Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2013/2014 навучальны год



Дата канвертавання14.07.2016
Памер19.93 Kb.
Алімпіядныя заданні па беларускай мове

  1. клас. 2013/2014 навучальны год




  1. Да рускіх прыказак і прымавак дапішыце адпаведныя беларускія.

Без труда не вытащишь и рыбку из пруда.

Грамоте учиться – всегда пригодиться.

Моя хата с краю – ничего не знаю.

Любишь кататься – люби и саночки возить.




  1. Выпішыце назоўнікі, якія ў беларускай мове ўжываюцца ў мужчынскім родзе, а ў рускай мове – у жаночым родзе.

Мазоль, каўнер, воўк, пыл, сын, стэп, яблык, гусь.
3. Спішыце, падзяляючы тэкст на сказы. У канцы сказаў пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Устаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце аднародныя члены ў сказах.

В..сна н..прыкметн.. п..райшла ў лета дні п..плылі над з..млёй нагрэтая за в..сну з..мля набірала сілу зел..ніна на ёй расл.. і шырыл..ся жыта выйшла ў трубку м..сцамі з..явіліся п..шчотныя к..л..скі з прыўзнятымі вусікамі заз..л..нелі ячмяні і аўсы усяму жывому з..мля д..рыць сваю шч..драсць.


4. Да наступных слоў падбярыце іншыя, замяніўшы зычны ў пачатку слова на парны звонкі ці глухі. Запішыце атрыманыя словы.

Заліць - _________________, галодны - _______________;

жар - __________________, ход -____________________ ;

дзень - ________________, Джэк - __________________.



5. Запішыце словы, якія вымаўляюцца так:

А) [дз' в'э], [с'ц'удз'оны], [дз' м'э], [абй ' ін'эц' ].



Запішыце, як вымаўляюцца словы.

Б) з’езд, расчысціць, малацьба, гарадскі.


6. Запішыце фразеалагізмы з наступным значэннем.

Заадно, адначасова з чым-небудзь - … .

Гаварыць абы-што - … .

Жыць дружна, у згодзе - … .

Насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць - … .

Уцячы - … .


7. Растлумачце значэнне дадзеных слоў.

Антракт, аратар, аргумент, галкіпер.


8. Спішыце, замяняючы выдзеленыя словы антонімамі.

Увосень, калі ў лесе жаўцее лісце, мне рабілася сумна ад таго, што сонца як быццам слабела, рабілася нядужым.
9. Выпішыце ў асобныя слупкі словы, аднолькавыя па складзе.

Снег, хвосцік, паход, наклейка, холад, выезд, нагрузка, звярок, мароз, замазка, марозік, пабег.


10. Замяніце выдзеленыя назоўнікі прыметнікамі, запішыце словазлучэнні.

Гліна (глеба, вырабы), серабро (лыжка, колер), гаспадар (пабудовы, чалавек), дождж (хмара, дзень).
: odar deti
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове. 4 клас. 2010/2011 навучальны год
odar deti -> Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для сельскіх школьнікаў, 5 клас
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове. 4 клас. 2008/2009 навучальны год
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2011/2012 навучальны год
odar deti -> Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка