Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2011/2012 навучальны год



Дата канвертавання30.06.2016
Памер18.1 Kb.
Алімпіядныя заданні па беларускай мове.

  1. клас. 2011/2012 навучальны год



1.Вызначце ў кожным радзе слоў чацвёртае лішняе. Закрэсліце яго. Абгрунтуйце свой выбар.

Соль, саліць, сальніца, сольны.

Дачка, дачушка, даччын, дачны.

Маляваць, маляванне, змалоць, змаляваць.



2.Утварыце назоўнікі пры дапамозе суфіксаў –чык-, -шчык-, -аньк-, -еньк-.

Вагон - .., ручка -.., сігнал-.., вішня-.., дыван-.., песня -.., паром -…



3.Выпішыце словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі.

Мая, фотаапарат, лілея, паэма, алімпіяда, аэрадром, тэатр, песня.



4.Устаўце прапушчаныя словы ў фразеалагізмы.

Вывесці на чыстую ….; з’есці пуд ….; з ….. зрабіць слана; палец у …. не кладзі; …. пускаць у вочы; у нагах …. няма.



5.Замяніце ў тэксце асобныя словы антонімамі так, каб увесь тэкст атрымаў супрацьлеглае значэнне.

Восень… Птушкі адляцелі ў вырай. З кожным днём усё слабей і слабей свеціць сонца. Становіцца халадней. Дрэвы паволі скідваюць з сябе старыя лісцёвыя сукенкі. Часцей дзьме злосны паўночны вецер. Неба хмарнае. Хутка зіма.



6.Змяніце словы або ўтварыце новыя так, каб літары о, э перайшлі ў а.

Корань, голас, розум, звон, шоўк, колас, шэрсць.



7.Выпішыце сказ з аднароднымі членамі, падкрэсліце ў іх граматычную аснову, пазначце часціны мовы. Выпішыце з гэтага сказа словазлучэнні.

Калыхнулася тонкая бярозка, і пасыпалася жоўтае лісце.

Снег надзеў на дрэвы пушыстыя шапкі, засыпаў кусты.

8.Разгадайце шарады.

Тры літары – жыллё для нас, дзве – прыназоўнік азначаюць.

А ўрэшце – печ. У ёй якраз чыгун і выплаўляюць.

Нізкарослы конь, а злева той займеннік, што і справа –

І не стане неспадзевам дальняе дзяржавы.
Калі складзеш ты і прыстаўку, і летні загарадны дом,

То выйду я не на забаўку, - са мной не справішся хапком.



9.Устаўце літары с ці з у словах, абазначце скланенне назоўнікаў і час дзеясловаў.

Ра__казалі, гру__ , ра__мова, ра__губіўся, ма__ь, ра__шпіляе, ра__чынім, ра__гневаецца, ра__воддзе.



10.Спішыце словазлучэнні, раскрываючы дужкі. Вызначце склон назоўнікаў.

Многа (цукар), плысці на (лодка), падзякаваў (бабуля, журы), чытаў (Якуб Колас), ганарыцца (маці, таварыш), іграць на (гармонік, піяніна).
: odar deti
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове. 4 клас. 2010/2011 навучальны год
odar deti -> Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для сельскіх школьнікаў, 5 клас
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове. 4 клас. 2008/2009 навучальны год
odar deti -> Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2013/2014 навучальны год




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка