Ярлыкi, этыкеткi i надпiсы старых збораў, якiя адлюстроўваюць гiсторыю прадмета, скасаванню не падлягаюць.

157. Прадметы, якiя паступiлi ў музей на часовае захоўванне, шыфруюцца спрошчанай тэхнiкай:

на карцiнах шыфры наносяцца алоўкам на падрамнiку;

малюнках, гравюрах – на адгорце графiтным алоўкам;

скульптурах, керамiчных i металiчных вырабах, на тканiнах прымацоўваюцца ярлыкi з улiковымi абазначэннямi.

158. На карцiнах iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца белай фарбай на нiжняй планцы падрамнiка ў левым вугле, без падрамнiка – на адваротным баку палатна ў левым нiжнiм вугле. На карцiнах, памер якiх вельмi вялiкi, улiковыя абазначэннi прастаўляюцца зверху i знiзу.

На iконах (дошках) шыфр i нумар прастаўляюцца белай (светлай) фарбай на тарцы або на адваротным баку дошкi. На двухбаковай iконе шыфр прастаўляецца на тарцы.

159. Акварэлi, малюнкi, гравюры, плакаты маркiруюцца штампам на адваротным баку прадмета ў левым нiжнiм вугле, нумары наносяцца графiтным алоўкам. На малюнках, уманцiраваных у раму, паспарту або акантоўку, шыфр i нумар дублююцца на акантоўцы. У выпадку асаблiва складанай манцiроўкi, калi раскантоўка можа прывесцi да пашкоджання прадмета, iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца на акантоўцы прадмета, аб чым робiцца адпаведная адзнака ў графе «Заўвагi» ў iнвентарнай кнiзе.

Для гравюр i малюнкаў на тонкай i празрыстай або старой паперы напiсанне нумароў дазваляецца толькi на акантоўцы цi манцiроўцы.

На графiчных творах забараняецца рабiць надпiсы чарнiлам, тушшу або хiмiчным алоўкам.

160. Рукапiсы маркiруюцца толькi мiнiяцюрным штампам. Iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца графiтным алоўкам.

161. Кнiгi, часопiсы, альбомы з малюнкамi цi фотаздымкамi шыфруюцца на адваротным баку тытульнага лiста ў правым нiжнiм вугле. На адваротным баку кожнага лiста альбома таксама прастаўляецца iдэнтыфiкацыйны нумар.

162. Да iкон з металу, крыжоў, а таксама мiнiяцюр, дробных прадметаў, на якiх немагчыма праставiць нумары непасрэдна на прадмеце, прымацоўваюць этыкеткi з шчыльнага кардону суравой нiткай.

163. На скульптуры (дрэва, мармур, метал) нумары ставяцца ззаду злева ў нiжнiм вугле плiнта алейнай фарбай. На дробнай скульптуры ўлiковыя абазначэннi прастаўляюцца на паддоне.

164. На прадметах з керамiкi, шкла, дрэва iдэнтыфiкацыйны нумар прастаўляецца на паддоне чорнай тушшу i пакрываецца празрыстым лакам, пры гэтым клеймы i маркi, якiя маюцца на прадмеце, павiнны чытацца.

165. На прадметах, якiя адчыняюцца (скрынках, табакерках i iншых), улiковыя нумары ставяцца ўнутры.

166. Манеты, медалi, гемы маркiруюцца на манцiроўцы i на ўпакоўцы (канвертах, футаралах, скрынках).

167. На тканiнах этыкетка са светлай матэрыi прышываецца з адваротнага боку ў левым вугле (дываны, ручнiкi, паясы i iншыя), да прадметаў (спаднiцы, кашулi) этыкетка прышываецца да нiжняга краю споду. Iдэнтыфiкацыйны нумар на этыкетцы прастаўляецца чорнай тушшу.

168. На мэблi iдэнтыфiкацыйны нумар наносiцца фарбай ззаду цi пад сядзеннем, з тыльнага боку або да асноўнай рамы (для сталоў). Для этыкеткi выбiраецца месца, не пакрытае лакам.

169. На аўдыёвiзуальных матэрыялах улiковыя абазначэннi прастаўляюцца тушшу на ўпакоўцы. На фотаадбiтках – на адвароце ў левым нiжнiм вугле. На негатывах памерам меней за 9 х 12 мм iдэнтыфiкацыйныя нумары прастаўляюцца на канверце. На негатывах вялiкiх памераў дазваляецца ставiць улiковыя абазначэннi тушшу на палях з эмульсiйнага боку цi на ўчастку памiж перфарацыйнымi адтулiнамi на перфарыраванай плёнцы.

170. На агнястрэльнай зброi iдэнтыфiкацыйны нумар наносiцца на затворнай каробцы цi на ўнутраным баку спускавой планкi; на халоднай зброi – на эфесе, або на чаранку, або на спецыяльным металiчным жэтоне. На металiчных прадметах – эмалевай фарбай.

171. Музейныя прадметы, якiя адносяцца да натуральна-гiстарычных крынiц, маркiруюцца:

тушкi жывёл – на спецыяльных падвясных ярлыках;

чучалы – на падстаўках, на прэпаратах, якiя заключаны ў слоiкi цi пастаянныя футаралы, звонку слоiка цi футарала;

гербарныя лiсты – на кожным лiсце ўнiзе злева; на гербарных лiстах, сабраных у альбом, – на першым лiсце альбома;

геалагiчныя i палеанталагiчныя ўзоры – непасрэдна на прадметах;

узоры глебы – на сценцы скрынi з маналiтамi цi на бляшанках i каробках з узорамi;

сыпучыя матэрыялы – на ўпакоўцы.

ГЛАВА 18


ДАПАМОЖНЫЯ ФОРМЫ ЎНУТРЫМУЗЕЙНАГА ЎЛIКУ

172. Дапаможны ўнутрымузейны ўлiк вядзецца з дапамогай электроннай базы даных, а на перыяд яе фармiравання – з дапамогай улiковых картатэк.

173. Улiковыя картатэкi могуць быць наступных вiдаў:

улiковая – уключае фонды музея ў парадку iх запiсу ў кнiгах паступленняў;

iнвентарная – уключае музейныя прадметы ў парадку iх запiсу ў iнвентарных кнiгах;

тапаграфiчная – фiксуе месцазнаходжанне музейных прадметаў у фондасховiшчах, экспазiцыях;

сiстэматычная (аўтарская, iмянная, прадметная, геаграфiчная, храналагiчная i iншая);

тэматычная – сiстэматызуе музейны збор па розных тэмах;

здатчыкаў (фондастваральнiкаў);

захаванасцi – фiксуе фiзiчны стан музейнага прадмета ў момант яго паступлення i далейшыя яго змены, рэстаўрацыю.

174. Вышэйадзначаныя картатэкi спыняюць сваё iснаванне з моманту ўключэння ўсёй iнфармацыi аб музейных прадметах у базу даных на электронных носьбiтах.

ГЛАВА 19


ЗАХОЎВАННЕ МУЗЕЙНЫХ ФОНДАЎ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

175. Асноўнымi сховiшчамi музейных прадметаў i музейных калекцый у Рэспублiцы Беларусь з’яўляюцца дзяржаўныя i прыватныя музеi, iншыя ўстановы музейнага тыпу (галерэi, выставачныя залы, заалагiчныя сады, гiстарычныя i археалагiчныя паркi i iншыя).

176. Мэтай музейнага захоўвання з’яўляецца забеспячэнне аптымальных рэжымаў i рацыянальных сiстэм утрымання музейных прадметаў i музейных калекцый у фондасховiшчах, на экспазiцыях, падчас перамяшчэнняў, iх ахова ад разбурэння, захворвання, крадзяжоў, iншых небяспечных абставiн.

177. Галоўная ўмова захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый – гэта належны будынак, забяспечаны сiстэмамi асвятлення, ацяплення, вентыляцыi, кандыцыянiравання, супрацьпажарнай бяспекi, аховы, якi максiмальна адпавядае нормам захоўвання культурных каштоўнасцей.

178. Перамяшчэнне музеяў з памяшканняў, спецыяльна прызначаных для экспазiцый i фондасховiшчаў, у iншыя, не прыстасаваныя для захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, а таксама выкарыстанне будынка музея (альбо яго часткi), у тым лiку фондасховiшча, не па прамым прызначэннi забараняецца.

179. Прыстасаванне пад фондасховiшчы памяшканняў, якiя знаходзяцца непасрэдна пад дахам, сутарэнняў, якiя не маюць гiдраiзаляцыi, забараняецца.

180. Ахова будынкаў музеяў, экспазiцыйных, выставачных i рэстаўрацыйных памяшканняў можа быць грамадзянскай, пазаведамаснай, мiлiцэйскай i камбiнаванай. Яна ажыццяўляецца па iнструкцыi, якая зацвярджаецца кiраўнiком музея i прадугледжвае забеспячэнне бесперапыннай кругласутачнай аховы музейных прадметаў i музейных калекцый i памяшканняў музея.

181. У дзённы час у музеi павiнна дзейнiчаць спецыяльная служба аховы (наглядчыкi экспазiцыйных i выставачных залаў, пасты аховы i iншыя) у адпаведнасцi з унутрымузейнымi iнструкцыямi, улiчваючы спецыфiку музея.

182. Асоба, адказная за арганiзацыю работы музейных наглядчыкаў, размяркоўвае пасты ўнутранага назiрання памiж iмi па ўзгадненнi з галоўным захавальнiкам або кiраўнiком музея, а таксама захавальнiкамi экспазiцый i часовых выставак i пастаянна кантралюе выкананне наглядчыкамi абавязкаў па ахове музейных прадметаў i музейных калекцый, навукова-дапаможных матэрыялаў i памяшканняў музея.

183. Дзверы сховiшчаў, экспазiцыйных залаў, а таксама шафы i вiтрыны павiнны мець свой парадкавы нумар, петлi для пломбаў, надзейныя замкi.

184. Першыя экзэмпляры ключоў ад памяшканняў фондасховiшчаў i экспазiцыйных залаў павiнны захоўвацца ў спецыяльным замкнёным сейфе. Ключ ад сейфа захоўваецца ў адказнага дзяжурнага.

185. Выдача ключоў дазваляецца толькi асобам, указаным у спецыяльным распараджэннi кiраўнiка музея.

186. Другiя экзэмпляры ключоў знаходзяцца ў галоўнага захавальнiка або кiраўнiка музея.

Запiсы аб выдачы i вяртаннi ключоў робяцца ў спецыяльным журнале, якi захоўваецца ў дзяжурнага ўнутранай аховы.

187. Вынас пламбiраў i пячатак, ключоў ад памяшканняў музея з будынка музея забараняецца.

188. Кожны адказны захавальнiк павiнен мець асабiсты пламбiр або пячатку са сваiм нумарам або знакам. Перадача пламбiра i пячаткi другой асобе забараняецца.

189. Адкрыццё, закрыццё i апячатванне фондасховiшчаў ажыццяўляецца захавальнiкамi або галоўным захавальнiкам.

190. Накладанне i зняцце пячатак цi пломбаў без прысутнасцi матэрыяльна адказнай асобы забараняецца, за выключэннем асобных выпадкаў, па якiх прымаецца спецыяльнае рашэнне кiраўнiка музея i складаецца спецыяльны акт, якi падпiсваецца камiсiяй з работнiкаў музея i зацвярджаецца кiраўнiком музея.

191. Наяўнасць экспанатаў i стан экспазiцыйных залаў (у пачатку i ў канцы рабочага дня) павiнны быць зафiксаваны матэрыяльна адказнымi навуковымi супрацоўнiкамi i музейнымi наглядчыкамi ў спецыяльных журналах, складзеных па форме, зацверджанай музеем.

192. Перадача экспазiцыi ад дзённай аховы да начной (пры закрыццi музея), i наадварот (пры адкрыццi), ажыццяўляецца адказным дзяжурным або матэрыяльна адказнай асобай i музейнымi наглядчыкамi (цi спецыяльнай камiсiяй) у адпаведнасцi з унутрымузейнай iнструкцыяй, зацверджанай кiраўнiком музея.

193. Парадак аховы фондасховiшчаў зброi вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

194. Допуск у фондасховiшчы i рэстаўрацыйныя майстэрнi пабочных асоб ажыццяўляецца толькi з дазволу кiраўнiка музея або галоўнага захавальнiка.

195. Адказны навуковы супрацоўнiк вядзе журнал рэгiстрацыi наведвальнiкаў фондасховiшчаў.

196. Аб усiх выпадках крадзяжу, пашкоджання музейных прадметаў i музейных калекцый кiраўнiк i галоўны захавальнiк музея, яго заснавальнiк абавязаны неадкладна праiнфармаваць Мiнiстэрства культуры.

У выпадках крадзяжу, значнага пашкоджання кiраўнiк музея павiнен звярнуцца ў праваахоўныя органы, правесцi ўласнае службовае даследаванне i прадставiць у Мiнiстэрства культуры ўсю неабходную дакументацыю ў залежнасцi ад прычын здарэння: акт здарэння (крадзеж, аварыя, пажар i iншае), якi складаецца ў момант выяўлення i фiксуе абставiны пашкоджання цi страты музейных прадметаў, дакументы аб мерах, прынятых па факце здарэння, заключэнне спецыялiстаў аб мастацкай i гiсторыка-культурнай каштоўнасцi музейных прадметаў, фотаздымкi музейных прадметаў, акты адпаведных службаў (пажарнай iнспекцыi, тэхнiчных службаў i iншых).


: uploads -> tests
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
tests -> Закон рэспублікі беларусь 12 снежня 2005 г. №70-з аб музеях І Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года
tests -> Сістэма арганізацыі музейнай справы ў сучаснай Беларусі


1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка