Ад дыктатура да дэмакратыі канцэптуальныя асновы вызвалення


ПРАКТЫКА ПАЛІТЫЧНАЙ БАРАЦЬБЫ



старонка5/6
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.91 Mb.
1   2   3   4   5   6

8. ПРАКТЫКА ПАЛІТЫЧНАЙ БАРАЦЬБЫ
У сітуацыях, калі насельніцтва адчувае недахоп смелдасці і сілы, важна, каб першапачатковыя задачы ўяўлялі сабой патайныя дзеянні з мінімальнай рызыкай. Такі тып дзеянняў – напрыклад, незвычайная манера апранацца – можа стаць публічнай дэманстрацыяй дысідэнцтва і даць грамадству магчымасць удзелу ў акцыях непагаднення. У іншых выпадках адносна дробная (знешне) непалітычная падзея (напрыклад, барацьба за чыстую ваду) можа прыцягнуць увагу да дзейнасці групы. Стратэгі павінны выбіраць дзейнасць, якая прыцягвала б шырокую увагу і якую пры гэтым было б цяжка забараніць. Поспех такіх абмежаваных кампаній заключаецца не толькі ў ліквідацыі канкрэтнай незадаволенасці, але і ў перабудове свядомасцілюдзей, якая на самай справе мае магутны патэнцыял.
Большасць кампаній доўгатэрміновай барацьбы павінны быць скіраванымі не на непасрэднае і поўнае звяржэнне дыктатуры, а на дасягненне прамежкавых мэтаў. Не кожная кампанія патрабуе ўдзелу ўсіх пластоў насельніцтва.
Пры распрацоўцы паслядоўнасці пэўных кампаній (у рамках генеральнай стратэгіі) стратэгі супраціву павінны ўяўляць, як адрозніваюцца адна ад адной кампаніі, што праводзіліся ў пачатку, сярэдзіне і перад самым заканчэннем працяглай барацьбы.
Выбарачны супраціў
У пачатковы перыяд барацьбы вельмі карыснымі могуць быць асобныя кампаніі з рознымі канкрэтнымі мэтамі. Такія кампаніі могуць ісці адна за адной. Часам дзве ці тры з іх могуць часткова супадаць па часе.
Пры планаванні стратэгіі для "выбарачнага супраціўлення" неабходна вызначыць абмежаванае кола праблем, якія выклікаюць незадавальненне і сімвалізуюць асноўныя прыцясненні дыктатур. Гэтыя праблемы могуць стаць прабежкавымі мэтамі кампаній. Прамежкавыя стратэгічныя планы павінны быць дасягальнымі і ўлічваць рэальны ўзровень ўплыву дэмакратычных сіл. Гэта дапаможа атрымаць серыю перамог, карысных для падтрымання баявога духа, а таксама забяспечыць спрыяльныя для зацяжной барацьбы зрухі ў суаднясенні сіл.
Стратэгіі выбарачнага супраціву павінны ў асноўным канцэнтравацца на канкрэтных сацыяльных, эканамічных ці палітычных праблемах. Такі выбар робіцца для захавання некаторай часткі сацыяльнай і палітычнай сістэмы па-за кантролем дыктатара, захопу кантроля над часткай, падкантрольнай дыктатару ці для перашкоды ў дасягненні ім асобных мэтаў. Калі ёсць магчымасць, кампаніі выбарачнага супраціўлення павінны ўдараць па адным ці больш слабым месцам дыктатуры, як гэта абмяркоўвалася вышэй. Такім чынам дэмакраты могуць атрымаць найбольшы магчымы эфект пры дадзеным узроўні ўплыву.
У самым пачатку стратэгі павінны запланаваць як мінімум адну кампанію. Што будзе яе абмежаванымі мэтамі? Як яна дапаможа ажыццяўленню выбранай генеральнай стратэгіі? Калі ёсць магчымасць, разумным дзеяннем будзе выпрацоўка хаця б накідаў стратэгіі другой і, мабыць, трэцяй кампаніі. Усе гэтыя планы павінны прымяркоўвацца для ажыццяўлення выбранай генеральнай стратэгіі і праводзіцца ў рамках яе агульных указанняў.
Сімвалічны выклік
У пачатку першай кампаніі па падрыву дыктатуры, больш ці менш канкрэтныя палітычныя дзеянні могуць быць абмежаванымі ў сваіх маштабах. Яны павінны распрацоўвацца часткова для праверкі настрояў насельніцтва і ўплыву на яго, а таксама для падрыхтоўкі яго да барацьбы шляхам адмаўлення ад супрацоўніцтва і палітычнай непадпарадкаванасці.
Пачатковыя дзеянні могуць прымаць форму сацыяльнага пратэсту ці могуць быць акцыяй абмежаванага ці часовага адмаўлення ад супрацоўніцтва. Калі колькасць удзельнікаў акцыі невялікая, першапачатковая акцыя можа стаць , напрыклад, ускладаннем кветак у сімвалічным месцы. З другога боку, калі ў акцыі прымае ўдзел вялікая колькасць людзей, яна можа набыць форму спынення дзейнасці ці некалькі хвілін маўчання. У іншых сітуацыях некалькі чалавек могуць аб'явіць галадоўку, правесці пікетаванне ў сімвалічным месцы, наладзіць нядоўгі байкот заняткаў студэнтамі або сідзячую забастоўку ў важным ведамстве. Ва ўмовах дыктатуры больш агрэсіўныя дзеянні, верагодна, сустрэнуць жорсткі адпор.
Некаторыя сімвалічныя акцыі, такія, як збор людзей перад палацам дыктатара ці штабам палітычнай паліцыі, падвяргаюцца высокай ступені рызыкі і не могуць быць парэкамендаваныя для пачатку кампаніі.
Першыя сімвалічныя акцыі пратэсту часам прыцягваюць шырокую ўвагу нацыянальнай і міжнароднай супольнасці – напрыклад, масавыя вулічныя дэманстрацыі ў Бірме ў 1988 годзе ці нарада і галадоўка студэнтаў ў 1989 годзе на плошчы Цяньаньмынь у Пекіне. Вялікая колькасць ахвяр у абодвух выпадках указвае на тое, што стратэгі павінны праяўляць вялікую асцярожнасць пры планаванні кампаній. Нягледзячы на вялікую псіхалагічную значнасць, такія акцыі самі па сабе непажаданыя ў працэсе звяржэння дыктатуры, бо яны з'яўляюцца больш сімвалічнымі і не прыводзяць да зменаў у становішчы дыктатрскай улады.
Звычайна на пачатку барацьбы немагчыма адразу й цалкам перакрыць крыніцы ўлады дыктатараў. Для звяржэння і супраціву рэжыму шляхам масавага і рашучага адмаўлення ад супрацоўніцтва патрэбна фактычна ўсё грамадства і практычна ўсе арганізацыі грамадства – якое нядаўна было вельмі паслухмяным. Гэтага яшчэ не здарылася і дасягнуць такога выніку будзе нялёгка. Таму хуткая кампанія непадпарадкаванасці і поўнага адмаўлення ад супрацоўніцтва ў большасці выпадкаў з’яўляецца нерэалістычнай асабліва калі дыктатура знаходзіцца на ранняй стадыі.
Размеркаванне адказнасці
У працэсе выбарачнага супраціўлення асноўны фронт барацьбы некаторы час забяспечваецца адным ці некалькімі пластамі насельніцтва. У наступных кампаніях, што праследуюць іншыя мэты, гэты фронт барацьбы будзе зрушаны ў бок іншых пластоў насельніцтва. Напрыклад, студэнты могуць арганізаваць забастоўкі па вучэбных прычынах, рэлігійныя лідэры і веруючыя могуць засяродзіцца на праблеме свабоды веравызнання, чыгуначнікі могуць настолькі метадычна захоўваць правілы бяспекі, што гэта запаволіць працу чыгуначнай сістэмы, журналісты могуць кінуць выклік цэнзуры, публікуючы газеты з пустымі палямі на месцы забароненых артыкулаў, паліцыя можа пастаянна трываць няўдачы ў пошуку і арышце членаў дэмакратычнай апазіцыі, што знаходзяцца ў росшуку. Планаванне кампаній супраціву з прывязкай да пэўных катэгорый насельніцтва дазваляе іншым пластам насельніцтва быць пасіўнымі, у той час як супраціўленне працягваецца.
Выбарачны супраціў асабліва важны пры абороне існавання і аўтаноміі незалежных сацыяльных і палітычных груп і арганізацый, што ляжаць па-за сферай уплыву дыктатуры, як было згадана раней. Дадзеныя асяродкі ўлады ўяўляюць сабой арганізацыйныя базы, з якіх насельніцтва можа аказваць ціск ці супраціўляцца кантролю дыктатуры. У працэсе барацьбы яны, верагодна, акажуцца на першым плане змагання з рэжымам.
Нацэльванне на ўладу дыктатараў
Калі доўгатэрміновая барацьба перанакіроўвае пачатковыя стратэгіі ў больш амбітную і паглыбленую фазу, стратэгам неабходна вызначыць шляхі абмежавання крыніц улады дыктатараў. Мэтай будзе выкарыстанне адмовы ад супрацоўніцтва насельніцтва для стварэння новай, больш спрыяльнай для дэмакратычных сілаў стратэгічнай сітуацыі.
Па меры павелічэння ўплыву дэмакратычных сіл стратэгі павінны запланаваць больш шырокае адмаўленне ад супрацоўніцтва і непадпарадкаванасць, якія абмяжуюць крыніцы ўлады дыктатуры. Мэтай становіцца рост палітычнай слабасці і, у рэшце рэшт, разбурэнне самой дыктатуры.
Дэмакратычным сілам неабходна запланаваць працэс паслаблення прыхільнікаў дыктатуры і груп, што раней ёй падпардкоўваліся. Ці будзе іх падтрымка аслаблена шляхам выкрыцця сутнасці рэжыму шляхам дэманстрацыі катастрафічных эканамічных наступстваў праўлення дыктатара, або ўсведамленнем таго, што дыктатура можа быць звергнута? Прыхільнікаў дыктатуры неабходна хаця б пераканаць заставацца "нейтральнымі" ("назіральнікі"), пажаданым жа ж з'яўляецца ператварэнне іх у актыўных прыхільнікаў дэмакратычнага руху.
У працэсе планавання і рэалізацыі палітычнай непакоры вельмі важна надаваць пільную ўвагу ўсім асноўным прыхільнікам і дарадцам дыктатара, у тым ліку набліжаным, палітычнай партыі, паліцыі і чынушам, і ў асабліва арміі.
Неабходна ацаніць ступень лаяльнасці ўзброеных сіл дыктатара – як салдат, так і афіцэраў, зрабіўшы выснову пра магчымасць уплыву дэмакратычных сілаў на ваеншчыну. Ці можа могуць салдаты быць няшчаснымі і прыгнечанымі навабранцамі? Ці можа мноства салдат і афіцэраў быць незадаволеным рэжымам па асабістых, сямейных ці палітычных матывах? Якія яшчэ фактары могуць прымусіць салдат і афіцэраў трапіць пад дэмакратычны ўплыў?
У самым пачатку вызваленчай барацьбы неабходна распрацаваць асобную стратэгію кантакту з войскамі і чыноўніцкім апаратам. Дэмакратычныя сілы могуць з дапамогай слоў, сімвалаў і дзеянняў пераканаць войскі ў тым, што вызваленчая барацьба будзе энергічнай, рашучай і ўпартай. Армія павінна зразумець, што барацьба будзе скіраваная на падрыў дыктатуры, а не для пагрозу іх жыццю. У выніку такога роду намаганні будуць скіраваны на маральнае разлажэнне арміі дыктатараў і на перападпарадкаванне яе дэмакратычнаму руху. Аналагічныя меры могуць прымяняцца адносна паліцыі і дзяржаўных служачых.
Аднак спроба выклікаць спачуванне і, у рэшце рэшт, непакору ў сілавых структурах не павінна ўспрымацца, як падбухторванне ўзброеных сілаў да хуткага звяржэння існуючай дыктатуры шляхам ваеннага перавароту. Пры такім сцэнарыі наўрад ці народзіцца жыццяздольная дэмакратыя (як ужо згадвалася), бо пераварот не зменіць балансу сіл паміж насельніцтвам і ўладамі. Таму неабходна спланаваць, якім чынам прымусіць спачувалых афіцэраў арміі зразумець, што ні ваенны пераварот, ні грамадзянская вайна супраць дыктатуры не з’яўляюцца неабходнымі ці пажаданымі.
Прыхільныя афіцэры могуць адыграць важную ролю ў дэмакратычнай барацьбе, распаўсюджваючы незадаволенасць і непакору ва ўзброеных сілах, ухваляючы наўмысную неэфектыўнасць, тайнае ігнараванне загадаў і падтрымліваючы адмову ад удзелу ў рэпрэсіях. Ваенныя таксама могуць прымяняць розныя спосабы дапамогі дэмакратычнаму руху, у тым ліку забяспечваючы бяспеку перамяшчэння, інфармацыю, харчаванне, медыцынскую дапамогу і г.д.
Армія з’яўляецца адной з найбольш важных крыніц сілы дыктатараў, бо здольная выкарыстоўваць дысцыплінаваныя часткі і зброю для непасрэднага нападу і пакарання непаслухмянага насельніцтва. Стратэгі непадпардкаванасці павінны памятаць, што разбурыць дыктатуру будзе надзвычай цяжка ці немагчыма, калі паліцыя, бюракратычны аппарат і ўзброеныя сілы застануцца цалкам на баку дыктатуры і будуць паслухмянымі яе загадам. Таму лідэры дэмакратычнага руху абавязаны лічыць стратэгію падрыву лаяльнасці сілавых структур высока прыярытэтнай.
Неабходна памятаць, што незадаволенасць і непакарэнне ва ўзброеных сілах і паліцыі можа быць вельмі небяспечным для іх саміх. Удзельнікі могкць быць жорстка пакараны за любы акт непадпарадкавання, за любы мяцеж. Дэмакратычным сілам не варта заклікаць салдат і афіцэраў да неадкладнага паўстання. Замест таго, калі ёсць сувязі з імі, варта добра патлумачыць, што існуе мноства адносна бяспечных формаў "схаванага непадпарадкавання", якія можна прымяняць на пачатковай стадыі. Напрыклад, паліцыя і ваенныя могуць выконваць загады неэфектыўна, не знаходзіць людзей, што рашукваюцца, папярэджваць удзельнікаў супраціву пра запланаваныя рэпрэсіі, арышты, а таксама не даваць важнай інфармацыі высокаму начальству. Незадаволеныя афіцэры могуць па чарзе ігнараваць перадачу камандаў па інстанцыі на правядзенне рэпрэсій. Салдаты могуць страляць у паветра. Гэткім жа чынам дзяржаўныя служачыя маглі б губляць папкі са справамі і інструкцыямі, працаваць павольна, "хварэць" і сядзець дома да "выздараўлення".
Змена стратэгіі
Стратэгам палітычнай непадпарадкаванасці неабходна пастаянна ацэньваць эфектыўнасць выканання генеральнай стратэгіі і стратэгій канкрэтных кампаній. Напрыклад, магчыма, што барацьба праходзіць не так паспяхова як чакалася. У такім выпадку трэба разлічыць, якія патрабуюцца змены ў стратэгіі. Што можна зрабіць, каб узмацніць рух і перахапіць ініцыятыву? У такой сітуацыі патрабуецца вызначыць праблему, правесці стратэгічную ацэнку і, магчыма, перадаць задачы барацьбы другой групе насельніцтва, мабілізаваць дадатковую крыніцу сілаў ці распрацаваць іншы накірунак дзейнасці. Пасля гэтага новы план неабходна правесці ў жыццё.
З другога боку, калі барацьба праходзіць больш паспяхова, чым чакалася, і дыктатура распадаецца хутчэй, чым меракавалася раней, як могуць дэмакратычныя сілы выкарыстоўваць неспадзяваныя перамогі і прасунуцца наперад, каб паралізаваць дыктатуру? Гэтыя пытанні разгледзім у наступным раздзеле.
9. РАЗВАЛ ДЫКТАТУРЫ
Сукупным эфектам добра арганізаваных паспяховых кампаній палітычнай непадпардкаванасці павінна стаць узмацненне супраціву, узнікненне і пашырэнне галін грамадства, над якімі дыктатура не мае кантролю. Такія кампаніі даюць важны вопыт таго, як адмаўляцца ад супрацоўніцтва і як арганізоўваць палітычную непакору. Такі вопытбудзе куарысным, калі надыдзе час сабатажу і непакорнасці ў масавым маштабе.
Як апісана ў раздзеле 3, паслухмянасць, супрацоўніцтва і падпарадкаванне з'ўляюцца важнымі фактарамі сілы дыктатараў. Без доступу да крыніц палітычнай улады іх сіла змяншаецца і, у рэшце рэшт, знікае. Такім чынам, пазбаўленне падтрымкі надзвычай неабходна для разбурэння дыктатуры. Карысна глянуць, як крыніцы сілы паддаюцца ўплыву палітычнай непадпарадкаванасці.
Сярод вядомых сродкаў падрыву маральнага і палітычнага аўтарытэта рэжыму, яго легітымнасці, ёсць акты сімвалічнага адмаўлення і непакоры. Чым вышэй аўтарытэт рэжыму, тым больш шырокая і надзейная паслухмянасць і супрацоўніцтва з ім. Дзеля таго, каб стварыць сур'ёзную пагрозу для існавання дыктатуры, неабходна дзейснае выказванне маральнай незадаволенасці. Для ліквідацыі доступу да іншых крыніц сілы трэба пазбавіць рэжым супрацоўніцтва і паслухмянасці.
Другой важнай крыніцай сілы з'яўляюцца чалавечыя рэсурсы, колькасць і значнасць людзей і груп, якія падпарадкоўваюцца, супрацоўнічаюць і дапамагаюць кіраўніцтву. Калі шырокія пласты насельніцтва адмаўляюцца супрацоўнічаць, для рэжыму ўзнікнуць сур'ёзныя праблемы. Напрыклад, калі дзяржаўныя служачыя працуюць з заніжанай эфектыўнасцю ці застаюцца дома, адміністратыўны апарат будзе мець цяжкасці.
Аналагічным чынам, калі сярод тых, хто адмовіўся супрацоўнічаць, знаходзяцца асобы ці групы людзей, якія раней забяспечвалі спецыялізаваныя паслугі ці веды, то здольнасць дыктатараў праводзіць сваю волю будзе паслаблена. Нават іх здольнасць прымаць рашэнні і распрацоўваць эфектыўную палітыку на падставе шматбаковай інфармацыі будзе сур'ёзна абмежавана.
Калі псіхалагічны і ідэалагічны ўплыў, што называецца - нематэрыяльным фактарам, які звычайна прымушае людзей падпарадкоўвацца і аказваць дапамогу ўладарам, будзе паслаблены і згубіць сілу, насельніцтва стане больш схільным да непакоры і адмаўлення супрацоўнічаць.
Доступ дыктатараў да матэрыяьных рэсурсаў таксама аказвае ўплыў на іх уладу. Калі кантроль фінансаў, эканамічнай сістэмы, маёмасці, прыродных рэсурсаў, транспарту і сродкаў сувязі знаходзіцца ў руках сапраўдных ці патэнцыяльных праціўнікаў рэжыму, то яшчэ адна крыніца сілы становіцца слабай і адпадае. Забастоўкі, байкоты і пашырэнне аўтаноміі ў эканоміцы, сувязі і транспарце паслабляюць рэжым.
Як згадвалася вышэй, асноўным вытокам сілы дыктатараў ёсць іх здольнасць пагражаць ці прымяняць санкцыі, гэта значыць пакаранне ўпартых, непаслухмяных і тых, хто адмаўляецца супрацоўнічац. Дадзеную крыніцу сілы можна паслабіць двума спосабамі. Па-першае, калі насельніцтва гатова, як у час вайны, пайсці на рызыку і ахвяры ў якасці кошта за непакарэнне, эфектыўнасць санкцый будзе зніжана (у тым сэнсе, што рэпрэсіі дыктатараў не забяспечаць пажаданага ўзроўню падпарадкавання). Па-другое, калі самі паліцэйскія і ўзброеныя сілы незадаволены, яны могуць на індывідуальнай і калектыўнай аснове ўхіляцца ці проста адмаўляцца ад выканання загадаў на арышты, збіццё ці расстрэл удзельнікаў супраціву. Калі дыктатары для правядзення рэпрэсій больш не могуць спадзявацца на паліцыю і ўзброеныя сілы, дыктатура апынецца перад сур'ёзнай пагрозай.
Падсумоўваючы выказанае, поспех барацьбы супраць укаранёнай дыктатуры патрабуе, каб адмаўленне ў супрацоўніцтве і непадпарадкаванне скарацілі і блакіравалі крыніцы сілы рэжыму. Без сталага ўзнаўлення гэтых крыніц, улада дыктатуры паслабляецца і ў выніку распадаецца. Такім чынам, умелае стратэгічнае планаванне палітычнай непакоры дыктатуры павінна быць скіравана на важнейшыя крыніцы сілы дыктатараў.
Пашырэнне свабоды
Разам з палітычнай непадпарадкаванасцю падчас стадыі выбарчага супраціву рост незалежных сацыяльных, эканамічных, культурных і палітычных інстытутаў паслядоўна пашырае "дэмакратычную прастору" грамадства і скарачае кантроль дыктатуры. Па меры замацавання грамадскіх інстытутаў, што супрацьстаяць дыктатуры, насельніцтва насуперак жадання ўладаў ўсё хутчэй будуе незалежнае грамадства па-за межамі іх кантролю. Калі дыктатура ўмешваецца з мэтай спыніць "эскалацыю свабоды", можна прымяніць негвалтоўную барацьбу дзеля абароны дадзенай заваёванай прасторы, і перад дыктатурай узнікне яшчэ адзін фронт барацьбы.
З цягам часу такое супадзенне супраціву і інстытуцыянальнага будаўніцтва можа прывесці да свабоды дэ-факта, што робіць падзенне дыктатуры і афіцыйнае ўвядзенне дэмакратычнай сістэмы бясспрэчнай, бо суаднаясенне сіл у грамадстве перажыло карэнныя змены.
Польшча 1970-ых і 1990-ых гадоў прадстаўляе сабой яркі прыклад пераходу функцый грамадства і інстытутаў пад кантроль удзельнікаў супраціўлення. Каталіцкая царква падвяргалася пераследу, але ніколі не была поўнасцю падпарадкавана камуністычнаму кантролю. У 1976 г прадстаўнікі інтэлігенцыі і рабочых стварылі невялікія групы, такія як КАР (камітэт абароны рабочых), для прасоўвання сваіх палітычных ідэй. Арганізацыя прафсаюза "Салідарнасць" сваім правам аб'яўляць забастоўкі прымусіла ўлады ў 1980 г. прыняць яе законы. Сяляне, студэнты і многія іншыя групы таксама стварылі ўласныя незалежныя арганізацыі. Калі камуністы зразумелі, што гэтыя групы змянілі суадносіны сілаў "Салідарнасць" зноў была забаронена, і камуністы ўвялі ваеннае праўленне.
Нават ва ўмовах надзвычайнага становішча, сярод мноства выпадкаў турэмнага ўтрымання і жорсткага пераследу, новыя незалежныя інстытуты працягвалі дзейнічаць. Напрыклад, працягвалася публікацыя дзесяткаў нелегальных газет і часопісаў. Нелегальныя друкарні штогод друкавалі сотні кніг, у той час як вядомыя аўтары байкатавалі камуністычныя выданні і ўрадавыя друкарні. Аналагічная дзейнасць праводзілася і ў іншых пластах грамадства.
Пры ваенным рэжыме Ярузельскага пра ваенна-камуністычны ўрад аднойчы сказалі, што ён крочыць па галовах людзей. Чыноўнікі па-ранейшаму займалі ўрадавыя будынкі і кабінеты. Рэжым яшчэ быў у стане атакаваць грамадства пакараннямі, арыштамі, турэмным утрыманнем, захопам друкаваных выданняў і г.д. Аднак дыктатура ўжо не магла кантраляваць грамадства. З гэтага моманту поўнае звяржэнне рэжыма грамадствам стала толькі пытаннем часу.
Нават калі рэжым яшчэ займае пазіцыі ў грамадстве, часам з'яўляецца магчымасць стварыць "паралельны ўрад". Ён ўсё больш дзейнічаў бы ў якасці ўрада-суперніка і карыстаўся падтрымкай, ухваляўся б насельніцтвам і грамадскімі інстытутамі, што супрацоўнічаюць з ім. У такім выпадку дыктатура няўхільна губляла б пазіцыі. У рэшце рэшт паралельны дэмакратычны ўрад можа поўнасцю замяніць дыктатарскі рэжым у якасці пераходнага да дэмакратыі. Пасля, як належыць, будзе прынята канстытуцыя і праведзены выбары.
Развал дыктатуры
У час інстытуцыянальнай трансфармацыі грамадства рух непадпарадкавання і адмаўлення ў супрацоўніцтве можа пашырацца. Стратэгі дэмакратычных сіл загадзя павінны прадугледзіць час для стварэння, нарошчвання ці пашырэння магутнасці супраціву, а развіццё масавай непакоры можа адбыцца толькі праз некалькі гадоў. Падчас такога прамежкавага перыяду неабходна праводзіць асобныя кампаніі супраціўлення з усё больш значнымі палітычнымі задачамі. Уцягваць іх неабходна больш шырокія масы насельніцтва ўсіх узроўняў грамадства. Падчас такога пашырэння дзейнасці пры ўмовах рашучай і дысцыплінаванай палітычнай непакароры, унутраная слабасць дыктатуры павінна станавіцца ўсё больш відавочнай.
Спалучэнне моцнага палітычнага пратэсту і стварэнне незалежных інстытутаў з часам павінна прыцягнуць шырокую міжнародную ўвагу на бок дэмакратычных сілаў з боку сусветнай супольнасці. Яно таксама можа прывесці да асуджэння дыпламатычных місій. байкотам і эмбарга (як гэта адбылося ў Польшчы).
Стратэгам неабходна ўлічваць, што ў некаторых выпадках падзенне дыктатуры можа адбыцца надзвычай хутка, як ва Ўсходняй Германіі ў 1989 г. Гэта адбываецца, калі крыніцы сілы ў масавым парадку перакрываюцца ў выніку непрыняцця дыктатуры насельніцтвам. Аднак такія выпадкі сустракаюцца рэдка, і лепш планаваць доўгатэрміновую барацьбу (але быць падрыхтаванымі да кароткай).
Падчас вызваленчай барацьбы перамогі, нават нязначныя, павінны адзначаццапавінны быць нават па нязначным выпадкам. Тыя, хто атрымаў перамогу, заслугоўваюць прызнання. Святкаванні з пікетамі таксама дапамагаюць падтрымоўваць маральны дух, неабходныя для будучых этапаў барацьбы, бо неабходны для наступных этапаў барацьбы.

Адказныя адносіны да поспеху
Складальнікі генеральнай стратэгіі павінны папярэдне пралічыць магчымыя і пераважныя спосабы завяршэння паспяховай барацьбы, каб прадухіліць узнікненне новай дыктатуры і забяспечыць паступовае ўсталяванне доўгачасовай дэмакратычнай сістэмы.
Дэмакратам неабходна вызначыць, як па сканчэнні барацьбы павінен арганізавацца пераход ад дыктатуры да часовага ўрада. У гэты перыяд пажадана ствараць новы дзейсны ўрад. Аднак гэта не можа быць стары ўрад з новымі работнікамі. Трэба вызначыць, якія аддзелы старой урадавай структуры (напрыклад, палітычная паліцыя) павінны быць поўнасцю зліквідаванымі з-за іх антыдэмакратычнай рэформы. Поўны ўрадавы выкуум можа прывесці да хаосу ці новай дыктатуры.
Папярэдне неабходна прадумаць палітыку адносна высокіх пасад дыктатуры пасля таго, як яе ўлада ўпадзе. Напрыклад, ці варта судзіць дыктатараў судом? Ці можна дазволіць ім назаўсёды пакінуць краіну? Ці могуць узнікнуць новыя варыянты, што адпавядалі б палітычнай непадпарадкаавнасці, неабходнасці перабудовы краіны і ўсталяванне дэмакратыі пасля перамогі? Важна пазбегнуць кровапраліцця, якое можа мець трагічныя наступствы для будучай дэмакратычнай сістэмы.
У той час, як дыктатура слабее ці гіне, канкрэтныя планы пераходу да дэмакратыі павінны быць гатовыя к прымяненню. Такія планы не павінны дапусціць захопу дзяржаўнай улады шляхам перавароту іншай групай. Патрабуюцца таксама планы па ўсталяванню дэмакратычнага канстытуцыйнага праўлення з паўнатой палітычных і асабістых свабод. Змены, заваёваныя дарагім коштам, нельга згубіць з-за адсутнасці планавання.
Калі дыктатура ўжо не ў стане кантраляваць узмацненне моцы насельніцтва і рост незалежных дэмакратычных груп і інстытутаў, дыктатары ўбачаць, што іх авантура ідзе да заняпаду. Масавыя закрыцці ўстаноў, усеагульныя забастоўкі, масавыя нявыхады на працу, маршы непадпарадкаванасці вялікага маштабу і адмаўлення ў супрацоўніцтве, якія будуць разумна арганізаваныя прывядуць да таго, што дыктатары згубяць сілу, а абаронцы дэмакратыі адсвяткуюць перамогу без прымянення гвалту. Перад насельніцтвам, якое аказала супраціў, дыктатура рухне.
Аднак не кожнае намаганне ўвянчаецца поспехам, асабліва лёгкім і хуткім. Неабходна памятаць, што пераможцаў у войнах столькі ж, колькі пераможаных. Аднак палітычнае непадпарадкаванне дае рэальную магчымасць перамагчы. Як гаварылася вышэй, такая магчымасць можа значна ўзмацніцца праз падрыхтоўку генеральнай стратэгіі, старанным стратэгічным планаваннем, настойлівай працай і дысцыплінаванай мужнай барацьбой.
10. ФУНДАМЕНТ ДОЎГАЧАСОВАЙ ДЭМАКРАТЫІ
Развал дыктатуры, натуральна, дае падставу для ўрачыстага святкавання. Людзі, якія так доўга пакутавалі і заплацілі за перамогу высокую цану, заслугоўваюць адпачынку і прызнання. Яны павінны адчуваць гонар за сябе і за ўсіх тых, хто змагаўся разам з імі за перамогу палітычнай свабоды. Не ўсе дажывуць да такога дня. Жывых і мёртвых будуць памятаць, як герояў, што ўпісалі слаўную старонку ў гісторыю сваёй краіны.
На жаль, яшчэ рана губляць пільнасць. Нават у выпадку паспяховага звяржэння дыктатуры з дапамогай палітычнай непакоры, неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць узнікнення новага прыгнёту ў перыяд хаосу пасля падзення старога ладу. Лідэры пра-дэмакратычных сіл павінны быць падрыхтаванымі да дысцыплінаванага перахода да дэмакратыі. Дыктатарскія структуры неабходна зламіць. Патрабуецца пабудаваць канстытуцыйную і заканадаўчую базу, а таксама крытэрыі функцыянавання будучай дэмакратыі.
Не ваота лічыць, што пасля падзення дыктатуры неадкладна будзе створана ідэальнае грамадства. Развал дыктатуры дае не толькі апору (пры ўмове пашырэння свабод) для доўгачасовых намаганняў па ўдасканальванні грамадства і належным задавальненні людскіх патрэб. Сур'ёзныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя праблемы будуць вырашацца з гадамі, патрабуючы супрацоўніцтва мноства людзей і груп. Новая палітычная сістэма павінна даць людзям з рознымі поглядамі і падходамі магчымасць працягваць канструктыўную працу і вырашаць усе будучыя праблемы.


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3   4   5   6




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал