Аналітычная запіска pp#02/2011BY, 17 January, 2011


Інтэрнэт-рэсурс news.tut.by



старонка3/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер414.04 Kb.
1   2   3

Інтэрнэт-рэсурс news.tut.by
Адсутнасьць цікаўнасьці да праблемы асабліва заўважная ў параўнаньні з першым этапам маніторынгу, калі інтэрнэт-рэсурс зважаў на крызу як на актуальную праблему. Тады і колькасьць, і спэктар разнастайных матэрыялаў выглядалі куды больш прэзэнтатыўна. А гэтым разам усе яны ўкладаюцца ў некалькі пазыцый, дзе дамінуе (як гэта ні дзіўна!) інфармацыя аб праявах сусьветнага крызыса за мяжой -- 6 матэрыялаў. (“Украина задумалась о новых кредитах от МВФ”, 23.03.10; “Страны еврозоны приняли решение о выделении кредита Греции”, 26.03.10; “Греции придется решать свои проблемы самостоятельно”, “Альтернативная энергетика в условиях кризиса переживает бум”, 6.04.10; “Медведев признал “провал” в экономических связях с ЗША”, 9.04.10; “Может ли кризис испортить отдых в Греции”, 4.05.10).
З усіх астатніх, несыстэмных ды выпадковых матэрыялаў, адзначым толькі два.
Беларусы паміж Усходам і Захадам (6.04.10): Па выніках сакавіцкага апытаньня, праведзенага ў Беларусі базаваным у Літве Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), адказы на пытаньне “Ці скончыўся крызіс?” былі наступныя:

"Пэсымісты", якія чакаюць "паглыбленьня крызысу і нарастаньня зьвязаных з ім праблем", складаюць сёньня чвэрць насельніцтва, столькі ж "аптымістаў", лічыць, што "краіна ўжо пачала выходзіць з крызысу", але самую вялікую групу складаюць тыя, хто лічаць, што "крызыс ужо" дасягнуў дна "і горш не будзе" (38.3%).

Амаль палова рэспандэнтаў (48%) "у поўнай або значнай меры" ўпэўненыя, што гэты крызыс "зьяўляецца сьледзтвам эканамічнай палітыкі кіраўніцтва краіны апошніх гадоў".

68.3% беларускіх грамадзянаў ня вераць у тое, што ўлады змогуць выканаць рашэньне ІІІ Усебеларускага народнага сходу, паводле якога да канца 2010 году сярэдні заробак у Беларусі павінен скласьці 500 даляраў.


Аналіз уэб-старонка news.tut.by, як і бальшыні папярэдніх выданьняў, відавочна сьведчыць, што мэдыяпрастора імкліва губляе цікавасьць да праблемаў крызы.
Naviny.by
У матырангаваны пэрыяд тут таксама істотна скарацілася колькасьць згадак пра крызу – але не інфармацыйных зьвестак пра эканамічныя праблемы краіны (якія рэсурс рэгулярна разьмяшчае незалежна ад крызысных абставінаў). Таму крызу збольшага не пазначалі, а хутчэй “агучвалі”. Перадусім гэта было заўважна ў растыражаваных рэсурсам выказваньнях прэзыдэнта падчас прамовы беларускаму народу. Агульнай інтэнцыяй прэзыдэнцкіх зваротаў да сытуацыі крызы была рэкляма ўласнай палітыкі і дзяржаўнага курсу на стабільнасьць: “Как отметил Александр Лукашенко, Беларусь можно причислить к тем немногим странам в мире, которые сумели добиться в кризисном 2009 году роста ВВП. В Беларуси были оперативно приняты меры по минимизации негативных последствий кризиса, укреплению банковской системы и недопущению разгула спекулятивного капитала, стимулированию экспортеров и товаропроизводителей, либерализации условий хозяйственной деятельности… «Своевременность и правильность наших действий не только в последние несколько лет, но и в целом сбалансированность белорусской модели социально-экономического развития подтверждены международными экспертами, -- отметил Александр Лукашенко. -- Всемирный банк и Международный валютный фонд, оценки которых всегда отличались скептицизмом по отношению к Беларуси, были вынуждены признать, что стадию рецессии Беларусь уже прошла. И страна начинает подъем». (Лукашенко: нужна экономика, которая не отворачивается от морали. 20.04.10). І далей – пра апарат улады: “По словам Александра Лукашенко, в Беларуси в кризисный период еще больше обострился круг проблемных вопросов, которые госорганы оказались не в состоянии решить оперативно и качественно.” (Лукашенко: разве мало у нас тех, кто производит неконкурентоспособную продукцию? 20.04.10).

Адначасова – але ўжо без адкрытай антыамэрыканскай рыторыкі – былі (на кантрасьце) пазначаны вінаватыя ў крызе: “В числе причин глобального кризиса белорусский лидер назвал социальную безответственность в ведении бизнеса, стремление к обогащению любым путем. “Сейчас миру нужна такая экономика, которая не подвергает опасности будущее всех в угоду эгоизму и корыстолюбию некоторых…” (Лукашенко: нужна экономика, которая не отворачивается от морали. 20.04.10 ). Фактычна такім чынам прэзыдэнт ускосна ўхваліў свой “маральны” падыход да эканамічных пытаньняў. І адначасова – з улікам агульнай сытуацыі -- адмовіўся ад жорсткіх міжнародных заяваў.


Такім чынам, крыза з рэальнага факту ператварылася ў прапагандысцкі рэсурс і чарговую нагоду па-камандзірску паўплываць на дзяржсэктар эканомікі: “Сегодня мало административными методами обеспечивать качественное изготовление продукции. Необходимо формировать общую культуру качества в стране… Это должно стать образом жизни!”, — сказал Александр Лукашенко… Он добавил, что целью усилий всего народа должно быть формирование по-современному конкурентоспособных как экономики, так и государства, и нации в целом. «Мы должны достичь в самой ближайшей перспективе европейского уровня и качества жизни наших людей», — заявил президент.” (Лукашенко готов подписать новую директиву по либерализации экономики. 20.04.10). Крыза болей не падзея, а cродак адміністрацыйнай камунікацыі.
IV.4. Недзяржаўныя друкаваныя мэдыя
«Белорусы и рынок»
Матэрыялы другога этапа маніторынгу таксама адлюстроўваюць памяркоўны сыход тэмы крызы з першых старонак гэтага выданьня і паступовы яе пераход у шэраг не топавых навінаў, а хутчэй “тэхнічных момантаў” эканамічнага жыцьця. Крыза разглядаецца як працэс збольшага завершаны, але ня скончаны. Інакш кажучы, размова ідзе ў двух асноўных накірунках: а) як доўга можа працягвацца працэс выхаду з крызы і б) якія высновы з крызыснага досьведу варта зрабіць дзяржаўнаму топ-мэнэджмэнту. Значна менш увагі зьвяртаецца на суб’ектаў эканамічнага працэсу – яны ў асноўным выглядаюць не актывістамі, а пацярпелымі ад зьнешніх абставінаў і недарэчных крокаў дзяржавы. То бок асноўны сюжэт “другога раўнду” – гэта адносіны паміж крызай і дзяржструктурамі, слаба здольнымі асэнсаваць працэс і прапанаваць годную доўгатэрміновую стратэгію.
Адпаведна вядучымі “галасамі” тэмы крызы зьяўляюцца актыўныя меншасьці: экспэрты (айчынныя і замежныя) з прапановай прагнозаў на будучыню і чынавенства, агучваючае чарговыя дзяржініцыятывы і пераможныя рэляцыі наконт таго, як мы “перамаглі” замежную хваробу. Меркаваньні замежных экспэртаў гучаць, напрыклад, такім чынам: “Мы были в числе тех, кто говорил, что кризис будет значительно серьезней и продолжительней, чем предполагали многие эксперты. И наш прогноз оказался правильным… Мы исходим из того, что в 2010 году обстановка на рынках остаётся напряженной и мы не так скоро вернемся к показателям 2008 года…” Што да сытуацыі ў Беларусі, яна выглядае наступным чынам: “Из-за кризиса объем прямых инвестиций упал на 30%. До 2011 года инвестиций не планируется. Однако Беларусь уж сейчас делает конкретные шаги, чтобы быть подготовленной к будущему росту. Инвестиционное законодательство становится более прозрачным.” (Петер Лешер: “Нельзя строить бизнес на краткосрочных ориентирах”. 5.04.2010)
А вось голас улады: "Пока по 2009 году мы -- единственная страна, правительство которой выполнило все взятые на себя обязательства (перед МВФ. - Заўв. аўт.), -- заявил премьер-министр Беларуси Сергей Сидорский. -- Мы деньги взяли, вложили их в экономику, имеем от них существенную отдачу, даже в условиях мирового финансового кризиса. И видим пути, как эти деньги далее использовать на развитие белорусской экономики". (Фонд удолетворен. 29.03.2010).
Частка экспэртаў, тым ня менш, працягвае крытычна асьвятляць крызысную палітыку ўлады. Напрыклад, ”Як пазначыў эканаміст Вадзім Карцаў, "Либерализация имеет в Беларуси случайную, спорадическую основу. По колену мировой экономики ударил молоточком всемирный кризис -- нога дернулась. Плана либерализации нет, стратегические цели не определены. Просто МВФ, Всемирный банк, евроструктуры поставили формальные условия и их пришлось выполнить -- в тех размерах, которые необходимы для галочки". (Процесс без идеи. 15.03.2010).
У прынцыпе, для чытача, які не належыць да пазначаных вышэй груповак і не працуе ў найбольш пацярпелых сферах (то бок адчувае праблемы на ўласнай скуры) крыза ў інтрэпрэтацыі “Белорусы и рынок” выглядае чымсьці віртуальным і далёкім: недзе там, у вышыні, змагаюцца за лепшы лёс краіны інтэлектуальныя, эканамічныя і палітычныя эліты. А нам, малым і бездапаможным, застаецца роля ня надта зацікаўленага чытача. Бо набыткаў маем няшмат, валютных капіталаў таксама, і ўласны бізнэс не разгортваем. А калі нават і разгортваем – нічым канкрэтным тэксты выданьня нам дапамагчы ня здольныя.
Амаль адзіная навіна -- дзяржава нарэшце вырашыла не душыць прадпрымальнікаў (альбо папросту рабіць гэта больш элегантна і вытанчана): “Па словах намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура, крыза істотна не паўплывала на працу малога бізнесу: “Наш малый и средний бизнес вышел в прошлом году с обнадеживающими результатами”. Больш за тое, паводле ягоных словаў, дзяржава зараз працягвае працу па паляпшэньні ўмоваў для працы айчынных бізнесоўцаў. Як мяркуе выданьне, “кризис не подкосил малый бизнес и заставил государство задуматься о его роли в экономике Беларуси”. (Мал да удал. 3.05.2010).
Агульны памер тэмы крызы на старонках выданьня скараціўся за кошт разгорнутых аналітычных артыкулаў, але захаваўся дзесьці на маргінэсе агульнай мэдыйнай сьвядомасьці ў якасьці кароткіх згадак пра “цяжкае мінулае” альбо адсылак на тое, што трэба зь яе рабіць канструктыўныя высновы. Інакш кажучы, тэма неадваротна сыходзіць у фармат спасылак.

«Комсомольская правда в Белоруссии»
З гэтым недзяржаўным выданьнем, што пасьлядоўна распрацоўвае “народны” мэдыйны фармат, усё ў прынцыпе зразумела. Ягоныя асноўныя рысы – спалучэньне “зорнай” інфармацыі, крымінальнай хронікі, інтымных скандалаў і практычных парад. Таму і з крызай “КП” абышлася адпаведна. То бок пераказала яе на мове штодзённых клопатаў. І, натуральна, з трохі трывожным – але з большага пазытыўным -- акцэнтам Памеры і колькасьць матэрыялаў тэмы істотна скараціліся. І перайшлі з адсочваньня сытуацыі ў фармат падсумаваньняў і прагнозаў .

У аналізаваны пэрыяд з нагоды крызы зьявілася толькі два матэрыялы, але ў ніх спалучыліся дзве тэмы: а) як мы перамаглі крызу і б) ці ня будзе горш з нагоды падзеяў у Грэцыі? У абодвух выпадках адказ быў пазытыўным і жыцьцесьцьвярджальным. Сыходзіў ён з розных бакоў: па-першае, прамаўлялі экспэрты “зьверху” – Белстат і Нацбанк. Па-другое – просты электарат. Але, калі ў першым выпадку прысутнічалі спробы пэўнага асэнсаваньня сытуацыі, то народ папросту бадзёра распавядаў пра свой прыватны досьвед. То бок агучваў чарговыя шляхі прыстасаваньня да чарговага выкліку “зьверху”: “Мнение молодой семьи: «Мы стали больше тратить на еду и путешествия. Мы стали больше тратить, потому что стали больше зарабатывать. (...) Мы не старались экономить, несмотря на кризис!”, “Мнение пенсионеров: «В 2009 году мы потратили на коммуналку на 10,5 процента больше денег: 710 тысяч вместо 642 тысяч рублей (это сумма жировок за год). Мы стали больше тратить и на питание. Но и пенсия немного выросла, так что в процентном соотношении эти расходы не изменились. Нам повезло, что у нас есть сбережения в банке. Иначе бы пришлось экономить, чтобы выплачивать проценты. Так что в общем-то кризис сильно не повлиял на наши траты”. (В кризис белорусы делают заначки. 8.04.2010)


Такім чынам, галоўнай інтанацыяй выданьня зьяўляецца слоган “Русского радио”: “Всё будет хорошо!” Безпраблемнасьць і фактычная адсутнасьць крытычнага і пэрспэктыўнага стаўленьня да сытуацыі цалкам адпавядаюць народна-забаўляльнаму фармату выданьня і дэманструюць тэхнікі прыніжэньня альбо прафанацыі тэмы глябальных эканамічных пытаньняў. То бок наяўны мэсыдж -- “жыві сёньня і не чакай зашмат, а пра заўтра разумныя людзі табе ўсё потым раскажуць!”
Газета Слонімская“
Датычна тэмы маніторынгу маем толькі пяць матэрыялаў, тры зь якіх ёсьць перадрукамі.
1. Салідарнасць. “Всемирный банк восхищён белорусской моделью экономики”. (24.03.10). Віцэ-прэзыдэнт Сусьветнага банку павіншаваў С. Сідорскага з посьпехамі беларускай эканомікі.
2. Завтра твоей страны. “Названа дата достижения дна кризиса” (31.03.10). «В августе 2009 г. профессор экономики Йельского университета (США) Олег Цывинский предположил, что дна кризиса Беларусь достигнет в 2010 г. В конце декабря вице-председатель Минского союза предпринимателей и работодателей Андрей Карпунин заявил, что этого следует ождидать в марте-мае 2010 г. Экономист Елена Ракова имеет более пессимистический взгляд на ситуацию: «Дна» кризиса в Беларуси следует ожидать не раньше 2011 г., когда стране нужно будет выплачивать кредиты России, МВФ, Венесуэле…» По мнению экономиста Чалого, если предполагать, что кризис закончится сейчас, то экономическую политику государства можно было бы назвать правильной. Тогда бы получилось, что мы прошли кризис с минимальными издержками.

-- Но если кризис затянется (что вполне вероятно), то окажется, что мы просто проели все ресурсы, -- констатирует экономист».

3. БЕЛТА. “Слонимская комвольно-прядильная фабрика увеличила экспорт” (14.04.10). “В январе-феврале фабрика увеличила экспорт по сравнению с таким же периодом 2009-го года более чем в полтора раза – почти до 3,5 млн долларов”
Як і мінулым разам, зноў адзначым удалы адбор матэрыялаў для перадруку. А вось іх малалікасьць сьведчыць альбо пра неактуальнасьць гэтай тэмы для чытача газэты, альбо пра рэдакцыйную палітыку, якая ўхіляецца ад залішняй актуалізацыі праблемы, што нэрвуе мясцовыя ўлады.
Нягледзячы на тое, што ўласных матэрыялаў на тэму крызы толькі два (журналіст М. Канановіч), але яны могуць быць прыкладам якаснай аналітыкі і для сталічных выданьняў.
У артыкуле “Работали на склад” (10.03.10) разглядаецца праблема нерэалізаванай прадукцыі: “Более чем на 22 млрд рублей, или 67% от среднемесячного производства продукции слонимских предприятий скопилось на складах в первый месяц года. При этом промышленность района увеличила объем выпуска продукции на 115,2% (при прогнозе 112,7%) в сравнении с январем 2009 года”.
Яшчэ большай увагі варты артыкул “Зарплата – как пособие по безработице” (17.03.10). “По информации “Гродненской правды”, на первую декаду марта в Слонимском районе на одну вакансию приходилось примерно по три безработных. Такая же картина наблюдалась в Щучинском и Сморгонском районах. В соседнем Лидском районе на одно свободное место претендовали 7, а в Волковыском – 4 безработных.
В сельхозпредприятиях не стеснялись указывать заработок: слесарь по ремонту сельхозмашин — от 250--300 тысяч рублей; трактористы — от 400--500 тысяч рублей; водители — от 350--400 тысяч рублей в месяц; экономист по материальному обеспечению с высшим образованием оценивался в 386 тысяч рублей, примерно столько же предлагали рядовым бухгалтерам.
А вот официальная статистика по зарплате в сравнении с нашей провинциальной действительностью остаётся довольно привлекательной.
Так, начисленная средняя зарплата работников Беларуси в январе текущего года составила 999 тысяч 963 рубля, сообщили БЕЛТА в Национальном статистическом комитете. Этот же показатель в декабре 2009 года равнялся 1 млн. 93 тыс. рублей.
Начисленная средняя зарплата рабочих и служащих в январе нынешнего года составила 1 млн. 20 тыс. 808 рублей — в декабре она была 1 млн. 115 тыс. 338 рублей. Вот бы рабочим да рядовым инженерам Слонимских КБЗ и КПФ такие средние зарплаты!”

Гэты артыкул М. Канановіча дэманструе нескарыстаныя незалежнай аналітыкай магчымасьці па выяўленьню сапраўднага стану справаў як у пытаньнях беспрацоўя, так і рэальных заробкаў – і ня толькі ў правінцыі. Зрэшты, для “Газеты Слонімскай” ён таксама ёсьць выключэньнем.


Як і падчас першага этапа маніторынгу, недзяржаўная “Рэгіянальная газета” не надала тэмы крызы аніякай увагі. Выключэньне -- матэрыял БелаПАН пад назвай “Рэзкага скачка цэн не назіралася” (№12 ад 19.03.10), дзе гаворыцца, што ад пачатку лібералізацыі цэнаўтварэння рэзкага скачка цэн не адбылося. Пры гэтым у матэрыяле адзначаецца, што параўнальна са студзенем 2009 інфляцыя зьменшылася (4,1% супроць 0,8% у студзені 2010 г.).
Гэткім чынам, можна канстатаваць, што цягам шасьці месяцаў маніторынгу беларускія мэдыі фактычна адлюстравалі поўны цыкль разьвіцьця крызыснай сытуацыі: ад пачатку (вытокаў) да яе “пасьпяховага” пераадоленьня дзякуючы своечасова распрацаваным і ўжытым урадам антыкрызавым мерам. Асаблівасьць жа гэтага цыклю (паводле мэдыйнай рэпрэзентацыі) палягала ў тым, што крыза фактычна не закранула асновы беларускай эканамічнай мадэлі. І яе завяршэньне адбылося дзякуючы спыненьню падзеньня вытворчасьці і фінансавай стабілізацыяй у сеседніх эканоміках. А часовыя цяжкасьці былі адно вынікам экспартна-імпартнай залежнасьці беларускай эканомікі.


1 ТБ1) Тыднёвая аналітычная праграма, Першы нацыянальны канал; 2) “Наши новости”, АНТ; 3)“Навіны” (Магілёў) – рэгіянальны навінны выпуск (аўторак, пятніца); Радыё 4) Першы нацыянальны канал (навінная праграма), 5) Эўрапейскае радыё для Беларусі (ўэб-старонка); Інтэрнэт-рэсурсы6) www.tut.by, 7) www.belta.by, 8) www.naviny.by; Газэты -- 9) “СБ”, 10) “Рэспубліка”, 11) “Белорусы и рынок”, 12) “Комсомольская правда в Белоруссии”; 13) “Рэгіянальная газета”, 14) “Газета Слонімская”.


www.belinstitute.eu


Каталог: images -> doc-pdf
images -> Беларуская мова (прафесійная лексіка)
images -> Вучэбная праграма для спецыяльнасці
images -> «магілёўскі інстытут міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі беларусь»
images -> Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
images -> “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы да заліку па дысцыпліне “Беларуская мова
images -> Прамежкавая справаздача па рэалізацыі педагагічнага праекта
images -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
images -> Пан езус прыгавораны да смерці
doc-pdf -> Шлях беларусі ў ЕЎропе мінск, 9-10 лютага 2010 года


Поделитесь с Вашими друзьями:
1   2   3




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал