Ад дыктатура да дэмакратыі канцэптуальныя асновы вызвалення


Пытанні ўлады і справядлівасці ў перамовах



старонка2/6
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.91 Mb.
1   2   3   4   5   6

Пытанні ўлады і справядлівасці ў перамовах
Калі дадзены тэзіс уяўляецца жарсткаватым для абмеркавання тэмы перамоваў, неабходна змяніць на іх рамантычныя погляды. Патрабуецца яснае разуменне таго, як праводзяцца перамовы.
"Перамовы" не азначаюць, што два бакі садзяцца за стол і на аснове роўнасці абмяркоўваюць і вырашаюць супярэчнасці, якія выклікалі канфлікт паміж імі. Неабходна памятаць пра два фактары. Па-першае, у час перамоваў змест магчымага пагаднення вызначаецца не параўнальнай справядлівасцю канфліктных поглядаў і мэтаў. Па-другое, змест магчымага пагаднення шмат у чым вызначаецца рэальнай сілай кожнага з бакоў.
Неабходна ўлічваць некалькі цяжкіх пытанняў. Што можа зрабіць кожны бок пазней для дасягнення сваіх мэтаў, калі другі бок на пойдзе за стол перамоваў? Што можа зрабіць кожны бок, калі другі бок парушыць сваё слова і будзе выкарыстоўваць сілы для дасягнення сваіх мэтаў, нягледзячы на пагадненне?
Вырашэнне праблемы шляхам перамоваў не дасягаецца ацэнкай справядлівасці абмяркоўваемыхпытанняў. Хоць гэта і можа быць прадметам інтэнсіўных абмеркаванняў, рэальныя вынікі перамоваў вынікаюць з ацэнкі абсалютнай і параўнальнай сілы бакоў пры перамовах. Што могуць зрабіць дэмакраты, каб іх мінімальныя патрабаванні не былі адвергнутымі? Што могуць зрабіць дыктатары, каб захаваць уладу і нейтралізаваць дэмакратаў? Іншымі словамі, калі пагадненне дасягаецца, то звычайна ў выніку таго, што кожны з бакоў параўноўвае свае магчымасці з магчымасцямі процілеглага боку і вызначае, да чаго можа прывесці адкрытая барацьба.
Неабходна таксама вызначыць, якія саступкі гатовы рабіць кожны бок, каб дасягнуць пагаднення. Пры паспяховых перамовах прысутнічае кампраміс, узаемныя саступкі. Кожны бок атрымоўвае частку таго, чаго дасягае, і саступае частку сваіх патрабаванняў.
Што могуць саступіць дыктатарам пра-дэмакратычныя сілы ў выпадках экстрэмальнай дыктатуры? З якімі дыктатарскімі мэтамі могуць пагадзіцца пра-дэмакратычныя сілы? Ці павінны дэмакраты пакінуць дыктатарам (хай будзе гэта палітычная партыя ці ваенная кліка) канстатуцыйна замацаваную сталую ролю ў будучым ўрадзе? У чым тут заключаецца дэмакратыя?
Калі нават уявіць, што перамовы ідуць паспяхова, неабходна паставіць пытанне які ўсё ж мір надыдзе? Стане жыццё лепым ці горшым, якім яно магло б быць у пачатку ці працягу барацьбы дэмакратамі?
"Саступлівыя" дыктатары
Дыктатары могуць мець розныя матывы і мэты для замацавання свайго ўладарства: улада, становішча, багацтва, перабудова грамадства і г.д. Нельга забываць, што ніводная з гэтых мэт не будзе дасягнута, калі яны пазбавяцца свайго дамінуючага становішча. У выпадку перамоваў дыктатары будуць спрабаваць захаваць за сабой тое, да чаго імкнуліся.
Якія б абяцанні ні давалі дыктатары ў рамках пагаднення, ні ў якім выпадку нельга забываць, што яны могуць абяцаць усё што магчыма, каб дабіцца саступак з боку дэмакратычнай апазіцыі, а пасля груба парушыць гэтыя ж пагадненні.
Калі дэмакраты дадуць згоду спыніць супраціўленне ў адказ на спыненне рэпрэсій, яны могуць моцна расчаравацца. Спыненне супраціву рэдка прыводзіць да змяншэння рэпрэсій. Пасля ліквідацыі ўплыву ўнутранай і міжнароднай апазіцыі дыктары могуць зрабіць прыгнечанне яшчэ больш жорсткім, чым раней. Разлад народнага супраціўлення часта ліквідуе ўраўнаважваючую сілу, якая абмяжоўвае ўладу і бесчалавечнасць дыктатуры. У такім выпадку тыраны могуць прадпрымаць дзеянні супраць любога. "Бо тыран мае ўладу настолькі, наколькі нам хапае сілы супраціўляца ёй", пісаў Крышналал Шрыдхарані.12
Там, дзе пытанне ставіцца па фундаментальных праблемах, для перамены становішча ў канфлікце важна супраціўленне, а не перамовы. Амаль ва ўсіх выпадках для таго, каб пазбавіць дыктатараў улады супраціўленне павінна працягвацца. Поспех у большасці выпадкаў вызначаецца не перамовамі наконт пагаднення, а кампетэнтным выкарыстаннем усіх найбольш адпаведных і моцных сродкаў супраціву. На нашу думку, найбольш моцным існуючым сродкам для барацьбітоў за свабоду ёсць палітычная непакора, ці негвалтоўная барацьба, пра што падрабязней гаворка пойдзе ніжэй.
Якога кшталту мір?
Калі дыктатары і дэмакраты вядуць перамовы аб міры, неабходна надзвычай ясна мысліць, бо гэта нясе ў сабе небяспеку. Не ўсе, хто выкарыстоўвае слова "мір", дасягаюць міру, які мае на ўвазе свабоду і справядлівасць. Падпарадкаванне грубаму прыгнету пасіўная саступка дыктатарам, якія па-зверску абыходзіліся з сотнямі тысяч людзей, не ёсць сапраўдны мір. Гітлер неаднаразова заклікаў да міру, які ён разумеў як падпарадкаванасць яго волі. Мір для дыктатара часта азначае не што іншае, як мір турмы ці магілы.
Існуюць і іншыя небяспечнасці. У перамовах з высакароднымі намерамі часам блытаюць мэты перамоваў ці сам працэс іх вядзення. Пасля, дэмакратычныя ўдзельнікі перамоваў ці замежныя эксперты, запрошаныя на дапамогу, могуць адным махам забяспечыць дыктатарам легітымнасць на мясцовым і міжнародным узроўні, у якой ім да сёння было адмоўлена з прычыны захопу дзяржаўнай улады, парушэння правоў чалавека і жорсткасці. Без законнага статусу, у якім яны адчайна маюць патрэбу, дыктатары не могуць уладарыць бясконца. Прыхільнікі міру не павінны надаваць ім такі статус.
Крыніцы надзеі
Як згадвалася вышэй, лідэры апазіцыі могуць быць вымушаны ўступіць у перамовы з-за пачуцця безнадзейнасці барацьбы за дэмакратыю. Аднак гэта пачуццё можна змяніць. Дыктатура не з'яўляецца вечнай. Людзі, што жывуць пад дыктатурай, не становяцца слабымі, дыктатарам нельга дазваляць заставаца пры ўладзе бясконца. Арыстоцель даўно адзначаў: "Жыццё алігархіі і тыраніі больш кароткае, чым пры іншым дзяржаўным ладзе…Нідзе тыранія не існавала доўга".6 Іх слабасць можна ўскладніць і такім чынам расхістаць ўладу дыктатара. (Такія слабасці больш падрабязна разглядаюцца ў раздзеле 4).
Сучасная гісторыя выяўляе слабасць дыктатур і паказвае, што яны могуць загінуць у адносна кароткі тэрмін: у той час, як дзесяць гадоў, з 1980 па 1990 гг, спатрэбілася для звяржэння камуністычнай дыктатуры ў Польшчы, ва Ўсходняй Германіі і Чэхаславакіі ў 1989 г. гэта адбылося за лічаныя тыдні. У Сальвадоры і Гватэмале ў 1944 г. спатрэбілася прыкладна два тыдні барацьбы ў кожнай з гэтых краін, каб развітацца з добра замацаванымі ваеннымі дыктатурамі. Моцны мілітарызаваны рэжым шаха Ірана быў паслаблены за некалькі месяцаў. Дыктатар Маркас на Філіпінах у 1986 быў скінуты народнам за некалькі тыдняў, а ўрад ЗША хутка кінуў падрымліваць прэзідэнта Маркаса, калі моц апазіцыі стала відавочнай. Спроба перавароту ў Савецкім Саюзе прыхільнікамі старога рэжыму ў жніўні 1991 г з дапамогай палітычнага непадпарадкавання была заблакіравана за некалькі дзён. Многія з народаў вярнулі сабе незалежнасць за некалькі дзён, тыдняў і месяцаў.
Старое меркаванне, што сілавыя дзеянні заўсёды спрацоўваюць хутка, у той час, як негвалтоўныя сродкі патрабуюць значнага часу, відавочна перастала быць справядлівым. Хоць можа спатрэбіцца нямала часу, каб змяніць глыбінную сітуацыю і грамадства, сама барацьба супраць дыктатуры з дапамогай негвалтоўных метадаў часам адбываеца імкліва.
Перамовы не з'яўляюцца адзінай альтэрнатывай працяглай вайне на знічтажэнне, з аднаго боку, і капітуляцыяй - з другога. Згаданыя тут прыклады, а таксама прыклады з раздзелу 1, паказваюць, што існуе яшчэ адна магчымаць для тых, хто дабіваецца міру і свабоды: палітычная непадпарадкаванасць.
3. АДКУЛЬ БЯРЭЦЦА СІЛА?
Дабіцца свабоды мірным шляхам, вядома, не простая задача. Яна патрабуе вялікіх стратэгічных здольнасцей, арганізацыі і планавання. І што больш важна - яна патрабуе сілы. Дэмакраты не могуць спадзявацца на звяржэнне дыктатуры і дабіцца палітычнай свабоды без здольнасці эфектыўна прымяніць уласную сілу.
Як гэта магчыма здзейсніць? Якую сілу можа мабілізаваць дэмакратычная апазыцыя, каб яна аказалася дастатковай для парушэння дыктатуры і яе ваеннай і паліцэйскай сістэмы? Адказ палягчае ў разуменні палітычнай сілы, якое часта ігнаруецца. Вывучыць яе сутнасць не так цяжка. Некаторыя асноўныя паняцці вельмі простыя.
Казка пра "Ўладара малпаў"
Прыпавесць Лю Джы, кітайскага апавядальніка чатырнаццатага стагоддзя, напрыклад, вельмі выразна характарызуе забытае разуменне палітычнай улады.7

"У феадальнай дзяржаве Чу жыў стары, які трымаў у якасці прыслугі малп. Насельніцтва Чу называла яго "Джы гонг" (уладар малпаў).


Кожную раніцу стары збіраў малпаў на сваім двары і загадваў старэйшай малпе весці астатніх у горы збіраць плады з дрэваў і кустоў.Кожная малпа павінна была аддаваць адну дзесятую сабранага старому. Тых, хто не рабіў гэтага, збівалі. Усе малпы пакутавалі, але не рашаліся скардзіцца.
Аднойчы маленькая малпачка спытала ў астатніх: "Саджаў стары гэтыя дрэвы і кусты?". Астатнія адказалі: "Не, яны самі выраслі". Тады маленькая малпачка зноў спытала: "Хіба мы не можам збіраць плады без дазволу старога?" Астатнія адказалі: "Так, можам". Маленькая малпачка працягвала: "Чаму ж мы тады павінны залежыць ад старога, чаму мы павіны служыць яму?"
Яшчэ не скончыла гаварыць маленькая малпачка, як усе малпы зразумелі ісхамянуліся.
У тую ж ноч, пабачыўшы, што стары заснуў, малпы рушылі на бар'еры, за якімі ях трымалі, і цалкам разбурылі агароджу. Яны таксама забралі фрукты, якія стары трымаў у сховішчы знеслі іх у лес і больш не вярталіся. Неўзабаве пасля гэтага стары памёр ад голаду."
Ю-лі-зі казаў: "Некаторыя кіруюць сваімі народамі з дапамогаю фокусаў, а не справядлівых прынцыпаў. Хіба яны не падобны на ўладароў малпаў? Яны не здагадваюцца пра сваю дурасць. Як толькі іх народ адумаецца, іх фокусы больш не спрацоўваюць".
Неабходныя крыніцы палітычнай улады
Прынцып просты. Дыктатары маюць патрэбу ў дапамозе людзей, якімі яны кіруюць, без гэтага яны не ў стане забяспечыць і захаваць крыніцы палітычнай улады. Такія крыніцы палітычнай улады ўключаюць :


  • Аўтарытэт, упэўненасць людзей, што ўлада з'яўляецца законнай і што іх маральны доўг падпарадкоўваццца ёй;

  • Чалавечыя рэсурсы, колькасць і значнасць асоб і груп, якія падпарадкоўваюцца, супрацоўнічаюць ці прапануюць дапамогу ўладарам;

  • Нематэрыяльныя фактары, псіхалагічныя і ідэалагічныя фактары, што прымушаюць людзей падпарадкоўвацца і дапамагаць уладам;

  • Матэрыяльныя рэсурсы, ступень кантролю ці доступу ўладараў да багацця, прыродныя рэсурсы, энанамічная сістэма, а таксама сродкі сувязі і транспарту;

  • Санкцыі, пагрозы ў пакаранні, што прымяняюцца супраць непакорлівых альбо тых, хто адмаўляецца сурацоўнічаць, каб падначаліць неабходныя для існавання рэжыму і правядзеня яго палітыкі.

Усе дадзеныя крыніцы, аднак, залежаць ад прыняцця рэжыму, ад паслухмянасці насельніцтва, ад супрацоўніцтва шматлікіх людзей і многіх інстытутаў грамадства. Іх наяўнасць не можа быць гарантаванай.


Поўнае супрацоўніцтва, паслухмянасць і падтрымка павялічваюць лік неабходных крыніц сілы і, адпаведна, пашыраюць уладавыя паўнамоцтвы любога ўраду.
З другога боку, скарачэнне супрацоўніцтва з агрэсарамі і дыктатарамі з боку народа і інстытутаў можа ззменшыць крыніцы сілы. Без такіх крыніц ўлада првіцеляў слабее і ў выніку распушчаецца.
Натуральна, дыктатары адчувальны да дзеянняў і ідэй, якія пагражаюць іх магчымасцям рабіць так, як ім захочацца. Таму дыктатары і пагражаюць тым, хто не падпарадкоўваецца, страйкуе ці адмаўляеца супрацоўнічаць. Аднак гэта яшчэ не ўсё. Рэпрэсіі, нават жорсткасць не заўсёды забяспечваюць зварот да неабходнага ўзроўню падпарадкавання і супрацоўніцтва, што дазваляюць рэжыму функцыянаваць.
Калі, нягледзячы на рэпрэсіі, крыніцы сіл могуць быць паслаблены ці перакрыты на дастатковы час, першапачатковым вынікам для дыктатуры стануць няўпэўненасць, замяшальніцтва. Затым можа з'явіцца заўважнае паслабленне ўлады дыктатуры. З часам знікненне крыніц сілы можа выклікаць параліч рэжыму і, у сур'ёзных выпадках, яго развал. Улада дыктатуры, паступова альбо хутка згіне ад палітычнага супрацьдзеяння.
З гэтага вынікае, што любоў да свабоды ці тыранія любога ўраду ў большай ступені ёсць адлюстраванне рашучасці народа заставацца свабодным і яго жадання і здольнасці супрацьстаяць спробам падпарадкавання.
Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, нават таталітарныя дыктатуры залежаць ад насельніцтва і грамадства, якім яны кіруюць. Як адзначыў палітолаг Карл В. Дойч у 1953 г: "Таталітарная ўлада моцная толькі тады, калі яе не трэба занадта часта выкарыстоўваць. Калі таталітарную ўладу ўвесь час выкарыстоўваць супраць усяго насельніцтва, яна наўрад ці застанецца моцнай напрацягу доўгага тэрміну. Паколькі таталітарныя рэжымы патрабуюць больш улады для кіравання сваімі падначаленымі, чым іншыя формы кіравання, такім рэжымам патрабуецца больш шырокая і надзейная звычка да падпарадкавання людзей, больш за тое, - ім даводзілася спадзявацца на актыўную падтрымку значнай часткі насельніцтва".8
Англійскі тэарэтык права дзевятнаццатага стагоддзя Джон Осцін апісаў становішча дыктатуры перад расчараваным народам. Осцін сцвярджаў, што калі большасць несельніцтва поўнае рашучасці зліквідаваць урад і для гэтага гатова трываць рэпрэсіі, тады моц ўрада, разам з тымі, хто яго падтрымоўвае, не ўратуе ўладу нават пры замежнай падтрымцы. Осцін заключае, што народ, які змагаецца немагчыма вярнуць да ранейшай пакорлівасці9.
Нікола Макіявэлі яшчэ раней сцвярджаў, што ўладар, "… для якога ўсё грамадства ёсць вораг, не можа адчуваць сябе ўбяспецы; чым больш жорсткасці, тым слабей яго рэжым".10
Практычнае прымяненне дадзеных палажэнняў прадэманстравана гераічнымі змагарамі супраціўлення ў Нарвегіі супраць нацысцкай акупацыі і, як згадвалася ў раздзеле 1 мужнымі палякамі, немцамі, чэхамі, славакамі і многімі іншымі, што аказалі супраціў камуністычнай агрэсіі і дыктатуры і ў рэшце рэшт уплывалі на разбурэнне камуністычнага панавання. Гэта, вядома, не новая з'ява: падзеі негвалтоўнага супраціўлення вядомыя яшчэ прыкладна з 494 г.н.э., калі плебеі пазбавілі сваёй падтрымкі іх рымскіх гаспадароў-патрыцыяў.11 Негвалтоўная барацьба прымянялася ў розныя эпохі народамі не толькі Еўропы, але і Азіі,Афрыкі, абедзвюх Амерык, Аўстраліі і астравоў Ціхага акіяну.
Такім чынам, тры найважныя фактары, што вызначаюць да якой ступені ўлада ўраду будзе кантралявацца ці заставацца бескантрольнай, уключаюць: (1) адноснае імкненне насельніцтва вызначаць межы ўлады кіраўніцтва; (2) адносная здольнасць незалежных арганізацый і інстытутаў перакрываць крыніцы сілы; (3) адносная здольнасць насельніцтва адмаўляць у згодзе і падтрымцы.
Цэнтры дэмакратычнай улады
Адна з характарыстак дэмакратычнага грамадства – існаванне шматлікіх няўрадавых груп і інстытутаў, незалежных ад дзяржавы. Напрыклад, сюды ўваходзяць сем'і, рэлігійныя арганізацыі, культурныя асацыяцыі, спартовыя клубы, эканамічныя інстытуты, прафсаюзы, асацыяцыі студэнтаў, палітычныя партыі, вёскі, асацыяцыі па месцу жыхарства, гурткі садаводаў, праваабарончыя арганізацыі, музыкальныя групы, літаратурныя згуртаванні і інш. Такія органы важныя тым, што імкнуцца дасягнуць уласных мэт, а таксама дапамагаюць ў дасягненні мэтаў сацыяльных .
Акрамя таго, дадзеныя органы маюць вялікае палітычнае значэнне. Яны запяспечваюць групавую і інстуцыянальную аснову, з дапамогай якой людзі могуць аказваць уплыў на кіраванне грамадствам ці замінаць іншым групам ці ўраду, калі тыя несправядліва ўшчамляюць іх інтарэсы, замінаюць дзейнасці або дасягненню мэтаў. Асобныя, хто не з'яўляецца членам такіх груп, звычайна не могуць аказаць значнага ўплыву на астатнюю частку грамадства, не кажучы ўжо пра ўрад, і, вядома, пра дыктатуру.
Адпаведна, калі аўтаномія і свабода такіх органаў адбіраецца дыктатурай, то насельніцтва становіцца адносна бездапаможным. Акрамя таго, калі падобныя інстытуты самі могуць знаходзіцца пад дыктатарскім кантролем ці заменяцца новымі падкантрольнымі арганізацыямі, іх можна выкарыстоўваць для панавання як над асобнымі членамі, так і над пластамі грамадства.
Аднак калі ўдасца захаваць ці вярнуць аўтаномію і свабоду такіх незалежных грамадзянскіх інстытутаў (ад кантролю ўрада), яны становяцца вельмі важнымі для прымянення палітычнай нападпарадкаванасці.

Агульная рыса прыведзеных прыкладаў разбурэння ці паслаблення дыктатуры - масавае палітычнае напакарэнне з боку насельніцтва і яго інстытутаў.


Вышэй, пералічаныя цэнтры сілы забяспечваюць інстытуцыянальную аснову, з дапамогай якой насельніцтва можа аказваць ціск ці супраціўленне дыктатарскаму панаванню. У будучым яны стануць часткай важнай структурнай асновы свабодага грамадства. Такім чынам, захаванне іх незалежнасці і развіццё неабходная ўмова для поспеху вызваленчай барацьбы.
Калі дыктатура з поспехам разбурыла ці паставіла пад кантроль незалежныя органы грамадства, важна, каб барацьбіты стварылі новыя незалежныя сацыяльныя групы і інстытуты або вярнулі дэмакратычнае кіраваннестарым. Падчас Венгерскай рэвалюцыі 1956-1957 гг узнікла шмат сапраўды дэмакратычных радаў. Яны нават аб'ядноўвалісяадна з адной, утварыўшы на некалькі тыдняў цэлую сістэму інстытутаў і органаў самакіравання. У Польшчы ў канцы 1980 г. рабочыя стварылі падпольныя прафсаюзы "Салідарнасць" і ў некаторых выпадках бралі пад кантроль афіцыйныя прафсаюзы, якія знаходзіліся пад камуністычным кіраваннем. Такія інстытуцыянальныя змены могуць мець вельмі важныя палітычныя наступствы.
Натуральна, сказанае не азначае, што паслабленне і разбурэнне дыктатуры – лёгкая задача, ці што кожная спроба будзе мець поспех. Канешне, з гэтага не вынікае, што барацьба не прывядзе да ахвяраў, бо служкі дыктатараў будуць даваць адпор у надзеі зноў прымусіць насельніцтва ўзнавіць супрацоўніцтва і паслушэнства.
Аднак прыведзены вышэй аналіз азначае, што наўмыснае расхістванне дыктатуры магчыма. Дыктатура мае характэрныя асблівасці, якія робяць яе вельмі адчувальнай да ўдалага палітычнага непакарэння. Разгледзім гэтыя асаблівасці больш падрабязна.
Слабасці дыктатуры
Дыктатура часам падаецца непадступнай. Служба разведкі, паліцыя, узброеныя сілы, турмы, канцэнтрацыйныя лагеры і карныя атрады знаходзяцца пад кантролем некалькіх прадстаўнікоў улады. Фінансы краіны, яе прыродныя рэсурсы і вытворчыя магутнасці часта злачынна адвольна выкарыстоўваюцца дзеля ажыццяўлення сваёй дыктатрскай волі.
Наадварот, дэмакратычныя апазіцыйныя сілы часта уяўляюцца надзвычай слабымі, неэфектыўнымі і безуладнымі. Такія ўяўленні робяць барацьбу малаверагоднай.
Пошук Ахілесавай пяты
Старажытнагрэцкі міф добра ілюструе кволасць нібыта неўміруючых. Ахілеса немагчыма было параніць, меч не пранікаў у яго цела. Паводле легенды, яшчэ ў дзіцячым ўзросце маці Ахілеса выкупала яго ў вадзе чароўнай ракі Сцікс, што аберагала яго цела ад усялякай небяспекі. Аднак заставалася адна праблема. Паколькі дзіцёнка трымалі за пятку, каб яго не знесла цячэннем, чароўная вада не амыла гэтую частку цела. Калі Ахілес вырас, усе лічылі яго недатыкальным для варожай зброі. Аднак ў бітве супраць Троі варожы салдат, па інструкцыі тых, хто ведаў слабасць Ахілеса, трапіў стралой у пяту - адзінае неабароненае месца. Рана была смяротнай. Сёння фраза "Ахілесава пята" азначае слабае месца чалавека, плана ці ўстановы, якое не абаронена ў выпадку нападу.
Той самы прынцып стасуецца і да рэпрэсіўных дыктатур. Яны таксама могуцьбыць разгромлены - хутка, і з мінімальнымі затратамі, калі іх слабасці вызначаны і атака нацэлена менавіта на іх.
Слабасці дыктатур
Слабасці дыктатуру наступным:


  1. Можа быць абмежавана ці спынена супрацоўніцтва людзей, груп ці інстытутаў, неабходных для кіравання сістэмай.

  2. Патрабаванні і вынікі ранейшай палітыкі рэжыму абмяжоўваюць яго здольнасць выпрацоўваць і праводзіць у жыццё канфліктную палітыкуна сённяшні дзень.

  3. Сістэма ў сваім функцыянаванні можа стаць інертнай, няздольнай адаптавацца да новай сітуацыі.

  4. Людзі і рэсурсы, ужо выдзеленыя для рашэння існуючых задач, не могуць быць лёгка перанацэлены на новыя патрабаванні.

  5. Падначаленыя, каб не выклікаць незадаволенасці начальства, могуць даваць недакладную ці няпоўную інфармацыю, неабходную для прыняцця правільных рашэнняў.

  6. Ідэалогія можа стаць няпэўнай, а міфы і сімвалысістэмы - нетрывалымі.

  7. Існаванне моцнай ідэалогіі , што ўплывае на ўспрыманне рэчаіснасці, можа выклікаць няўважлівасць да сапраўдных умоў і патрэб.

  8. Зніжэнне эфектыўнасці і кампетэнтнасці бюракратычнага апарата або празмерны кантроль і рэгуляванне могуць зрабіць неэфектыўнымі палітыку і функцыянаванне сістэмы.

  9. Унутраныя інстытуцыянальныя канфлікты і асабістае суперніцтва і варагаванне могуць пашкодзіць ці нават разбурыць падмуркі дыктатуры.

  10. Інтэлегенцыя і студэнты могуць праяўляць незадаволенасць у адказ на новыя ўмовы, абмежаванні, рэпрэсіі.

  11. Грамадства з часам можа стаць апатычным, скептычным ці нават варожым у адносінах да рэжыму.

  12. Могуць абвастрыцца рэгіянальныя, класавыя, культурныя ці нацыянальныя канфлікты.

  13. Уладная іерархія ўлады дыктатуры заўсёды ў некаторай ступені нестабільная, і часам надзвычай нестабільная. Асобныя людзі не толькі захоўваюць сваё становішча ў сістэме, яны прасоўваюцца па пасадзе ці пераводзяцца на іншыя пазіцыі або ліквідуюцца і замяняюцца іншымі асобамі.

  14. Асобныя колы паліцэйскіх ці ўзброеных сіл могуць дзейнічаць у асабістых інтарэсах, нават супраць волі аўтарытарных дыктатараў – перавароту ўключна.

  15. Для новай дыктатуры патрабуецца час, каб замацаваць сваё становішча.

  16. Паколькі рашэнні ў рамках дыктатуры прымаюцца нямногімі людзьмі, верагодны памылкі ў меркаванннях, палітыцы ці дзеяннях.

  17. Калі рэжым у спробе пазбегнуць такіх памылак звяртаецца да цэнтралізацыі кантролю і прыняцця рашэнняў, яго кантроль над цэнтральным узроўнем улады можа быць аслабленым.


Атака на слабасці дыктатуры
Ведаючы гэтыя слабасці, дэмакратычная апазіцыя можа паспрабаваць наўмысна ўзмацніць "Ахілесаву пяту" з мэтай дабіцца зменаў сістэмы ці разбурэння яе.
У такім выпадку вынік зразумелы: нягледзечы на ўяўную моц, усе дыктатуры маюць слабасці, унутраную інстытуцыянальную неэфектыўнасць, асабістую варожасць, канфлікты паміжустановамі і ведамствамі. Такія слабасці з часам маюць тэндэнцыю змяншаць эфектыўнасць рэжыму і рабіць яго гатовым для зменаў і рашучага супраціўлення. Не ўсё, што плануе рэжым спраўджваецца.Падчас, напрыклад, нават прамыя загады Гітлера не выконваліся яго падначаленымі ў іерархіі. З цягам часу дыктатарскі рэжым можа даволі хутка разваліцца, як было адзначана вышэй.
Гэта не значыць, што дыктатуры могуць разбурацца без рызыкі і ахвяраў. Любы курс барацьбы за вызваленне нясе рызыку і патэнцыяльныя пакуты і патрабуе часу для ажыццяўлення. Натуральна, што ніякія дзеянні не гарантуюць поспеху. Аднак барацьба, скіраваная на слабасці дыктатуры, мае больш шанцаў на поспех, чым тая, што нацэлена на моцныя бакі дыктатуры. Пытанне яшчэ ў тым, якім чынам тая барацьба вядзецца.
5. ІСНУЮЧАЯ ЎЛАДА
У раздзеле 1 мы адзначалі, што ўзброенае супраціўленне б'е дыктатуру не па слабому месцу, а наадварот - па найбольш моцнаму. Рух супраціву ставіць сябе ў вельмі нявыгаднае становішча, калі выбірае канкурэнцыю ў галіне ўзброеных сіл, тэхналогіі вытворчасці зброі і і да т.п. Дыктатура тут амаль заўсёды мае перавагу. Марнасць спадзяванняў на ратаванне з боку замежных дзяржаў ужо абмяркоўвалася. У раздзеле 2 мы разглядзелі пытанні выбару перамоваў у якасці спосабу ліквідацыі дыктатуры.
У такім выпадку, якімі шляхамі пайсці дэмакратычнай апазіцыі, каб займець значную перавагу і заглыбіць вызначаныя слабасці дыктатуры? Які спосаб дзеяння можа быць заснаваным на тэорыі палітычнай ўлады, што абмяркоўвалася ў раздзеле 3? Альтэрнатыўным выбарам з'яўляецца палітычная напакора.
Палітычнае непакарэнне мае наступныя асаблівасці:


  • Яно не прызнае, што вынік барацьбы будзе вырашацца сродкамі выбранымі дыктатурай.

  • Дыктатуры з ім цяжка змагацца.

  • Яно не можа значна ўзмацніць слабасці дыктатуры і перакрыць яе крыніцы сілы.

  • Яно здольна шырока распаўсюджвацца альбо канцэнтравацца на канкрэтнай задачы.

  • Яно прыводзіць да памылак у меркаваннях ці дзеяньнях дыктатараў.

  • Яно можа эфектыўна уцягваць насельніцтва, грамадскія групы і інстытуты ў барацьбу за ліквідацыю жорсткай улады.

  • Яно дапамагае размеркаваць рэальную ўладу ў грамадстве, пашыраючы магчымасці пабудовы й падтрымання дэмакратычнага грамадства.




Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал