Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь


Спiс музейных прадметаў, двойчы запiсаных у кнiгу паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду



старонка8/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.49 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Спiс музейных прадметаў, двойчы запiсаных у кнiгу паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду

№ п/п

Першасны запiс

Другасны запiс

Нумар, якi застаўся

1

2

3

4

 

 

 

 

 

Загадчык сектара ўлiку (галоўны захавальнiк) ______________________________________

 

 

Дадатак 2

да акта зверкi наяўнасцi


музейных прадметаў
з улiковай дакументацыяй

Спiс музейных прадметаў, якiя двойчы запiсаны ў iнвентарную кнiгу

№ п/п

Першасны запiс

Паўторны запiс

Нумар, якi застаўся

1

2

3

4

 

 

 

 

 

Загадчык сектара ўлiку (галоўны захавальнiк) ______________________________________

 

 

Дадатак 3

да акта зверкi наяўнасцi


музейных прадметаў
з улiковай дакументацыяй

Спiс музейных прадметаў, якiя падлягаюць пераводу ў абменны фонд

Напрыклад:

 

КП 12878/1-4

Лiхтар дэкаратыўны. Аўтар Маркаў У.Ф. Расiя, 1980 г. 23,5 х 17 х 9,5

 

 

 

Загадчык сектара ўлiку (галоўны захавальнiк) ______________________________________

 

 

Дадатак 4

да акта зверкi наяўнасцi


музейных прадметаў
з улiковай дакументацыяй

Спiс музейных прадметаў, якiя падлягаюць пераводу ў фонд навукова-дапаможных матэрыялаў

Напрыклад:

 

Iдэнтыфiкацыйны нумар

Лiхтар дэкаратыўны. Аўтар Маркаў У.Ф. Расiя, 1980 г. 23,5 х 17 х 9,5

 

 

 

Загадчык сектара ўлiку (галоўны захавальнiк) ______________________________________

 

 

Дадатак 5

да акта зверкi наяўнасцi


музейных прадметаў
з улiковай дакументацыяй

Спiс музейных прадметаў, якiя падлягаюць выключэнню з асноўнага фонду музея

Напрыклад:

 

КП 609

Гарушкiн Б.П. Вiтраж «Народная творчасць», 1981 г. Жалеза i г.д.

 

Загадчык сектара ўлiку (галоўны захавальнiк) _____________________________________

 

 


 

Дадатак 37

выключаны



 

 



 

Дадатак 38

выключаны



 


 

Дадатак 39

да Iнструкцыi аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

 

__________________________________________________________

(назва музея)

ЖУРНАЛ
фiксацыi выпраўленняў у кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду



п/п

Дата

Нумар i дата пратакола фондава-закупачнай камiсii

Iдэнтыфiкацыйны нумар

Назва поля

Старое значэнне поля

Новае значэнне поля

Подпiс галоўнага захавальнiка, пячатка музея

1

2

3

4

5

6

7

8

 

 

 

 

 

 

 

 

 


 

Дадатак 40

да Iнструкцыi аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

 

___________________________________________________

(назва музея)

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ



Кiраўнiк музея ____________

«__» ___________ 20__ г.

Пячатка музея

ПРАТАКОЛ № ____
ад _____________
пасяджэння фондава-закупачнай камiсii

Прысутнiчалi: _________________________________________________________________

(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасады членаў камiсii)

______________________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

Парадак дня:

«Аб прыёме прадметаў музейнага значэння на пастаяннае захоўванне»

 

1. Слухалi: паведамленне (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, пасада (галоўны захавальнiк, загадчык аддзела, навуковы супрацоўнiк) аб прыёме прадметаў музейнага значэння на пастаяннае захоўванне.



Усяго ____________________________________________ прадметаў музейнага значэння.

(лiчбамi i пропiссю)

Пытаннi: _____________________________________________________________________

______________________________________________________________________________

 

2. Выступiлi (хто, аб чым: аб музейным значэннi новых паступленняў, аб унiкальным значэннi таго цi iншага прадмета, аб аднясеннi прадметаў да асноўнага (абменнага) фонду i iншае): ______________________________________________________________________



______________________________________________________________________________

 

3. Пастанавiлi:



3.1. улiчваючы, што дадзеныя прадметы маюць музейнае значэнне, могуць папоўнiць музейны фонд i будуць выкарыстоўвацца ў навуковых i экспазiцыйна-выставачных праектах музея, набыць прадстаўленыя прадметы музейнага значэння па вызначанай цане;

3.2. у склад музейнага фонду на пастаяннае захоўванне прыняць ______________________ прадметаў музейнага значэння;

3.3. уключыць у склад асноўнага фонду __________________ музейных прадметаў па пералiку;

3.4. уключыць у склад абменнага фонду __________________ музейных прадметаў па пералiку;

3.5. уключыць у склад фонду навукова-дапаможных матэрыялаў _______________ прадметаў па пералiку;

3.6. уключыць у склад фонду сыравiнных матэрыялаў ______________ музейных прадметаў па пералiку;

3.7. вярнуць уладальнiкам ______________________ прадметаў музейнага значэння па пералiку.

 

Подпiсы членаў фондава-закупачнай камiсii: __________________________________



__________________________________

 
 


 

Дадатак 41

да Iнструкцыi аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

Структура навуковага апiсання музейнага прадмета

1. Статус i месцазнаходжанне прадмета:

1.1. краiна.

Змест: поўная афiцыйная назва краiны, на тэрыторыi якой знаходзiцца ўладальнiк музейнага прадмета.

 

Прыклад: Рэспублiка Беларусь;



 

1.2. вышэйстаячая арганiзацыя (заснавальнiк).

Змест: поўная афiцыйная назва вышэйстаячай арганiзацыi.

 

Прыклад: Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або аддзел культуры Мазырскага гарвыканкама;



 

1.3. назва музея.

Змест: поўная афiцыйная (згодна са статутам) назва музея, у якiм прадмет знаходзiцца на пастаянным захоўваннi.

 

Прыклад: установа «Нацыянальны мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь»;



 

1.4. абрэвiятура назвы музея.

Змест: скарочаная назва музея.

 

Прыклад: БДМГВАВ.



Чытай: Беларускi дзяржаўны музей гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны;

 

1.5. падраздзяленне музея (фiлiял, аддзел).



Змест: поўная афiцыйная (згодна са статутам) назва фiлiяла музея альбо аддзела.

 

Прыклад: Мазырская раённая карцiнная галерэя.



 

Заўвага. Поле запаўняецца толькi ў тым выпадку, калi падраздзяленне мае асабiстыя фонды, у якiх прадмет знаходзiцца на пастаянным захоўваннi;

 

1.6. адрас музея.



Змест: указваюцца поўныя паштовы i электронны адрасы, мiжгароднi код, нумары тэлефона кiраўнiка музея i тэлефакса.

 

Прыклады: вул. Ленiна, д.12, 225710, г. Пiнск-10, Брэсцкая вобл., Беларусь,



тэлефон (01653) 2 25 39, факс (01 653) 2 25 40;

пр-т Скарыны, д. 25а, 220030, г. Мiнск-30, Беларусь,

тэлефон (факс) (017) 227 11 66, е-mail…

 

Заўвага. Выкарыстоўваецца мiжнародны стандарт напiсання, прыняты ў паштовай справе i справаводстве. Пры гэтым дапускаюцца агульнапрынятыя скарачэннi;



 

1.7. адрас падраздзялення (фiлiяла, аддзела) музея.

Змест, заўвагi i прыклады ў адпаведнасцi з падпунктам 1.6 пункта 1 дадзенага парадку;

1.8. iдэнтыфiкацыйны нумар па кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду цi па кнiзе ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду.

Змест: лiтарныя i лiчбавыя знакi, якiя складаюць унiкальны пастаянны нумар музейнага прадмета, дадзены яму пры паступленнi. Iдэнтыфiкацыйны нумар складаецца з наступных элементаў:

лiтарны iндэкс кнiгi паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду (галоўнай iнвентарнай кнiгi), кнiгi ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду;

нумар, пад якiм прадмет зарэгiстраваны ў кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, кнiзе ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду.

 

Прыклад: КП 061787.



Чытай: кнiга паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду – 61787.

 

Прыклад: КАФ000015.



Чытай: кнiга ўлiку музейных прадметаў абменнага фонду – 15;

 

1.9. iдэнтыфiкацыйны iнвентарны нумар.



Змест: лiтарны iндэкс iнвентарнай кнiгi музейнай калекцыi, да якой прадмет аднесены;

парадкавы нумар прадмета па iнвентарнай кнiзе музейнай калекцыi.

 

Прыклад: Н 1134.



Чытай: iнвентарная кнiга калекцыi нумiзматыкi – 1134.

 

Заўвагi:



Запiс вядзецца паводле ўзораў, прынятых у кожным канкрэтным музеi. Ён павiнен адпавядаць улiковаму шыфру, якi стаiць на прадмеце.

У выпадку, калi прадмет мае некалькi складовых частак з асобнымi нумарамi, яны прыводзяцца праз коску;

 

1.10. назва калекцыi.



Змест: назва музейнай калекцыi, да якой аднесены музейны прадмет;

1.11. спосаб паступлення.

Змест: тып арганiзацыi камплектавання музейнага збору; спосаб, якiм прадмет паступiў у музейны збор. Указваецца адзiн з наступных варыянтаў паступлення прадмета на пастаяннае захоўванне: перадача, дар, завяшчанне, закупка, абмен, экспедыцыя, археалагiчныя раскопкi, заказ, невядомы.

 

Заўвагi:



Перадачай лiчыцца бязвыплатная перадача культурнай каштоўнасцi на адказнае захоўванне ў музейным зборы, паступленне прадмета ад установы (мытнае ўпраўленне, упраўленне ўнутраных спраў, Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства фiнансаў).

Дар – бязвыплатная перадача ва ўласнасць музея калекцыi цi прадмета музейнага значэння прыватнай асобай альбо ўстановай (банк, галерэя);

 

1.12. нумар акта прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне.



 

Прыклад: 1;

128 ;

 

1.13. дата акта прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне.



Змест: год, месяц, дзень, у якi акт прыёму прадмета на пастаяннае захоўванне быў зацверджаны кiраўнiком музея. Запiс праводзiцца паводле ўзору, якi адпавядае мiжнародным стандартам справаводства.

 

Прыклад: 1996/03/25.



Чытай: 1996 год, сакавiка, 25 дня;

 

1.14. крынiца паступлення.



Змест: указваецца поўная афiцыйная назва ўстановы альбо прозвiшча, iмя, iмя па бацьку прыватнай асобы, якiя перадалi прадмет музейнага значэння ў музейны фонд;

1.15. тапаграфiя.

Змест: указваецца тапаграфiчны шыфр месца захоўвання прадмета (экспазiцыйная зала (Э), фондасховiшча (Ф), вiтрына (В), стэнд (С), стэлаж (Ст), шафа (Ш), палiца (П), папка (Пп).

 

Прыклад: Ф20 Ш5 П7 Пп2.



Чытай: фондасховiшча № 20, шафа № 5, палiца № 7, папка № 2.

 

2. Агульныя характарыстыкi:



2.1. тып;

2.2. вiд;

2.3. разнавiднасць.

Пры запаўненнi палёў гэтага раздзела неабходна карыстацца дадаткам 1 да дадзенай Iнструкцыi.

3. Характарыстыкi прадмета:

3.1. фотаздымкi ў лiчбавым фармаце, jpg.

Змест: выявы прадмета ў выглядзе фотаздымка ў лiчбавай форме. Прадмет можа мець некалькi выяў, адна з iх – асноўная;

3.2. прадметнае iмя.

Змест: кароткi, агульнапрыняты для дадзенага прадмета тэрмiн.

 

Прыклады: статуя, бюст, медальён, абраз, карцiна, мазаiка, малюнак, эстамп, iлюстрацыя, марка, паштоўка, плакат, пратакол, пашпарт, нататкi, кнiга, афiша, пiсталет, каска, вымпел, ордэн, стул, грамафон, скрыпка, гадзiннiк, кубак, фатаграфiя i iншае;



 

3.3. агульнае прадметнае iмя.

Змест: абазначаецца прыналежнасць прадмета да групы, комплексу прадметаў.

 

Прыклады: клад, сервiз, набор i iншае;



 

3.4. лакальнае (мясцовае) прадметнае iмя.

Змест: указваецца назва прадмета (адна цi больш), характэрная для пэўнай мясцовасцi. Яна адрознiваецца ад агульнапрынятай назвы. Калi лакальная назва супадае з агульнапрынятай, поле не запаўняецца.

 

Прыклады: Прадметнае iмя: гляк;



лакальная назва: агляк.

Прадметнае iмя: дымакур;

лакальная назва: дымiлка;

курадым;


куранка;

падкурачка.

Прадметнае iмя: гармонiк;

лакальная назва: гармошка;

гармоня;

 

3.5. аўтарская назва прадмета.



Змест: назва, дадзеная прадмету аўтарам-вытворцай, альбо загаловак, альбо назва, вызначаныя на падставе iканаграфii прадмета. Ужываецца таксама тэрмiн «без назвы», калi ён быў прысвоены прадмету (мастацкаму альбо лiтаратурнаму твору) аўтарам.

 

Прыклады: Прадметнае iмя: малюнак;



назва прадмета: «Першы снег».

Прадметнае iмя: часопiс;

назва прадмета: «Спадчына».

Прадметнае iмя: газета;

назва прадмета: «За вольнасць».

Прадметнае iмя: ордэн;

назва прадмета: Працоўнага Чырвонага Сцягу.

 

Даецца назва кнiг, часопiсаў i iшых друкаваных выданняў.



 

Прыклады: «Людзi на балоце»;

«Наша нiва»;

«Спадчына»;

«Мужыцкая праўда».

 

Калi прадмет мае аўтарскую назву альбо загаловак, але з’яўляецца часткай комплексу (серыi мастацкiх твораў, сервiза i iнш.), якi мае агульную назву, апошняя запiсваецца праз коску пасля назвы прадмета. Калi прадмет мае парадкавы нумар як частка комплексу, гэты нумар фiксуецца праз коску пасля агульнай назвы комплексу.



 

Прыклад: «Анёл жалобы», палiптых «Рэквiем», чацвёртая частка.

 

Калi прадмет двухбаковы (абраз, манета), спачатку запiсваецца назва вонкавага боку, а потым, праз знак «/» – назва абаротнага боку.



 

Прыклад: «Бог Саваоф» / «Сашэсце ў пекла».

 

Калi назвай з’яўляюцца вершаваныя радкi, iх пераход да iншага радка адзначаецца знакам «/».



 

Прыклад: «Як даўнi боль, як сон салдата / Сляды i лодка на пяску…».

 

Аўтарская назва альбо загаловак на замежнай мове даецца ў арыгiнале, за выключэннем выпадкаў, калi лiтары цяжка ўвасобiць (iероглiфы i iншыя).



 

Прыклады: «Minsker Zeitung»;

«Moje podrze»;

 

3.6. пераклад назвы з замежнай мовы.



Змест: указваецца пераклад аўтарскай назвы прадмета цi яго загалоўка на афiцыйную дзяржаўную мову краiны. У кароткiм апiсаннi прадмета ўказваецца, з якой мовы зроблены пераклад.

 

Прыклады: «Мiнская газета»;



«Мае падарожжы»;

 

3.7. матэрыял.



Змест: пералiчваюцца ўсе матэрыялы, акрамя каштоўных металаў i каштоўных камянёў, якiя былi выкарыстаны пры стварэннi прадмета, а таксама для яго дэкарыравання. Кожная назва матэрыялу запiсваецца ў асобным радку.

 

Прыклады: дрэва;



метал;

аксамiт.


Папера;

кардон.


 

Заўвагi:


Матэрыялы пералiчваюцца ў паслядоўнасцi вытворчасцi прадмета.

Не пазначаюцца матэрыялы, якiя былi выкарыстаны для кансервацыi i рэстаўрацыi прадмета.

Прапануецца карыстацца тэрмiналагiчным слоўнiкам, кадыфiкатарамi матэрыялаў;

 

3.8. тэхнiка, тэхналогiя.



Змест: у асобных радках пералiчваюцца працэсы, метады, тэхнiкi, спосабы вытворчасцi, якiя былi выкарыстаны для стварэння прадмета.

 

Прыклады: тачэнне;



разьба;

залачэнне.

Вытворчасць прамысловая;

вытворчасць кустарная;

вытворчасць ручная.

Рукапiс;


машынапiс.

Штампоўка;

гравiроўка.

 

Заўвага. Прапануецца карыстацца тэрмiналагiчным слоўнiкам;



 

3.9. памеры.

Змест: максiмальныя памеры прадмета. Выкарыстоўваюцца тэрмiны: вышыня, шырыня, таўшчыня. Прынятыя скарачэннi: в. – вышыня; ш. – шырыня; даўж. – даўжыня; таўшч. – таўшчыня; д. – дыяметр. Для двухмерных плоскiх прадметаў (карцiна, малюнак) даецца два памеры: вышыня (вертыкаль) i шырыня (гарызанталь), для аб’ёмных – вышыня, шырыня, глыбiня. Круглыя i элiпсападобныя прадметы вызачаюцца па найбольшым дыяметры. Для двухмерных прадметаў (напрыклад, кавалак тканiны), якiя выцягнуты па гарызанталi, выкарыстоўваюцца тэрмiны «даўжыня» i «шырыня». Для твораў графiкi ўказваецца памер аркуша i выявы. Лiнейнымi адзiнкамi вымярэнняў з’яўляюцца сантыметры (см); для прадметаў нумiзматыкi, фiлатэлii, твораў графiкi – мiлiметры (мм).

 

Прыклады: 4 х 35х 34;



45 х 35;

45 ;


 

3.10. вага.

Змест: указваецца агульная вага прадмета;

3.11. кароткае апiсанне прадмета (анатацыя).

Тэкст супадае з апiсаннем у кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду;

3.12. апiсанне знешняга выгляду.

Змест: агульная характарыстыка прадмета вольным тэкстам. Вызначаюцца асноўныя распазнавальныя прыкметы i асаблiвасцi знешняга выгляду, якiя дазваляюць iдэнтыфiкаваць прадмет з шэрагу аналагiчных. Апiсваюцца форма, колер, дэкор, адметныя прыкметы;

3.13. гiсторыя прадмета.

Змест: гiсторыя прадмета i яе iнтэрпрэтацыя. Запiс робiцца вольным тэкстам i можа быць карысным у якасцi асновы для публiкацыi.

Можа быць зафiксавана iнфармацыя 2 вiдаў:

iнфармацыя аб папярэднiх уладальнiках прадмета да таго часу, як ён трапiў у музейны збор;

некаторыя тлумачэннi, якiя тычацца самога прадмета. Напрыклад, больш падрабязнае апiсанне таго, як выкарыстоўваўся прадмет, iнфармацыя аб яго карыстальнiку;

3.14. змест, iканаграфiя.

Змест: змест пiсьмовых крынiц (дакументаў, друкаваных выданняў i iншых), а таксама iканаграфiя – апiсанне тыпалагiчных адзнак, якiя выкарыстаны для стварэння вобразаў, персанажаў i сюжэтных сцэн помнiкаў выяўленчага мастацтва. У апiсанне ўключаюцца толькi асноўныя паняццi без iх iнтэрпрэтацыi.

 

Прыклад: паясная выява жанчыны ў павароце 3/4 улева.



 

Заўвага. Апiсанне выконваецца вольным тэкстам;

 

3.15. колькасць частак.



Змест: фактычная колькасць частак музейнага прадмета, якая была зарэгiстравана ў акце прыёму музейных прадметаў на пастаяннае захоўванне i кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду.

 

Прыклад: 10;



 

3.16. стан захаванасцi.

Змест: апiсанне фiзiчнага стану захаванасцi. Фiксуецца агульны стан прадмета i яго частак, ступень яго захаванасцi. Вольным тэкстам пералiчваюцца ўсе пашкоджаннi, iх памеры i месцазнаходжанне. Спачатку пералiчваюцца дэфекты, страты частак з пазначэннем месца i памераў пашкоджанняў асновы матэрыялу (праколы, разрывы, страты), а потым пашкоджанняў без парушэння асновы (згiны, драпiны, забруджванне).

Фiксуецца дата праверкi стану захаванасцi.

 

Прыклады: 2007/05/09 добры;



2003 /04/11 здавальняючы;

2001 /05/06 дрэнны;

2004 /05/06. У нiжнiм правым/левым вугле восыпы каляровага слоя, па цэнтры – драпiна 7,0 см; страта каляровага пласта злева ад цэнтра 7,0 х 8,0 см.

 

Магчыма выкарыстанне наступных катэгорый апiсання стану захаванасцi помнiкаў нумiзматыкi:



палiраваны штэмпель (Proof);

палiраваны штэмпель з ледзь заўважнымi дэфектамi (Prooflike);

люстэркавы бляск (Brilliant uncirculated – BU);

некарыстаныя манеты (Uncirculaned – Unc.);

надзвычай цудоўнае (Exstremely fine – XF or EF);

вельмi цудоўнае (Very fine – VF);

цудоўнае (Fine – F);

вельмi добрае (Very good – VG);

добрае (Good – G);

амаль добрае (About Good – AG);

кепскае, вельмi кепскае (Poor, very poor – PR).

 

Заўвага. Для апiсання захаванасцi помнiкаў нумiзматыкi прапануецца карыстацца наступнымi выданнямi: Standart catalog of World Coins. USA. 1997. P.23; Потин В.М. Введение в нумизматику // Труды Государственного Эрмитажа. Т. XXVI. Нумизматика. Ч. 6. Л., 1986. С. 128–129;



 

3.17. дата кантролю наяўнасцi.

 

Прыклад: 1999/10/10.



Чытай: 10 кастрычнiка 1999 г.;

 

3.18. заўвагi.



4. Знакi i надпiсы:

4.1. тэкст знака/надпiсу.

Змест: тэкст знака цi надпiсу на мове арыгiнала з захаваннем пунктуацыi i арфаграфii. Для таго каб пазначыць раздзяленне тэксту на радкi, выкарыстоўваецца знак «/».

 

Прыклады: Полоцкий/кадетский/корпус;



SIGILLUM/SCABINOOROM/1565 GRODNENSIS;

 

4.2. пераклад тэксту знака (надпiсу).



Змест: пераклад тэксту надпiсу з мовы арыгiнала на беларускую мову. У дужках указваецца, з якой мовы зроблены пераклад.

 

Прыклады: Полацкi/кадэцкi/корпус (з рускай мовы);



пячатка/лаўнiчая/1565 Гродна (з лацiнскай мовы);

 

4.3. тып знака (надпiсу).



Змест: паказваецца форма i функцыя знака (надпiсу). Выкарыстоўваецца тэрмiналагiчны слоўнiк.

 

Прыклады: надпiс;



подпiс;

марка;


манаграма;

кляймо;


штамп;

 

4.4. апiсанне знака/надпiсу.



Змест: апiсанне знакаў, якiя не маюць тэксту.

 

Прыклады: лiтары «ПК»;



страла ў крузе;

«Лялiва» – маладзiк рагамi ўгору, над iм – шасцiпрамянёвая зорка;

 

4.5. тэхнiка выканання знака/надпiсу.



Змест: спосаб, якi быў выкарыстаны для нанясення знака/надпiсу на прадмет.

 

Прыклады: гравiроўка;



адбiтак;

падглазурны надпiс;

рукапiс;

 

4.6. месцазнаходжанне знака/надпiсу.



Змест: месца нанясення знака/надпiсу на прадмет.

 

Прыклады: на тулаве;



па абадку;

на адваротным баку, у нiжняй левай чвэрцi.

 

5. Стварэнне (вытворчасць), бытаванне прадмета:



5.1. аўтар (вытворца), прозвiшча, iмя, iмя па бацьку фiзiчнай асобы.

Змест: прозвiшча, iмя, iмя па бацьку фiзiчнай асобы – вытворцы(аў) прадмета.

Запiс робiцца ў беларускай транскрыпцыi ў адпаведнасцi з сучаснай арфаграфiяй у наступным парадку: прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ў асобным радку для кожнага вытворцы. У выпадку, калi iмя дакладна не вызначана, неабходна даць яго ў квадратных дужках […].

 

Прыклады: Караткевiч Уладзiмiр Сямёнавiч;



[Аляшкевiч I.I.].

 

Калi звесткi пра аўтара адсутнiчаюць, робiцца запiс: «невядомы мастак», «невядомы аўтар».



Калi аўтар вядомы пад псеўданiмам, пасля псеўданiма ў квадратных дужках […] даецца сапраўднае прозвiшча аўтара.

 

Прыклады: Каганец Карусь [сапр. Кастравiцкi Казiмiр Карлавiч];



Цiшка Гартны [сапр. Жылуновiч Змiцер Хведаравiч].

 

Для замежнага аўтара запiсваецца яго iмя ў беларускай транскрыпцыi, праз знак «/» даецца яго iмя на мове арыгiнала.



 

Прыклады: Матэйка Ян Алаiзiй/Matejko;

Мiцкевiч Адам/Mickiewicz;

 

5.2. аўтар (вытворца) (юрыдычная асоба).



Змест: назва ўстановы – вытворцы(аў) прадмета.

Запiс робiцца ў беларускай транскрыпцыi ў адпаведнасцi з сучаснай арфаграфiяй. Даецца поўная афiцыйная назва арганiзацыi;

5.3. месца стварэння (вытворчасцi).

Змест: геаграфiчная прыкмета. Акрамя назвы населенага пункту ўказваецца арганiзацыя – вытворца прадмета (мануфактура, завод, фiрма, арцель, друкарня, выдавецтва i iншае). Месца стварэння цi вытворчасцi прадмета даецца ў наступным парадку:

 а) населены пункт/раён/вобласць/краiна;

б) горад/вобласць/краiна;

в) арганiзацыя-вытворца/горад/вобласць/краiна.

 

Прыклады: В.Палата/Полацкi раён/Вiцебская вобласць/Беларусь;



Полацк/Вiцебская вобласць/Беларусь;

Лiён (?)/Францыя;

шклозавод «Нёман»/Бярозаўка/Лiдскi раён/Гродзенская вобласць/Беларусь;

 

5.4. час стварэння (вытворчасцi).



Змест: час стварэння (вытворчасцi) прадмета паказваецца арабскiмi лiчбамi ў наступным парадку: год/месяц/дзень. Пры наяўнасцi сумнення ў дакладнасцi датавання пасля даты ставiцца пытальнiк у дужках (?). Калi перыяд прыблiзны, пазначаюцца найбольш ранняя i найбольш позняя даты з пытальнiкам у дужках пасля кожнай даты.

 

Прыклады: 1958/09/12;



1810 –1819;

1301 –1400;

1999 /09/25–2000/09/25;

1900 (?);

1900 (?) – 1930 (?);

830 да н.э.;

 

5.5. перыяд стварэння (вытворчасцi).



Змест: устойлiвы тэрмiн, якi вызначае пэўны гiстарычны перыяд.

 

Прыклады: эпоха Адраджэння;



бронзавы век;

падняпроўская культура;

 

5.6. бытаванне прадмета.



Змест: iнфармацыя аб тым, як прадмет выкарыстоўваўся цi мог выкарыстоўвацца.

Указваецца асоба(ы) цi арганiзацыя(i), якiя карысталiся прадметам. Указваюцца прозвiшча, iмя, iмя па бацьку цi назва арганiзацыi, месца, мясцовасць, населены пункт, дзе прадмет выкарыстоўваўся. Запiс вядзецца ў вольнай форме.

6. Сувязi прадмета:

6.1. сувязi прадмета з месцам.

Змест: назва мясцовасцi, якая асацыiруецца з гiсторыяй прадмета.

 

Прыклады: Вёска Неглюбка/Веткаўскi раён/Гомельская вобласць/Беларусь;



Вязынка/Маладзечанскi раён/Мiнская вобласць;

Берлiн/Германiя/Еўропа;

Блiзкi Усход;

 

6.2. сувязi прадмета з часам (датай).



Змест: дата i (або) перыяд, якi асацыiруецца з гiсторыяй прадмета.

 

Прыклады: 1410 (Грунвальдская бiтва);



1939 –1945 (Другая сусветная вайна);

Рэфармацыя;

 

6.3. сувязi прадмета з асобай.



Змест: асоба, якая асацыiруецца з гiсторыяй прадмета цi яна згадана ў тэксце дакумента, надпiсах на прадметах, i iншае.

 

Прыклады: Ефрасiння Полацкая;



Францыск Скарына;

Янка Купала;

 

6.4. сувязi прадмета з групай асоб.



Змест: фiксуецца назва сацыяльнай, этнiчнай, прафесiйнай i iншай групы насельнiцтва.

 

Прыклады: паляне;



унiяты;

палякi;


медыцынскiя работнiкi;

партызаны;

франтавiкi;

вучнi;


 

6.5. сувязi прадмета з тэмай.

Змест: фiксуецца сувязь прадмета з тэмай даследавання музея.

7. Камплектаванне археалагiчных матэрыялаў:

7.1. мясцовасць, дзе праходзiлi раскопкi.

Змест: назва месца, рэгiёна i краiны, дзе праводзiлiся археалагiчныя раскопкi. Можа вызначацца назва мясцовасцi, населенага пункта. Рэгiянальныя назвы могуць быць адмiнiстратыўнымi, геаграфiчнымi, культуралагiчнымi цi гiстарычнымi;

7.2. дата камплектавання цi раскопак.

Змест: дата, калi прадмет быў знойдзены альбо калi помнiк быў раскапаны падчас археалагiчных раскопак.

 

Прыклады: раскопкi 1999;



даследаваннi 2000;

1973 /08/30;

1962 /07/30–1962/09/06;

 

7.3. назва месца/археалагiчнага помнiка.



Змест: унiкальная назва месца, дзе праводзiлiся археалагiчныя раскопкi цi праводзiлася збiральнiцкая дзейнасць.

 

Прыклады: гарадзiшча «Замэчак»;



урочышча «Трахiмавы Кусты»;

 

7.4. тып месца/археалагiчнага помнiка.



Змест: катэгорыя месца знаходкi прадмета.

 

Прыклады: фартыфiкацыя;



дзядзiнец;

пасад;


гарадзiшча;

селiшча;


стаянка;

шахты;


могiльнiк;

 

7.5. апiсанне асяроддзя.



Змест: iнфармацыя аб умовах месца знаходкi прадмета.

 

Прыклады: забалочанае;



апалены пласт;

поплаў;


тэраса;

узвышша;


 

7.6. экспедыцыя.

Змест: назва экспедыцыi, якая знайшла прадмет.

 

Прыклад: экспедыцыя IГ НАНБ пад кiраўнiцтвам В.I.Шадыры;



 

7.7. метад раскопак.

 

Прыклады: раскопкi;



павярховыя зборы;

шурфоўка;

 

7.8. палявы нумар паступлення.



Змест: iдэнтыфiкацыйны нумар, дадзены прадмету на месцы.

 

Прыклад: Асав-2 – 98// 25, р1 7/2.



Чытай: паселiшча «Асавец-2», раскопкi 1998 года, калекцыйны нумар 25, нумар раскопа (шурфа, траншэi) 1, квадрат 7, пласт 2.

 

8. Рух музейнага прадмета:



8.1. нумар акта перадачы музейных прадметаў на часовае (пастаяннае) захоўванне;

8.2. дата акта;

8.3. мэта перадачы;

8.4. тэрмiн перадачы;

8.5. адзнака аб вяртаннi;

8.6. захаванасць прадмета пры вяртаннi.

У палях дадзенага раздзела аўтаматычна фiксуецца iнфармацыя з актаў перадачы на часовае захоўванне i акта на спiсанне музейнага прадмета.

9. Даведачная iнфармацыя.

Змест: даведачная iнфармацыя, якая можа быць карысная для навуковага даследавання музейнага прадмета. Яна дапамагае знайсцi неабходную дакументацыю на дадзены музейны прадмет або любы iншы прадмет з музейнай калекцыi. Можа быць зроблена некалькi розных спасылак на ўлiкова-захавальнiцкую дакументацыю, напрыклад навуковыя пашпарты аналагiчных музейных прадметаў. Вельмi карысныя для навуковай апрацоўкi музейных прадметаў бiблiяграфiчныя даведкi, якiя складаюцца ў адпаведнасцi з iснуючымi правiламi, а таксама архiўныя дадзеныя. Рэкамендуюцца наступныя катэгорыi iнфармацыi:

9.1. бiблiяграфiя;

9.2. архiўныя крынiцы;

9.3. iншыя крынiцы.

10. Iнфармацыя аб запiсе:

10.1. прозвiшча, iмя, iмя па бацьку складальнiка запiсу.

Змест: iмя асобы, якая склала запiс аб музейным прадмеце. Гэтая iнфармацыя неабходна для забеспячэння аховы навуковых дадзеных, улiку i справаздачнасцi музея. Перашкаджае неправамоцнаму змяненню дакументаў.

 

Прыклад: Хвашчынскi Леанiд Аляксандравiч;



 

10.2. пасада складальнiка запiсу.

 

Прыклад: старшы навуковы супрацоўнiк;



 

10.3. дата запiсу.

Змест: без гэтай iнфармацыi немагчыма сцвярджаць, калi iнфармацыя аб прадмеце была складзена, а таксама ажыццяўляць iнвентарны кантроль i садзейнiчаць навуковаму даследаванню.

 

Прыклад: 1992/04/23.



 

11. Рэстаўрацыя i кансервацыя.

Змест: iнфармацыя складаецца з наступнага:

11.1. дата пачатку рэстаўрацыi (кансервацыi);

11.2. дата заканчэння рэстаўрацыi (кансервацыi);

11.3. прозвiшча, iмя, iмя па бацьку адказнага рэстаўратара;

11.4. месца правядзення рэстаўрацыi (кансервацыi);

11.5. апiсанне рэстаўрацыйных (кансервацыйных) работ.

 

Прыклады па змесце: 11.1: 1988/02/15;



11.2 : 1990/05/19;

11.3 : Iваноў Iван Iванавiч;

11.4 : ВА «Белспецрэстаўрацыя».

Рэстаўрацыйныя майстэрнi музея;

11.5 : замацаванне каляровага пласта. Аднаўленне страт каляровага пласта. Дублiраванне палатна.

 

12. Дадатковыя палi.



Палi, якiя ствараюцца згодна з патрэбнасцямi музея.

 
 


 

Дадатак 42

да Iнструкцыi аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

: uploads -> tests
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
tests -> Закон рэспублікі беларусь 12 снежня 2005 г. №70-з аб музеях І Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года
tests -> Сістэма арганізацыі музейнай справы ў сучаснай Беларусі


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6   7   8   9




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал