Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі


ГЛАВА 11 АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ САНАТОРНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА І ПРЫЁМУ Ў ЯЕ



старонка5/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.85 Mb.
1   2   3   4   5
ГЛАВА 11
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ САНАТОРНАЙ ШКОЛЫ-ІНТЭРНАТА І ПРЫЁМУ Ў ЯЕ

168. Санаторныя школы-інтэрнаты ствараюцца асобна для дзяцей:

з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі;

з саматычнай паталогіяй;

хворых на туберкулёз і з рызыкай яго развіцця.

169. Прыём у санаторныя школы-інтэрнаты ажыццяўляецца да пачатку навучальнага года або чвэрці. Прыём асоб у санаторныя школы-інтэрнаты пасля пачатку навучальнага года (чвэрці) ажыццяўляецца пры наяўнасці свабодных месцаў.

170. Пераважнае права пры прыёме ў санаторныя школы-інтэрнаты ў парадку пералічэння маюць:

дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;

дзеці, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

дзеці, адзін з бацькоў якіх з’яўляецца інвалідам;

дзеці з мнагадзетных сем’яў.

171. Накіраванне ў санаторныя школы-iнтэрнаты выдаецца ўпраўленнем адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі ў адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і супрацьпаказанняў для атрымання адукацыі, зацвярджаемым Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

172. Для прыёму ў санаторную школу-інтэрнат асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) разам з заявай на імя кіраўніка гэтай санаторной школы-інтэрната і накіраваннем упраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта) прад’яўляе наступныя дакументы:

пасведчанне аб нараджэннi;

пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (пры наяўнасці) або іншы дакумент, які сведчыць пра асобу;

медыцынскую даведку аб стане здароўя або выпіску з яе медыцынскіх дакументаў;

дакументы, якія пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме ў санаторную школу-інтэрнат (пры наяўнасцi права на льготы).

173. Працягласць знаходжання вучня ў санаторнай школе-інтэрнаце вызначаецца ўрачэбна-кансультацыйнай камісіяй.

174. У санаторнай школе-інтэрнаце ствараецца медыцынскае аддзяленне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

175. Вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» праводзяцца з улікам стану здароўя вучняў і рэкамендацый медыцынскіх работнікаў.

176. Пры рэалізацыі адукацыйных праграмм агульнай сярэдняй адукацыі ў санаторных школах-інтэрнатах:

дзяленне класа на групы пры правядзенні заняткаў па фізічнай рэабілітацыі ажыццяўляецца пры наяўнасці ў класе не менш за 10 вучняў;

заняткі па плаванню ў межах заняткаў па фізічнай рэабілітацыі праводзяцца пры наяўнасці ўмоў. Пры гэтым санаторная школа-інтэрнат у залежнасці ад захворванняў вучняў і наяўнасці ўмоў для заняткаў па плаванню самастойна вызначае колькасць вучэбных гадзін на заняткі па плаванню, але не больш за 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у кожным класе. Дапускаецца на заняткі па плаванню выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на правядзенне факультатыўных заняткаў.

177. У санаторных школах-інтэрнатах, за выключэннем санаторных школ-інтэрнатаў для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, дзе вучні навучаюцца адну або дзве чвэрці, дапускаецца пры адсутнасці неабходных умоў для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–ІХ класах выкарыстоўваць вучэбныя гадзіны, што вызначаны на вывучэнне гэтага вучэбнага прадмета тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната, на правядзенне заняткаў па фізічнай рэабілітацыі з дзяленнем класаў на групы ў адпаведнасці з абзацам другім пункта 176 дадзенага Палажэння.

178. У санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі дапускаецца пры неабходнасці дадаткова выкарыстоўваць:

1 вучэбную гадзіну на заняткі па фізічнай рэабілітацыі з агульнай колькасці вучэбных гадзін, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на вучэбны прадмет «Фізічная культура і здароўе»;

вучэбныя гадзіны на музычна-рытмічныя заняткі з ліку вучэбных гадзін, што адведзены тыпавым вучэбным планам санаторнай школы-інтэрната на правядзенне заняткаў па фізічнай рэабілітацыі або на правядзенне факультатыўных заняткаў.

179. Вучні на перыяд навучання ў санаторных школах-інтэрнатах бясплатна карыстаюцца падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, забяспечваюцца бясплатна гэтымі санаторнымі школамі-інтэрнатамі месцамі для пражывання і харчаваннем.



ГЛАВА 12
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ БАЗАВАЙ ШКОЛЫ – КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ, СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ – КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ І ПРЫЁМУ Ў ІХ

180. У базавай школе – каледжы мастацтваў пры ажыццяўленні навучання і выхавання на І і ІІ ступенях або на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, у сярэдняй школе – каледжы мастацтваў пры ажыццяўленні навучання і выхавання на І, ІІ і ІІІ ступенях або на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць вывучацца вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне наступных відаў мастацтва:

музычна-харавога;

музычна-інструментальнага;

выяўленчага;

харэаграфічнага;

тэатральнага.

181. Пры прыёме асоб у І (V) клас для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 20 па 25 жніўня году прыёму ў прысутнасці іх законных прадстаўнікоў праходзяць праверку здольнасцяў у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

182. Заданні для праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі.

183. Кіраўнік базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў:

зацвярджае заданні для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва;

вызначае тэрміны і форму давядзення заданняў для праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва да законных прадстаўнікоў асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе;

зацвярджае расклад праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, саставы груп для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.

184. Расклад праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва не пазней чым за тыдзень да яе правядзення даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, і іх законных прадстаўнікоў. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій па праверцы здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва ў раскладзе не ўказваюцца.

185. Вынікі выяўлення ўзроўню здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва ўносяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі ў картку ўзроўня здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння.

Старшыня экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншы член экзаменацыйнай камісіі), якая праводзіла праверку здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва, знаёміць з яе вынікамі асобу, якая прымае ўдзел у конкурсе, і яго законнага прадстаўніка.

Картка ўзроўню здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва падпісваецца старшынёй, членамі экзаменацыйнай камісіі і законным прадстаўніком асобы, якая прымае ўдзел у конкурсе. Гэтая картка захоўваецца ў базавай школе – каледжы мастацтваў, сярэдняй школе – каледжы мастацтваў.

186. Прыём асоб на свабодныя месцы ў ІІ (VІ) – ІХ класы для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў і прыём на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў.

Тэрміны і парадак правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў пры прыёме ў класы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, вызначаюцца адпаведнай установай адукацыі па узгадненню з заснавальнікам і да 1 чэрвеня года прыёму даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прымаць удзел у конкурсе для атрымання агульнай базавай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў.

ГЛАВА 13
АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ГІМНАЗІЮ – КАЛЕДЖ МАСТАЦТВАЎ

187. У гімназіі – каледжы мастацтваў пры ажыццяўленні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць вывучацца на павышаным узроўні вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

188. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя іспыты ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары асобы), «Матэматыка» і праходзяць праверку здольнасцяў у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

189. Уступныя іспыты, праверка здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб у V клас для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў праводзяцца ў перыяд з 2 па 10 чэрвеня года прыёму.

190. Праверка здольнасцяў у галіне музычна-харавога мастацтва і музычна-інструментальнага мастацтва праводзіцца па заданнях, якія прадугледжваюць пытанні па сальфеджыа і ігру на музычным інструменце.

191. Праверка здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва праводзіцца па заданнях, якія прадугледжваюць выкананне малюнка, жывапісу, кампазіцыі.

192. Праверка здольнасцяў у галіне тэатральнага мастацтва праводзіцца па заданнях, якія прадугледжваюць выкананне вершаванага твора, эцюда на вызначаную тэму, танца.

193. Праверка здольнасцяў у галіне харэаграфічнага мастацтва праводзіцца па заданнях, якія прадугледжваюць выкананне класічнага і народнага танцаў.

194. На правядзенне кожнага з уступных іспытаў па азначаных у пункце 188 дадзенага Палажэння вучэбных прадметах адводзіцца 45 хвілін.

195. На выкананне заданняў:

па сальфеджыа адводзіцца 30 хвілін, ігры на музычным інструменце – 15 хвілін з абавязковым перапынкам не менш за 15 хвілін пасля выканання адпаведнага задання;

па малюнку, жывапісу, кампазіцыі адводзіцца 135 хвілін з абавязковым перапынкам не менш за 20 хвілін пасля выканання адпаведнага задання;

па чытанню вершаванага твора, эцюду на вызначаную тэму, танцу адводзіцца 20 хвілін;

па класічнаму і народнаму танцам адводзіцца 45 хвілін.

196. Даты правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, у тым ліку дата рэзервовага дня, вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь да 10 красавіка года прыёму і даводзяцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прымаць удзел у конкурсе, праз сродкі масавай інфармацыі.

197. Распрацоўка, зацвярджэнне тэкстаў заданняў, а таксама вызначэнне і давядзенне заданняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Руская мова» і «Матэматыка» да гімназій – каледжаў мастацтваў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 127 і пунктам 128 дадзенага Палажэння, а распрацоўка заданняў для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва – экзаменацыйнымі камісіямі гімназій – каледжаў мастацтваў. Заданні для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі гімназіі – каледжа мастацтваў.

198. Тэрміны правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, а таксама даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў VІ–ІX класы для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў, пры прыёме на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкі масавай інфармацыі.

Даты правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца гімназіямі – каледжамі мастацтваў, у якія ажыццяўляецца прыём на свабодныя месцы ў класы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, і даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на афіцыйным інтэрнэт-сайце гэтых гімназій – каледжаў мастацтваў або на дошцы аб’яў.

199. Заданні для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца, зацвярджаюцца і даводзяцца да гімназій – каледжаў мастацтваў у парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем для правядзення ўступных іспытаў і забеспячэння іх заданнямі пры прыёме на свабодныя месцы ў адпаведныя класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў.

Заданні, па якіх праводзіцца праверка здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, вызначаюцца гімназіяй – каледжам мастацтваў па ўзгадненню з яе заснавальнікам, а час для выканання заданняў устанаўліваецца пры іх распрацоўцы. Гэтыя заданні распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі гімназіі – каледжа мастацтваў.

200. На кіраўніка гімназіі – каледжа мастацтваў ускладаецца адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці заданняў для правядзення ўступных іспытаў з моманту атрымання іх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.

201. Расклад уступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва не пазней чым за тыдзень да пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком гімназіі – каледжа мастацтваў і даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі – каледжы мастацтваў. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт або праверка здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі і праверкай здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва павінна складаць адзін або больш каляндарны дзень.

202. Парадак правядзення ўступнага іспыту, праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва і рэкамендацыі па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, перад пачаткам уступнага іспыту, праверкі здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва.

203. Пакет з заданнямі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце, праверкі здольнасцяў у галіне адпаведнага віду мастацтва ў прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт, праходзяць праверку здольнасцяў у галіне гэтага віду мастацтва.

204. Адзнакі, атрыманыя асобамі, якія прымаюць удзел у конкурсе, па выніках праверкі здольнасцяў у галіне наступных відаў мастацтва: музычна-харавога, музычна-інструментальнага, тэатральнага, харэаграфічнага, абвяшчаюцца ў дзень правядзення праверкі здольнасцяў у галіне адпаведнага віду мастацтва, а па выніках праверкі здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва – у адпаведнасці з пунктам 107 дадзенага Палажэння.

ГЛАВА 14
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ МІЖШКОЛЬНАГА ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧАГА КАМБІНАТА ПРАЦОЎНАГА НАВУЧАННЯ І ПРАФЕСІЯНАЛЬНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ І ПРЫЁМУ Ў ЯГО

205. Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат, акрамя асноўных функцый у адпаведнасці з пунктам 27 артыкула 156 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у парадку, вызначаным заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, можа ажыццяўляць:

арганiзацыю прафесiянальнай арыентацыі вучняў;

арганізацыю факультатыўных заняткаў;

арганізацыю грамадска карыснай працы;

падрыхтоўку вучняў да ўсвядомленага прафесіянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці.

206. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі ажыццяўляецца ў групах, на якія дзеляцца V–IX класы ў адпаведнасці з абзацам другім пункта 54 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць уваходзіць вучнi адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў раёна (горада).

Вывучэнне вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на яго вывучэнне. Гэтыя вучэбныя гадзіны штогод перадаюцца міжшкольнаму вучэбна-вытворчаму камбінату ўстановамі адукацыі, вучні якіх вывучаюць вучэбны прадмет «Працоўнае навучанне» ў гэтым міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце.

207. З мэтай падрыхтоўкі вучняў да выбару прафесіі рабочага (служачага) у міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце на працягу навучальнага года з вучнямі VIII і IX класаў можа праводзіцца дапрафесіянальная падрыхтоўка.

Дапрафесіянальная падрыхтоўка вучняў ажыццяўляецца ў групах, якія фарміруюцца ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем, і арганізуецца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

На кожную групу вучняў VIII і IX класаў пры арганізацыі дапрафесіянальнай падрыхтоўкі выдзяляюцца вучэбныя гадзіны на тыдзень у рамках колькасці вучэбных гадзін, прадугледжанай адпаведнай вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновам выбара прафесіі, але не больш за 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень для вучняў VIII класа, а для вучняў IX класа – не больш за 4 вучэбныя гадзіны. Гэтыя вучэбныя гадзіны штогод перадаюцца міжшкольнаму вучэбна-вытворчаму камбінату ўстановамі адукацыі, вучні якіх праходзяць дапрафесіянальную падрыхтоўку ў гэтым міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце.

208. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) ажыццяўляецца ў вучэбных групах, напаўняльнасць якіх у адпаведнасці з часткай другой пункта 4 артыкула 250 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі не павінна перавышаць 20 слухачоў.

209. Пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) выкарыстоўваецца вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), якая вызначана пунктам 5 артыкула 255 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў. Колькасць вучэбных гадзін вызначаецца ў рамках колькасці вучэбных гадзін, прадугледжаных тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях, але не больш за 6 вучэбных гадзін на тыдзень.

210. У выпадку выкарыстання ў міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце вучэбных планаў па прафесіях «Вадзіцель колавых трактароў катэгорыі «А», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В» і «С» заснавальнікам дадаткова выдзяляюцца вучэбныя гадзіны на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбных дысцыплінах «Ваджэнне трактароў», «Ваджэнне аўтамабіля», што вызначаны тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях «Вадзіцель колавых трактароў катэгорыі «А», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В» і «С».

211. Кіраўнік міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната прымае рашэнні па ўзгадненню з заснавальнікам:

аб фарміраванні кантынгенту вучняў V–IX класаў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў i наяўнасці заяў іх законных прадстаўнікоў;

аб фарміраванні кантынгенту вучняў VІІІ і IX класаў для ажыццяўлення дапрафесiянальнай падрыхтоўкі пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў i наяўнасці заяў iх законных прадстаўнікоў;

аб выбары тыпавых вучэбных планаў па прафесіях для распрацоўкі адпаведных вучэбных планаў міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната па прафесіях з улікам прапаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, упраўленняў (аддзелаў) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарадскіх (раённых) выканаўчых камітэтаў, зацікаўленых арганізацый і магчымасцяў міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната;

аб фарміраванні кантынгенту слухачоў вучэбных груп для засваення зместу адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) з ліку вучняў Х–ХІ (ХІІ) класаў на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў i наяўнасці іх заяў, заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў.

212. Колькасць класаў, груп, вучэбных груп у міжшкольных вучэбна-вытворчых камбінатах вызначаецца па спісачным саставе вучняў, слухачоў на пачатак навучальнага года.

213. Формы выніковай атэстацыі і парадак ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) вызначаюцца Палажэннем аб бесперапынным прафесіянальным навучанні па прафесіях рабочых, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2011 г. № 954 «Об отдельных вопросах дополнительного образования взрослых» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 86, 5/34189).

214. Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат можа ажыццяўляць грамадска карысную працу вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна (горада). Для правядзення гэтай работы выкарыстоўваюцца вучэбныя гадзіны, што вызначаны абзацам адзінаццатым пункта 77 дадзенага Палажэння, якія могуць штогод перадавацца міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінатам установамі агульнай сярэдняй адукацыі адпаведных відаў.

215. Прыём асоб з ліку вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў раёна (горада) у міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат ажыццяўляецца на падставе:

заяў законных прадстаўнікоў вучняў V–IX класаў для засваення вучнямі зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

заяў законных прадстаўнікоў вучняў VІІІ і IX класаў для дапрафесіянальнай падрыхтоўкі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

заяў вучняў, заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх вучняў Х і ХІ (ХІІ) класаў для засваення зместу адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).

Заявы падаюцца не пазней за 28 жніўня года прыёму.

216. Кіраўнік міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў, слухачоў міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі не пазней за 31 жніўня года прыёму.

ГЛАВА 15
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦІ МІЖШКОЛЬНАГА ЦЭНТРА ДАПРЫЗЫЎНАЙ ПАДРЫХТОЎКІ І ПРЫЁМУ Ў ЯГО

217. Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, акрамя асноўных функцый у адпаведнасці з пунктам 28 артыкула 156 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, у парадку, вызначаным заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, можа ажыццяўляць:

ваенна-патрыятычнае выхаванне вучняў;

падрыхтоўку вучняў да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, органах ўнутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях;

падрыхтоўку вучняў да ўсвядомленага прафесіянальнага самавызначэння, прадаўжэння адукацыі, працоўнай і грамадскай дзейнасці.

Міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі ў сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з раённым (гарадскiм) ваенным камісарыятам, раённым (гарадскiм) штабам грамадзянскай абароны, раённай (гарадской) арганізацыяй ДАСААФ, установамі адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях (накірунках спецыяльнасцей, спецыялізацыях) для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, воінскімі часцямі і падраздзяленнямі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, установамі агульнай сярэдняй адукацыі раёна (горада).

218. Адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ў міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі ажыццяўляецца ў групах, на якія дзеляцца Х і ХІ класы ў адпаведнасці з абзацам трэцім пункта 54 дадзенага Палажэння. У састаў класа могуць уваходзіць вучнi адной або розных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў раёна (горада).

Вывучэнне вучэбнага прадмета «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на яго вывучэнне. Гэтыя вучэбныя гадзіны штогод перадаюцца міжшкольнаму цэнтру дапрызыўнай падрыхтоўкі ўстановамі адукацыі, вучні якіх вывучаюць вучэбны прадмет «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў гэтым міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі.

219. З мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў у міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці пры рэалізацыі зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі. Яны арганізуюцца за кошт вучэбных гадзін, што вызначаны вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

Групы для арганізацыі факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці фарміруюцца ў парадку, вызначаным дадзеным Палажэннем.

220. Кіраўнік міжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі прымае рашэнні па ўзгадненню з заснавальнікам:

аб фарміраванні кантынгенту вучняў X і ХІ класаў для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў на падставе заяў іх законных прадстаўнікоў;

аб фарміраванні кантынгенту вучняў для засваення зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі на падставе прапаноў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў з улікам пажаданняў вучняў на падставе заяў іх законных прадстаўнікоў;

аб парадку правядзення вучэбна-палявых збораў (медыцынскай практыкі) з юнакамі (дзяўчатамі) X класаў.

221. Колькасць класаў, груп у міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі вызначаецца па спісачным саставе вучняў на пачатак навучальнага года.

222. Прыём асоб з ліку вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі іншых відаў раёна (горада) у міжшкольны цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі ажыццяўляецца на падставе заяў законных прадстаўнікоў вучняў X і ХІ класаў для засваення вучнямі зместу вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, а таксама на падставе заяў законных прадстаўнікоў вучняў V–IX класаў для засваення вучнямі зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі.

Заявы падаюцца не пазней за 28 жніўня года прыёму.

223. Кіраўнік міжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб у лік вучняў міжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі не пазней за 31 жніўня года прыёму.



ГЛАВА 16
ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДА НАВУЧАННЯ НА I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

224. Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей, у тым ліку дзяцей, якія не асвойваюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі ва ўстановах дашкольнай адукацыі або ў яслях-садах – пачатковых школах, дзіцячых садах – пачатковых школах, яслях-садах – базавых школах, дзіцячых садах – базавых школах, яслях-садах – сярэдніх школах, дзіцячых садах – сярэдніх школах, установы агульнай сярэдняй адукацыі могуць ажыццяўляцць падрыхтоўку іх дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

225. Падрыхтоўка дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі на спецыяльна арганізаваных занятках з дзецьмі (далей – заняткі), а таксама праз аказанне законным прадстаўнікам дзяцей кансультацыйнай дапамогі (далей – кансультацыі).

226. Правядзенне заняткаў, кансультацый накіравана на забеспячэнне сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодак і дарослых, фарміраванне асноў гатоўнасці да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

227. Для правядзення заняткаў фарміруюцца групы, напаўняльнасць якіх складае не больш за 20 дзяцей.

228. Заняткі і кансультацыі праводзяцца падчас канікул, у тым ліку і летніх канікул.

Тэрміны і працягласць іх правядзення, колькасць груп вызначаюцца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.

229. Расклад заняткаў, кансультацый зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў дзяцей.

230. Заняткі, кансультацыі праводзяць педагагічныя работнікі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў межах іх працоўнага часу з улікам устаноўленага аб’ёму педагагічнай нагрузкі.

 

 



 

Дадатак

да Палажэння аб установе


агульнай сярэдняй адукацыі

 

Форма


 

_________________________________________

(найменне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, нумар

аўдыторыі, у якой праводзіцца праверка здольнасцяў

асобы ў галіне асобнага віду мастацтва)

Картка ўзроўню здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва

_____________________________________________________________________________

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы (калі такое маецца)

_____________________________________________________________________________

(галіна асобнага віда мастацтва)

_____________________________________________________________________________

(дата правядзення праверкі здольнасцяў асобы)

Вынікі выяўлення ўзроўню здольнасцяў асобы:

 


п/п

Пералік заданняў, якія выкарыстоўваюцца пры праверцы здольнасцяў асобы ў галіне ___________ мастацтва

Узровень здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва (неабходнае падкрэсліць)

Рэкамендацыі

1

 

Высокі
Сярэдні
Нізкі

 

2

 

Высокі
Сярэдні
Нізкі

 



 

 

 

 

______________________________________________________________________________

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і подпіс старшыні

______________________________________________________________________________

і членаў экзаменацыйнай камісіі, якая праводзіла праверку здольнасцяў асобы)

 


Азнаёмлены(а)

______________________________________________

 

(подпіс, прозвішча, ініцыялы законнага прадстаўніка асобы)

Кіраўнік установы агульнай
сярэдняй адукацыі

______________________________________________

 




: documents
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
documents -> Прадмова 3 р а з д з е л дааліiмпiійская мiіфалогiія
documents -> Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял
documents -> В. П. Рагойша беларускае вершаванне
documents -> Пратакол №1 ускрыцця канвертаў з заяўкамі на ўдзел у двухэтапным конкурсе на права заключэння дамовы на выкананне навукова-даследчай працы для афіцыйнага выкарыстання Еўразійскай эканамічнай камісіяй
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
documents -> Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры,7 клас
documents -> Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка


1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка