Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь


Навуковы пашпарт музейнага прадмета



старонка9/9
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.49 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9

Навуковы пашпарт музейнага прадмета

РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ

НАЗВА ЗАСНАВАЛЬНIКА

НАЗВА МУЗЕЯ

АДРАС МУЗЕЯ

 


Фота

 

1. НАЗВА ФОНДУ

3. IДЭНТЫФIКАЦЫЙНЫЯ
НУМАРЫ

2. НАЗВА МУЗЕЙНАЙ КАЛЕКЦЫI

4. КОЛЬКАСЦЬ ЧАСТАК

5. ТАПАГРАФIЯ

6. КРЫНIЦА
ПАСТУПЛЕННЯ

7. ДАТА ПАСТУПЛЕННЯ

8. СПОСАБ ПАСТУПЛЕННЯ

9. ЦАНА ЗАКУПКI

10. ДАКУМЕНТЫ
АКТ ПРЫЁМУ на пастаяннае захоўванне № _____ ад _________ ПРАТАКОЛ ФЗК № ______ ад _______

11. ПРАДМЕТНАЕ IМЯ

12. АГУЛЬНАЕ ПРАДМЕТНАЕ IМЯ

13. ЛАКАЛЬНАЕ (МЯСЦОВАЕ) ПРАДМЕТНАЕ IМЯ

14. АЎТАРСКАЯ НАЗВА (ЗАГАЛОВАК)

15. ПЕРАКЛАД НАЗВЫ З ЗАМЕЖНАЙ МОВЫ

16. МАТЭРЫЯЛ

17. ТЭХНIКА

18. ПАМЕРЫ, ВАГА

19. НАВУКОВАЕ АПIСАННЕ (АПIСАННЕ ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ ПРАДМЕТА I ГIСТОРЫЯ ПРАДМЕТА (ЛЕГЕНДА)

20. ЗНАКI I НАДПIСЫ, КЛЕЙМЫ, ПЯЧАТКI

21. ВЫТВОРЧАСЦЬ (СТВАРЭННЕ) ПРАДМЕТА

22. БЫТАВАННЕ ПРАДМЕТА

23. СУВЯЗI ПРАДМЕТА

24. КАМПЛЕКТАВАННЕ

25. КАНСЕРВАЦЫЯ I РЭСТАЎРАЦЫЯ

26. СТАН ЗАХАВАНАСЦI

27. ПЕРАДАЧА ПРАДМЕТА НА ЧАСОВАЕ ЗАХОЎВАННЕ
Нумар, дата акта перадачы музейных прадметаў на часовае захоўванне _____________________________
Атрымальнiк ______________________________________________________________________________
__________________________________________________________________________________________

28. СПIСАННЕ
Нумар, дата акта спiсання

29. ЭКСПАНАВАННЕ
_______ год ___________________ назва выстаўкi ________________ арганiзацыя ____________________

29. ПУБЛIКАЦЫЯ (БIБЛIЯГРАФIЯ)

30. АРХIЎНЫЯ КРЫНIЦЫ

31. IНШЫЯ КРЫНIЦЫ

32. СТАРЫЯ АБАЗНАЧЭННI

33. ДАТА ЗВЕРКI НАЯЎНАСЦI

34. СКЛАДАЛЬНIК ЗАПIСУ

35. ДАТА ЗАПIСУ

36. АДКАЗНЫ ЗАХАВАЛЬНIК
ПОДПIС ________________________________________________________

37. ЗАЦВЕРДЗIЎ:
ГАЛОЎНЫ ЗАХАВАЛЬНIК ________________________________________
ПОДПIС, ДАТА

 

 

Дадатак 43

да Iнструкцыi аб парадку камплектавання


музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку,
навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных
у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь,
навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў

 

__________________________________________________________

(назва музея)

ЖУРНАЛ
рэгiстрацыi наведвальнiкаў музея



п/п

Дата

Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку

Месца працы, пасада

Тэма i мэта працы

Назва матэрыялаў, колькасць, нумар па кнiзе паступленняў музейных прадметаў асноўнага фонду, iнвентарны нумар

Подпiс асобы, якая выдала музейныя прадметы

Подпiс асобы, якая прыняла музейныя прадметы

Адзнака аб вяртаннi

1

2

3

4

5

6

7

8

9

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь

01.11.2007 № 44



ПАЛАЖЭННЕ
аб фондава-закупачнай камiсii музея

1. Фондава-закупачная камiсiя музея (далей – камiсiя) з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам музея i ўтвараецца з мэтай арганiзацыi i правядзення работ па адборы, набыццi i залiчэннi прадметаў музейнага значэння ў музейны фонд, а таксама для вырашэння метадычных, арганiзацыйных i навукова-практычных пытанняў улiкова-захавальнiцкай дзейнасцi.

2. У кампетэнцыю камiсii ўваходзiць:

2.1. разгляд пытанняў аб уключэннi ў склад музейнага фонду прадметаў музейнага значэння;

2.2. разгляд i ацэнка якасцi суправаджальнай дакументацыi на прадметы музейнага значэння, якiя ўключаюцца ў склад музейнага фонду;

2.3. прыняцце рашэнняў аб аднясеннi музейных прадметаў да адпаведнага фонду цi музейнай калекцыi;

2.4. вызначэнне прапануемага кошту прадметаў музейнага значэння, якiя прадстаўляюцца на разгляд камiсii для закупкi. Пры неабходнасцi камiсiя атрымлiвае адпаведныя экспертныя заключэннi спецыялiстаў, а таксама карыстаецца мiжнароднай практыкай прыкладнай iх ацэнкi праз аўкцыёны, каталогi i iншыя крынiцы;

2.5. вызначэнне прыкладнага страхавога кошту музейных прадметаў i (або) музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, пры перадачы iх на часовае i пастаяннае захоўванне i ў iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;

2.6. аналiз якаснага стану наяўных музейных калекцый, у тым лiку:

вызначэнне адпаведнасцi статусу музейных прадметаў (музейных калекцый);

вызначэнне музейных прадметаў, якiя не адпавядаюць профiлю музея;

перавод навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны;

унясенне змяненняў у навуковую атрыбуцыю музейных прадметаў;

перамяшчэнне музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў з адной калекцыi ў другую;

класiфiкацыя набытых музейных прадметаў i размяшчэнне iх па музейных калекцыях;

разгляд пытанняў аб змяненнi стану музейных прадметаў з нагоды iх недасканалага захоўвання. Камiсiя можа ўносiць прапановы па прыцягненнi вiнаватых да адказнасцi;

разгляд i зацвярджэнне вынiкаў навуковай iнвентарызацыi музейнага фонду;

разгляд i зацвярджэнне вынiкаў зверкi наяўнасцi музейных прадметаў (музейных калекцый) з улiковай дакументацыяй;

2.7. разгляд i вырашэнне пытанняў улiку музейных прадметаў i навукова-дапаможных матэрыялаў:

увядзенне ў навуковы ўжытак новых iнвентарных кнiг;

змяненне iдэнтыфiкацыйных нумароў музейных прадметаў;

удакладненне запiсаў аб колькасцi прадметаў у iнвентарных кнiгах;

выпраўленнi ва ўлiковай дакументацыi музея;

2.8. разгляд прапаноў i абгрунтаванняў аб выключэннi з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь музейных прадметаў з асноўнага фонду, iх пераводзе ў фонд навукова-дапаможных матэрыялаў i хадайнiцтве перад Мiнiстэрствам культуры па пытаннях выключэння гэтых музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь у выпадку наяўнасцi прычын, вызначаных заканадаўствам;

2.9. разгляд пытанняў аб пераводзе часткi навукова-дапаможных матэрыялаў з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны;

2.10. разгляд i ўзгадненне лакальных нарматыўных актаў: унутрымузейных iнструкцый, палажэнняў аб захавальнiцкiх аддзелах, сектарах.

3. Камiсiя нясе адказнасць за прыняцце рашэння аб набыццi i выключэннi музейных прадметаў з Музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь.

4. Камiсiя ствараецца загадам кiраўнiка музея або юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзiць музей як структурнае падраздзяленне. У яе склад уваходзяць высокаквалiфiкаваныя навуковыя супрацоўнiкi i рэстаўратары.

5. Камiсiю ўзначальвае намеснiк кiраўнiка музея па навуковай рабоце, а ў выпадку яго адсутнасцi – галоўны захавальнiк.

6. Колькасны склад камiсii вызначаецца кiраўнiком музея. Да работы камiсii могуць прыцягвацца квалiфiкаваныя эксперты розных спецыялiзацый з iншых музейных i навуковых устаноў.

7. Сакратаром камiсii прызначаецца загадчык аддзела ўлiку фондаў, а ў выпадку яго адсутнасцi – адзiн з членаў камiсii.

8. Адказнасць за вядзенне i належнае ўтрыманне ўсiх дакументаў камiсii ўскладаецца на яе сакратара.

9. Пасяджэннi камiсii адбываюцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў 2 месяцы.

10. Камiсiя прымае рашэннi пры наяўнасцi не менш за 2/3 яе складу большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi членаў камiсii. Рашэннi камiсii афармляюцца пратаколам. Пры спрэчных пытаннях да пратакола дадаюцца меркаваннi асобных членаў камiсii.

11. У пратаколе ўказваюцца прозвiшчы ўсiх прысутных членаў камiсii i запрошаных экспертаў.

12. Рашэннi камiсii фiксуюцца ў пратаколе па вынiках абмеркавання з адзнакай аднясення музейных прадметаў да адпаведнага фонду. У канцы пратакола робiцца падрабязны вынiковы запiс аб агульнай колькасцi прадметаў, якiя прымаюцца ў музейны фонд.

13. Пратакол падпiсваецца старшынёй, сакратаром, усiмi прысутнымi членамi камiсii, зацвярджаецца кiраўнiком музея i замацоўваецца пячаткай.

14. Пратаколы камiсii нумаруюцца i рэгiструюцца ў журнале ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. № 44.



Пратаколы камiсii захоўваюцца разам з улiковымi дакументамi музейных прадметаў.
: uploads -> tests
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
tests -> Закон рэспублікі беларусь 12 снежня 2005 г. №70-з аб музеях І Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь Прыняты Палатай прадстаўнікоў 16 лістапада 2005 года Адобраны Саветам Рэспублікі 24 лістапада 2005 года
tests -> Сістэма арганізацыі музейнай справы ў сучаснай Беларусі


1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка