Агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай i манастыр францысканцаў



старонка5/23
Дата канвертавання15.05.2016
Памер3.57 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

Будзённага № 39, 39 а – Будынкі чыгуначнага ведамства – пачатак ХХ ст.

Будзённага № 41 - Дом чыгунчнага ведамства. Пабудаваны ў канцы 1920-х – пачатку 1930-х гг. Яскравы прыклад так званай «позняй сэцэсіі» з элементамі неабарока - будынка грамадскага прызначэння міжваеннай Польшчы. Мае контрфорсы, пакрытыя дахоўкай. Не ўнесены ў спіс ахоўваемай аріхітэктурнай спадчыны, знаходзіцца пад пагрозай разбурэння.

Будзённага № 42 — Былая гарадская электрастанцыя. Была ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 1912 г. Ужо на наступны год у горадзе было каля 500 спажыўцоў электраэнергіі, у сувязі з чым да двух ужо існуючых рухавікоў Diesla прыйшлося дадаць яшчэ два, павялічыўшы агульную магутнасць электрастанцыі да 405 КВт. Электрасетка ахопліва толькі цэнтральную частку правабярэжнага Гродна. Пры эвакуацыі ў 1915 г. расейскімі ўладамі быў узарваны адзін з чатырох рухавікоў. Акрамя гэтага, ужо нямецкія акупацыйныя ўлады замянілі правады на жалезныя, а медзь вывезлі ў Германію. Толькі ў 1923 г. гарадскім магістратам быў куплены новы рухавік, і ўжо праз год колькасць карыстальнікаў электрычнасці дасягнула каля дзвюх з паловай тысяч чалавек. У 1928 г. электрастанцыя была перабудавана з увядзеннем паравых катлоў і турбарухавіковай сістэмы. Зруйнавана ў 2009 г.

Таксама на тэрыторыі сучаснага прадпрыемства на пачатку XX ст. знаходзілася Гродзенская павівальная школа.



Бюст Леніна — Устаноўлены на тэрыторыі гарадскіх цепласетак, аўтар – мастак А. Ліпень.

Будзённага 44 Верагодна, дом Гальскага. Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад моцна пера­робленай эклектыкі.

Будзённага 46 Верагодна, дом Горчака. Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад моцна пера­робленай эклектыкі. Згодна В.Саяпіну, на 1915 г. – уласнасць Сары Лапін, дзе працавала тыпа-літаграфія. Дарэчы, у 1926 годзе друкарня Сары Лапін і фабрыка карт для гульні Аляксандра Лапіна і братоў мелі адзін офіс у гэтым будынку (пра фабрыку А. Лапіна гл. адрас «Будзёнага №56»).

Будзённага 48 Магчыма, дом Скляроўскага. Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад моцна пера­робленай эклектыкі.

Будзённага № 48 а — Табачныя склады Акцыянернага таварыства Шарашэўскіх, консульства РП, мытныя службы, ГА ТБШ (былая «Рату­ша»), «Połska macież szkołna» i інш. Пабудаваны на пачатку XX ст.

Будзённага № 50 — Драўляны. Сціплы прыклад канструктывізму.

Будзённага № 52 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад прымітыўнай эклектыкі.

Будзённага № 54 а —Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад эклектыкі. З кастрычніка 1944 г. – санпрапускнік. 1 верасня 1956 г. на ягонай базе быў створаны медвытвярэзнік.

Будзённага № 54 б — Пабудаваны на пачатак XX ст. Прыклад моцна пераробленай эклектыкі.

Будзённага № 54/1 - Гэты крамны будынак існаваў ужо ў часы Першай сусветнай вайны. У 1970-я г. у гэтым будынку працаваў піўны бар; у 1990-я – крама меблі. На канец 2000-х - будынак клуба «Мільён».

Будзённага № 56 — Верагодна, дом Кур’янскага, “Графічнае прадпрыемства і першая краёвая фабрыка карт для гульні Аляксандр Лапін і К”; яно ж на канец 1920-х – “друкарня Аляксандра Лапіна і Братоў”. Пад час Першай Сусветнай вайны тут знаходзіўся г.зв. “Soldatenhaine(салдацкая казарма). Згодна дадзеным з пашпарта Гродзенскай рэгіанальнай мытні, будынак быў пабудаваны ў 1895 г.. Пасля Другой Сусветнай вайны – літаграфія, фабрыка аўсетнага друка ( да 1986 г. ). З канца 1980-х – Гродзенская рэгіанальная мытня, Гродзенскі філіял “ РУП Белтаможсервис”.

Дарэчы, па стану на 1928 г. па адрасу вул. Ягелонская № 42 узгадваецца піўная П. Абуховіча; № 48 – друкарня Левіна ( аб ёй мы пісалі вышэй ) ды піўная Хаі Савечнік, № 50 – гатэль “Сувальскі”, № 52 – гатэль Мерко Зельмановіча, крама калбасных вырабаў Уладыслава Кедыша, спажывецкая крама Зеліка Сідельскага, піўная Менахіна Ёгеля; № 54 – чайная Юзэфа Сонголі; № 58 – спажывецкая крама Антонія Грамадскага, № 64 – склда нафтапрадуткаў “Nobla” [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – 87 -87 зв., 100, 112].



Бялінскага // Мікалаеўская, Славянская, Krasinskiego, Brinkmann-Str.\\326-str.— Сфармавалася на пачатку XX ст. як адна з вуліц «Новага свету». У 1930-х гг.насiла iмя Красiнскага Зыгмунта (1812-1859), вядомага польскага пiсьменнiка.
Бялінскага 2 — Пачатак XX ст. Першапачаткова аднапавярховы, з жоўтай цэглы дом дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Быў капітальна перабудаваны ў савецкі час.

Бялінскага №3 – Пачатак ХХ ст. Вялікі капітальны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам і брандмаўэрам на добрым падмурку, ашаляваныя сцены, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне нізкай дэкарацыйнай якасці, таксама як і клёпаная абрашотка балкона (хутчэй больш пазнейшы дадатак). Трэба правесці лапікавы рамонт бляшанага даху з аднаўленнем антыкаразійнага пакрыцця, каларыстычна гарманічную афарбоўку шалёўкі не масленай фарбай, перад тым зняўшы папярэднія пласты, а таксама капітальны рамонт балкона з заменай кранштэйнаў.

Бялінскага 4 Дом Тамініцкіх. Драўляны будынак пачатку XX ст. У гэтым доме ў міжваенны час жыў Браніслаў Банкевіч, капельмайстар 102-га Вятскага палка, вялікі аматар фатаграфіі. Капітальны аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам на добрым падмурку. Сцены ашаляваны, чысты вугал зруба, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне. Па ўсяму перыметру страхі будынак аздоблены падзорам, тэхналагічна складанай прапілоўкі. Вільчык, не зледзячы на тое, што згубіў гірку, дзякуючы арабескавай прапілоўкі, якая займае усю ягоную плошчу нясе на сабе вялікую дэкарацыйную нагрузку. Фрызавы дэкарацыйны пояс, які ўтвораны накладной паверх аснаўной вертыкальнай шалёўкай з прапілаванымі канцамі, на франтонах дублюецца другім ярусам. Самым эфектным акцэнтам гэтага будынка з’яўляюцца сандрыкападобныя ліштвы на вокнах фасада тонка прапілаваныя з аднаго кавалка дошкі. Дом стаіць не на чырвонай рысе вуліцы, і добра, бо моцна адрозніваецца ад суседніх мураваных. Будынак захаваў аўтэнтычныя шыбы і дзякуючы дбайнасці гаспадароў знаходзіцца ў добрым стане. Неабходна толькі замяніць масленую афарбоўку драўляных паверхняў на спецыяльнае для дрэва пакрыццё, каларыстычна больш узважанае, і правесці частковую рэстаўрацыю дэталяў вільчыка і шчыта. Будынак заслугоўвае другой катэгорыі аховы.

Бялінскага 5 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад эклектыкі. Аднапавярховы, з жоўтай цэглы дом дэкаратыўная аздоба якога зканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз аздоблены сухарыкамі, утворанымі цаглінамі са зцясаным вуглом. Лучковыя перамычкі вокнаў на чвэрць цэглы вынесены наперад ад вертыкалі сцен і разам з шэрагам цаглін вакол шыбы ў якіх скошаны вугал да аконнага праёма, утвараюць свайго рода ліштву з выгінам характэрным для мадэрна. Па баках фасад аздоблены пілястрамі з рустам.

Бялінскага № 6 — Моцна пераробленая мураваная эклектыка пачатку XX ст. Першапачаткова аднапавярховы, з жоўтай цэглы дом дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз аздоблены сухарыкамі, утворанымі цаглінамі са зцясаным вуглом. Лучковыя цагляныя ліштвы маюць форму характэрную для мадэрна. Фасад аздоблены пілястрамі з рустам. Добры капітальны стан будынка, адзінства мастацкіх дэталяў з іншымі будынкамі ў ансамблі вуліцы патрабуе для будынка ІІІ катэгорыі аховы. Неабходна акуратна атынкаваць і пафарбаваць надбудаваны ў савецкі час другі паверх, замяніць шыфер на бляху і на бакавых фасадах карнізам паказаць былы трохкутны франтон.

Бялінскага 6 а — Моцна пераробленая мураваная эклектыка пачатку XX ст. Першапачаткова аднапавярховы, з жоўтай цэглы дом дэкаратыўная аздоба якога сканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз аздоблены сухарыкамі, утворанымі цаглінамі са зцясаным вуглом. Лучковыя перамычкі аздоблены замкамі. Па баках фасад аздоблены пілястрамі з рустам. Добры капітальны стан будынка, адзінства мастацкіх дэталяў з іншымі будынкамі ў ансамблі вуліцы патрабуе для будынка ІІІ катэгорыі аховы. Неабходна акуратна атынкаваць і пафарбаваць надбудаваны ў савецкі час другі паверх, замяніць шыфер на бляху і на бакавых фасадах карнізам паказаць былы трохкутны франтон.

Бялінскага № 7 – Пачатак ХХ ст. Доўгі аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам і прытопленым цокалем, без асаблівых мастацкіх адметнасцяў.

Бялінскага № 8 — Моцна пераробленая мураваная эклектыка пачатку XX ст.

Бялінскага 9 Дом Мікалая Рымарчука. Год пабудовы – 1906-1907. Доўгі аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам і прытопленым цокалем. Шалёўка на сценах цягай пад вокнамі падзелена на вертыкальную і гарызантальную, чысты вугал зруба зафілянгованы. Па ўсяму перыметру страхі будынак аздоблены падзорам, тэхналагічна складанай прапілоўкі. Захаваліся аўтэнтычныя разныя шыбы і дзверы. Асаблівую каштоўнасць у гэтым будынку ўяўляюць з сябе ліштвы. Такі мастацкі матыў у аздобе вокнаў сустракаецца толькі ў двух будынках Гродна (другі – Міцкевіча № 7), гэта спалучэнне тэмы народнага славянскага арнамента з характэрнай лініяй еўрапейскага мадэрна. Неабходна замяніць пакрыццё даху на аўтэнтычнае, дэмантаваць пазнейшую прыбудову і аднавіць знішчаны ёй дэкор, а таксама паклапаціцца пра гідраізаляцыю цокаля. Добры капітальны стан, цэласнасць з ансамблем вуліцы, унікальнасць мастацкіх элементаў даюць магчымасць прысвоіць дому другую катэгорыю каштоўнасці. Дом павінен быў мець мезанін, але яго да вайны так і не пабудавалі. Тут праз нейкі час жыў С. Жыўна – заснавальнік прыродазнаўчага музея ў Гродна.

Бялінскага №10 – Пачатак ХХ ст. Аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам і прытопленым цокалем у глыбіні двара, без асаблівых мастацкіх адметнасцяў.

Бялінскага № 12 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Аднапавярховы, з жоўтай цэглы дом дэкаратыўная аздоба якога зканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Над лучковымі перамычкамі вокнаў сандрыкі. Сцены расчэлясаваны пілястрамі. Адметным з’яўляецца двор, утвораны флігелем (№12а) адной архітэктуры з фасадным домам. Добры капітальны стан будынка, адзінства мастацкіх дэталяў з іншымі дамамі ў ансамблі вуліцы патрабуе для яго ІІІ катэгорыі аховы. Неабходна акуратна шліфоўкай зняць тынк з параднага фасада будынка, а таксама замяніць шыфер на бляху

В
Валковіча // Северная, Pułnocna, Udet-Str. Вуліца сфармавалася пасля куплі гарадскімі ўладамі зямель у князёў Друцкіх-Любецкіх у другой палове XIX ст. у квартале «Новы свет». Да гэтага на яе месцы ў канцы XVIII ст. знаходзіўся комплекс пабудоў вайсковых казарм. Папярэдняя назва - Паўночная. Асноўная гістарычная забудова адносіцца да перыяду пасля пажару 1885 г. — росквіту эклектыкі, канструктывізму 20-30-х гадоў XX ст. ды некалькі дамоў пачатку 1950-х гадоў.
Валковіча № 1 — Дом А.Мінкавай ды С.Яблакава, казармы ў прыватных дамах, гарадскі шпіталь, Публічная агульная школа № 6 імя Каралевы Ядвігі, беларуская школа, прыродазнаўчы музей, сярэдняя школа № 2, Гродзенскі вячэрні філіял Мінскага палітыхнічнага тэхнікума, муз-пед вучылішча, Гродзенскі сельгасуніверсітэт. Пабудаваны ў 1898 г.. На мапе царскіх часоў пазначаны, як “казармы ў прыватных дамах”. Тады ж, магчыма, тут знаходзіўся гарадскі шпіталь. На пачатак 1920-х гадоў гаспадарамі будынка былі Аляксандра Мінкава і С. Яблакаў, якія ў 1924 г. прадалі яго гораду. У 1924-1925 г., згодна Н.Канюк, тут адкрылася семігадовая жаночая “Публічная агульная школа № 6 імя каралевы Ядвігі”. Першым яе дырэктарам стала Ю.( М.=?) Пятроўская. Акрамя таго, на 1926 г. працавала семігадовая школа імя А.Міцкевіча ( дырэктар – М.Верушэўскі ) =?. Апошні прытулак прыкладна з 1925 г. і да свайго закрыцця ў 1927 г. гродзенскай беларускай школкі.

Акрамя таго, з сярэдзіны 1920-х гадоў тут месціў гарадскі музей прыроды, кіраўніком якога з’яўляўся С.Жыўна. Яшчэ ў 1908 г. Станіслаў Жыўна пакінуў Гродна і ў пошуку работы паехаў ў Амерыку. Тут ён уладкаваўся ва універсітэт у штаце Канектыкут на пасаду прэпаратара і неўзабаве пачаў калекцыяніраваць экспанаты, рабіць кансервацыю, прэпарыраванне і апісанне. За некалькі гадоў стварыў багатую калекцыю. У 24 ліпеня 1924 г. Гарадская Рада Гродна прыняла пастанову аб тым, што Станіслаў Жыўна бясплатна дорыць гораду Гродна сваю калекцыю па энтамалогіі, мінералогіі, кахналогіі і іншых накірунках, якую ён прывёз з сабою. На яе аснове павінен быў паўстаць гарадскі музей прыроды, а нядаўні гаспадар калекцыі пажыццёва прызначаўся яго кіраўніком (ахоўнікам). Першапачаткова калекцыя размясцілі ў двух пакоях пажарнай аховы. Музей быў адкрыты 21 лістапада 1926 г. і першапачаткова налічваў амаль 3 тыс. экспанатаў. Колькасць экспанатаў пастаянна павялічвалася. Асаблівая ўвага звярталася на мясцо-вую флору і фаўну. У 1929 г. мясцовыя экспанаты ўжо складалі большасць, а агульная іх колькасць дасягнула амаль чатырох тысяч. Так, напрыклад, Марыя Венжык-Відоўская перадала музею сабраныя яе мужам дзвесце мінералаў Урала і Сібіры, сто дзесяць экспанатаў горных парод, а таксама косці пазваночніка маманта, шмат іншых археалагічных знаходак. Арнітолаг інжынер Адам Дзержаноўскі ахвяраваў 106 экспанатаў водных птушак, прадстаўніц розных краін свету. Перадаў ён навуковыя працы па арніталогіі і свае работы па апісанні калекцыі, якія далі пачатак бібліятэцы музея. Ян Каханоўскі, заснавальнік заапарка ў Гродне, перадаў музею 44 экспанаты, з іх 38 — птушак мясцовай фаўны. Папаўняўся Гродзенскі музей і за кошт абмену з музеямі Львова, Катавіц, Варшавы і інш. На 1 студзеня 1937 г. ў музеі налічвалася ўжо 7288 экспанатаў. Ён быў адкрыты штодзённа, акрамя святаў, з 9 да 18 гадзін, а ў нядзелю — з 12 да 18 гадзін. Наведвалі музей у асноўным вучні і саддаты. Утрымліваўся музей за кошт бюджэту горада.

Загадам Гарано ў студзені 1940 г. школа Каралевы Ядвігі аказалася рэарганізаванай у агульнаадукацыйную школу № 2 з польскаю мовай выкладання. Дырэктарам савецкай школы быў прызначаны К.Труфанаў. Пад час нямецкай акупацыі будынак школы выкарыстоўваўся ў якасці склада школьных прыналежнасцей, што былі звезены сюды са ўсяго горада. Першым пасляваеным дырэктарам школы быў Я.Н.Мараш. У 1946 г. – Гродзенскі філіял Беларускага рэспубліканскага вучэбнага камбіната.

У лютым 1947 г. тут быў адчынены прыродаведчы філіял Гродзенскага дзяржаўнага музея. Адным з вядучых супрацоўнікаў музея быў А.Звяржэвіч. У 1953 г. мясцовы камітэт музея, выдаючы А.Звяржэвічу дакументы для афармлення пенсіі, запісаў у пратаколе: «Асаблівай заслугай перад вобласцю і рэспублікай з'яўляецца самаадданая праца Звяржэвіча ў цяжкія гады часовай акупацыі Гродна, калі ён, не атрымліваючы зарплаты, адзін здолеў захаваць ад разрабавання багацейшыя калекцыі...». Пазней музей прыроды быў пераўтвораны ў філіял Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, а самі экспанаты з вуліцы Батанічнай былі перавезены на Замкавую.

На 1960 г. у будынку знаходзіліся Гродзенскі вячэрні філіял Мінскага палітыхнічнага тэхнікума ды інтэрнат абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. У 1967 г. школа № 2 была пераведзена ў новы будынак і яе месца занялі іншыя ўстановы адукацыі.

Валковіча № 3 — Год пабудовы — 1885. Пасля рамонту страціў сваю аўтэнтычнасць.

Валковіча № 4— Год пабудовы— 1917. Выключны прыклад спалучэння элементаў эклектыкі і мадэрну. Захаваўся прыгожы чыгунны гаўбец працы Вячоркі з Беластока. На 1926 г. – фабрыка кавы “Kawa». На снежань 1944 г. – кафейна-таблетачная фабрыка, затым – кафейна-кандзіцерская. Працавала да канца 1950-х г.г.. Зараз – чатска вытворчаг апрадпрыемства “Элод”...

Валковіча № 5 — Пабудаваны на пачатку XX ст. «Местачковы» варыянт эклектыкі. На доме захаваліся драўляныя ўпрыгожанні.

Валковіча — Пабудаваны на пачатку XX ст. «Местачковы» варыянт эклектыкі. Восенню 1941 г. тут жыў беларускі гісторык Вацлаў Пануцэвіч (Папуцэвіч).

Валковіча № 9 — Пабудаваны на пачатку XX ст. На доме гаўбец работы майстэрні Качаноў з Гродна.

Валковіча № 11 — Пабудаваны на пачатку XX ст. «Местачковы» варыянт эклектыкі.

Валковіча № 23 — Дом суддзі Аніхімоўскага. Пабудаваны на пачатку XX ст. Гарадскі асабняк з вельмі асаблівымі элементамі дэкору. У двары захаваўся будынак крамкі з пачатку мінулага стагоддзя.


Васілька // Пясочная-Ганчарная, Rydza-Smigłego, Insterburger str., Ча­паева Склалася ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя, як вуліца, якая дублявала вуліцу Гарохавую (Сацыялістычную). У ХУІІ стагоддзі тут знаходзіліся гарадскія выганы і тылы фартыфікацый "пятроўскіх часоў". На мапе Гродна 1878 года вуліца называлася Пясочнай. Аднак згодна з планамі 1904 і 1912 гадоў, частка вуліцы, ніжэй перакрыжавання з вуліцай Палявой (зараз Карбышава), называлася Ганчарнай. У 1920-1939 насіла назву Рыдз-Сміглы, затым – Чапаева. Асноўная захаваўшаяся забудова адносіцца да канаца XIX-пачатку XX ст. і ўяўляе сабой розныя варыянты эклектыкі.

Па стану на 1907 г. па цотнаму боку вуліцы Ганчарнай – сёняшні адрэзак вуліцы Васілька ад помніка Чапаева ўніз, стаялі дамы Шрэмскага (№ 4), Сангіна (№ 6), Лунскага (№ 8), Бенденсона (№ 10), Чімбаевіча (№ 12 ды № 14 Згодна А. Госцев., у доме Чімбаевіча на канец ХІХ ст. жыў вядомы ўрач З. Салаўёўю), Цежіка (№ 16), Белакоза (№ 18).

Па нецотным баку – Коць (№ 1), Сарасека (№ 3), Кімбара (№ 5), Арештовіча (№ 7), Савіцкага (№ 9), Крыніцы (№ 11 ды №13). [ Росписание домов города Гродно с указанием числа дворников, должных быть в них… - с. 13].

3 красавіка 1927 г. гардзенскі магістрат прыняў рашэнне надаць паліцэйскі нумар вул. Рыдз-Сміглы № 1а нерухомасці інжынера Уладзіслава Адольфа ДАГВ Ф. 46. – Воп. 1. – Спр. 2. –арк. 41



Васілька № 3 — Паравы млын Ашэра Касоўскага. Магчыма, нерухомасць Парфёменкі Год пабудовы — 1890-1916. Прыклад прамысловай архітэктуры. На 1926 г. памяшканне арэндаваў спартовы клуб «Cresowia». Знесены летам 2007 г.

Паводле Ю. Ядкоўскага, на месцы будучага млына ў 1863 г. знаходзіўся будынак з кватэрамі гродзенскіх гімназістаў. Менавіта адтуль яны вырушылі на чыгуначны вакзал, спадзеючыся выехаць з горада на дапамогу паўстанцам.



Васілька 4 Магчыма, дом Зараховіча. Паводле «Спіса плацельшчыкаў кватэрнага падатку» 1886 г. участкам, на якім быў пазней пабудаваны гэты дом, валодаў Віталігій Рыгоравіч Макарэвіч. Ён таксама значыцца ў спісе пацярпелыж ад пажара 1885 г., г.зн., што драўляная забудова на гэтым участку магла быць часткова знішчана. У 1901 г. пабудаваны ўласна сучасны дом. У інвентары 1910/15 гг. пазначана, што каменным двухпавярховым домам (і каменным сараем, абодва пакрытыя бляхай) валодаў Лейба Кемпнер, пры дым былы ўладальнік участка жыў В. Макарэвіч жыў у гэтым доме ў кватэры №2. Эклектыка з элементамі мадэрну — чыгунны гаўбец, лесвічныя парэнчы. У пачатку 1920-х гг. домам валодалі спадкаемцы Л. Кемпнера. Заезд ад вуліцы Рыдз-Сміглы праз драўляныя вароты. Дом дабудоўваўся цягам 1920-х гг.

Васілька № 5 — Яўрэйская малітоўная школа ( па іншых крыніцах – дом Кандратовіча ). Пабудаваны на пачатку XX ст. На 1950 г. – дзецячыя яслі № 1.

Васілька № 7 — Год пабудовы — 1903. Хутчэй за ўсё дом гаспадара яурэйскай малітоўнай школы.

Васілька № 7 а — Пабудаваны каля 1903 г. Невыразны прыклад гарадской забудовы пачатку XX ст.

Васілька 8Магчыма, дом Буша; крэсовае будаўнічае прадпрымства “Żelazobeton”; раддом; філіял абласнога шпіталя. Год пабудовы— 1898. Прыклад эклектыкі з прыгожымі элементамі дэкору. Магчыма, тут з 1923 года дзейнічала “Крэсовае будаўнічае прадпрымства “Żelazobeton” Ю.Деаманта і М.Кагана”. Па стану на 1950 г. – раддом. У сувязі з уводам новага радзільнага дома па вул. Горкага будынак быў перададзены абласному шпіталю пад афтальмалагічнае і ЛОР-аддзялення.

Васілька 9Верагодна, дом Лаланда ці стаіць на яго месцы. Год пабудовы— 1912. Моцна перабудаваны ў міжваенны час, пасля чаго набыў цікавыя рысы канструктывізма.

Васілька № 10 Верагодна, дом Кунаховіча. Пабудаваны ў 1891 г. у стылі эклектыкі. Некаторы час у гэтым доме жыў кіраўнік крымінальнай паліцыі Гродна. На 1926 г. у доме трымаў прыватную практыку ўрач Хазан Самуэль. Магчыма, яўрэйскі раддом. На май 1945 . – дзецкі шпіталь. З 1970 г. – кожна-венералагічны шпіталь. Менавіта з гэтага часу зварот: “Пайшоў на Чапаева” гучаў сярод мясцовага насельніцтва вельмі двухсэнсоўна...

Васілька 11Магчыма, дом Рамліо. Год пабудовы — 1899. Прыклад стылю эклектыкі.

Васілька № 12Верагодна, дом Кандрацкага. Пабудаваны у 1886-1900 гг. Захавалася планіроўка гарадскога дворыка пачатку мінулага стагоддзя з уязной брамаю.

Васілька № 12 а – Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Эклектыка.

Васілька № 14Верагодна, дом Кемарскага. Год пабудовы — 1890. Даходны дом.

Васілька № 14 а — Год пабудовы — 1890. Тыповы гродзенскі флігель. Моцна перароблены падчас рамонту.

З канца 1950-х гадоў да лета 1972 г. па адрасу Васілька № 15 жыла сям’я беларускага паэта Міхася Васілька. Рашэннем Гарвыканкама ад 12 ліпеня 1972 г. Гродзенскам праектна-канструктарскім майстэрням “Белкоммунпроект” быў выдзялены зямельны ўчастак на вуглу вуліц Карбышава ды Чапаева пад будоўлю са зносам жылых дамоў №№ 11а, 13 и 15 па вул. Чапаева.



Васілька № 16 Верагодна, дом Фалендорфаў. Год пабудовы —1900. На 1930 г. гаспадыня – Кацярына (Катажына) Фаллендорф.

Васілька № 18 — Год пабудовы—1888. У 1927 г., аднак, па адрасу вул. Рыдз-Сміглы № 18 Магістрат даў дазвол на будову дома супругам Леі ды Бенямінові Шэрэшэўскім.

Бюст Васілію Іванавічу Чапаеву — Устаноўлены ў 1981 г.

Васілька № 28, 30 Цэнтральная аварыйна-дыспетчарская служба. Тыповыя гарадскія камяніцы канца XIX ст.

Васілька № 29 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Тыповы прыклад гарадской архітэктуры пасля пажару 1885 г.

Васілька № 32 — Год пабудовы — 1912. Эклектыка.

Васілька № 33 Магчыма, уваходзіў у комплекс дзіцячага прытулку. Пабудаваны, верагодней за ўсё, на пачатак XX ст. у індывідуальным, арыгінальным стылі.

Васілька № 34 — Год пабудовы — 1900. Эклектыка.

Васілька № 38 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.


Ватуціна // Żeromskiego. На плане 1914 г. вуліца ўжо адтрасіравана, але яшчэ не мае назвы. Забудоўвалася цягам 1920– 30-х гг.
Ватуціна №4 – Пабудаваны ў 1930-х гг. Двухпавярховы цагляны неатынкаваны будынак грамадскага прызначэння, кампазіцыйная выразнасць якога пабудавана на суадносінах розных па вышыні аб’ёмаў модуляў. Вокны будынка маюць шыбы аднолькавага кшталта, але за кошт падваення, успрымаюцца як розныя па велічыні. Над вокнамі падкрэслены бетонныя балкі сваім гладкім кшталтым і цаментным колерам. Будынак страціў свой нізкі дах, замест якога займеў скатнае на ўсе бакі пакрыццё з карнізам, якое дысануе з першаснай задумай аўтара. Мураваны будынак добра захаваўся – захаваліся аўтэнтычная шыбы. Дом мае прыкметы стыля канструктывізм, і заслугоўвае рэжыма аховы другой катэгорыі.


: documkraevtdenie
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Бераставіцкага раёна
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Зэльвенскага раёна на 01. 01. 2016 г
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў Карэліцкага раёна на 01. 01. 2016 года
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў Ашмянскага раёна на 01. 01. 2016 года
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў Іўеўскага раёна на 01. 01. 2016 года
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў Дзятлаўскага раёна на 01. 01. 2016 года
documkraevtdenie -> Абагульняючая табліца музеяў і музейных пакояў устаноў адукацыі Ваўкавыскага раена
documkraevtdenie -> Centrtur net
documkraevtdenie -> Упраўленне адукацыі гродзенскага аблвыканкама


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка