Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадзкіх аб’яднанняў і маладых журналістаў. Што такое “Be connectеd!”? Гэта доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый.
Мэта праграмы: Паляпшэнне каналу ўзаемасувязі моладзевых арганізацый з іх мэтавымі групамі праз узмацненне інфармацыйнага патэнцыялу арганізацый.
“Будзь на сувязі!” - гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з:
Тэарэтычнага курсу: 6 трэнінгаў з лепшымі беларускімі экспертамі ў галіне інтэрнэт-журналістыкі і прасоўвання вэб-рэсурсаў па спецыялізацыі “Рэдактары сайтаў моладзевых арганізацый” (адміністраванне, кантэнт, SMO, SEO, падрыхтоўка і рэалізацыя інфармацына-рэкламных кампаній па прасоўванню ўласных сайтаў і паслугаў у інтэрнэце).
Даты семінараў:
Люты – 24-26.02
Сакавік – 16 -18.03
Красавік – 13-15.04
Май 12-13.05
Ліпень 7-8.07
Лістапад –17-- 18.11.
Семінары праводзяць медыя-эксперты і рэдактары беларускіх інфармацыйных парталаў. Паміж семінарамі будзе весціся актыўная праца на сайтах арганізацый пад куратарствам спецыялістаў.
Практычнай часткі: распрацоўка ўдзельнікамі праграмы ўласных інфармацыйна-рэкламных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў сваіх арганізацый (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.
На каго разлічана праграма“Be connectеd!” Вы працуеце з моладзю? Ваша арганізацыя паспяхова рэалізуе праекты і аказвае паслугі маладым людям ў розных галінах? У вас есць пра што распавесці, куды запрасіць і што прапанаваць беларускай моладзі? Маеце сайт альбо групы ў сацыяльных сетках альбо і тое і другое? АЛЕ
Няма спецыяліста, які б пастаянна займаўся інфармацыйнай працай.
Няма магчымасцяў для пастаяннага прасоўвання інтэрнэт-рэсурса вашай арганізацыі.
Не хапае навыкаў інфармацыйнай работы ў інтэрнэце: напісанне артыкулаў, прасоўванне інфармацыі аб вашай дзейнасці і паслугах.
Вы незадаволены вашым сайтам і хацелі б сур’езна ўзяцца за справу, але не ведаеце з якога боку падысці.
Ваша мэтавая група не ведае пра вашае існаванне.
Интэрнэт журналістыка – гэта тое, чым бы вы хацелі займацца, але не хапае ведаў і навыкаў.
Сябраў, актывістаў і валанцераў моладзевых грамадзкіх аб’яднанняў, што займаюцца інфармацыйнай работай альбо маюць мінімальны досьвед у гэтай сферы. Ад адной арганізацыі могуць падавацца 2 чалавекі.
Маладых людзей, якія займаюцца журналістыкай, для навучання і далейшай працы на навастным сайце www.ampby.org. Не абавязкова быць сябрам грамадзкай арганізацыі, але пажадана мець досьвед грамадзкай дзейнасці.
Што трэба для ўдзелу ў праграме “Be connectеd!”?
Запоўненныя заяўкі ад 1-2 кандыдатаў ад арганізацыі.
Для журналістаў: матывацыйны ліст і рэзюме.
Тэрмін падачы заявак: да 12 лютага 2012г. уключна. Усе дадатковыя пытанні і запоўненныя заяўкі дасылайце на адрас:beconnected2011@gmail.com
Заяўка на ўдзел ў праграме “Be connectеd!”
Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка праграмы.
Ці есць ў арганізацыі сайт (пазначце адрас)? Як вы ацэньваеце яго: дызайн, аднаўляльнасць, тэхнічныя характарыстыкі, наведвальнасць? Што б вы хацелі змяніць?