АБ'ЯЎленне аб наборы на курс па лідэрстве для маладых актывістак з Беларусі



Дата канвертавання17.06.2016
Памер51.88 Kb.
17 лютага 2014 г.

АБ'ЯЎЛЕННЕ




аб наборы на курс па лідэрстве для маладых актывістак з Беларусі

«ПАШЫРЭННЕ РЭПРЭЗЕНТАТЫЎНАСЦІ
І МАГЧЫМАСЦЯЎ ЖАНЧЫН
У НДА І ПАЛІТЫЧНЫХ ПАРТЫЯХ»

Радыя паведаміць, што Форум Сюд (Forum SYD) і Міжнародны Рэспубліканскі Інстытут (IRI) пачынаюць прыём заявак для ўдзелу ў вышэйназваным курсе, які складаецца з пяці модуляў.


I. Апісанне курсу




Мэта:

Правесці навучанне групы маладых беларускіх актывістак, якія цікавяцца гендэрнай праблематыкай, жаночым лідэрствам і міжнародным досведам у гэтай сферы.


Мэтавая група:

Маладыя актывісткі, якія цікавяцца гендэрнымі праблемамі і маюць пэўны досвед удзелу ў дзейнасці недзяржаўнай арганізацыі або палітычнай партыі (у тым ліку ў якасці працаўніка ці валантора).


Працягласць:

5 месяцаў

Месца:

Віленская вобласць, Літоўская Рэспубліка

Працоўная мова:

Руская/Англійская/Беларуская

Выкладчыкі:


Эксперты ў галіне гендэра з Беларусі, Літвы і Швецыі

Структура курсу:

Падчас праходжання курсу ўдзельніцы азнаёмяцца з гендэрнай тэорыяй, практычнымі прыкладамі праблемаў у гэтай галіне, магчымымі шляхамі іх вырашэння і міжнародным досведам у гэтай сферы. Таксама ўдзельніцы курсу атрымаюць лідэрскія ўменні, якія дадуць ім магчымасць прасоўваць магчымыя вырашэнні праблемаў, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў Беларусі, і прадставіць належную альтэрнатыву дзеючай палітыцы ў галіне гендэра і сітуацыі ў краіне ў цэлым.

 Курс будзе складацца з пяці наступных модуляў:



1. Уводзіны ў гендэрную роўнасць

  • Прэзентацыя курсу

  • Гендэрная роўнасць

  • Гендэрныя нормы, стэрэатыпы і іерархія

2. Гендэрная дыскрымінацыя з пазіцыі падыходу, заснаванага на выкананні правоў чалавека



  • Міжнародныя прававыя акты, стратэгія ЕС у галіне гендэрнай роўнасці

  • Гендэрная дыскрымінацыя ў:

    • працоўнай сферы;

    • сямейнай сферы (напрыклад, хатні гвалт, эксплуатацыя працы жанчыны ў сям'і);

    • сферы прыняцця рашэнняў;

    • сферы аховы здароўя

  • Прыклады лепшай практыкі

  • Спосабы выяўлення дыскрымінацыі па гендэрнай прыкмеце

3. Гендэрная роўнасць як частка дэмакратычнага працэсу



  • Гендэрны мэйнстрымінг (gender mainstreaming)

  • Праца па адвакацыі

  • Камунікацыя, стратэгія правядзення кампаній

4. Лідэрства



  • Эфектыўнае кіраванне і лідэрскія здольнасці, арганізацыйная тэорыя

  • Перашкоды жаночаму лідэрству: сэксуальнае дамагальніцтва, «шкляная столь» (абмежаванне ў прасоўванні па кар'ернай лесвіцы), недахоп жаночага ментарства і г.д.

  • Важнасць стварэння супольнасцяў падтрымкі

5. Практыка, ажыццяўленне гендэрнага праекту

Падчас курсу ўдзельніцы пададуць заяўку для невялікага гендэрнага праекту. Напрыканцы курсу ўдзельніцы разам выберуць праекты для ажыццяўлення. Прыкладамі праектаў могуць быць: кампанія па падвышэнню інфармаванасці пра праблемы хатняга гвалту, семінар на тэму дыскрымінацыі жанчын у працоўнай сферы, сустрэча з мясцовымі палітыкамі на тэму гендэрнай праблематыкі і да т.п.

Удзельніцы будуць працаваць над праектамі разам. Падчас выканання праектаў будзе аказвацца падтрымка з боку гендэрнага эксперта або каардынатара. Таксама будзе прадастаўлена фінансавая дапамога для ажыццяўлення праектаў.

У праграму могуць быць таксама ўключаныя іншыя аспекты, з улікам пажаданняў удзельніц, пытанняў або практычных заданняў, якія іх асабліва цікавяць.








Даты:

Сертыфікаты:


Канец красавіка 2014 - верасень 2014.

5 модуляў, адзін на месяц. Адзін модуль уключае 20 акадэмічных гадзін. Улічваючы час на дарогу, удзельніцы павінны прысвяціць кожнаму модулю адзін працоўны і два выходныя дні.


Дзеля забеспячэння паспяховай калектыўнай працы і дасягнення мэтаў курса, удзел ва ўсіх модулях праграмы мае абавязковы характар. Удзельніцы абавязаны прадставіць гарантыю ўдзелу ва ўсёй праграме курса.
Пасля праходжання ўсёй праграмы кожная ўдзельніца атрымае сертыфікат аб паспяховым сканчэнні курсу.

II. Прадстаўленне заявак і правядзенне адбору




Патрабаванні да ўдзельніц:

  • Жанчыны ва ўзросце ад 22 да 35 гадоў,

  • якія з'яўляюцца сябрамі, працаўнікамі ці валанцёрамі палітычных партыяў, моладзевых ці іншых грамадскіх арганізацыяў,

  • зацікаўленыя ў гендэрнай тэматыцы,

  • якія маюць вышэйшую адукацыю і/або шматгадовы добраахвотніцкі альбо працоўны досвед (тры-пяць год) у моладзевых і іншых грамадскіх арганізацыях, палітычных партыях.



Парадак прадстаўлення

заявак:

На электронную пошту gender.course2014@gmail.com неабходна даслаць наступныя дакументы:


  • Кароткі матывацыйны ліст (1 старонка фармату А4) на англійскай, рускай ці беларускай мове з тлумачэннем прычынаў, па якіх Вы жадаеце ўзяць удзел у дадзеным курсе (таксама неабходна пазначыць, якія праблемы/пытанні Вас, як грамадзкую актывістку/палітыка, хвалююць ў большай ступені, грунтуючыся на Вашым папярэднім досведзе ў НДА/партыі або атрыманай адукацыі)

  • Прапановы па актуальных гендэрных пытаннях, якія варта было б абмеркаваць падчас курсу

  • Рэзюмэ з канкрэтным указаннем на тое, якую арганізацыю Вы прадстаўляеце і з якой тэматыкай працуеце


Да разгляду прымаюцца толькі своечасова прадстаўленыя заяўкі, якія маюць усе складнікі.



Тэрмін падачы заявак:


10 сакавіка (панядзелак) 2014 (да 18:00 па беларускім часе)


Умовы ўдзелу:

  • Магчымасць актыўнага і поўнага ўдзелу ва ўсёй праграме курса

  • Прадстаўленне поўнага пакету заяўкі

  • Наяўнасць матывацыі для ўдзелу

Кожная ўдзельніца павінна прысутнічаць на ўсіх занятках кожнага модулю.




III. Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на навучанне, праезд, пражыванне і харчаванне цалкам пакрываюцца арганізатарамі.

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў, калі ласка, звяртайцеся на gender.course2014@gmail.com


Каталог: test -> wp-content -> uploads -> 2014
uploads -> Друзья! Вы являетесь членом/активистом молодёжной организации или инициативы?
uploads -> The art of change! Искусство изменять! Маствацтва змен! ЗаяўКА
2014 -> Моладзевая палітыка ў беларусі і літве
uploads -> Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі
uploads -> Зварот да дзяржаў-удзельніц ес І ўстаноў ес па візавай палітыцы ў адносінах да грамадзян Беларусі
uploads -> Альтэрнатыўная моладзевая платформа


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал