Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь


ГЛАВА 34 ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ ГЕОЛАГА-МIНЕРАЛАГIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ



старонка5/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.49 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9
ГЛАВА 34
ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ ГЕОЛАГА-МIНЕРАЛАГIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

306. Да прадметаў, якiя звязаны з вывучэннем зямной кары, адносяцца:

мiнералы i горныя пароды;

геалагiчныя i палеанталагiчныя аб’екты;

матэрыялы з глебы.

307. У склад прадметаў групы мiнералаў i горных парод уваходзяць:

разнастайныя калекцыi (сiстэматычныя, рэгiянальныя, геахiмiчныя i iншыя);

асобныя мiнеральныя аб’екты (штуфы, пробы, эталоны i iншае);

вырабы i паўфабрыкаты.

308. Асноўным патрабаваннем да захоўвання мiнералаў i горных парод з’яўляецца прадухiленне рэзкiх змен тэмпературы, ахоўванне ад вiльгацi i пылу.

309. Адбiткi раслiн, насякомых, рыб i iншых арганiзмаў захоўваюць у ваце ў каробках (скрынях).

310. Маналiты глебы кладуцца ў спецыяльныя скрынi, якiя ставяцца да сцен пад вуглом, а пробы глеб, якiя вылучаны для хiмiчнага аналiзу, – у шкляныя cлoiкi закаркаванымi.

ГЛАВА 35
ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ БАТАНIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

311. Асноўнымi вiдамi батанiчных калекцый i матэрыялаў з’яўляюцца гербарыi, батанiчныя групы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.

312. Раслiны павiнны быць добра засушаны.

313. Захоўваць гербарыi неабходна ў папках i закрытых шафах. У закрытых шафах таксама захоўваюцца бiягрупы, вадкасныя прэпараты i ўзоры драўляных парод.

314. Найлепш класцi папкi з гербарыямi ў скрынi з накрыўкамi, якiя герметызуюцца лiпкiмi стужкамi. У такiх выпадках скрынi магчыма захоўваць i на стэлажах.

ГЛАВА 36


ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ ЗААЛАГIЧНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

315. Па кансервацыi заалагiчныя матэрыялы падзяляюцца на дзве групы: вадкасныя прэпараты, якiя захоўваюцца ў кансервуючых вадкасцях (спiрт, фармалiн), да ix належаць рыбы, земнаводныя, паўзуны, дробныя млекакормячыя i iншыя, i сухiя аб’екты – чучалы, шкуркi i тушкi, шкiлеты i чарапы, яйкi i гнёзды птушак, калекцыi бесхрыбетных жывёл.

316. Шкуркi пушных звяроў захоўваюцца ў шафах у падвешаным выглядзе.

317. Для захоўвання набiтых тушак птушак i млекакормячых ужываюцца спецыяльныя куфры. У ix жа могуць захоўвацца невялiкiя чарапы.

Выкарыстоўваюцца два вiды куфраў:

куфры з верхняй накрыўкай, якая герметычна зачыняецца (для тушак буйных млекакормячых (лiсiца i больш вялiкiя жывёлы) i набiтых тушак буйных птушак (арлы, жоравы i iншыя);

куфры з дзверцамi па баках i скрынямi-латкамi, якiя выцягваюцца.

318. Вадкасныя прэпараты адчувальныя да святла, таму ix лепш захоўваць у глухiх шафах.

319. Аб’екты, якiя зафiксаваны ў спiрце цi фармалiне, захоўваюцца ў шкляных слоiках закаркаванымi.

320. Паталагiчныя i мiкраскапiчныя прэпараты захоўваюцца ў скрынках з гнёздамi i пад шклом альбо на планшэтах адпаведных памераў з ячэйкамi пад шкло.

321. Губкi, кiшачнаполасцевыя, асобныя шматшчацiнкавыя чарвякi, малюскi, мшанкi, плечаногiя, членiстаногiя, мнаганожкi, iглacкypыя захоўваюцца толькi ў спiрце-рэктыфiкаце (72–75°) без наяўнасцi дабаўкi кiслот i завiсей. Kopкi слоiкаў шчыльна абмотваюцца лiпкiмi стужкамi. Аб’екты павiнны знаходзiцца цалкам у вадкасцi.

322. Для захоўвання энтамалагiчных калекцый выкарыстоўваюцца спецыяльныя шафы, якiя шчыльна зачыняюцца, i скрынi, якiя выцягваюцца.

ГЛАВА 37
ПААСОБНАЕ ЗАХОЎВАННЕ АНТРАПАЛАГIЧНЫХ КАЛЕКЦЫЙ

323. Антрапалагiчныя калекцыi складаюцца з чалавечых костак, што знойдзены падчас археалагiчных даследаванняў, невялiкiх збораў узораў валасоў, гiпсавых злепкаў, чарапоў, масак i iншых.

324. Чарапы неабходна захоўваць у шафах, на палiцах i пакрываць тканiнай. Найбольш каштоўныя ў навуковых адносiнах i крохкiя чарапы лепш захоўваць у асобных скрынях альбо глыбокiх латках накрытымi.

325. Дробныя косткi ступняў i кiсцей лепш захоўваць у асобных скрынках.

326. Зборы валасоў прамываюцца эфiрам i захоўваюцца ў шкляных прабiрках, якiя шчыльна закаркоўваюцца ватай.

ГЛАВА 38


УПАКОЎКА I ТРАНСПАРЦIРОЎКА МУЗЕЙНЫХ ПРАДМЕТАЎ I МУЗЕЙНЫХ КАЛЕКЦЫЙ. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

327. Музейныя прадметы, якiя падлягаюць транспарцiроўцы, павiнны быць дакладна агледжаны рэстаўрацыйным саветам, калi ён iснуе, цi спецыяльнай камiсiяй, у склад якой уваходзяць галоўны захавальнiк i захавальнiкi фондаў, навуковыя супрацоўнiкi, мастак. Склад камiсii прызначаецца кiраўнiком музея.

328. Упакоўка павiнна забяспечваць iзаляванасць музейных прадметаў ад знешнiх атмасферных уздзеянняў i ix абарону ад механiчных пашкоджанняў.

329. Для найбольш каштоўных, унiкальных музейных прадметаў, а таксама для прадметаў, якiя знаходзяцца ў нездавальняючым стане, павiнна выкарыстоўвацца спецыяльная ўпаковачная тара з улiкам асаблiвасцей кожнага музейнага прадмета.

330. Забараняецца:

упакоўка музейных прадметаў з розных матэрыялаў i рознай вагi ў адну скрыню;

упакоўка музейных прадметаў у мяккую тару.

331. Упакоўка музейных прадметаў павiнна ажыццяўляцца квалiфiкаваным работнiкам музея пад наглядам галоўнага захавальнiка фондаў i адказнага супрацоўнiка.

332. У кожную ўпаковачную скрыню кладзецца адзiн экзэмпляр вопiсу музейных прадметаў, якiя знаходзяцца ў ёй, падпiсаны галоўным захавальнiкам фондаў, адказным захавальнiкам, рэстаўратарам i спецыялiстам, якi ажыццяўляе ўпакоўку, а таксама суправаджальнай асобай.

333. Прыёмка музейных прадметаў праводзiцца групай спецыялiстаў прымаючай арганiзацыi па даручэннi яе кiраўнiка ў прысутнасцi прадстаўнiка музея, якi адпраўляў груз.

334. Музейныя прадметы, якiя знаходзяцца ў скрынях, дакладна аглядаюцца. Пры неабходнасцi да ix прымаюцца меры па рэстаўрацыi цi кансервацыi. Вынiкi прыёмкi афармляюцца актам.

335. Калi падчас транспарцiроўкi прадметы атрымалi пашкоджаннi, аб гэтым iнфармуецца музей, якi ix адпраўляў, прымаюцца меры па пакрыццi страт у адпаведнасцi з дагаворам i заканадаўствам.

336. Перавозка музейных прадметаў аўтатранспартам павiнна ажыццяўляцца толькi ў крытых аўтафургонах.

337. У выпадку перавозкi музейных прадметаў пры тэмпературы нiжэй за 0 °С скрынi з музейнымi прадметамi адкрываюцца не раней чым праз суткi iх знаходжання ў закрытых памяшканнях.

338. Упаковачная тара павiнна надзейна баранiць музейныя прадметы ад магчымых пашкоджанняў i быць дастаткова зручнай.

339. Нельга вырабляць упаковачную тару з матэрыялаў, якiя пашкоджаны мiкраарганiзмамi.

340. Скрынi для ўпакоўкi твораў графiкi павiнны мець усярэдзiне рэйкi, у якiя гэтыя творы ставяцца, i мяккiя пракладкi для кожнай рамы.

341. Карцiны вялiкiх памераў могуць перавозiцца накручанымi на валы.

ГЛАВА 39
УПАКОЎКА ТВОРАЎ СТАНКОВАГА ЖЫВАПIСУ

342. Творы станковага жывапiсу на палатне групуюцца па скрынях адпаведных памераў. Пажадана, каб вага скрынi з музейнымi прадметамi не была большай за 100 кг.

343. Творы жывапiсу могуць пакавацца як разам з рамамi, так i без iх.

344. Зашклёныя карцiны перад упакоўкай дэмантуюцца, памiж шклом i рамамi закладваюцца ўпаковачныя мяккiя матэрыялы, якiя адпавядаюць памеру карцiны. Пасля гэтага карцiна зноў афармляецца ў раму.

345. Усе музейныя прадметы станковага жывапiсу перад упакоўкай абгортваюцца крафтам цi белай паперай, а да гэтага – фланэллю.

346. Карцiны, якiя накiроўваюцца за межы рэспублiкi, падчас упакоўкi змяшчаюцца ў супрацьвiльгасныя чахлы цi канверты, краi якiх заклейваюцца.

347. Карцiны кладуцца ў скрыню шчыльна парамi адной жывапiснай паверхняй да другой. Iх фарбаваны слой папярэдне абгортваецца мiкалентнай цi папяроснай паперай i перакладваецца фланэллю. Потым абедзве карцiны абгортваюцца паперай цi крафтам.

348. Усе iснуючыя ў скрынях пустоты запаўняюцца амартызацыйнымi матэрыяламi (паперай, паралонам цi пенапластам).

349. Карцiны вялiкага фармату пры транспарцiроўцы здымаюцца з падрамнiка i накручваюцца на вал. Гэтая аперацыя павiнна праходзiць толькi ў прысутнасцi вопытнага рэстаўратара.

Краi палотнаў, якiя накатаны на вал, не павiнны даходзiць да кружала на 5–10 см з кожнага боку. Вал з накатанымi карцiнамi абгортваецца рулоннай паперай, потым сiнтэтычным матэрыялам i месцiцца ў спецыяльнай скрынi. Транспарцiруецца скрыня ў гарызантальным стане.

350. Карцiны невялiкага габарыту розных памераў кладуцца ў скрынi на спецыяльна зробленыя для гэтага драўляныя рамкi, якiя накладаюцца адна на адну.

Перад упакоўкай карцiны падбiраюцца па памерах i кладуцца ў скрынi фарбаваным слоем унiз гарызантальна, прысоўваюцца да аднаго з вуглоў скрынi. Вуглы ляпных цi разных рам абкладаюцца паралонавымi альбо ватнымi падушкамi.

351. Скрынi з творамi станковага жывапiсу транспарцiруюцца так, каб запакаваныя карцiны незалежна ад спосабу iх укладкi (гарызантальна цi вертыкальна) абавязкова знаходзiлiся ў вертыкальным стане.

ГЛАВА 40


УПАКОЎКА ТЭМПЕРНАГА ЖЫВАПIСУ

352. Перад упакоўкай творы тэмпернага жывапiсу групуюцца па памерах, адпаведна якiм робiцца тара для транспарцiроўкi.

353. Вага ўпаковачнай скрынi з музейнымi прадметамi не павiнна перавышаць 80 кг.

354. Усе музейныя прадметы абгортваюцца белай фланэллю. Фарбаваны слой папярэдне закрываецца васковай калькаю, мiкалентнай цi папяроснай паперай.

355. Творы тэмпернага жывапiсу невялiкiх памераў кладуцца ў скрыню гарызантальна i парна (фарбаванымi слаямi адзiн да аднаго). Памiж слаямi на вуглах кладуцца накладкi з мяккiх матэрыялаў. На дно скрынi месцiцца паралон альбо гафрыраваная папера. Пустоты памiж сценкамi скрынi i тарцамi твораў набiваюцца скруткамi скамечанай паперы.

356. Творы тэмпернага жывапiсу вялiкiх памераў пакуюцца не болей аднаго-двух у скрыню, замацоўваюцца амартызацыйнымi пракладкамi. Жывапiсныя слаi месцяцца адзiн да аднаго праз мяккiя пракладкi. У месцах сутыкнення твораў з умацаваннямi пракладаюцца падушкi.

357. Творы тэмпернага жывапiсу з пашкоджанай асновай пакуюцца ў асобныя скрынi. Яны кладуцца жывапiсным слоем унiз на мяккiя пракладкi i шчыльна прыцiскаюцца да ix абгорнутымi ў паперу брускамi, якiя кладуцца ўздоўж валокнаў дошкi па лiнii яе найбольшага прагiну. Брусок мацуецца да бакавых сценак скрынi. Памiж сценкамi скрынi i краямi дошкi месцяцца амартызацыйныя пракладкi з гафрыраванага кардону цi iншыя пракладкi, якiя забяспечваюць захаванасць твораў ад пашкоджанняў.

358. Упакоўка абразоў з унiкальнымi аправамi павiнна ажыццяўляцца толькi пад кiраўнiцтвам вопытнага рэстаўратара.

359. Абразы невялiкiх памераў перад упакоўкай у скрыню месцяць у асобныя касеты.

ГЛАВА 41


УПАКОЎКА ТВОРАЎ ГРАФIКI

360. Акварэлi, малюнкi i гравюры пакуюцца ў скрынi ў папках, у якiх яны захоўваюцца ў фондах музея.

361. Папкi падзяляюцца на групы па памерах, абгортваюцца ў паперу, кладуцца ў вiльгаценепранiкальныя падвойныя пакеты i потым гарызантальна ў скрынi. На дно скрынi месцiцца пракладка з пенапласту. Усе пустоты ў скрынi запаўняюцца ўпаковачным матэрыялам.

362. Творы графiкi павiнны ўпакоўвацца манцiраванымi ў паспарту, але асобна ад шкла i рам. Перад упакоўкай шкло неабходна заклеiць цэлым лiстом паперы цi марляй альбо шырокiмi палоскамi лiпкай сiнтэтычнай стужкi.

363. Творы графiкi ў старой, мастацкай цi аўтарскай манцiроўцы не падлягаюць пры ўпакоўцы дэмантажу.

364. Транспарцiроўка пастэлей i малюнкаў вугалем дапушчальна толькi ў выключных выпадках у зашклёным выглядзе. Скрынi з зашклёнай пастэллю транспарцiруюцца ў вертыкальным стане.

ГЛАВА 42
УПАКОЎКА СКУЛЬПТУРЫ

365. Разборныя часткi скульптуры пакуюцца асобна.

366. Перад упакоўкай кожны прадмет абгортваецца паперай, якая мацуецца вяроўкай i месцiцца ў чахол з белай тканiны. Выкарыстанне глянцавай i парафiнiраванай паперы забараняецца.

367. Скульптура (акрамя гiпсу) сярэднiх i вялiкiх памераў надзейна мацуецца ў скрынi ў залежнасцi ад iндывiдуальных асаблiвасцей (планкамi з мяккiмi пракладкамi, упорамi з дошак). Пустоты запаўняюцца ўпаковачнымi матэрыяламi.

368. Скульптуры з мармуру пакуюцца па адной у скрыню. У выпадку ўпакоўкi дзвюх скульптур у адну скрыню яны памiж сабой раздзяляюцца надзейнай сценкай i добра замацоўваюцца.

ГЛАВА 43


УПАКОЎКА ТВОРАЎ ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА

369. Пры ўпакоўцы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва кожны з iх абгортваецца тонкай паперай, потым ватаю, жгутом з лiгнiну, зноў паперай i перавязваецца. Кожная дэталь абгортваецца асобна.

370. Пры ўпакоўцы найбольш крохкiх твораў разам з абгортваннем мяккiмi матэрыяламi ix трэба размяшчаць у невялiкiх скрынях з фанеры цi кардону, а потым – у агульную скрыню.

371. Надзвычай каштоўныя i крохкiя творы абгортваюцца ў паперу i пакуюцца кожны цi ў спецыяльны футарал, якi зроблены па ix форме, цi ў iндывiдуальныя кардонныя, а потым у фанерныя скрынi.

372. Фанерныя скрынкi цi футаралы з творамi пакуюцца ў агульную скрыню, i пустоты шчыльна набiваюцца ўпаковачнымi матэрыяламi.

373. Скрынi для ўпакоўкi тканiн павiнны быць забяспечаны засцерагальнай унутранай накрыўкай i здымнымi палiцамi, на якiя кладуцца тканiны. Яны пакуюцца ў скрыню без залiшнiх згiнаў i перакладаюцца паперай.

374. Папярэдне тканiны змяшчаюцца ў вiльгацеўстойлiвыя пакеты.

375. Дываны i шпалеры (габелены) перад транспарцiроўкай перакладаюцца двума слаямi паперы i накручваюцца на вал ворсам унутр.

376. Асобныя разборныя дэталi мэблi пры ўпакоўцы здымаюцца i месцяцца ў скрынi разам з асноўнымi.

377. Музейныя прадметы з металу ўпакоўваюцца аналагiчна прадметам з керамiкi i шкла.

 
 

 

Дадатак 1

да Iнструкцыi аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

 

_____________________________________________________________________________

(назва музея)

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ



Кiраўнiк музея ____________

«__» ____________ 20__ г.

Пячатка музея

АКТ № ____


прыёму на матэрыяльна адказнае захоўванне

«__» _____________ 20__ г.

Дадзены акт склалi:

галоўны захавальнiк ____________________________________________________________

(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)

i адказны захавальнiк музейнай калекцыi __________________________________________

(назва калекцыi, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку захавальнiка)

______________________________________________________________________________

у тым, што першы перадаў, а другi прыняў на матэрыяльна адказнае захоўванне.

Падстава: _____________________________________________________________________

 

№ 
п/п

Прадметнае iмя i назва, аўтар, кароткае апiсанне, час i месца стварэння, матэрыял, тэхнiка, памер, цана

Колькасць

Iдэнтыфiкацыйны нумар

Захаванасць

Заўвагi

 

 

 

 

 

 

 

Усяго па акце перададзена ____________________________________ музейных прадметаў,

(лiчбамi i пропiссю)

навукова-дапаможных, сыравiнных матэрыялаў.

 

Перадаў галоўны захавальнiк __________ __________

 

Прыняў _________ __________

(подпiс)

 

(подпiс)

 

Прысутнiчаў
загадчык сектара ўлiку ____________

 

___________________________

(подпiс)

 

(разборлiва прозвiшча, iнiцыялы)

 


 

Дадатак 2

да Iнструкцыi аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

Класiфiкацыя музейных прадметаў

1. Выяўленчыя крынiцы:

1.1. скульптура:

1.1.1. станковая;

1.1.2. манументальная;

1.1.3. манументальна-дэкаратыўная;

1.1.4. скульптура малых формаў;

1.2. жывапiс*:

1.2.1. станковы;

1.2.2. манументальна-дэкаратыўны;

1.2.3. дэкарацыйны;

1.2.4. дыярамна-панарамны;

1.2.5. мiнiяцюра;

1.2.6. iканапiс;

1.3. графiка:

1.3.1. станковая;

1.3.2. кнiжная;

1.3.3. газетна-часопiсная;

1.3.4. прыкладная;

1.3.5. навукова-тэхнiчная;

1.3.6. архiтэктурна-будаўнiчая;

1.3.7. мастацкi плакат;

1.3.8. картаграфiя.

______________________________

*Для мастацкiх музеяў можна вылучыць яшчэ адну разнавiднасць жывапiсу – дэкаратыўны роспiс прадметаў побыту, паколькi мастацкiя музеi камплектуюць прадметы побыту з пункту гледжання iх мастацкага афармлення. У музеях iншых тыпаў прадметы побыту адносяцца да рэчавых крынiц, таму што яны маюць функцыянальнае прызначэнне, а дэкаратыўнасць – адна з iх уласцiвасцей, мастацкая якасць формы.

2. Пiсьмовыя крынiцы:

2.1. дакументы:

2.1.1. актавыя*;

2.1.2. справаводныя;

2.1.3. асабiстыя;

2.2. рукапiсы**;

2.2.1. рукапiсныя кнiгi;

2.2.2. аўтографы***;

2.3. друкаваныя выданнi:

2.3.1. лiставыя;

2.3.2. старадрукi;

2.3.3. кнiгi;

2.3.4. брашуры;

2.3.5. буклеты;

2.3.6. часопiсы;

2.3.7. газеты;

2.3.8. тасерыстыка****.

______________________________

*Маюцца на ўвазе прававыя дакументы.

**Рукапiс – тэкст, напiсаны ад рукi, а таксама надрукаваны на пiшучай машынцы.

***Аўтографы – уласнаручныя аўтарскiя i аўтарызаваныя рукапiсныя або машынапiсныя тэксты.

****Тасерыстыка – карткi, талоны, купоны, кнiжкi спажывецкiя.

3. Рэчавыя помнiкi:

3.1. археалогiя (археалагiчныя помнiкi):

3.1.1. абутак;

3.1.2. адзенне, тканiны;

3.1.3. часткi жылля;

3.1.4. прылады працы;

3.1.5. прадметы побыту;

3.1.6. зброя, рыштунак;

3.1.7. керамiка;

3.1.8. будаўнiчыя матэрыялы;

3.1.9. кафля;

3.1.10. культавыя рэчы;

3.1.11. астэалагiчны матэрыял;

3.1.12. адходы вытворчасцi;

3.1.13. упрыгожаннi i iншыя;

3.2. нумiзматыка:

3.2.1. манеты, у тым лiку скарбы манет;

3.2.2. злiткi плацёжныя (грыўны);

3.2.3. жэтоны разлiковыя;

3.3. банiстыка:

3.3.1. знакi грашовыя;

3.3.2. боны (разлiковыя квiтанцыi);

3.3.3. каштоўныя паперы;

3.4. фалерыстыка:

3.4.1. ордэны;

3.4.2. медалi;

3.4.3. знакi;

3.4.4. жэтоны;

3.4.5. плакеты;

3.4.6. значкi;

3.5. сфрагiстыка:

3.5.1. клеймы;

3.5.2. штампы;

3.5.3. пломбы;

3.5.4. пячаткi;

3.6. узбраенне*:

3.6.1. зброя;

3.6.2. рыштунак;

3.6.3. боепрыпасы;

3.6.4. даспехi (засцерагальнае ўзбраенне);

3.6.5. баявая тэхнiка i прыборы;

______________________________

*У фондавым зборы практычна кожнага музея прысутнiчаюць прадметы рэчавага тыпу, звязаныя з выкарыстаннем iх чалавекам у ваеннай справе. Гэтае функцыянальнае прызначэнне дае падставу аб’яднаць такiя рэчы на прынцыпе сiстэматычнай калекцыi пад агульнай назвай «узбраенне». Музейныя фонды часта ўтрымлiваюць таксама асобныя дэталi ўзбраення. Дэталi ўзбраення трэба ўлiчваць разам з адпаведнымi ўзорамi ўзбраення.

3.7. адзенне:

3.7.1. цывiльнае;

3.7.2. форменнае вайсковае;

3.7.3. форменнае грамадзянскiх устаноў;

3.7.4. школьнае, спартыўнае;

3.7.5. спецыяльнае;

3.7.6. народны касцюм;

3.7.7. тэатральна-сцэнiчны касцюм;

3.7.8. служыцеляў культу;

3.7.9. галаўныя ўборы;

3.7.10. абутак;

3.7.11. аксесуары;

3.7.12. упрыгожаннi;

3.8. тканiны:

3.8.1. народныя;

3.8.2. дэкаратыўныя;

3.8.3. культавыя;

3.8.4. прамысловыя;

3.9. вексiлалогiя:

3.9.1. флагi*;

3.9.2. сцягi**;

3.9.3. прыналежнасцi***;

______________________________

*Да разнавiднасцi «флагi» адносяцца: арыфламы, вымпелы, гюйсы, значкi, транспаранты, флюгеры.

**Да разнавiднасцi «сцягi» адносяцца харугвы, штандары.

***Да разнавiднасцi «прыналежнасцi» адносяцца касiцы, кутасы, навершы.

3.10. мэбля:

3.10.1. хатняга карыстання;

3.10.2. грамадскага карыстання;

3.10.3. культавая;

3.11. керамiка:

3.11.1. ганчарныя вырабы;

3.11.2. маёлiка;

3.11.3. фаянс;

3.11.4. каменная маса;

3.11.5. фарфор;

3.12. шкло:

3.12.1. посуд;

3.12.2. асвятляльныя прыборы i iншыя;

3.13. музычныя iнструменты:

3.13.1. самагучныя;

3.13.2. струнныя;

3.13.3. духавыя;

3.13.4. ударныя;

3.14. прыборы. Апараты:

3.14.1. энергетыкi;

3.14.2. сувязi;

3.14.3. радыётэхнiкi i акустыкi;

3.14.4. электронiкi;

3.14.5. вымяральныя;

3.14.6. спецпрызначэння;

3.14.7. аўтаматыкi, тэлемеханiкi;

3.14.8. вылiчальныя;

3.14.9. аргтэхнiка;

3.15. механiзмы. Дэталi механiзмаў:

3.15.1. станкi;

3.15.2. гадзiннiкi;

3.15.3. пiшучыя машынкi;

3.15.4. бытавая тэхнiка;

3.15.5. тыпавыя прамысловыя вырабы;

3.16. транспартныя сродкi:

3.16.1. сухапутныя;

3.16.2. водныя;

3.16.3. паветраныя;

3.17. прылады i прыстасаваннi:

3.17.1. сельскагаспадарчыя прылады;

3.17.2. ганчарныя;

3.17.3. ткацкiя;

3.17.4. рыбалоўныя;

3.17.5. пчалярскiя;

3.17.6. паляўнiчыя;

3.17.7. для апрацоўкi воўны, льну, скуры;

3.17.8. прылады працы калёснiкаў (стэльмахаў);

3.17.9. шапавальскiя;

3.17.10. дрэваапрацоўчыя;

3.17.11. такарныя;

3.17.12. сыравiна, нарыхтоўкi;

3.18. прадметы побыту:

3.18.1. асабiстага ўжытку;

3.18.2. iнтэр’ера;

3.18.3. хатняга ўжытку;

3.18.4. гаспадарчыя прылады;

3.18.5. вучэбныя, канцылярскiя прадметы;

3.18.6. спартыўныя прылады;

3.18.7. цацкi i лялькi;

3.18.8. прадметы культу;

3.18.9. абрадавыя прадметы;

3.19. дэкаратыўна-прыкладное мастацтва:

3.19.1. прафесiйнае;

3.19.2. народнае.

4. Аўдыёвiзуальныя крынiцы:

4.1. фотадакументы:

4.1.1. фотаадбiткi;

4.1.2. негатывы;

4.1.3. галаграфiя;

4.1.4. стэрэафатаграфiя;

4.1.5. фотаальбомы;

4.2. фонадакументы:

4.2.1. васковыя валiкi для фанографа;

4.2.2. грампласцiнкi;

4.2.3. магнiтныя стужкi;

4.2.4. аўдыёкасеты;

4.2.5. CD-ROM;

4.3. кiнадакументы:

4.3.1. негатывы на ролiкавых плёнках;

4.3.2. пазiтывы на ролiкавых плёнках;

4.3.3. вiдэамагнiтныя стужкi.

5. Натуральна-гiстарычныя крынiцы:

5.1. бiялагiчныя:

5.1.1. пазваночныя*;

5.1.2. беспазваночныя**, у тым лiку энтамалогiя (насякомыя);

5.1.3. батанiка;

5.1.4. грыбы;

5.2. геалагiчныя:

5.2.1. карысныя выкапнi;

5.2.2. палеанталагiчныя крынiцы;

5.3. заалагiчныя крынiцы:

5.3.1. пазваночныя;

5.3.2. беспазваночныя.

______________________________

*Да разнавiднасцi «пазваночныя» адносяцца млекакормячыя (звяры), птушкi, земнаводныя, рыбы, паўзуны.

**Да разнавiднасцi «беспазваночныя» адносяцца малюскi, членiстаногiя.

 

 

Дадатак 3

да Iнструкцыi аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

 

_______________________________________________

(назва музея)


Каталог: uploads -> tests
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
tests -> Закон рэспублікі беларусь 12 снежня 2005 г. №70-з аб музеях І Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года
tests -> Сістэма арганізацыі музейнай справы ў сучаснай Беларусі


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал