Адкрыты прыём заявак на міжнародны кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile



Дата канвертавання18.05.2016
Памер18.09 Kb.

3 верасня

Да публікацыі


Адкрыты прыём заявак на міжнародны кінафестываль

Cinema Perpetuum Mobile

Адкрыты прыём заявак да ўдзелу ў IV фестывалі кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile, што пройдзе ў красавіку 2015 года. З умовамі ўдзелу можна азнаёміцца на сайце фестывалю.
Для ўдзелу ў фестывалі прымаюцца фільмы працягласцю ня больш за 35 хвілінаў, створаныя не раней за 1 студзеня 2013 года. Апошні тэрмін падачы заявак і адпраўкі работ – 15 лістапада 2014. Запоўніць заяўку на ўдзел у фестывалі і даслаць фільм можна па спасылцы.
Кінафестываль CPM ствараецца на прынцыпах адкрытасці, самаарганізацыі і празрыстасці. Гэта значыць, што любы чалавек можа далучыцца да агульнай справы і дапамагаць у арганізацыі фестывалю. Калі вы неабыякавы да развіцця кінематографу, вольнага ад камерцыйнай цэнзуры, пішыце арганізатарам.
Летась кінафестываль прайшоў у кінатэатрах “Ракета”, “Цэнтральны” ды іншых культурных пляцоўках гораду. Акрамя гэтага, паказы CPM адбыліся ў 7 гарадах Беларусі, а паказы спецыяльнай міжнароднай праграмы ўбачылі кінааматары ў 10 краінах свету.
Шырокая геаграфія паказаў стала не адзінай асаблівасцю праекта. Перад фестывалем 2014 года арганізатары правялі для мінчан 32 папярэдніх прагляды, дзе кожны глядач змог сам паўдзельнічаць у адборы фільмаў на фестываль.
Першы папярэдні прагляд адбудзецца ўжо ў верасні. Сачыць за апошнімі навінамі фестывалю можна на афіцыйным сайце filmfest.by, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте.
Кінафестываль Cinema Perpetuum Mobile скіраваны на прасоўванне незалежнага, аўтарскага кіно, падтрымку беларускага кінематографу і спамогу фільммейкерам-пачаткоўцам, а таксама на стварэнне пляцоўкі для дыялогу паміж кінасупольнасцямі па ўсім свеце.

Кантактныя асобы:

Анора Лангар, каардынатар па сувязям з грамадскасцю

+ 375 29 186 76 83

anoralangar@gmail.com
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал