Агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай i манастыр францысканцаў



старонка21/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.57 Mb.
1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23

Савецкіх памежнікаў № 54 — Пабудаваны ў пачатаку XX ст. Эклектыка.


Сакрэт (Сэкрэт) урочышча ў раёне сучаснага праспекта Касманаўтаў. У 1921 г. тут знаходзілася пустое лецішча. Цягам 1950-60-х гг. места канцэнтрацыі танкавых частак гродзенскага гарнізона па баявой трывозе. У пачатку у 1970-х гг. большая частка ўрочышча занятая новымі гарадскімі могілкамі.


Сацыялістычная // Банкавая, Паштовая, Басняцкая, Дравяная, Аліскоўская, Кузнечны зав., Гарохавая, Базарная, zaułek Ваzагоwу+zaułek Коwałsкі, Witoldowaurhan, Огlicz-Dreszera, Ottostr./Магtіпstг.+Ваnzigег-Str. У сучасным выглядзе вуліца канчаткова сфармавалася адносна позна – толькі ў пасляваенныя гады. Праўда, асобныя яе адрэзкі маюць даволі даўнюю гісторыю. Так яшчэ ў акументах з 1560 г. ўзгадваюцца вуліцы "Аліскоўская" і "вуліца, якая пачынаецца ад вуліцы Азёрскай". Гэтыя вуліцы часткова ці цалкам супадаюць з сучасным адрэзкам Сацыялістычнай паміж вуліцамі К.Маркса і Свярдлова ды Свярдлова Парыжскай Камуны. Фарміраванне адрэзка вуліцы паміж сучаснымі вуліцамі Ажэшкі і Кірава адбывалася ў 70-я гады XVIII ст. разам з пракладкай цэнтральнай артэрыі Гарадніцы - вуліцай Раскошы. Так на плане 1780-1783 г.г. з'яўляюцца першыя адзнакі гэтага аб'екта, а на плане 1795 г. і назва - Басняцкая (ад назвы вартавых каралеўскай эканоміі - баснякаў). Назва паўтараецца на плане 1823 г., прычым на плане ўжо паказаны скразны праезд вуліцаў Гарохавай і Базарнай. Пазней частка вуліцы Гарохавай была пераназвана ў вуліцу Банкавую (план 1912 г.).

У 1920 і 1931 г.г. адрэзак вуліцы Сацыялістычнай ад вуліцы Парыжскай Камуны да перакрыжавання з вуліцай Карбышава, пераназвалі ў Вітальдовую, а адрэзак да вуліцы Ажэшкі - у Паштовую. У пасляваенныя гады па генплану 1949 года быў па-новаму спланаваны адрэзак вуліцы Сацыялістычнай ад Парыжскай Камуны да Свярдлова. Такім чынам была цалкам сфарміравана трасіроўка вуліцы. Асноўная захаваўшаяся гістарычная забудова вуліцы адносіцца да канца XIX пачатку XX ст. і прадстаўлена самымі рознымі варыянтамі эклектыкі.

У 1944-1947 гг. – па адрасу вуліца Сацыялістычная № 3 знаходзіўся гродзенскі гарвыканкам. Сваім рашэннем ад 27 чэрвеня 1947 г. выканкам горсавета перадаў будынак пад інтэрнат педінстытута. Тады ж сталовая гарвыканкама была перароблена пад закрытую студзенцкую сталоўку. З гэтага часу і на доўга сярод гараджан замацаваўся новы тапонім -“Студенческая столовая”.

У верасні 1945 г. Беларускі дзяржаўны тэхнікум фізычнай культуры ў г.Гродна,адміністрацыя якога знаходзілася ў памяшканні гарадскога камітэта фізічнай культуры па адрасу вул. Сацыялістычная № 3, абвясціў прыём вучашчыхся на першы курс. Па стану на 1950 г. – горжылупраўленне, гарадская натарыяльная кантора, гарадская інспекцыя “Госстраха”, “горторготдел”. Пастановаю Саўміна БССР ад 17 студзеня 1951 г. у Гродна быў адчынены сельгасгаспадарчы інстытут, якому рашэннем гарвыканкама ад 18 снежня 1952 г. быў перададзены будынак па вул. Сацыялістычнай № 3.

У канцы 1970-х пачатку 1980-х гадоў вуліца падверглася вялікім зменам у сваім архітактурным абліччы. Усё гэта адбылося згодна з генпланам 1963 г.. Дзеля забудовы будынка аблвыканкама ў цэнтры горада быў знесены цэлы стары квартал на былой вуліцы Энгельса (Гараднічанскай). Частка вуліцы Сацыялістычнай, пачынаючы з вул. Карбышава, была "прыбрана" разам з гістарычнай забудовай дзеля надання сучаснага выгляцу кварталу побач з будынкам аблвыканкаму.

Знесены былі ўлюбёныя "кропкі" студэнтаў; хітрая ”Студенческая столовая” насупраць кінатэатра "Зорачка" (скляпенні гэтай сталоўкі былі пабудаваны ў XVIII ст.), , пара цікавых крамаў, а таксама дамы XIX - сяр. XVIII ст. Такім чынам, быў знесены квартал гістарычнай забудовы, роўны па вартасці вуліцы Савецкай. Відавочна, што гісторыкам ужо не ўдасца папрацаваць над такімі аб'ектамі, як карчма “Выгода” (1781 г.), дваром княэёў Сангушак на вуліцы "Раскошы" (першая палова XVIII ст.), выдатным мадэрновым домам самых багатых гродзенскіх яўрэйскіх купцоў А. і Ш. Відгорчыкаў. Помняцца і выдатныя шыкоўныя печы з нямецкага фаянсу ў гэтым доме. На жаль, калі бурыўся дом, інвентарызацыяй архітэктурных каштоўнасцяў ніхто не займаўся. Безпаваротна зніклі мадэрновыя каваныя дэталі малых архітэктурных формаў гродзенскіх майстроў...

Па стану на 1928 г. па вул.Пачтовай працавалі: №1 – цырульня Леанарда Косацкага, № 3 – цырульня Кіейнмана Калчынскага, № 4 – кіно “Polonija” Abram i S-ka, № 5 – галантэрэйная крама Яна Стося, № 7 – спажывецкі склеп Фрума Курама, № 9 – майстэрня гадзіннікаў Чэслава Стэцкевіча, рэстаран Юліяна Мановеца, № 11 – цукерня Леанарда Шыпоўскага ( значна пазней - у 1962 г., пасля перасялення адсюль на вуліцу Савецкую дыетычнай сталоўкі, у будынку адчыніўся гродзенскі філіял мінскага тэлівізійнага атэлье № 7 ), № 12 – аптэчны склад Гурвіча, № 13 – піўные Ханы Высокер і Казіміра Пухальскага, № 14 – рэстаран Антонія Дымпера, № 16 – крама мясных вырабаў Уладыслава Яконцэвіча, № 18 – “jatka mięsna” Хіршы Фрэйліхман, 3 18 – спажывецкая крама Златы Волпянскай [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – арк. 175 -175 зв., 197];



Па стану на 1928 г. па вул. Банкавай (Bankowaj) працавалі крамы: № 2 – пякарня Мовшы Слові ды піўная Уладыслава Конана, № 5 – мясная крама Маісея Шпіндлера, № 6 – мясная крама Гітлі Салман; № 7 – пякарня Адама Крышаловіча, мясная крама Бернарда Тапалянскага, спажыецкая крама Мордхеля Лейтуса ды водачны склад Ёселя Мацульскага; № 10 – водачны склад Меера Полака; № 14 – пекарня Меера Шварца, № 26 – галантэрэйная крама Божы Кантар [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – арк. 158-158 зв., 164];

На 1928 г. па адрасу вул. Банкавая № 11 месцілася Таварыства аховы здароўя яўрэйскага насельніцтва, а на 1930 г. па вул. Паштовая № 13 працавала рэдакцыя газеты “Przegląd Kresowy”. Цікава, што на вясну гэтага ж года тут адбывалася запіс на курсы аўтамабілістаў Г.Прылінскага з Варшавы.
Сквер па правым баку вул. Сацыялістычнай — Карчма (асторыя) «Выгода». Была пабудавана ў 1770-я гады ў Гродне абапал галоўнай магістралі Гарадніцы. У канцы ХVІІІ ст. гаспадаром тут з’яўляўся шынкар Арцішэўскі. Была знесена ў канцы XIX ст.

Па гэты бок вуліцы па стану на 1907 г. стаялі камяніцы Трускоўскага, Клемпнера, Панамарёва, Есіпава ды Трускоўскай [ Росписание домов города Гродно с указанием числа дворгиков, должных быть в них… - с. 13].



Сацыялістычная № 4 — Кінатэатр Манастырскага “Эдэн”, «Eden», “Palac” (з 1925 - ?),Polonija” ( Tow. KinoweBLOK”), “Pan”=?, "Крас­ная звезда" (з 1940 г). Пабудаваны, худчэй за ўсё, у 1915 г. Элементы мадэрна. Самы стары будынак у Гродне, спецыяльна спраектаваны, як кінатэатр ( на 1907 г. прыкладна на гэтым жа месцы стаяў дом Малобенскага ). Прашэнне Штабс-капітана ў адстаўцы Сяргей Манастырскі аб згодзе на пабудову “сініматографа” па вул. Пачтовай датавана 3 мая 1914 г. Сам кінатэатр, худчэй за ўсё, паўстаў годам пазней. Магчыма, што праект кінатэатра быў тыпавым – на Неўскім праспекце ў Пецербурзе стаіць кінатэатр “Аўрора” (1913), амаль з такім жа фасадам, як і сучасная “Чырвоная зорка”. Згодна сямейнай традыцыі Манастырскіх, на будаўніцтва “сініматографа” пайшлі сродкі, атрыманыя іх продкам у якасці кампенсацыі за раненне. За сваю гісторыю, кінатэатр некалькі разоў збіраліся зачыніць і прыкладна столькі ж разоў – знесці.

Пасля Другой Сусветнай вайны кінатэатр быў зноў адчынены рашэннем гарвыканкама ад 12 верасня 1944 г.. Пазней - летам 1961 г., пры ім пачаў працаваць перадвіжны дзіцячы кінатэатр “Малютка” на базе аўтобуса “ЗИЛ”.

Сацыялістычная № 6 Дом Чорнасвітава, дом Самуэля Кашэўніка ( магчыма ). Год пабудовы — 1900. Эклектыка. 1926 г. – крама спарціўных тавараў М.Гадлеўскай. Магчыма, тут знаходзіліся так сама яўрэйскае таварытсва “орах-Хаім” ды харальная школа.

Сацыялістычная № 8 Дом Сіліневічаў. Пабудаваны на пачатку XX ст. Ігнат Сіліневіч ( 1859-1918) і ягоны сын Станіслаў выраблялі нагробкі і розныя металічныя аздаблення. Іхнія працы захаваліся на старых могілках у Гродна.

Сацыялістычная № 10 — Дом Фрумкіна на Паштовой, дом Берка Лейбавіча Гардона. Год пабудовы — 1879. Надзел пад забудову гэтага дома і дома № 12 выкупіў вядомы гродзенскі купец Абрам Фрумкін. Паміж 1872 і 1878 г. яго нашчадкі пабудавалі два будынкі (сучасныя дамы №№10 і 12). Хутчэй за ўсё першапачаткова яны паўсталі ў стылі эклектыкі, а пасля пажара 1885 г. былі адрамантаваны больш у стылі мадэрн. Гэты дом выкупіў у Фрумкіных у 1914 г. Б. Лейбовіч Гардон.

Сацыялістычная № 12 — Год пабудовы — 1879. Стыль эклектыка з элементамі мадэрну. Гістарычна звязаны з папярэднім будынкам. На 1926 г. – віна-водачная крама С.Лістоўскага. У 1956 г. арцель “Прогресс” адчыніла на першым паверсе дома майстэрню па рамонце музычных інструментаў. У 1960 г. – клуб горбыткамбіната.

На гэтым адрэзку вуліцы па стану на 1907 г. стаялі камяніцы Дебюта, Гурвіча, Матыса ды Ядкоўскага [ Росписание домов города Гродно с указанием числа дворгиков, должных быть в них… - с. 13]. У 1926 г. у доме пад № 14 працавала ювілірная майстэрня Мразоўскага. Ужо ў 1945 г. тут размесцілася цырульня з жаночым залам. Зараз на месцы дома Ядкоўскага, дзе ў міжваенны час жыў выдатны гарадзенскі гісторык Ю.Ядкоўскі, - аўтастянка на перакрыжыванні вуліц Сацыялістычнай і Тэлеграфнай...



Аўтастаянка на перакрыжаванні вул. Сацыялістычнай і Карбышава — На гэтым месцы стаяў дом выдатнага гродзенскага гісторыка Ю. Ядкоўскага.

Сацыялістычная № 15 На 1910 г., верагодна, дом належыў Зальцману. Год пабудовы — 1835. Магчыма, з 1924 г. тут працавала крама электратэхнічных матэр’ялаў Леанарда Тайхерта. Незвычайна цікавы будынак, важкі архітэктанічны пункт у гістарычным цэнтры Гродна.

Сацыялістычная № 17 Дом Ашкеназі, гатэль «Метраполь». Год пабудовы — 1900. Эклектыка. На 1915 г. тут жыў вольнапрактыкуючы ўрач Шумкоўскі. У гатэлі “Метраполь” Антон Луцкевіч астанавіўся 27 снежня 1918 года ў нумары Васіля Захаркі. У гэтым жа гатэлі ў канцы 1918 года адбывалась рэгістрацыя дабраахвотнікаў у беларускі полк, а ў пакоі № 5 у пачатку 1919 года працаваў у якасці прадстаўніка Тарыбы міравы суддзя А. Гетлінг. 29 лістапада 1918 года ў гатэлі «Метраполь» адбылася нарада аб развіцці беларускай справы ў горадзе.

На1950 г. – сярэдняя школа № 8 ды вячэрняя школа № 1. На 1957 г. СШ № 8 займала памяшканні ў домах № 17 і № 17а. У верасні 1962 г. яна пераехала ў новы будынак па вул. Чапаева ( зараз - Васілька ), пасля чаго былы гатэль поўнасцью перайшоў пад вячэрнюю школу працоўнай моладзі № 1.



Сацыялістычная № 19 — Гродзенскае аддзяленне дзяржбанка, камерцыйны банк, “Bank PolskiПабудаваны ў канцы ХІХ ст. На 1911 г., магчыма, тут жыў урач Стэфан Шумкоўскі ( згодна з В.Саяпіным, урач Шумковіч на 1926 г. жыў у суседнім будынку ). Акрамя таго, тут, магчыма, працавала яўрэйская школа Тарбут В.

Сацыялістычная № 21 — Магчыма, дом Ашкеназі. Былы банк. Год пабудовы — 1889.

Сацыялістычная № 22 — Гродзенская тэлефонна-тэлеграфная станцыя. Пабудавана ў 1910 г. па праекце архітэктара Небальсіна. На 1926 г. – тэлефонная станцыя. На 1970 г. – гарадское аддзяленне міліцыі. Пасля капромонта ў 2009 г. будынак страціў усе аўтэнтычныя драўляныя элемнты, у тым – уваходныя дзверы арыгінальнай працы.

Сацыялістычная № 23 Магчыма, дом Рэйнгарта. Год пабудовы — 1900. Эклектыка. На 1910 г. тут жыў урач Ісаак Роўтенштэйн ( магчыма, ён жа – Ратштэйн ). У 1926 г. жыў доктар А. Нейман.

Сацыялістычная № 25 Магчыма, дом Цыбульскага. Год пабудовы — 1900. Эклектыка.

Сацыялістычная № 26 — Пабудаваны ў канцы XIX ст. Аб стылі архітэктуры меркаваць складана.

Сацыялістычная № 27 Дом Вайнштэйна. Год пабудовы — 1900. Эклектыка.

Сацыялістычная № 29 – На 1947 г. “Трест промышленности стройматериалов № 3”, ОРС треста промстройматериалов”. = праверыць, ці існуе.. Сегодня – двухэтажный жилой дом на углу ул. Социалистической и Кирова.

Сацыялістычная 30— Год пабудовы— 1890. Да рэвалюцыі ў будынку жыў чыноўнік, які ў 1915 г. схаваў у доме некалькі цікавых рэчаў. Падчас рамонту ў печы дома быў знойдзены скарб — шпага канца XIX ст. і музычная шкатулка.

Сацыялістычная № 30 а — Пабудаваны на пачатку XX ст. Сціплая эклек­тыка.

Сацыялістычная № 32 — Дом купца Уладзіміра Крэйцара, рэдакцыя газеты «Вечерний Гродно». Год забудовы 1899. Пасля 1933 г. ўладальнік прадаў дом. Быў «рэканструяваны» у канцы 1990-х са зносам гістарычнай забудовы.

Сацыялістычная № 33 — Год пабудовы — 1889. Эклектыка.

Сацыялістычная № 33а — Год пабудовы — 1910. Эклектыка.

Сацыялістычная № 35 — Малебная школа Бенахім, ( па іншым крыніцам – Арах Хаім), спартовая школа. Год пабудовы — 1912. Эклектыка. На 1950 г. – абласная рада “ДСО «Спартак»” і спартовы зал.

Згодна В. Саяпіну, у доме па Сацыялістычнай № 36 на 1915 г. жылі урач якаў Кушін ды вольнапрактыкуючы ўрач Ратштэйн.



Сацыялістычная № 37 Дом Шломы Швейцера, яўрэйскія амбулаторыя “TOZ. Год пабудовы — 1905. Віла ў стылі мадэрн. На пачатку 1920-х гадоў тут працавала амбулаторыя ад яўрэйскага шпіталя. З лістапада 1944 г. – туберкулезны шпіталь і тубдіспансер. На 1961 г. – абласны “Кожвендиспансе”. Той жа В.Саяпін, аднак, на форуме піша, што ў будынку было аддзяленне раддома. = ? (Пояснение по этому вопросу сделаю устно).

Сацыялістычная № 38 — Год пабудовы — 1900. Эклектыка.

Сацыялістычная № 39 — Дом Канстанціна Тарасевіча ( па іншых звестках – Хаікіна Гершона ). Год пабудовы — 1883. Эклектыка.

Сацыялістычная № 40 — Год пабудовы — 1900. Эклектыка. На 1928 г. тут, магчыма, працавала цукерня Мустафы-Дурсон-Пашакін-Аглы.

Сацыялістычная № 42 — Год пабудовы — 1910. Эклектыка. У 1980-я гады І. Трусаў і рэстаўратар Уладзімір Кіслы ўратавалі ў гэтым будынку адну з самых прыгожых печак у Гродне з нямецкага фаянсу. Пазней яна ўпрыгожвала канцэртную залу музея Гісторыі рэлігіі. На 1928 г. тут, магчыма, працавала мясная лаўка Шаломы Еліна. На 1961 г. – пітомнік сабакаводаў УУС Гродзенскага аблвыканкама. У 1970 г. – абласная Рада “ДСО “Динамо””.

Сацыялістычная № 43 — Пабудаваны у пачатку XX ст. Перароблены.

Сацыялістычная № 44 — Дом Крэйцара. Пабудаваны у пачатаку XX ст. Выключна цікавы прыклад мадэрну. Мадэрновы дэкор, з характэрнымі расліннымі матывамі, упрыгожваў каваную агароджу акруглых балконаў і галоўны фасад будынка ў выглядзе тынкаванай пластыцы.Асабліва выдзяляюцца характэрныя вокна, рытм якіх актыўна ўплываў на кампазіцыю галоўнага фасада і планіроўку першага паверха. Згодна Т.Маліноўскай, плац, на якім знаходзіцца дом, быў незабудаваным да 30-х гадоў ХІХ ст., калі тут на пацесіі брыгітак узнікае драўляны будынак. Праўда, ужо на 1860-я г. на гарадскіх мапах яго не бачна. Вядома, гэтак сама, што дадзеная чатска горада моцна пацярпела пад час пажара 1885 г., а адбудова старой забудовы і з’яўленне новай распачалося толькі на прыканцы стагоддзя. Прыладна тады – на мяжы ХІХ ды ХХ ст. гэты пляц і набывае шляхціц, купец 2-ой гільдыі Уладзімір Мікалаявіч Крэйцэр ( тагачасны адрас – Гарохавая № 3).У 1910 г. сядзіба купца Уладзіміра Крэйцара складалася з новага двухпавярховага з мезанінам мураванага до­ма, пакрытага бляхай, аднапавярховага з мезанінам флігеля, хлява і саду. На першым паверсе дома ў трох пакоях месціўся магазін домаўладальніка, у мезаніне быў склад, які займаў два пакоі. Іншыя памяшканні займала кватэра домаўладальніка з лазенкай, трыма гаўбцамі і верандай.

З другой паловы 1944 г. будынак займаў “Спиртотрест”. У складскіх памяшканнях на першым паверсе ў верасні 1950 г. была арганізавана піўная, якую пазней перанеслі на вул. Ажэшкі. У снежні 1950 г. у выніку “уплотнения” “Спиртотреста” на другім паверсе размесцілася Дабраахвотнае спарціўнае таварыства “Калгаснiк». Рашэннем гарвыканкама ў мае 1951 г. кантора была пераселена ў памяшканне тытунёва-фармацэўтычнага завода, а займаемыя ёю памяшканні былі перароблены пад жытло. У ліпені 1955 г. дзеля расшарэння піўной пад закусачную № 9 Гроднзенскага трэста сталовых і рэстаранаў, было передадзена памяшканне салянога склада “Военторга”. У 1959 г. тут адчынілася крама № 6 «Машприборы».



У мае 1966 г. абутковая крама, якая працавала ў будынку, была пераведзена на вул. Ажэшкі, а яе памяшканні былі перададзены пад “Сберегательную кассу 1-го разряда”. Акрамя таго, на пачатак 1970-х г.г.. у будынку працавалі сталярная майстэрня ад домаўпраўлення ды “Бюро реклам комбината благоустройства”.

У пачатку 2007 года будынак цалкам выселілі (з першага паверха была выселена прыватная аптэка), а ў канцы гэтага года ён быў прададзены Беларускаму народнаму банку. У траўні 2008 г. некалькі гродзенскіх гісторыкаў звярнуліся да кіраўніцтва Банка з адкрытым лістом, дзе, між іншым, канстатавалася наступнае: «Мы искренне опасаемся, что исходя из чисто меркантильных интересов руководство Банка может выбрать менее дорогостоящий, но и менее эффективный способ ремонта здания, связанный со сносом этого объекта (приложенные материалы технического заключения должны убедить Вас в том, что практической надобности в этом не существует). Тот факт, что ваш Банк инвестировал средства в такого рода недвижимость, на наш взгляд, лучше всего демонстрирует вашу заинтересованность в поддержке развития белорусской национальной культуры и искусства. Мы уверены, что после реставрации дом Крейцера может стать одной из жемчужин гор. Гродно, что послужит не только пользе нашего города, но и закрепит за вашим Банком положительный и устойчивый имидж. Особенно важным при этом является проведение реставрационных работ с сохранением аутентичности и подлинности данного объекта. Искренне убеждены, что вложенные вами средства полностью окупятся за счёт активного продвижения на рынке банковских услуг современного, и вместе с тем готового к материальной поддержке европейского культурного наследия института, коим является Ваш Банк».

Тым не менш, кіраўніцтва Банка, падтрыманае гродзенскім будаўнічым лоббі, вядзе курс на знос будынка. У самым канцы 2009 года адбылося паседжанне камісіі па культуры гродзенскага савета дэпутатаў, на якім абмяркоўваўся лёс будынка. Актыўная пазіцыя грамадскіх актывістаў і навуковага кіраўніка аб’екта Л. Пархуты прывялі да таго, што дэпутаты прынялі рашэнне аб тым, што не маюць права вырашаць лёс будынка і пакінулі яго на сумленне Навукова-метадычнай рады пры Міністэрстве культуры РБ.

Між тым ніякія прапановы праектнай фірмы ЗОВ па пабудове рэплікі будынка не могуць быць прынятыя пад увагу. Дэталі ляпніны на будынку, якія ўласна і складаюць галоўную каштоўнасць гэтага дома, рабіліся па невядомай зараз тэхналогіі. Ніхто з гарадзенскіх ці нават беларускіх будаўнікоў не зможа іх аднавіць. Будынкаў з такой ляпнінай у горадзе ўсяго 3-4, у Беларусі магчыма 20. Хутчэй за ўсё рабілі яе заліваючы цэментную масу ў спецыяльныя гіпсавыя формы, якія рабіліся майстрамі індывідуальна для кожнага дома і таму так дорага каштавалі. Сёння польскія рэстаўратары ў выпадку неабходнасці аднаўлення такой ляпніны проста робяць злепкі з яшчэ існуючых дамоў. Больша таго, будынак хаця і мае драўляныя перакрыцці, аднак мае таксама шэсць жалезабетоных калонаў, якія значна ўмацоўваюць будынак.

Пад час паседжання камісіі па культуры гродзенскага савета дэпутатаў Л. Пархута падкрэсліла, што «будынак па Сацыялістычнай 44 па сваёй амартызацыі знаходзіцца ў лепшым стане, чым большасць гістарычных будынкаў Гродна. Гэта значыць, што калі вырашыць знесці гэты будынак, то фактычна будзе створаны прэцэдэнт для зноса любога будынка ў цэнтры горада».

20 студзеня 2010 года навукова-метадычная рада па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве культуры РБ адхіліла прапановы прадстаўнікоў банка па разборцы будынка пад выглядам яго рэстаўрацыі. БНБ было прад’яўлена патрабаванне прадставіць праект рэканструкцыі будынка, які забяспечваў бы захаванне арыгінала дома. Тым не менш, нягледзячы на такое рашэнне, лёс будынка працягвае заставацца пад пытаннем. Існуе значная верагоднасць, што кіраўніцтва банка, ад пачатку з’арынтаванае на разборку дома, проста выставіць яго на продаж, або будзе чакаць далей, пакуль дом не разбурыцца сам.



Сацыялістычная № 52 — Год пабудовы — 1890. Эклектыка.

Сацыялістычная № 54 — Год пабудовы — 1892. Эклектыка.

Сквер насупраць вуліцы Свярдлова (раней перыкрыжаванне Сеннай, Татарскай вуліц і Рыначнай плошчы) — Магчыма, на гэтым месцы знаходзіўся палац Агінскага. Быў узведзены ў 1790 г. па праекце архітэктара К.Шыльдгауза. Пазней перабудаваны пад будынак упраўлення дзяржмаёмасцю (на 1903 г.).

Сацыялістычная № 56 а — Год пабудовы — 1900. Эклектыка.

Сацыялістычная № 60 — Год пабудовы — 1901. Эклектыка.

Сацыялістычная № 62 — Год пабудовы — 1890. Эклектыка.

Сацыялістычная № 64 — Год пабудовы — 1890. Эклектыка.


Свярдлова // На курган, Дзям'янаўская, Баніфратарская, Татарская, Bonifraterska-Stara, Walterstr. Сфармавалася ў сярэдзіне XVI ст. У 1561 г. называлася Дзям'янаўская, магчыма ад прозвішча аднаго з гаспадароў пляца - Іцкі Дзем'яновіча. Магчыма, аднак, што вуоіца атрымала назву ад часоўні Святых Казьмы і Даміана. Па невядомай прычыне гэта вуліца не фігуруе ў рэвізіі 1680 г. У 1729 г. на вуліцы па фундацыі віленскага епіскапа будуецца драўляны касцёл і кляштар са шпіталям манахаў баніфратраў. Таму з гэтага часу і да 1864 г. вуліца называлася Баніфратарскай. У 1864 г. змяніла назву на Татарскую. Асноўная захаваўшаяся гістарычная забудова адносіцца да перыяду пасля 1885 г. і прадстаўлена стылямі мадэрн і эклектызмам.

На 1928 год па вул. Баніфратэрскай знаходзіліся: № 1 – крама садавіны і напіткаў, марозіва Кураз, крама Мойзеса Зыльбера, крама садавіны і слодачы Шадруньскага, № 2 – дом Ёсема, Лацкага, Замешчанскага ды Русенберга, № 3 – пасэсія Рускога і спадкаёмцаў а ў ёй заезд Мэрі Алконавай ды піўная Кушнерскага, № 4 – пасэсія Макала а ў ёй крама Ю. Баярскага, № 5 – спажывецкая крама Фрэйды Салавей ды піўная Тобяшя касоўскага, № 6 – пасэсія братоў Юзэфа ды Давіда Спакойных, а на ёй заязд Д.Спакойнага, разліўная піва бровара Сувальскага, упраўляючы Рос’янскі, № 7 – пасесія Аляксандра Вільнера ( домам загадваў Арон Фрэйдовіч. Дарэчы, на 1922 г. тут значыцца ІІ камісарыят дзяржпаліцыі ). тут, так сама, працавала крама Хаі Карапчынскай; № 8 – пасэсія Марыі Аркінавай, а на ёй рэстаўрацыя Юзэфа Губчынскага, спажывецкія крамы Берты Рубіновіч ды Зофіі Лімановіч ды піўная Сары Грандзіцкай; № 9 – пасесія Дразнен Ліпы, а на ёй гарбацярня Дразнер Ревекі; № 10 – пасэссія Юзэфа Любіча ды Зофіі Кулвецовай, а на ёй крама з печывам Алі Мустафы, спажывецкая крама “Селянін” (“Rolnik”) ды піўная Інды Зарухес; № 13 – пасэсія Абла Тарлоўскага [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. –55 -55 зв., 89].


Свярдлова № 2 — Гродзенскія воданапорныя вежы. «Вежы Ася і Бася».

Усходняя вежа пабудавана ў 1905 г. Заходняя — у 1890 г. Помнікі вытворчай архітэктуры. Гродзенскі вадаправод пачаў будавацца ў 1877 г. спецыяльна створанным Гродзенскім таварыствам вадаснабжэння. Канцэсія на гарадскі вадаправод была выдадзена інжэнеру Міхаілу Алтухаву на пяцьдзесят год – да траўня 1926 г..



: documkraevtdenie
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Бераставіцкага раёна
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна на 01. 01. 2016 г
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў Карэліцкага раёна на 01. 01. 2016 года
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў Ашмянскага раёна на 01. 01. 2016 года
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў Іўеўскага раёна на 01. 01. 2016 года
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў Дзятлаўскага раёна на 01. 01. 2016 года
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Ваўкавыскага раена
documkraevtdenie -> Centrtur net
documkraevtdenie -> Упраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама


1   ...   15   16   17   18   19   20   21   22   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка