Аб зацвярджэнні рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2016 годзе Года культуры у адпаведнасці з пунктам 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2015 г. №522 «Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры»



старонка2/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер360.19 Kb.
1   2   3
»

45. Рэалізацыя мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, у тым ліку:

 

 

завяршэнне першай чаргі рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у касцёле Божага Цела ў г. Нясвіжы

снежань

Мінкультуры, Нясвіжскі райвыканкам

завяршэнне рэканструкцыі з рэстаўрацыяй помніка архітэктуры XVIII стагоддзя Свята-Пакроўскага манастыра ў г. Талачыне

»

Мінкультуры, Віцебскі аблвыканкам

46. Выданне рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў аб культурна-пазнавальным турызме і асноўных славутасцях Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на замежных мовах

на працягу года

Мінспорт, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

47. Правядзенне Дзён еўрапейскай спадчыны на тэму «Спадчына і веды»

верасень

Мінкультуры

48. Прадстаўленне ў Рэпрэзентатыўны спіс ЮНЕСКА нематэрыяльнай спадчыны дасье «Святкаванне ў гонар іконы Божай Маці Будслаўскай»

лістапад

»

49. Правядзенне навуковых і культурных мерапрыемстваў у гарадах, якія ўвайшлі ў праект «Залатое кола Беларусі», накіраваных на захаванне і выкарыстанне ў турыстычных мэтах іх гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку:

 

аблвыканкамы, Мінкультуры

круглага стала «Праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны і помнікаў ЮНЕСКА», прымеркаванага да 400-годдзя пачатку фарміравання радзівілаўскай крыпты ў Нясвіжскім касцёле Божага Цела

чэрвень

Мінкультуры

фестывалю сярэдневяковай культуры «Меч Лідскага замка»

верасень

Лідскі райвыканкам

семінара «Захаванне і выкарыстанне спадчыны малых гістарычных гарадоў»

»

Мсціслаўскі райвыканкам, Мінкультуры

50. Арганізацыя культурных праектаў, накіраваных на адраджэнне культурных традыцый старадаўніх гістарычных гарадоў і памятных мясцін Беларусі, у тым ліку:

 

 

абраду «Калядныя цары» ў в. Семежава Капыльскага раёна

студзень

Капыльскі райвыканкам

XIV свята мастацтваў «Мірскі замак – 2016»

май

Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь»

фестывалю «Музычныя вечары ў замках Беларусі»

чэрвень

ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», Мінкультуры, аблвыканкамы

V музычна-асветніцкай імпрэзы «Навагрудак-2016»

ліпень

Гродзенскі аблвыканкам, Навагрудскі райвыканкам

свята камернай музыкі «Вяртанне Паўночных Афін»

III квартал

Гродзенскі аблвыканкам, Смаргонскі райвыканкам, дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь»

фестывалю «Гальшанскі замак»

верасень

Ашмянскі райвыканкам

Пашырэнне выкарыстання беларускай мовы

51. Правядзенне рэспубліканскай акцыі «Беларусь, я люблю цябе», прымеркаванай да Дня ўсіх закаханых і Міжнароднага дня роднай мовы

люты

Мінкультуры, Мінадукацыя, Мінінфарм, Мінгандаль, НАН Беларусі, Мінскі гарвыканкам, абл-, гар-, райвыканкамы, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, творчыя саюзы, грамадскія аб’яднанні

52. Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы, ва ўстановах культуры і адукацыі

»

Мінкультуры, Мінадукацыя, рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя органы

53. Рэспубліканскі конкурс даследчых работ навучэнцаў па беларускай літаратуры

люты–сакавік

Мінадукацыя

54. Правядзенне цыкла канцэртаў выхаднога дня «Беларуская песня» на адкрытых пляцоўках г. Мінска і абласных цэнтраў

май–верасень

Мінскі гарвыканкам, аблвыканкамы, Мінкультуры

55. Арганізацыя мерапрыемстваў па святкаванні Дня беларускага пісьменства

3–4 верасня

Мінінфарм, Гомельскі аблвыканкам, Рагачоўскі райвыканкам, Мінкультуры, Мінадукацыя, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

56. Арганізацыя сустрэч з беларускімі пісьменнікамі, віктарын, літаратурных конкурсаў, святаў, тэматычных вечарын па пытаннях беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах адукацыі

на працягу года

Мінадукацыя, рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя органы, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

57. Пашырэнне сеткі гурткоў, клубаў, іншых форм работы з вучнямі па пытаннях гісторыі Беларусі, краязнаўства, культуры мовы, беларускай літаратуры

»

Мінадукацыя, рэспубліканскія і мясцовыя дзяржаўныя органы

58. Правядзенне прадметных алімпіяд, конкурсаў для вучняў, навучэнцаў і студэнтаў па пытаннях беларускай мовы і літаратуры

»

Мінадукацыя, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, гар-, райвыканкамы

59. Правядзенне рэспубліканскіх акцый, накіраваных на папулярызацыю беларускай літаратуры і чытання ў сучасным грамадстве («Беларускую кнігу – у рэгіёны», «Лета з добрай кнігай», «Сямейнае чытанне»)

»

Мінінфарм, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

60. Павелічэнне аб’ёмаў вяшчання на беларускай мове ў інфармацыйных і аналітычных праграмах у сюжэтах пра падзеі ў культурным жыцці краіны, праграмах культуралагічнай тэматыкі

»

Белтэлерадыёкампанія, закрытыя акцыянерныя таварыствы «Другі нацыянальны тэлеканал», «Сталічнае тэлебачанне», Мінінфарм

Развіццё і падтрымка прафесійнага беларускага мастацтва

61. Правядзенне рэспубліканскіх конкурсаў «Нацыянальная прэмія» (па відах мастацтва), у тым ліку:

 

 

«Нацыянальная тэатральная прэмія»

красавік–лістапад

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

«Нацыянальная літаратурная прэмія»

верасень

Мінінфарм, Мінкультуры, Мінадукацыя, Мінскі гарвыканкам, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

«Нацыянальная музычная прэмія ў галіне эстраднага мастацтва»

на працягу года

Мінкультуры, ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал»

62. Заснаванне і правядзенне рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва»

на працягу года
(з падвядзеннем вынікаў у 2017 годзе)

Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам, аблвыканкамы, ГА «Беларускі саюз мастакоў»

63. Заснаванне і правядзенне конкурсу «Бела-тон» на лепшую сучасную эстрадную песню аб Беларусі

на працягу года

Мінкультуры, ГА «Беларускі саюз кампазітараў»

64. Арганізацыя і правядзенне юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў адпаведнасці з яго новай творчай канцэпцыяй

ліпень

Мінкультуры, Віцебскі аблвыканкам, ГА «БРСМ»

65. Рэалізацыя новых канцэпцый правядзення буйных міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў, накіраваных на папулярызацю лепшых узораў беларускага і сусветнага мастацтва, у тым ліку:

 

 

Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М.art.кантакт»

сакавік

Магілёўскі аблвыканкам, Мінкультуры

Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек

май

Мінскі гарвыканкам, Мінкультуры

XVI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

чэрвень

Мінкультуры, Мінскі аблвыканкам, Маладзечанскі райвыканкам

Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Белая Вежа»

верасень

Брэсцкі аблвыканкам, Мінкультуры, ГА «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў»

форуму тэатральнага мастацтва «ТЕАРТ»

верасень–кастрычнік

Мінкультуры

XI Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

кастрычнік

Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам

Міжнароднага фестывалю «Беларуская музычная восень»

кастрычнік–лістапад

Мінкультуры

XXIII Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»

лістапад

Мінкультуры, Мінскі гарвыканкам

66. Заснаванне і правядзенне рэспубліканскага агляду калектываў мастацкай творчасці і асобных выканаўцаў абласцей, уключаючы канцэрты-агляды ў рэгіёнах

на працягу года

аблвыканкамы, Мінкультуры

67. Правядзенне фестываляў, конкурсаў, выставак, форумаў і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё і папулярызацыю музычнага, харэаграфічнага, выяўленчага, тэатральнага мастацтва і кінамастацтва

»

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, гар-, райвыканкамы, творчыя саюзы

68. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя з дня стварэння мастацкага аб’яднання «УНОВИС»

»

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

69. Рэалізацыя арт-праектаў у адкрытай гарадской прасторы («Мастак і горад», «Арт-астравы», «Джазавыя суботы ў Ратушы», «Класіка ў Ратушы», «На біс» і іншыя)

»

Мінскі гарвыканкам, Мінкультуры

Стварэнне ўмоў для прафесійнага росту і самарэалізацыі таленавітай творчай моладзі

70. Правядзенне мерапрыемстваў, звязаных з ушанаваннем і дэманстрацыяй творчых дасягненняў лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

на працягу года

Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, савет спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

71. Забеспячэнне ўдзелу каманд (прадстаўнікоў) Рэспублікі Беларусь у міжнародных творчых спаборніцтвах:

 

 

у Дэльфійскіх гульнях

май

Мінкультуры

у конкурсе песні «Еўрабачанне», дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне»

май, лістапад

Белтэлерадыёкампанія, Мінкультуры

72. Стварэнне спрыяльных умоў для творчай самарэалізацыі таленавітай моладзі ў розных відах мастацтва, у тым ліку правядзенне:

 

 

Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі»

студзень–май

Мінадукацыя

Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Я.А.Глебава

красавік

Магілёўскі аблвыканкам, Мінкультуры

VI Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі»

верасень–снежань

Белтэлерадыёкампанія

Рэспубліканскага адкрытага мастацкага конкурсу

лістапад

установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К.Глебава», Мінкультуры

Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Музыка надзеі»

снежань

Мінкультуры, Гомельскі аблвыканкам

Міжнароднага фестывалю студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар»

»

Мінадукацыя

73. Правядзенне конкурсаў, фестываляў і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і развіццё творчых здольнасцей дзяцей і моладзі

на працягу года

Мінкультуры, Мінадукацыя, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Белтэлерадыёкампанія, тэатральна-відовішчныя арганізацыі, установы адукацыі ў сферы культуры

74. Правядзенне майстар-класаў «Саюзная дзяржава – маладым талентам XXI стагоддзя»

жнівень

Мінкультуры

75. Правядзенне конкурсу твораў маладых літаратараў (рэспубліканскі і рэгіянальны ўзроўні)

на працягу года

ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

ІНТЭГРАЦЫЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У СУСВЕТНУЮ КУЛЬТУРНУЮ ПРАСТОРУ

76. Арганізацыя на міжнародных турыстычных выстаўках «Адпачынак-2016» і «Турбізнес» прэзентацыі «Культурны турызм у Беларусі»

красавік, кастрычнік

Мінспорт, Мінкультуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

77. Правядзенне Дзён культуры, Дзён кіно Рэспублікі Беларусь у замежных краінах і Дзён культуры, Дзён кіно замежных краін у Рэспубліцы Беларусь

на працягу года

Мінкультуры

78. Правядзенне культурных мерапрыемстваў у дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, у тым ліку цыкла мерапрыемстваў «Беларускія сезоны», прымеркаванага да Дзён культуры Беларусі ў Расійскай Федэрацыі

»

Мінкультуры, МЗС

79. Рэалізацыя міжнародных культурных музейных і кніжных праектаў:

 

 

«Іканапіс Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў» у музеях Ватыкана

сакавік–чэрвень

Мінкультуры

«Апосталы і прарокі ў іканапісе Беларусі XVII–XVIII стагоддзяў» у Доме-музеі Эль Грэка (г. Таледа, Іспанія)

красавік–ліпень

»

«Беларусь сёння (набыццё і перадача буйным бібліятэкам свету літаратуры беларускіх выдавецтваў)»

на працягу года

Мінкультуры, Мінінфарм

«Кнігі Беларусі» на міжнародных спецыялізаваных кніжных выстаўках і нацыянальных выстаўках Рэспублікі Беларусь

»

Мінінфарм

ВЫТВОРЧАЯ І ЭКАЛАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА. НАВЯДЗЕННЕ ПАРАДКУ НА ЗЯМЛІ

80. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага агляду-конкурсу «Лепшая арганізацыя па культуры вытворчасці» (па галінах)

на працягу года
(з падвядзеннем вынікаў у І квартале 2017 г.)

Мінпрам, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

81. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў

»

Мінжылкамгас, Мінпрыроды, Мінздароўе, МУС, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінбудархітэктуры, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

82. Арганізацыя і правядзенне рэспубліканскага суботніка

красавік

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

83. Арганізацыя і правядзенне:

 

 

мерапрыемстваў па навядзенні чысціні і парадку ў населеных пунктах

на працягу года

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

дабрачынных акцый «Чыстая субота», накіраваных на добраўпарадкаванне і азеляненне сіламі грамадзян пад’ездаў, двароў, прылеглых да будынкаў тэрыторый

штомесяц

аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам

добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый шляхам устаноўкі малых ландшафтна-архітэктурных форм

на працягу года

аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Мінжылкамгас, Мінбудархітэктуры

азеляненне і кветкавае афармленне населеных пунктаў

»

аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Мінжылкамгас, Мінбудархітэктуры

84. Падтрыманне ў належным стане мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, а таксама месцаў пахавання воінаў Вялікай Айчыннай вайны і грамадзянскага насельніцтва

»

Мінабароны, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, Мінжылкамгас, Мінбудархітэктуры

85. Правядзенне мерапрыемстваў па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці, у тым ліку:

»

 

рэспубліканскіх акцый «Бяспека ў кожны дом», «Не пакідайце дзяцей у адзіноце», «Канікулы без дыму і агню», «Моладзь – за бяспеку», «Бяспечны Новы год» і іншых

 

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства»

рэспубліканскіх конкурсаў «Бяспечнае дзяцінства» (сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі), «Школа бяспекі – 2016» (сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі), «Студэнты. Бяспека. Будучыня»

 

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінадукацыя, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам, РДГА «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства»



Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал