АХОВА ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
1. Фактары страты гісторыка-культурнай спадчыны.
2. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў дасавецкі і савецкі час.
3. Арганізацыя аховы спадчыны ў сучасны перыяд.
Вывучэнне тэмы
Гісторыка-культурная спадчына – сваеасаблівы летапіс жыцця Беларусі, вынік яе гістарычнага і духоўнага развіцця.
Шлюбскі А. Матэрыялы да крыўскае гісторапісы // Спадчына. – 1992. - №3-5.
Брэжго Б. Ахова помнікаў старажытнасьці на Віцебшчыне. - Рыга: Выданьне Беларускага навукова-краязнаўчага таварыства ў Латвіі, 1932.
Гужалоўскі А.А. Як рабавалі беларускія музеі // Спадчына. – 1992. - №5.
Гужалоўскі А. З гісторыі рабункаў Нясвіжскага замка // Спадчына. – 1993. - №2.
Клепікаў М. І цэрквы абрабавалі // Беларуская мінуўшчына. – 1993. - №5-6.
Гулак Н. Тышкевіцкі музей старажытнасцяў: малюнкі спусташэння // Спадчына. – 1995. - №2.
Каханоўскі Г.А. Збіральніцтва і ахова помнікаў у XVIII ст. на Беларусі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі (ПГ і КБ). – 1975. - №4.
Багуслаўскі Г.А. З гісторыі аховы помнікаў у Беларусі // ПГ і КБ. – 1983. - №1.
Кулагін А. Палітыка царскага ўрада ў галіне аховы помнікаў архітэктуры (ХІХ-пачатак ХХ ст.) // Мат. навукова-тэарэтычнай канф. – Мінск, 1994.
Філістовіч М. Спадчына Чарнобыльскай зоны: праблемы захавання // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – №3.
Шматаў В. Спадчына, якую трэба ратаваць // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. – №4.
Советское законодательство о памятниках истории и культуры: Сборник материалов и документов (1917-1972 гг.). – Минск, 1972.
Мартыненко И.Э. Законодательство об охране историко-культурного наследия и прокурорский надзор за его исполнением. – Минск, 2001.
І.Грабянчук.
Вяртанне: Зборнік. – Мінск, 1992-2002. - №1-7.
Яніцкая Мая
Каштоўнасці мінуўшчыны. - Мінск, 1998-2005. – Кніга 1-8.
А.Мальдзіс – 2008 г. – шэраг артыкулаў у газеце “Советская Белоруссия”, прысвечаных лёсу гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (…)
“Краязнаўчая газета”.
Несцярчук Л.М. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. – Мінск, 2003.
1. Фактары страты гісторыка-культурнай спадчыны.
Натуральны
Прыродна-экалагічнае уздзеянне.
Пажары.
Палітычны
Войны. Геапалітычнае становіўча Беларусі. У часы 1 сусветнай вайной значная частка Віленскага цэнтральнага архіва старадаўніх актавых кніг вывезена ў Яраслаўль. Жыркевіч. Бібліятэка Храптовічаў. Крыж Ефрасінні Полацкай.
Паўстанні. Канфіскацыя маёнткаў.
Русіфікатарская палітыка царскага ўраду. Цар Аляксей Міхайлавіч – загад ваяводам (пачатак 70-х гадоў XVII ст.): каб кнігі “литовской печати”, што трапілі ў Маскоўскую дзяржаву, “собирати, на пожарах сжечь, чтобы та ересь и смута в мире не была”. Віленскі музей старажытнасцей.
Вельмі часта ў канцы ХІХ-пачатку ХХ ст. зносіліся драўляныя уніяцкія цэрквы і на вызваленых местах будавалі праваслаўныя храмы.
Брутальны атэізм савецкай эпохі. Канфіскацыя царкоўных каштоўнасцей (1922 г.). Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (Полацк), сярэбраная рака – 40 пудоў. Пачатак 30-х гадоў - закрыццё, разбурэнне царкоўных храмаў. 1950-60-я гады – знішчана фара Вітаўта (Гродна), Богаяўленскі сабор (Магілёў) і інш.
“Чорныя капацелі”
І.Марзалюк. 2006 г. – па заказу расійскага калекцыянара на Магілёўшчыне збіранне каменных тапароў эпохі бронзы. Магілёў – каля 30 “чорных капацеляў”. 2010 г. – каля 50.
2. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны ў дасавецкі і савецкі час.
Дзейнасць па ахове помнікаў гісторыі і культуры ўключае:
- навукова-даследчую работу (пошук, вывучэнне, класіфікацыю, каталагізацыю, пубікацыю, стварэнне банкаў даных і г.д.);
- заканадаўчую дзейнасць (прыняцце адпаведных законаў і заканадаўчых актаў па забароне разбурэння, перабудовы помнікаў, вывазу каштоўнасцей за мяжу, нанясення ім шкоды і г.д.);
- распрацоўку палажэнняў і інструкцый пра парадак уліку і захавання помнікаў;
- правядзенне работ па іх рэстаўрацыі і кансервацыі;
- папулярызацыя помнікаў і неабходнасці іх аховы.
Дасавецкі час
Да рэвалюцыі 1917 г. Расійская імперыя не мела заканадаўства аб ахове спадчыны. Існаваў шэраг пастаноў і ўказаў па зборы сведчанняў аб рэштках старажытнасці (1826 г., 1848 г., 1877 г., 1903 г. і інш.).
Пасля выхаду ўказа 1848 г. у губернях былі абвешчаны аб’ектамі аховы шэраг руін замкаў і старых будынкаў (Мірскі, Нясвіжскі замкі, Спаса-Ефрасіннеўскі і Барысаглебскі манастыры ў Полацку і інш.).
О собирании памятников отечественной старины и охранении их // Циркуляр по Виленскому учебному округу. – 1900. - №1.
Імператарская Археалагічная камісія разгледзела шэраг спраў па падтрымцы старажытнасцей Заходняга краю (Лідскі замак, Каложская царква і інш.).
ІХ Археалагічны з’езд, Вільна, 1893 г.
Роля навуковых, краязнаўчых таварыстваў, музеяў у справе аховы спадчыны: Імператарская Археалагічная камісія (1859 г.), Рускае Геаграфічнае таварыства (РГТ) (1848 г.), Паўночна-Заходні аддзел РГТ (1867 г., 1910 г.), Віленскі музей старажытнсцей (1855 г.), царкоўна-археалагічныя музеі.
Савецкі перыяд
Даваенны час
Пастанова урада БССР ад 30 студзеня 1919 г. “Аб перадачы культурных каштоўнасцей навукі і мастацтва, якія знаходзяцца ў маёнтках і розных установах, Камісарыяту асветы і аб арганізацыі іх уліку, аховы і збору”.
Нацыяналізацыя помнікаў спадчыны.
Цыркуляр СНК БССР 1927 г. да акруговых выканаўчых камітэтаў “Аб выдзяленні сродкаў на ахову помнікаў старажытнасці”.
Інбелкульт. Часопіс “Наш край”.
Ахова гісторыка-культурнай спадчыны на тэрыторыі Заходняй Беларусі
Апеку над помнікамі гісторыі і культуры ажыццяўляла Міністэрства веравызнання і народнай асветы (1918 г.). Пры ім існаваў Дэпартамент мастацтва з аддзелам помнікаў і музеяў.
1928 г. – Закон аб апецы над помнікамі.
Таварыства развіцця ўсходніх зямель.
Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў 1939 г. ў заходніх абласцях Беларусі быў прыняты шэраг пастаноў урада аб ахове помнікаў у гэтых рэгіёнах: “Аб ахове ў Заходніх абласцях БССР помнікаў рэвалюцыі, мастацтва і даўніны і захаванні архіваў” (1939 г.) і інш.
Пасляваенны перыяд
Шэраг нарматыўных актаў па ахове спадчыны ваенна-патрыятычнага накірунку.
1967 г. – Пастанова Урада БССР “Аб стане і мерах паляпшэння аховы помнікаў гісторыі, мастацтва і архітэктуры ў Беларускай ССР”.
1969 г. – Закон БССР “Аб ахове помнікаў культуры” – першы закон аб ахове спадчыны Беларусі. Штраф за разбурэнне помнікаў для фізічных асоб – 50 рублёў, для юрыдычных – 100 рублёў.
1978 г. - Закон БССР “Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры”.
Справай аховы спадчыны кіравала Ўпраўленне музеяў і аховы помнікаў у структуры Міністэрства культуры.
1984 г. – Дзяржаўная інспекцыя па ахове помнікаў гісторыі і культуры.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. – Т.1-7. – Мінск, 1984-1988.
“Спісы помнікаў гісторыі і культуры Рэспубліканскага значэння Беларускай ССР”.
Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1966 г.).
Інфармацыйны навукова-метадычны бюлетэнь “Помнікі гісторыі і культуры Беларусі” (1970 г.).
3. Арганізацыя аховы спадчыны ў сучасны перыяд.
Нарматыўна-заканадаўчая база аховы спадчыны
Май 1991 г. – Пастанова Прэзідыума ВС Рэспублікі Беларусь “Аб рэарганізацыі справы аховы гісторыка-культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь”.
Закон Рэспублікі Беларусь 13 лістапада 1992 г. “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.
Іншыя нарматыўныя акты: Законы Рэспублікі Беларусь “Аб нацыянальным архіўным фондзе і архівах у Рэспубліцы Беларусь”, “Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь”, “Аб нацыянальных меншасцях у Рэспубліцы Беларусь”, “Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, Кодэксы: “Аб зямлі”, Грамадзянскі кодэкс, Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і г.д.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Арт. 15, раздзел І: “Дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны”. Арт. 54, раздзел ІІ: “Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці”.
Закон Рэспублікі Беларусь 9 студзеня 2006 г.
“Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”
Глава 1. Агульныя палажэнні.
Глава 2. Дзяржаўнае рэгуляванне ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Глава 3. Гісторыка-культурныя каштоўнасці.
Глава 4. Выяўленне матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасць.
Глава 5. Наданне матэрыяльным аб’ектам і нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Улік гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Глава 6. Захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Глава 7. Аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Глава 8. Утрыманне і выкарыстанне гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Глава 9. Права ўласнасці на гісторыка-культурныя каштоўнасці.
Глава 10. Фінансаванне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Глава 11. Заключныя палажэнні.
У Законе – 61 артыкул.
Дзяржаўныя органы па ахове спадчыны
Дзяржаўная інспекцыя Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны (ДзІНАС), 1992 г. У 1997 г. – пераўтворана ў Камітэт па ахове гісторыка-культурнай спадчыны (Міністэрства культуры).
Дэпартамент па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі ў складзе Міністэрства культуры.
Пры ДзІНАС перазацверджана Беларуская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.
Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны. У 2006 г. – ліквідаваны, усе матэрыялы адыйшлі да Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя М.Танка.
Чарнобыль. 1992-1997 гг. – Дзяржаўная гісторыка-культурная экспедыцыя па выратаванню помнікаў гісторыі і культуры Беларусі чарнобыльскай зоны (10 раёнаў Гомельскай і 6 раёнаў Магілёўскай вобласці).
1989 г. - Музей “Выратаваныя мастацкія каштоўнасці (Брэст, мытня).
Улік помнікаў спадчыны
У Рэспубліцы Беларусь – 4 помнікі сусветнай спадчыны ЮНЭСКО:
Белавежская пушча, Мірскі замак, Нясвіжскі замак, Геадэзічная дуга Струве (ХІХ ст.).
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. – Мінск, 2009. (Па становішчу на 3 верасня 2008 г.). Катэгорыі 0-3.
На красавік 2012 г. статус гісторыка-культурнай каштоўнасці ў Рэспубліцы Беларусь мелі 5 тысяч 425 аб’ектаў.
На Гомельшчыне, па дадзеных на кастрычнік 2013 г., статус гісторыка-культурнай каштоўнасці мелі 873 аб’екта.
Грамадская актыўнасць у справе папулярызацыі і аховы спадчыны.
1987 г. – пры Беларускім фондзе культуры створана грамадская камісія “Вяртанне”. З 1988 г. – складанне фундаментальнай картатэкі (банка даных) вывезеных каштоўнасцей.
Гомель. Я.Малікаў.
Рэстытуцыя
Рэстытуцыя - вяртанне адной дзяржавай – другой маёмасці, якая назаконна была захоплена ў часы вайны.
1924 г. – першае ўзбуйненне БССР. Пытанне аб рэстытуцыі беларускіх архіваў з РСФСР. Першая Усебеларуская канферэнцыя архівістаў, Мінск, май 1924 г. І з’езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, Мінск, студзень 1926 г.
Бібліятэка Храптовічаў.
1992 г. – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь стварыў Камісію па вяртанні гісторыка-культурнай спадчыны, існавала да 1994 г.
1992 г., люты месяц – краіны СНД падпісалі ў Мінску пагадненне аб вяртанні культурных і гістарычных каштоўнасцей па месту іх першапачатковага знаходжання. Аднак жа хутка расійскі парламент прымае закон, па якому ўсе каштоўнасці, што апынуліся на тэрыторыі Расіі ў часы 2 сусветнай вайны, лічацца федэральнай уласнаццю.
Акрамя Мінскага, па праблеме рэстытуцыі былі падпісаны Ташкенцкае (1992 г.), Маскоўскае (1994 г.), Бішкекскае (1997 г.) пагадненні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў СНД.
Застаецца нявырашаным пытанне аб “Міжведамаснай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню і ўвядзенню ў навуковы і культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся па-за межамі Беларусі”.
Поделитесь с Вашими друзьями: |