Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў



Дата канвертавання30.06.2016
Памер19.5 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа


  1. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў.

    1. Дабрыдзень – 6. Не –

    2. Ж – 7. Сцішанае -

    3. Тады – 8. Сціхаючы -

    4. Адзінае – 9. Але -

    5. Кожнае - 10. З -за


2. Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце.

Завоблачны, навуковы, возера, насенне, ламачча, імгненне, збожжа, глыбокі, вядро, мядовы, шчабятаць, ацанілі, вясновы, аржаны, ільдзіна, траўка, лоўка, светлы, зведала, снедала, Мацвей, адвезлі. білецёр, наладзілі, крывава.



3. Растлумачце праз сінонім або апісальна наступныя словы:

Алегорыя, дойлід, атэлье, кашнэ, імітацыя, іронія, дырэктыва, рэзюмэ, атрамант, асадка, батлейка, вершнік, зёлкі, знічка, мытня.



4. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

Слышать своими ушами; поехать на мельницу; не приехать из-за дождя; читать про себя; идти за грибами; видно по всему; по случаю встречи; кричать во весь голос; гулять по лесу; сходить за отцом; жить в двух километрах от города.



5.Вызначце сказы, у якіх назіраецца няправільнае спалучэнне лічэбніка з назоўнікам. Запішыце правільнае спалучэнне.

  1. Трое настаўніц выехала на нараду;

  2. Падводы ехалі па абодвух баках рэчкі;

  3. Катлаван капалі двое бульдозераў;

  4. На беразе ракі стаяла чацвёра жанчын;

  5. Усе чацвёра хлопцаў скончылі васьмігодку сёлетняй вясной;

  6. Антось спыніўся ў двух кроках ад нас;

6. Колькі займеннікаў ужыў вядомы пісьменнік Я.Скрыган у сваім выказванні:

Кожны з нас збіраўся выбраць самую шчаслівую пуцявіну і пайсці па ёй праз усё жыццё”?

1)Няма займеннікаў; 2) 3; 3) 4; 4) 5; 5) 6

7. Дапісаць прыказкі і прымаўкі.

Бачыць вока, ды …..

Узяўшыся за гуж, …..

Кожны цыган сваю ….

Добра там, дзе …

8. Да рускіх фразеалагізмаў падбярыце беларускія адпаведнікі.


  1. Отмочить штуку –

  2. Мал мала меньше -

  3. Очертя голову –

  4. В кои то веки –

  5. Ни шатко ни валко –

9. Выпішыце асобна словы з аднолькавымі прыстаўкамі:

Узор: 1) пада-браць, пада-гнаць;

2) пад-адзець, пад-агуліць;

3) па-даіць.

Абабегчы, адарыць, адасобіць, адагнаць, абагуліць, абагнаць, адарваць, абабіць, абагрэць, абараць, абагаціць, абараніць, адабрэнне, адагрэць, адазваць.



10. Утварыце ад дзеясловаў дзеепрыметнікі залежнага і незалежнага стану, а таксама адпаведныя дзеепрыслоўі. Абазначце суфіксы.

Прынесці, абклеіць, прыдбаць, вызваляць, зжаць, змалоць, зазелянець, пазычыць.
: odar deti
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове. 4 клас. 2010/2011 навучальны год
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для сельскіх школьнікаў, 5 клас
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове. 4 клас. 2008/2009 навучальны год
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2011/2012 навучальны год
odar deti -> Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2013/2014 навучальны год




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка