Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі


ГЛАВА 8 АРГАНІЗАЦЫЯ ГІМНАЗІІ, АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ГІМНАЗІЮ, ГІМНАЗІЮ-ІНТЭРНАТ



старонка4/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.85 Mb.
1   2   3   4   5
ГЛАВА 8
АРГАНІЗАЦЫЯ ГІМНАЗІІ, АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ГІМНАЗІЮ, ГІМНАЗІЮ-ІНТЭРНАТ

120. Арганізацыя гімназіі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганізацыяй гімназіі маецца на ўвазе наступнае:

аналіз задавальнення запатрабаванняў асоб у атрыманні базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні;

планаванне стварэння гімназіі ў сетцы ўстаноў адукацыі;

прыняцце заснавальнікам рашэння аб стварэнні гімназіі.

121. Планаванне стварэння дзяржаўнай гімназіі, адкрыцця ў ёй дадаткова І–ІV класаў для рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.

122. Гімназія можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «гімназія».

Стварэнне гімназіі як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена віду ўстановы адукацыі на від «гімназія» – у адпаведнасці з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

123. Удзельнікі адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «гімназія», павінны быць інфармаваныя аб гэтым не пазней за 5 гадоў да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні гімназіі.

124. Кіраўнік установы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «гімназія», да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні гімназіі ў перыяд, вызначаны ў пункце 123 дадзенага Палажэння, прымае меры па вывучэнню вучнямі асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні на факультатыўных занятках з мэтай магчымасці асвойвання імі зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасці з плануемым для распрацоўкі гэтай установай адукацыі вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана гімназіі.

125. У год стварэння гімназіі як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі ажыццяўляецца ў V клас і можа ажыццяўляцца ў VІ–ІX, X і XІ класы ў адпаведнасці з рашэннем яе заснавальніка з улікам кантрольных лічбаў прыёму і па меры матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі.

У год стварэння гімназіі шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «гімназія» прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі ажыццяўляецца ў V і Х класы і на свабодныя месцы ў VІ–ІХ і ХІ класы.

126. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя іспыты ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова», «Матэматыка».

127. Уступныя іспыты пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах праводзяцца ў перыяд з 2 па 10 чэрвеня года прыёму.

На правядзенне кожнага з уступных іспытаў па вучэбных прадметах, названых у пункце 126 дадзенага Палажэння, адводзіцца 45 хвілін.

Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца тэксты заданняў, якія размяшчаюцца па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» у зборніках дыктантаў, а па вучэбным прадмеце «Матэматыка» – у зборніку кантрольных работ. Тэксты заданняў зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Даты правядзення ўступных іспытаў, у тым ліку дата рэзервовага дня, вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь да 10 красавіка года прыёму і даводзяцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкі масавай інфармацыі.

128. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных іспытаў пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

вызначае заданні для правядзення ўступных іспытаў;

фарміруе пакеты з заданнямі для правядзення ўступных іспытаў на падставе заявак упраўленняў адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, якія падаюцца ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 1 мая года прыёму, у тым ліку ў рэзервовы дзень;

перадае ў перыяд з 21 па 25 мая года прыёму ўпраўленням адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэту па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пакеты з заданнямі для правядзення ўступных іспытаў, у тым ліку і ў рэзервовы дзень;

зацвярджае графік давядзення ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пакетаў з заданнямі для правядзення ўступных іспытаў да гімназій, гімназій-інтэрнатаў. Дапускаецца давядзенне пакетаў з заданнямі для правядзення ўступных іспытаў у дні правядзення ўступных іспытаў.

129. У год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» уступныя іспыты пры прыёме асоб у Х клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях праводзяцца ў перыяд з 15 па 20 чэрвеня.

Тэрміны правядзення ўступных іспытаў пры прыёме асоб у год стварэння гімназій, названых у частцы першай пункта 122 дадзенага Палажэння, у VІ–ІX класы для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, пры прыёме ў год прыёму на свабодныя месцы асоб у VІ–ІX класы для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, а таксама пры прыёме асоб у год стварэння гімназій як новых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі ў X і XІ класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях, пры прыёме ў год прыёму на свабодныя месцы ў X і XІ класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, пры прыёме асоб у год стварэння гімназій шляхам змены віду ўстаноў адукацыі на від «гімназія» на свабодныя месцы ў XІ клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых гімназіях да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і даводзяцца праз сродкі масавай інфармацыі да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе пры прыёме ў класы, названыя ў частках першай і другой гэтага пункта, для атрымання адпаведнай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах.

130. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні:

тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем для правядзення ўступных іспытаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова»;

тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Матэматыка».

Заданні для правядзення ўступных іспытаў зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

131. Час на правядзенне ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін.

132. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных іспытаў пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай і другой пункта 129 дадзенага Палажэння, упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта:

вызначаюць і даводзяць да 10 красавіка года прыёму да ведама зацікаўленых тэрміны, парадак фарміравання заявак на атрыманне заданняў для правядзення ўступных іспытаў па адпаведных вучэбных прадметах і іх давядзення да гімназій, гімназій-інтэрнатаў;

вызначаюць колькасць варыянтаў заданняў па кожным вучэбным прадмеце;

вызначаюць упаўнаважаных асоб для распрацоўкі заданняў, тыражавання і пакетавання іх у адпаведнасці з заяўкамі.

133. На кіраўніка гімназіі, гімназіі-інтэрната ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці заданняў для правядзення ўступных іспытаў з моманту атрымання іх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

134. Расклад уступных іспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком гімназіі, гімназіі-інтэрната і даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі, гімназіі-інтэрнаце. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна складаць адзін або больш каляндарны дзень.

135. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.

136. Пакет з заданнямі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ў прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт.

ГЛАВА 9
АРГАНІЗАЦЫЯ ЛІЦЭЯ, АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ЛІЦЭЙ, ВА ЎСТАНОВУ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

137. Арганізацыя ліцэя ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам і дадзеным Палажэннем.

Для мэт дадзенага Палажэння пад арганізацыяй ліцэя маецца на ўвазе наступнае:

аналіз задавальнення запатрабаванняў асоб у атрыманні сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні;

планаванне стварэння ліцэя ў сетцы ўстаноў адукацыі;

прыняцце заснавальнікам рашэння аб стварэнні ліцэя.

138. Планаванне стварэння дзяржаўнага ліцэя ажыццяўляецца пры распрацоўцы прагнозных паказчыкаў развіцця сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі.

139. Ліцэй можа стварацца як новая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі ў сетцы ўстаноў адукацыі на тэрыторыі адпаведнай адміністратыўна-тэрытарыяльнай адзінкі і шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «ліцэй».

Стварэнне ліцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам для стварэння юрыдычных асоб, а змена віду ўстановы адукацыі на від «ліцэй» – у адпаведнасці з артыкулам 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

140. Удзельнікі адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «ліцэй», павінны быць інфармаваныя аб гэтым не пазней за 5 гадоў да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні ліцэя.

141. Кіраўнік установы адукацыі, від якой плануецца змяніць на від «ліцэй», да прыняцця заснавальнікам гэтай установы адукацыі рашэння аб стварэнні ліцэя прымае меры па вывучэнню вучнямі асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні на факультатыўных занятках з мэтай магчымасці асвойвання імі зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах у адпаведнасці з плануемым для распрацоўкі вучэбным планам на падставе тыпавога вучэбнага плана ліцэя.

142. У год стварэння ліцэя як новай установы агульнай сярэдняй адукацыі або шляхам змены віду ўстановы адукацыі на від «ліцэй» прыём асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых ліцэях ажыццяўляецца ў X клас і можа ажыццяўляцца ў XІ клас у адпаведнасці з рашэннем заснавальніка.

143. Пры прыёме асоб у Х клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 15 па 20 чэрвеня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку наступных вучэбных прадметаў:

«Беларуская мова» і «Руская мова»;

«Беларуская мова» і «Замежная мова»;

«Руская мова» і «Замежная мова»;

«Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі»;

«Сусветная гісторыя» і «Грамадазнаўства»;

«Гісторыя Беларусі» і «Грамадазнаўства»;

«Фізіка» і «Матэматыка»;

«Хімія» і «Біялогія».

Па рашэнню рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, уступныя іспыты ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» могуць праводзіцца ў іншыя тэрміны.

Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, а таксама форма правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца:

упраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пры прыёме ў ліцэі, за выключэннем дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»;

рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры прыёме ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»;

кіраўніком установы вышэйшай адукацыі пры прыёме ва ўстановы вышэйшай адукацыі.

144. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні:

тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэксты тэставых заданняў, тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме;

тэарэтычныя пытанні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме;

тэарэтычныя пытанні і практычнае заданне (практычныя заданні) для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў.

145. Заданні для правядзення ўступных іспытаў у адпаведнасці з пунктам 144 дадзенага Палажэння:

распрацоўваюцца і зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта пры прыёме ў ліцэі, за выключэннем дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»;

распрацоўваюцца Беларускім дзяржаўным ўніверсітэтам і зацвярджаюцца яго рэктарам пры прыёме ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта»;

распрацоўваюцца ўстановамі вышэйшай адукацыі і зацвярджаюцца іх кіраўнікамі пры прыёме ва ўстановы вышэйшай адукацыі.

Заданні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў фарміруюцца ў білеты.

Практычныя заданні, што прадугледжваюцца білетамі, распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі адпаведнай установы адукацыі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных іспытаў.

146. Вучэбныя прадметы, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, вызначаюцца ліцэем, установай вышэйшай адукацыі ў залежнасці ад вучэбных прадметаў, што вызначаны для вывучэння на павышаным узроўні вучэбнымі планамі гэтых ўстаноў адукацыі.

147. Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш за 30 хвілін.

148. Пры падрыхтоўцы да адказу па заданнях білета асоба, якая здае ўступны іспыт у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце, выконвае практычнае заданне (практычныя заданні) у лісце-ўкладышы, калі гэта прадугледжана білетам.

У час правядзення ўступнага іспыту ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце члены экзаменацыйнай камісіі маюць права задаваць дадатковыя пытанні асобам, якія здаюць уступны іспыт па гэтым вучэбным прадмеце. Дадатковыя пытанні павінны насіць удакладняючы характар і не выходзіць за межы тэарэтычных пытанняў і практычнага задання (практычных заданняў) білета.

149. Упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта забяспечваюць правядзенне ўступных іспытаў пры прыёме асоб у Х класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, за выключэннем дзяржаўнай установы адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», у парадку, вызначаным у пункце 132 дадзенага Палажэння. Пры гэтым заданнямі для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай і вуснай формах ліцэі забяспечваюцца да 15 чэрвеня года прыёму, а заданнямі для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў – да 30 мая года прыёму.

150. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт забяспечвае дзяржаўную ўстанову адукацыі «Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» заданнямі для правядзення ўступных іспытаў у адпаведнасці з датамі іх правядзення.

151. Тэрміны забеспячэння прыёмнай камісіі ўстановы вышэйшай адукацыі заданнямі для правядзення ўступных іспытаў вызначаюцца яе кіраўніком.

152. Пры прыёме ў год стварэння ліцэяў, названых у частцы першай пункта 139 дадзенага Палажэння, асоб у XІ клас гэтых ліцэяў, а таксама пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў XІ клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў адпаведнай установе адукацыі, здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, названых у абзацы другім часткі першай пункта 143 дадзенага Палажэння.

Упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, установы вышэйшай адукацыі, ліцэі забяспечваюць правядзенне ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, названых у частцы першай гэтага пункта, у парадку, вызначаным гэтай главой.

153. На кіраўніка ліцэя ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці заданняў для правядзення ўступных іспытаў з моманту атрымання іх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

154. Атрыманыя пакеты з білетамі для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў перадаюцца кіраўніком ліцэя старшыням экзаменацыйных камісій па адпаведных вучэбных прадметах для распрацоўкі практычных заданняў.

Пасля зацвярджэння старшынёй прыёмнай камісіі практычных заданняў, якія прадугледжаны білетамі, білеты і практычныя заданні да іх пакетуюцца і захоўваюцца ў сейфе кіраўніка ліцэя да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

155. Расклад уступных іспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком ліцэя, установы вышэйшай адукацыі і даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых установах адукацыі. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна складаць адзін або больш каляндарны дзень.

156. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.

157. Пакет з заданнямі, пакет з білетамі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ў прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт.

ГЛАВА 10
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА І ПАРАДКУ ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

158. У школу-інтэрнат прымаюцца дзеці-сiроты i дзеці, якiя засталiся без апекi бацькоў, ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў. Сумесна са старэйшымі братамі і сёстрамі ў школу-інтэрнат могуць прымацца дзеці ва ўзросце ад трох гадоў.

159. Пры наяўнасці дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў для рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ў школе-iнтэрнаце дадаткова адкрываюцца групы ў адпаведнасці з пунктам 7 артыкула 147 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

160. Пры рэалізацыі праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дапускаецца аб’яднанне братоў і сясцёр з ліку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, у адну групу (рознаўзроставую выхаваўчую групу), напаўняльнасць якой складае не больш за 12 выхаванцаў. Рознаўзроставыя выхаваўчыя групы размяшчаюцца ў асобных памяшканнях з арганiзацыяй укладу жыцця, максiмальна наблiжанага да ўмоў сям’i.

161. У выпадку, калі вучні дасягнулі паўналецця да завяршэння навучання і выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi, яны могуць навучацца i выхоўвацца ў школе-iнтэрнаце да завяршэння навучання і выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi і вырашэння пытання аб залічэнні ва ўстановы прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi або працаўладкавання (рэгістрацыі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне), але не больш чым на працягу трох месяцаў з дня завяршэння навучання і выхавання на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi.

162. Дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў, прымаюцца (залiчваюцца) у школу-iнтэрнат загадам яе кiраўнiка на працягу аднаго дня з дня прыёму дзяцей.

163. Прыём у школу-iнтэрнат ажыццяўляецца па накiраванню ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта), якое выдаецца на падставе рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства (месцы знаходжання) дзіцяці аб уладкаванні яго на выхаванне ў дзіцячую інтэрнатную ўстанову на дзяржаўнае забеспячэнне.

Разам з накіраваннем упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) на кожнага дзіця-сiрату i дзіця, якое засталося без апекi бацькоў, кiраўнiку школы-інтэрната па акту перадаюцца наступныя дакументы:

пасведчанне аб нараджэннi;

пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці) або іншы дакумент, які сведчыць пра асобу;

медыцынская даведка аб стане здароўя або выпіска з яго медыцынскіх дакументаў;

дакументы, што пацвярджаюць статус дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, прадугледжаныя артыкуламі 4 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года «О гарантиях по социальной защите детей-сирот, детей, оставшихся без попечения родителей, а также лиц из числа детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 2, 2/1170);

звесткі аб наяўнасці і месцы знаходжання братоў і сясцёр;

вопіс маёмасці, якая належыць непаўналетняму, і звесткі аб асобах, якія адказваюць за яе захаванасць;

копія рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб замацаванні за непаўналетнім жылога памяшкання, з якога ён выбыў;

копія рашэння мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб пастаноўцы непаўналетняга на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

дакумент аб наяўнасці рахунку ў банку, які адкрыты на імя непаўналетняга;

дакументы, якія пацвярджаюць права непаўналетняга на пенсію;

іншыя дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам.

164. Навучэнцы з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, утрымлiваюцца ў школе-iнтэрнаце на дзяржаўным забеспячэннi.

165. У выпадках самавольнага пакiдання вучнем тэрыторыi школы-iнтэрната без дазволу кiраўнiка або педагагiчных работнiкаў кiраўнiк школы-iнтэрната абавязаны тэрмiнова праiнфармаваць пра гэта орган унутраных спраў па месцы знаходжання школы-інтэрната i садзейнiчаць вышуку i вяртанню вучня ў школу-iнтэрнат.

166. Пры наяўнасцi свабодных месцаў у школу-iнтэрнат па накiраванню аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, на тэрыторыi якога знаходзiцца школа-iнтэрнат, могуць прымацца для навучання і выхавання на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведным класе дзецi, якiя пражываюць на блiжэйшай тэрыторыi.

Гэтыя вучнi не ўключаюцца ў склад выхаваўчых груп i не забяспечваюцца харчаваннем, вопраткай, абуткам, мяккiм iнвентаром (пасцельнымi рэчамi), падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi, вучэбнымi прыладамi, прадметамi першай неабходнасцi i асабiстай гiгiены, а таксама сродкамi на асабiстыя выдаткi за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

167. У школе-інтэрнаце можа стварацца аддзяленне постiнтэрнатнай адаптацыi, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб дзіцячым доме, дзіцячай вёсцы (гарадку), зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 124 «Об утверждении Положения о детском доме, детской деревне (городке) и признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства образования Республики Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 116, 8/24248), іншымі актамі заканадаўства і ўставам школы-інтэрната.




: documents
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
documents -> Прадмова 3 р а з д з е л дааліiмпiійская мiіфалогiія
documents -> Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял
documents -> В. П. Рагойша беларускае вершаванне
documents -> Пратакол №1 ускрыцця канвертаў з заяўкамі на ўдзел у двухэтапным конкурсе на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
documents -> Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры,7 клас
documents -> Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка