Аналіз работы дуа "грозаўская сярэдняя школа" за 2012/2013 навучальны год



Дата канвертавання15.05.2016
Памер394.86 Kb.
АНАЛІЗ РАБОТЫ ДУА "ГРОЗАЎСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА"

ЗА 2012/2013 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Агульная ацэнка дзейнасці па выкананні плана работы ўстановы адукацыі за 2012/2013 навучальны год
Работа установы адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе была накіравана на:

  1. Стварэнне ўмоў для развіцця, самаразвіцця вучняў у педагагічным працэсе праз інтэграцыю “урок-факультатыўны занятак – гуртковы занятак”.

  2. Удасканаленне прафесійнага майстэрства кадравага саставу шляхам:

- вывучэння прыёмаў і метадаў арганізацыі педагагічнага працэсу педагогаў, якія дамагліся добрых вынікаў у навучальнай дзейнасці;

- пашырэння сферы выкарыстання інфармацыйных тэхналогій.

3. Фарміраванне ў вучняў высокамаральных ідэалаў шляхам:

- узмацнення выхаваўчай ролі ўрока;

- развіцця школьнага самакіравання;

- арганізацыі і правядзення эфектыўнай выхаваўча-прафілактычнай работы, якая абумоўлівае прафілактыку супрацьпраўных паводзін школьнікаў.

Рэалізацыя пастаўленых задач ажыццяўлялася шляхам:

- правядзення комплексу арганізацыйна-педагагічных мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне адаптыўнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю індывідуальнасці вучняў;

- развіцця сацыяльнай актыўнасці вучняў на аснове гуманізацыі адукацыйнага працэсу;

- забеспячэння выканання Кодэкса Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, Закона "Аб правах дзіцяці" падчас рэалізацыі комплексна-мэтавых праграм "Здароўе", "Сям'я", "Вольны час", "Адораныя дзеці";

- стварэння ўмоў для паспяховага навучання дзяцей з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі;

- працягу пачатых і развіццё новых напрамкаў работы з адоранымі дзецьмі;

- забеспячэння прафесійнага росту педагогаў у рамках комплексна-мэтавай праграмы "Кадры";

- папаўнення кадравага саставу школы, а менавіта педагогам сацыяльным, педагогам-арганізатарам;

- стварэння партфоліа педагога як адной з форм адзнакі яго прафесіяналізму і выніковасці работы пры правядзенні экспертызы на адпаведнасць кваліфікацыйнай катэгорыі.

Задачы пастаўленыя перад педагагічным калектывам ў асноўным выкананы.

Былі праведзены наступныя педагагічныя саветы:

“Аб пераемнасці паміж дашкольнай і пачатковай школьнай адукацыяй, паміж 1 і 2 спупенямі агульнай сярэдняй адукацыі” – (лістапад 2012);

“Стан выкладання замежнай мовы” ( студзень 2013);

“Якасць правядзення гуртковых і факультатыўных заняткаў і іх роля ў арганізацыі адукацыйнага працэса” (сакавік 2013);

Мэты і задачы, пастаўленыя перад педагагічным калектывам, рэалізаваны. Педагагічныя нарады па дадзеных тэмах былі праведзены. Матэрыялы педагагічных нарад аформлены.
Дзейнасць калектыву па рэалізацыі Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь


Навучальны год

1 ступень навучання

2 ступень навучання

3 ступень навучання

Агульная колькасць

2008/2009 нав.год

25

37

13

75

2009/2010 нав.год

24

39

15

79

2010/2011 нав.год

25

37

12

74

2011/2012 нав.год

21

30

13

64

2012/2013 нав.год

23

36

7

65

Выбыла на працягу года

-

-

2

2

Прыбыла на працягу года

-

2

-

2
Табліца 1

На пачатак першай чвэрці (03.09.2011г.) у школе навучалася 65 вучняў.

Як відаць з табліцы, назіраецца, што колькасць вучняў на працягу 2 навучальных гадоў не змянілася.

У школе функцыяніравала 11 класа-камплектаў. Дзяцей, падлягаючых навучанню, але не наведваючых школу, няма. Навучэнцаў па форме экстэрнату і навучання на даму 1 чалавек. Пакінутых на паўторны курс навучання няма.

Варта адзначыць, што ў гэтым навучальным годзе, у параўнанні з 2011/12 нав. годам, выразна бачна, што колькасць вучняў амаль не змянілася. Праблема застаецца ранейшай.
Праблема: Памяншэнне колькасці вучняў у школе.
Напрамкі работы:

1. Удасканальваць работу па выкананні комплексна-мэтавай праграмы "Пераемнасць" з ДУА “Грозаўскі дзіцячы сад".

2. Актывізаваць работу з бацькоўскай грамадскасцю сродкамі масавай інфармацыі па растлумачэнні пераўтварэнняў, якія здзяйсняюцца ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі, шляхам правядзення лекторыя, пазакласных мерапрыемстваў, сумесных бацькоўскіх збораў, круглых сталоў.

3. Падабраць і забяспечыць сістэмную работу педагога-псіхолага па сацыяльна-прафесійным самавызначэнні школьнікаў.

4. Ажыццяўляць пастаянны кантроль за паступленнем выпускнікоў нашай установы адукацыі.
Узровень стану здароўя і фізічнага развіцця навучэнцаў. Шляхі фарміравання здаровага ладу жыцця. Арганізацыя харчавання навучэнцаў

Медыцынскія паслугі школьнікам аказваюць урач і фельчары Грозаўскай амбулаторыі. Рэгулярна ажыццяўляецца планавы медыцынскі агляд вучняў спецыялістамі РТМА г. Капыля.

Здаровы лад жыцця - галоўная складаючая рэзерву здароўя школьнікаў. Разумеючы ўсю важнасць гэтай праблемы, на бацькоўскіх зборах, педагагічных нарадах, МА класных кіраўнікоў рэгулярна разглядаліся вынікі медыцынскіх абследаванняў навучэнцаў, вядзецца маніторынг стану здароўя. Увесь час праводзіцца работа па аздараўленні вучняў.

У рамках рэалізацыі праграмы "Здароўе" ў 2012/13 нав.г. арганізавана ўзаемадзеянне бацькоў, медыцынскіх работнікаў і педагогаў школы па фарміраванні здаровага ладу жыцця і прапагандзе экалагічных ведаў. Пытанне шырока было разгледжана на нарадзе пры намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

Вядзецца прафілактычная і санітарна-асветная работа, выпускаюцца медыцынскія і экалагічныя веснікі.

У установе адукацыі арганізавана правільнае харчаванне, якое з'яўляецца адной з найважнейшых умоў, якія забяспечваюць звычайны рост і развіццё дзіцячага арганізма.

На 1-й ступені вучні адрозніваюцца вялікай рухавасцю, у сувязі з чым маюць патрэбу ў адпаведным паступленні энергіі з ежай. Высокія арга-налептычныя ўласцівасці страў (вонкавы выгляд, смак, пах, колер, кансістэн-цыя, тэмпература) дадатна ўплываюць на апетыт і засваяльнасць ежы.

У зімова-вясновы перыяд праводзіцца вітамінізацыя страў.

Энергетычная каштоўнасць харчавання старшакласнікаў пакрывае энергазатраты арганізма, пры гэтым захоўваецца навукова-абгрунтаваная прапорцыя бялкоў, тлушчаў, вугляводаў і іх якасны склад.

Санітарна-гігіенічны стан харчблока адпавядае ўстаноўленым нормам. Але маюцца некаторыя праблемы: халадзільнае абсталяванне патрабуе замены. Вельмі важную ролю адыгрываюць ветлівасць і кваліфікаванасць усіх работнікаў сталовай. Стравы рыхтуюцца па папярэдне складзеным і зацверджаным дырэктарам школы меню, якое складаецца на аснове перспектыўнага.

Харчаваннем ахоплены ўсе вучні 1 - 11 класаў.

Табліца 2




Групы здароўя

На канец 2011/2012 нав. года

Па выніках

1 мед. агляду (12/13 н.г.)



Па выніках

2 мед. агляду (12/13 н.г.)



Асноўная

63,6%

67,7%

63,6%

Падрыхтоўчая

30,3%

24,6%

31,8%

Спецмедгрупа

6,1%

1,5%

4,5%

ЛФК

-

1,5

-

Табліца 3




Групы здароўя

На канец 2011/2012 нав. года

Па выніках

1 мед. агляду (12/13 н.г.)

Па выніках

2 мед. агляду (12/13 н .г.)

1

10,6%

15,4%

15,1%

2

81,8%

72,3%

77,2%

3

6,1%

7,7%

4,5%

4

1,5%

3,1%

3,1%

Вынік: як відаць з прадстаўленых табліц, колькасць навучэнцаў, якія займаюцца ў групе ЛФК, спецмедгруппы, павялічваецца, але і павялічваецца колькасць вучняў асноўнай групы. Такім чынам, неабходна працягваць работу па ўмацаванні фізічнага здароўя навучэнцаў, папярэджанні захворванняў, фарміраванні ведаў аб здаровым ладзе жыцця.


Аналіз адукацыйнага працэсу
Аналіз якасці ведаў вучняў праводзіцца па чвэрцях і іх вынікі заслухоўваюцца на нарадах пры дырэктары, на педагагічных нарадах, вынікі навучальнага працэсу за год падводзяцца на выніковым педсавеце.

Па ўсіх адукацыйных дысцыплінах настаўнікамі школы ў канцы жніўня складаецца каляндарна-тэматычнае планаванне на аснове навучальных праграм і інструктыўна-метадычных пісьмаў Міністэрства адукацыі. Каляндарна-тэматычныя планы правяраюцца намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, зацвярджаюцца дырэктарам да 1 верасня новага навучальнага года. Навучальныя праграмы па ўсіх прадметах і факультатыўных занятках на канец навучальнага года выконваюцца; выкананне навучальных праграм настаўнікамі аналізуецца па паўгоддзях і адлюстроўваецца ў тэкставых і графічных даведках.

Практычная частка праграм па ўсіх навучальных дысцыплінах на канец навучальнага года выканана цалкам. Кантрольныя работы па ўсіх прадметах праводзіліся ў адпаведнасці з "Інструкцыйна метадычнымі пісьмамі” па прадметах і ў адпаведнасці з графікам кантрольных работ, зацверджаным дырэктарам школы.

З мэтай вывучэння нарматыўна-прававой базы ў жніўні-верасні і студзені бягучага навучальнага года праведзены інструктыўна-метадычныя нарады па засваенні новых нарматыўных дакументаў. На паседжаннях прадметных МА прайшло падрабязнае вывучэнне ўжывання гэтых дакументаў па кожным прадмеце. Кіраўнікамі МА аформлены навучальна-метадычны комплекс:

- праграма па навучальным прадмеце;

- інструктыўна-метадычнае пісьмо МА РБ па прадмеце;

- нормы ацэнкі ВУН вучняў па прадмеце;

- каляндарна-тэматычнае планаванне па прадмеце і факультатыўнаму занятку;

- Санітарныя правілы і нормы;

- Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г.;

- "Адукацыйны стандарт".

На працягу года і па выніках навучальнага года ў школе праводзіцца аналіз работы настаўнікаў.

Маніторынг якасці ведаў паводле функцыянальных абавязкаў праводзіць намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Саладуха І.К.

Сярэдні бал па школе выглядае наступным чынам:

Табліца 4


2009/2010 нав. год

6,9

2010/2011 нав. год

7,18

2011/2012 нав. год

7,18

2012/2013 нав.год

7,0

Дыяграма 1



У параўнанні з мінулым навучальным годам сярэдні бал панізіўся на 0.2 бала.

На працягу 2012/2013 навучальнага года паспяховасць па класах заставалася стабільна- статычнай і павялічвалася.

Навучальны год адна вучаніца (1,9%) скончыла на 9-10 балаў па ўсіх прадметах, у 2011/2012 навучальным годзе такіх вучняў таксама было 1. На працягу 2012/2013 навучальнага года назіралася станоўчая дынаміка паспяховасці навучэнцаў з высокім узроўнем матывацыі, аднак павелічэння сярэдняга бала па школе не адбылося.

Адным з паказчыкаў вучэбных дасягненняў з'яўляецца сярэдні бал.

Вучняў, сярэдні бал якіх складае 9-10 - 1 (1,9%). Якасць паспяховасці навучэнцаў з сярэднім балам 7-8 - 26 (48,1%), з балам 5-6 - 18 (33,3%). Школьнікаў, сярэдні бал якіх складае 3-4, на канец 2012/13 навучальнага года было 9 (16,7%).

Пры правядзенні атэстацыі, пераводу ў наступны клас, перагляду станоўчай гадавой адзнакі, допуску да выпускных экзаменаў і выпуску вучняў кіраваліся Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13.01.2011 г. "Правіламі атэстацыі вучняў агульнаадукацыйных устаноў", зацверджанымі пастановай Міністэрства Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2006 г. №108 са зменамі і дадаткамі ад 17.09.2008 г. №81.

Выпускныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі праходзілі ў перыяд з 1 па 10 чэрвеня 2013 г.

Экзамены праводзіліся ў адпаведнасці з зацверджаным дырэктарам школы. Расклад экзаменаў складаўся з улікам адзіных па Рэспубліцы тэрмінаў правядзення пісьмовых выпускных экзаменаў.

Экзаменацыйны матэрыял быў падрыхтаваны настаўнікамі своечасова, на паседжанні МА разглядаліся пытанні аб падрыхтоўцы і правядзенні экзаменаў, для настаўнікаў і вучняў аформлены інфармацыйны стэнд "Выпускнік-2013".

Выпускнікі школы за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі здавалі 4 выпускныя экзамены: беларускую мову ў пісьмовай форме, англійскую мову ў вуснай форме, матэматыку ў пісьмовай форме і гісторыю Беларусі ў вуснай форме.

За перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі здавалі экзамены 10 вучняў.

Табліца 5

Навучальны год

Колькасць вучняў

9 класа



Вызвалены ад экзаменаў

Паўторная выніковая атэстацыя

Атрымалі пасведчанні

з адзнакай



2009/2010

6

-

-

-

2010/2011

10

-

-

-

2011/2012

2

-

-

1

2012/2013

10

-

-

-

Па выніках экзаменаў усе вучні падцвердзілі свае гадавыя адзнакі.

За перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі 5 вучняў былі дапушчаны да здачы экзаменаў па беларускай мове, матэматыцы ў пісьмовай форме, англійскай мове ў вуснай форме, экзамена па выбары гісторыі беларусі і фізічная культура і здароўя.

Упершыню ў 2013 годзе навучэнцы 11 класа здавалі выпускны экзамен па замежнай мове. Усе вучні падцвердзілі свае гадавыя адзнакі, а некаторыя і павысілі свой бал.

У якасці абавязковага экзамена беларускую мову здавалі 5 вучняў 11 класа.

Прадметам па выбары для здачы экзамена школьнікі выбралі гісторыю Беларусі – 4 вучні і фізічная культура і здароўе –1 вучань.


Колькасны састаў выпускнікоў:
Табліца 6


Навучальны год

Колькасць вучняў

11 класа



Вызвалены ад экзаменаў

Паўторная выніковая атэстацыя

Атрымалі атэстаты асобага ўзору (узнагароджа-ны медалём)

2009/2010

6

-

-

-

2010/2011

7

-

-

-

2011/1012

6

-

-

-

2012/2013

5

-

-

-


ВЫВАД:

1. Аналіз вынікаў выпускных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі адлюстроўвае вынікі вучэбнай дзейнасці і ўяўляе аснову для карэктыроўкі і дальнейшага ўдасканалення.

2. Назіраецца станоўчая дынаміка здачы экзаменаў, гэта гаворыць пра добрую матывацыю вучняў пры падрыхтоўцы да іх. Сярэдні бал выпускнікоў 2013 года складае 7,6, што вышэй, чым у папярэднім годзе на 0,1 бала.

Напрамкі развіцця:

1. Настаўнікам-прадметнікам і класным кіраўнікам увесь час трымаць на кантролі вучняў з павышанай матывацыяй да вучэбнай дзейнасці з мэтай своечасовага выяўлення школьнікаў, якія прэтэндуюць на атрыманне пасведчанняў з адзнакай і атэстатаў асобага ўзору.

2. Кожнаму настаўніку-прадметніку праводзіць маніторынг якасці ведаў з мэтай занясення своечасовых змен у навучальны працэс і арганізаваць псіхолага-педагагічнае суправаджэнне выяўленых вучняў.

3. Намесніку дырэктара па ВВР скаардынаваць узаемадзеянне ўсіх навучальных падраздзяленняў установы адукацыі.


Узровень кіраўнічай дзейнасці
Педагагічны калектыў школы разглядае кіраванне як арганізацыю педагагічнага працэсу з боку кіраўнікоў, для чаго вызначае тры пэўныя мэты:

- забяспечыць рэжым стабільнага функцыяніравання і развіцця школы;

- стварыць умовы для развіцця і самаразвіцця асобы вучня і педагога;

- дамагчыся аптымальных вынікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Вышэйшым органам самакіравання з'яўляецца Савет школы. У нашай установе адукацыі створаны Апякунскі савет, у які ўваходзяць 8 чалавек - аўтарытэтных прадстаўнікоў грамадскасці (сельская адміністрацыя, бацькі, шэфы). У школе дзейнічаюць педагагічны савет, атэстацыйная камісія, гаспадарчая частка.

Педагогі школы аб'ядноўваюцца ў тры прадметныя метадычныя аб'яднанні і адно метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў.

Парадак і рэжым работы аб'яднанняў вызначаюцца адпаведнымі палажэннямі.

План работы школы на 2012/13 нав. год быў прыняты на педагагічнай нарадзе ў жніўні, зацверджаны дырэктарам. Ён заснаваны на аналізе вынікаў работы ўстановы адукацыі за мінулы навучальны год з улікам патрабаванняў дзяржаўнага ўзроўню, самых апошніх змен у рэфарміруемай сістэме агульнай сярэдняй адукацыі.

Задачы, вызначаныя планам, актуальныя, своечасовыя, рэальныя і адпавядаюць узроўню ўстановы адукацыі.

Яны адлюстроўваюць дырэктыўныя дакументы, цалкам ахопліваюць задачы, якія стаяць перад навучальнай установай, рэальна асноўваюцца на магчымасцях соцыуму, складаюцца з розных рэсурсаў выканання плана. Мерапрыемствы з усіх раздзелаў злучаны адзін з адным, дапаўняюць адзін аднаго, не "выпадаюць" з плана, па тэмах і ўтрыманні адпавядаюць узроўню школы.

У гадавым плане, у планах на месяц адлюстраваны рэальныя тэрміны, пэўныя выканаўцы, што дазваляла якасна кантраляваць іх выкананне і прымаць адпаведныя рашэнні.

Унутрышкольны кантроль ахоплівае асноўныя аспекты работы школы і дазваляе атрымліваць інфармацыю, аналіз якой дае магчымасць адміністрацыі своечасова прымаць пэўныя меры па ўдасканаленні вучэбна-выхаваўчага працэсу ў цэлым і асобных яго напрамкаў.

У адпаведнасці з графікам перспектыўнага кантролю па прадметах на 2011-2015 г.г. і гадавым планаваннем школы ў 2011/12 навучальным годзе была праведзена франтальная праверка стану выкладання англійскай мовы ў 3-11 ў класах. Па выніках кантролю мы можам зрабіць наступныя вывады:

- настаўнік кіруецца нарматыўна-прававымі дакументамі па пытаннях агульнай і сярэдняй адукацыі, дзяржаўнымі праграмамі,

- настаўнік валодае методыкай выкладаемага прадмета.

- на добрым узроўні праводзіцца работа па фарміраванні агульнавучэбных уменняў і навыкаў;

- узровень навучанасці школьнікаў па прадмеце “англійская мова” дастатковы;

- праграма і яе практычная частка выконваюцца.

Наведаўшы ўрокі настаўніка англійскай мовы адміністрацыяй школы, кіраўніком МА, праверыўшы дакументацыю (журналы, стэнды, матэрыялы па англійскай мове), адміністрацыя школы прыйшла да наступных высноў:

- настаўнік валодае дастатковымі ведамі для выкладання прадмета на высокім узроўні, валодае методыкай выкладання, працуе на падставе вучэбнай праграмы, інструктыўна-метадычнага пісьма па англійскай мове;

- пры падрыхтоўцы і правядзенні ўрокаў настаўнік ўлічвае узроставыя асаблівасці вучняў;

- сістэматычна праводзіцца работа па фарміраванні агульнавучэбных і прадметных уменняў і навыкаў;

- праграма і яе практычная частка па прадмеце выконваюцца;

- дакументацыя афармляецца паводле патрабаванняў інструктыўнага пісьма МА Рэспублікі Беларусь;

- вучэбны матэрыял выкладаецца на належным узроўні;

- пры правядзенні вучэбных заняткаў настаўнік выкарыстоўвае тэхнічныя сродкі навучання.



Стан работы з педагагічнымі кадрамі і яе выніковасць
У 2012/13 навучальным годзе адукацыйны працэс у школе ажыццяўляўся 16 педагогамі. З іх на канец навучальнага года 37,5% - настаўнікі з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй, 43,8% - з 1 кваліфікацыйнай катэгорыяй, 12,5% - з 2 кваліфікацыйнай катэгорыяй і 6,2% - без катэгорыі. табліцы. 87,5 % - настаўнікі з вышэйшай адукацыяй. Такія настаўнікі як, Дубіна Алена Хакімаўна і Дубіна Ігар Вітальевіч ў 2013/2014 навучальным годзе будуць здаваць кваліфікацыйныя экзамены на падцверджанне вышэйшай катэгорыі.

На дадзены момант у школе працуюць спецыялісты. Вакансіі складаюць спецыяльнасці "Фізіка", “Хімія” "Педагог-псіхолаг", “Матэматыка”, “Інфарматыка”

Настаўнікі школы павялічваюць свой адукацыйны ўзровень на базе ўстановы адукацыі "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі", установы адукацыі "Акадэмія паслядыпломнай адукацыі", РІВШ, РІПА, Акадэміі фізічнай культуры і спорту, ІПК БДПУ ім. М.Танка.

У 2012/13 навучальным годзе працавала атэстацыйная камісія, у склад якой увайшлі найбольш аўтарытэтныя педагогі. Для атрымання кваліфікацыйнай катэгорыі 2 настаўнікі падалі заявы, на павышэнне кваліфікацыі.

У 2012/13 нав. годзе ў нашай установе адукацыі функцыяніравала наступная метадычная структура: атэстацыйная камісія, 4 метадычныя аб'яднанні - МА настаўнікаў пачатковай школы, МА настаўнікаў фізіка-матэматычнага цыклу, МА настаўнікаў арганізацыйна-выхаваўчай работы, МА настаўнікаў гуманітарнага цыклу. Усе метадычныя аб'яднанні ўзначальваюць вопытныя педагогі з вышэйшай і першай кваліфікацыйнымі катэгорыямі.

Варта адзначыць, што наша ўстанова адукацыі заўсёды гасцінна сустракае гасцей, навучэнцы з добрай якасцю дэманструюць атрыманыя веды, а настаўнікі - педагагічнае майстэрства. Вынікам мэтанакіраванай работы з педкадрамі з’яўляецца наступным:



  • правядзенне раенных метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў;

  • правядзенне майстаў-класаў такімі настаўнікамі як Дубіна Алена Хакімаўна, Дубіна Ігар Вітальевіч. Таксама Дубіна Ігар Вітальевіч напрацягу многіх гадоў уваходзіць у склад лектараў МАІРА, мае сваю аўтарскую методыку работы па прадмету працоўнае навучанне, дзеліцца вопытам як на раенным, абласным так і на рэспубліканскім ўзроўні.

Настаўнікі Пайвіна І.І. і Шуманская Л.М., Карусейчык Л.А. прымалі ўдзел у раённых конкурсах “Не сумныя канікулы”, распрацоўках па суецыду, конкурс “Мой Максім Багдановіч”, “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.

Вынік: 1) настаўнікі школы рэдка папулярызуюць уласныя педагагічныя дасягненні на старонках абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі;

2)цякучасць кадраў парушае паслядоўнасць і рытмічнасць работы школы.

3) неабходна працягваць працу па самаадукацыі і павышэнні свайго кваліфікацыйнага ўзроўню

Агульныя вывады аб рабоце метадычных аб'яднанняў школы:

- кіраўнікі метадычных аб'яднанняў добрасумленна ставяцца да выканання абавязкаў, пісьменна складаюць планы правядзення тыдняў творчасці, работы на год, аналітычныя справаздачы;

- у рамках правядзення тыдняў творчасці педагогі праводзяць адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням;

- дакументацыя метадычных аб'яднанняў рэгулярна абнаўляецца, афармляецца ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.

Напрамкі развіцця:

1. Кіраўнікам метадычных аб'яднанняў пры планаванні правядзення тыдня творчасці ўлічваць інтарэсы вучняў, арганізоўваць мерапрыемствы, якія аб'ядноўваюць як адкрытыя ўрокі, так і пазакласныя святы.

2. Пры правядзенні адкрытых урокаў выкарыстоўваць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.

3. Сістэматызаваць работу з вучнямі, якія маюць павышаную матывацыю да вучэбнай дзейнасці.

4. Падчас правядзення тыдняў творчасці імкнуцца зрабіць ярчэйшымі і больш маляўнічымі усе праводзімыя мерапрыемствы.

5. Падрыхтаваць групу настаўнікаў для здачы кваліфікацыйнага экзамена па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у навучальна-выхаваўчым працэсе.


Аптымальнасць умоў для функцыянавання і развіцця

ўстановы адукацыі
У вучэбна-выхаваўчым працэсе школы выкарыстоўваюцца 15 вучэбных кабінетаў, кабінеты дырэктара і намесніка па вучэбна-выхаваўчай рабоце, настаўніцкая. Для заняткаў па фізічнай культуры і арганізацыі пазакласных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў у 2012/13 выкарыстоўваліся спартыўная зала, вонкавыя спартыўныя пласкасныя збудаванні, у склад якіх уваходзіць мініфутбольнае поле, баскетбольная і валейбольная пляцоўкі.

Для арганізацыі харчавання вучняў выкарыстоўвалася сталовая школы на 60 пасадачных месцаў, для правядзення розных мерапрыемстваў - актавая зала. Тэхнічны стан будынкаў здавальняючы. У 2012/13 нав. годзе ў цэнтралізаваным парадку праводзіліся замеры зазямлення, ізаляцыі, замена лямпаў, разетак. Да пачатку навучальнага года выкананы неабходны бягучы рамонт у памяшканнях школы, адрамантаваны санвузлы і харчблок. Прасочваецца станоўчая дынаміка выдаткаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы нашай установы адукацыі.

Нажаль, школа не ў поўным аб’еме папоўнілася неабходным спартыўным інвентаром, музычнай апаратурай.

Бібліятэка школы ажыццяўляе работу сумесна з педагагічным калектывам. Вядзецца прапаганда літаратуры праз афармленне кніжных выставак, тэматычных паліц, правядзенне аглядаў кніг, прапагандуецца літаратура экалагічнай тэматыкі.

Педагогі і вучні своечасова знаёмяцца з новымі паступленнямі ў фонд бібліятэкі. Бібліятэкар аказвае дапамогу чытачам у падборы літаратуры для ўдасканалення вучэбна-выхаваўчага працэсу, у развіцці асобы школьнікаў, выхаванні асцярожнага стаўлення да кнігі, праводзіць індывідуальныя гутаркі з чытачамі, ажыццяўляе мэтанакіраваную дзейнасць па захаванасці кніжнага фонду.

Звесткі пра занясенне аплаты за карыстанне падручнікамі ў 2012/2013 нав. годзе:

- 53 вучні ўнеслі аплату за падручнікі ў поўным памеры;

- 15 вучняў вызвалены ад платы за карыстанне падручнікамі на 100%.

На дадзены момант у школе на ўліку знаходзяцца: 2 тэлевізары, відэамагнітафон, 2 DVD-прайгравальнікі, персанальныя камп’ютары ў кабінетах дырэктара, інфарматыкі, фізікі; аргтэхніка, у тым ліку, сканер, капіравальны апарат, магнітафон, лічбавы фотаапарат, мультымедыйны праектар і г.д.

У школе ўдасканальваецца кабінетная сістэма. Традыцыйнымі сталі агляды вучэбных кабінетаў.

На ўроках і ў пазакласнай рабоце выконваюцца санітарна-гігіенічныя нормы: афтальмалагічны трэнінг на 3-6 уроках, праветрыванне, вільготная ўборка памяшканняў і інш. Загадам вызначаны супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы, выкананне якіх кантраліруецца адміністрацыяй.

Фундаментальным нарматыўным дакументам матэрыяльнага стымулявання членаў калектыву з'яўляецца Калектыўны дагавор паміж адміністрацыяй і прафсаюзным камітэтам ДУА "Грозаўская СШ".

У 2012/13 нав. годзе матэрыяльна-тэхнічная база была ўмацавана наступным чынам: пазабюджэтная дзейнасць выканана на 76,5%; платныя адукацыйныя паслугі аказаны на 114,6%; металалом здадзены ў памеры 500% ад плана, макулатуры - 86%.


Вынікі работы з вучнямі, якія маюць павышаную матывацыю навучання
У 2012/2013 навучальным годзе педагагічны калектыў працаваў над удасканаленнем сістэмы выяўлення і развіцця творчых здольнасцей вучняў. Ствараліся ўмовы найбольшай спрыяльнасці для ўцягвання ў пошукавую творчую дзейнасць максімальна шырокага круга настаўнікаў, далучэнне да вучэбных даследаванняў навучэнцаў.

У раённай навукова-практычнай канферэнцыі нажаль вучні нашай школы ў гэтым годзе не прымалі ўдзел.

Вынікі выступлення на РНПК выглядаюць наступным чынам:

Табліца 7








1 месцы

2 месцы

3 месцы

Усяго прадстаўлена работ

2009/10

нав. Год


1

-

-

1

2010/11

нав. Год


2

-

1

3

2011/12

нав.год


1

-

-

2

2012/2013 нав.год

-

-

-

-

У 2012/2013 навучальным годзе калектыў школы прыклаў нямала намаганняў для паспяховага выступлення на рэспубліканскай алімпіядзе па агульнаадукацыйных прадметах. Сярод метадаў арганізацыі, накіраваных на дзейсную арганізацыю адукацыйнай прасторы, можна вылучыць наступныя:

1. Арганізацыя факультатыўных заняткаў па запытах вучняў для вывучэння прадметаў на павышаным узроўні.

2. Правядзенне штодзённых індывідуальных заняткаў са школьнікамі на працягу года.

3. Удзел у дыстанцыйных і інтэрнэт-алімпіядах па біялогіі, хіміі, геаграфіі, беларускай і рускай мовах, па матэматыцы.англійскай мове.

4. Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў для падрыхтоўкі да ўдзелу ў алімпіядзе.

5. Правядзенне індывідуальных заняткаў з педагогамі па пошуку асабістага шляху развіцця метадычнай службай школы.

6. Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне адораных вучняў на працягу ўсяго перыяду навучання ў школе.

7. Стварэнне і абнаўленне банка дадзеных адораных вучняў. Банк аформлены па розных напрамках.

8. Арганізаваны міжшкольны факультатыў па працоўнаму навучанню.

Кожны з выяўленых вучняў атрымлівае магчымасць для паспяховай пабудовы індывідуальнага напрамку развіцця ў адпаведнасці з выяўленымі здольнасцямі.

9. Распрацаваны індывідуальныя планы педагагічнага ўзаемадзеяння з вучнямі.

Пераможцы першага этапу Рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па вучэбных прадметах, які праходзіў у школе, бралі ўдзел у другім этапе алімпіяды. Каманда школы складалася з чатырох вучняў. Удзельнічалі па такіх прадметах, як беларуская і руская мовы, матэматыка, працоўнае навучанне. Вынікам былі два дыпломы 2-й ступені па беларускай мове (Дзямідчык Анастасія і Другаль Юлія, настаўнік - Дубіна А.Х.), адзін дыплом 1 ступені па працоўным навучанні (Нікалаеня Мікіта настаўнік - Дубіна І.В.), дыплом 3-й ступені па матэматыцы (Другаль Юлія, настаўнік – Карусейчык Л.А.).

У трэцім этапе Рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па вучэбных прадметах браў ўдзел адзін вучань школы, пераможца другога этапу алімпіяды па працоўным навучанні: Мікалаеня Мікіта. Вынікам сталі дыпломы 1 ступені.

У заключным этапе Рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па вучэбных прадметах браў ўдзел адзін вучань школы.

На стабільны дзейсны ўдзел уплываюць наступныя фактары:

1. Адсутнасць сістэматычных заняткаў з выкладчыкамі ВНУ.

2. Недастатковае ўзаемадзеянне настаўнікаў з выкладчыкамі ВНУ.
Вынікі выступлення на 2,3 і заключным этапах Рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах у 2012/2013 нав. годзе:

Табліца 8



Этапы

1 месца

2 месца

3 месца

2 этап

1

1

2

З этап

1

-

-

Заключны

этап


-

-

-

Дыяграма 2

Вынікі выступленняў на другім – заключных этапах Рэсрубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах у 2012/2013 нав.годзе





Вынікі: добрыя паказчыкі выступлення на 3 этапе Рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах; нізкія паказчыкі ўдзелу ў 4 этапе Рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах.

Напрамкі развіцця:

- настаўнікам, якія паказалі высокія вынікі ў навукова-даследчым і алімпіядным руху, на працягу ўсяго навучальнага года і ў вольны час праводзіць сістэматычную падрыхтоўчую індывідуальную работу з адоранымі вучнямі;

- настаўнікам-прадметнікам сістэматычна праводзіць работу па выяўленні і развіцці высокіх здольнасцей вучняў праз стварэнне індывідуальных сістэм навучання;

- максімальна выкарыстоўваць магчымасці, якія прадастаўляюцца сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі;

- настаўнікам-прадметнікам праводзіць пошук новых адукацыйных тэхналогій, форм узаемнага навучання;

- адміністрацыі школы, настаўнікам-прадметнікам прыкласці максімум намаганняў для арганізацыі супрацоўніцтва з выкладчыкамі ВНУ.


Факультатыўныя заняткі
У адпаведнасці з Кодэксам “Аб адукацыі”, "Тыпавым вучэбным планам для агульнаадукацыйных устаноў" у 2012/13 навучальным годзе ў школе былі арганізаваны факультатыўныя заняткі на аснове заяў законных прадстаўнікоў вучняў і з улікам дапушчальнай нагрузкі на 1 вучня.

Усе факультатыўныя заняткі можна падзяліць на 2 групы: факультатывы, накіраваныя на агульнае развіццё вучняў, і прадметныя. У школе можна правесці наступную градацыю:

калі ў пачатковым звяне вучні аддаюць перавагу факультатывам, якія накіраваны на агульнае развіццё асобы, а таксама прадметным, то вучні сярэдняй і старэйшай ступеней навучання выбар робяць больш мэтанакіравана, кіруючыся выразна выяўленымі інтарэсамі, а таксама будучым выбарам прафесіі і здачай экзаменаў.

У якасці абавязковага вучэбнага курса арганізавана вывучэнне "Асноў бяспекі жыццядзейнасці", які наведваюць 45 вучняў, што складае 70%. Найбольш упадабанымі з'яўляюцца факультатывы па беларускай мове, матэматыцы, працоўным навучанні.

Не сакрэт, што факультатыў - адно са складаемых паспяховага вывучэння прадметаў не толькі на павышаным узроўні, але і пашырэння далягляду вучня. Гаворачы пра індывідуалізацыю і дыферэнцыяцыю адукацыйнага працэсу ў школе нельга не сказаць пра выніковасць выкарыстання факультатыўных рэсурсаў. Добрыя вынікі дасягнуты дзякуючы прадуманай арганізацыі адукацыйнай прасторы ў школе.

Праблема: Мала вучэбных праграм для правядзення факультатыўных заняткаў на 1 ступені навучання па матэматыцы, рускай і беларускай мове.

Напрамкі развіцця:

- Сфарміраваць і ўвесь час папаўняць банк праграм факультатыўных заняткаў.

- Настаўнікам-прадметнікам рэкамендаваць спецыяльную ўвагу пры арганізацыі факультатыўных заняткаў надаваць вучням, якія маюць павышаную матывацыю да навучання.

- Трымаць на пастаянным кантролі правядзенне і наведванне факультатыўных заняткаў.

- Пры выбары вучэбных праграм для арганізацыі факультатыўных заняткаў аддаваць перавагу вывучэнню прадметаў на павышаным узроўні.

- Выкарыстоўваць факультатыўныя заняткі і міжшкольныя факультатывы для эфектыўнай падрыхтоўкі да дзейснага ўдзелу ў алімпіядах па прадметах.


Аналіз ідэалагічнай і выхаваўчай работы

за 2012-2013 н.г.

Выхаваўчая работа будавалася на аснове інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі “Асаблівасці арганізацыі і планавання выхаваўчага працэса ў агульнаадукацыйных установах у 2012/2013 навучальным годзе”.

Развіццё сістэмы выхавання здзяйснялася ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, палажэннямі Канцэпцыі і Праграмы безперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Задачы, якія ставілася перад выхаваўчым працэсам у мінулым навучальным годзе, наступныя:

фарміраванне разнабакова развітай, маральна падрыхтаванай, творчай асобы вучня на аснове асобасна-арыентаванага падыходу і агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, сямейных традыцый, культурных і духоўных дасягненняў беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі.

выхаванне будучага сем’яніна, працаўніка, грамадзяніна праз усведамленне дзецьмі свайго месца ў сям’і, школе, грамадстве праз фарміраванне навыкаў самадысцыпліны, культуры паводзін і пачуцця адказнасці перад грамадствам і дзяржавай, праз актывізацыю прафарыентацыйнай работы, школьнага самакіравання.

Згодна інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі “Асаблівасці арганізацыі ідэалагічай і выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі агульнай сярэдняй адукацыі ў 2012/2013 навучальным годзе” педкалектыў школы працаваў па асноўных накірунках выхаваўчай работы, якія ў цэлым застаюцца нязменнымі на працягу апошніх гадоў:

- грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў;

- маральна-прававое выхаванне вучняў;

- фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных

паводзін вучняў;


  • працоўнае выхаванне, прафарыентацыя;

  • экалагічнае выхаванне;

  • арганізацыя работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень;

  • павышэнне ролі сям’і і адказнасці бацькоў у выхаванні дзяцей, выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу сям’і;

  • удасканаленне арганізацыі вольнага часу вучняў.

Матэрыяльна-тэхнічная база ў школе для правядзення ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў цэлым здавальняючая. Маецца камп’ютарны клас, актавая зала з кінаапаратурай. Школа падтрымлівае цесную творчую сувязь з Грозаўскім СДК і сельскай бібліятэкай, з раённай бібліятэкай, раённым кінавідэапракатам і іншымі раённымі арганізацыямі для правядзення выхаваўчай работы. Створана нарматыўна-прававая база, маюцца неабходныя для работы інструктыўна-метадычныя матэрыялы, палажэнні, загады. Арганізацыя выхаваўчага працэсу не супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, адпавядае патрабаванням нарматыўна-прававых дакументаў.

Класнымі кіраўнікамі былі пастаўлены наступныя задачы выхаваўчай работы ў класах:

развіваць асобу вучня, працаваць над цэласным яе станаўленнем ва ўмовах аптымізацыі агульнай сярэдняй адукацыі праз выкарыстанне вынікаў псіхолага-педагагічнага аналізу класаў; праз фарміраванне ў вучняў высокамаральных ідэалаў; праз узмацненне выхаваўчай ролі ўрока, правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў; праз арганізацыю і правядзенне эфектыўнай выхаваўча-прафілактычнай работы, якая прадухіляе супрацьпраўныя паводзіны вучняў.

У школе вядзецца работа па рэалізацыі праграм выхавання "Сям'я", "Здароўе", "Вольны час", "Адораныя дзеці".

Работа праводзіцца ў адпаведнасці з планам выхаваўчай работы на навучальны год, які ўключае аналіз работы за папярэдні год, сістэму работы класных кіраўнікоў, пераемнасць у рабоце малодшага, сярэдняга і старэйшага звяна. Праводзіцца маніторынг якасці выхаванасці вучняў асобных класаў з правядзеннем наступнай карэкцыйнай работы. На нарады пры дырэктары і намесніку дырэктара выносіліся наступныя пытанні:

- аб патрабаваннях да вядзення школьнай дакументацыі;

- аб патрабаваннях да складання планаў выхаваўчай работы;

- аб выніках правядзення тыдня творчасці настаўнікаў арганізацыйна-выхаваўчай работы;

- аб рабоце класных кіраўнікоў (штоквартальна);

- аб прафарыентацыйнай рабоце ў 9-11 класах;

- аб рабоце школы ў 6-ы дзень;

- аб прафілактыцы правапарушэнняў вучняў;

- аб падрыхтоўцы і правядзенні свят (1 верасня, Дзень настаўніка, Новы год, 8 Сакавіка, 9 Мая і інш.);

- аб рабоце гурткоў, спартыўных секцый, факультатываў;

- аб правядзенні фізкультурна-аздараўленчай работы ў пазаўрочны час;

- аб правядзенні КТС класнымі кіраўнікамі і іншыя.

Адміністрацыяй школы праводзіўся кантроль над арганізацыяй выхаваўчага працэсу ў адпаведнасці з гадавым і ўдакладненымі чацвяртнымі планамі, вынікі якога адлюстраваны ў матэрыялах праведзеных педсаветаў і нарад. Сістэмны кантроль праводзіўся і над арганізацыяй і якасцю выхаваўчай работы ў 6-ы школьны дзень.

У школе працуе намеснік дырэктара па ВВР, педагог-арганізатар, кваліфікаваныя класныя кіраўнікі (6 чалавекі з вышэйшай катэгорыяй, 7 з першай і 2 з другой кваліфікацыйнай катэгорыяй). Ушчамляе арганізацыю і больш насычаную выхаваўчую работу адсутнасць у школе кваліфікаванага педагога-псіхолага. Усе выхавальнікі рэгулярна праходзяць курсавую падрыхтоўку, у адпаведнасці з гадавымі планамі праводзяць міжкурсавую работу.

Школа праводзіць работу па выкананні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці", Дэкларацыі правоў чалавека, Канвенцыі аб правах дзіцяці:

- рэалізуецца 10-гадзінная праграма па вывучэнні адпаведнай дакументацыі з вучнямі 1-9 класаў;

- разгляд адзначаных дакументаў на бацькоўскіх сходах, нарадах з настаўнікамі;

- правядзенне кіналекторыяў і інфармацыйных гадзін з вучнямі па дадзенай тэматыцы.

Праводзіцца пэўная работа па фарміраванні прававой культуры і адказных паводзін, развіцці навыкаў самадысцыпліны (штомесячнае правядзенне класных гадзін па дадзенай тэматыцы, агульнашкольныя мерапрыемствы).

У школе была спланавана і праведзена наступная выхаваўча-прафілактычная работа:

- праведзены 3 сустрэчы з работнікамі РАУС і ДАІ;

- штомесячна праводзіцца паседжанне Савета школы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў;

- праведзена нарада "Прафілактыка дзіцячай безнагляднасці і правапарушэнняў";

- рэгулярна наведваюцца вучні на даму, праводзіцца абследаванне сацыяльна-бытавых умоў пражывання і кантроль за сям'ёй і дзецьмі, аказваецца неабходная дапамога сем'ям;

- праведзена псіхолага-педагагічнае кансультаванне для бацькоў па адаптацыі дзяцей да класнага калектыву і ўзаемаадносін у калектыве;

- вучні, якія стаяць на ўліку розных форм, уключаюцца ў работу гурткоў, спартыўных секцый, факультатываў;

- праведзены рэйды настаўнікаў з членамі бацькоўскага камітэта "Сям'я", "Падлетак".

У 2012-2013 навучальным годзе ў школе на ўліку ў IСН знаходзіцца 1 вучань (у 2011-2012 навучальным годзе таксама 1)

У школе створаны вугалок ідэалагічнай работы, маюцца вугалкі дзяржаўнай сімволікі ў фае школы і ў кожным класе, у бібліятэцы створаны вугалок па ідэалагічным суправаджэнні выхаваўчай работы. Штомесячна плануюцца і праводзяцца інфармацыйныя гадзіны класнымі кіраўнікамі, кожны другі з іх - тэматычны ("Прафілактыка СНІД", "Пра шкоду курэння", "Беларусь на сучасным этапе", "Вядомыя людзі Капыльшчыны", "Героі нашага часу", "Сусветны дзень зямлі", "Сусветны дзень дзіцяці" і іншыя). Падчас выхаваўчай работы шырока выкарыстоўваецца вонкавая атрыбутыка і сімволіка. Штомесячна па чацвяргах праводзіцца адзіны дзень інфармавання для работнікаў школы і вучняў.

Падчас урокаў і на асобных гадзінах праводзіцца прафарыентацыйная работа з вучнямі: гутаркі, вусныя часопісы, прэзентацыі, сустрэчы з людзьмі сельскагаспадарчых прафесій, сустрэчы з работнікамі Капыльскага СПЛ і інш. У летні час вучні 5-8 класаў праходзяць працоўную практыку на базе прышкольнага ўчастка, у КСУП "Грозава-агра", вучні 10 класа працуюць у летнім лагеры, удзельнічаюць у рамонце школьных памяшканняў. У адпаведнасці з графікам працуе спартыўная зала і школьны стадыён. У летні час штотыднёва праводзяцца розныя выхаваўчыя мерапрыемствы сумесна з сельскім домам культуры.

У школе з ліку вучняў старэйшых класаў створаны і функцыяніруюць клубы юных пажарных выратавальнікаў і юных інспектараў руху, якія праводзяць работу ў мікрараёне школы ў адпаведнасці з планам, бяруць удзел у школьных і раённых конкурсах па свайму профілю. Складзены асобны план па арганізацыі работы па ЗЛЖ, выкананне якога кантраліруецца. Праведзены педсавет па дадзенай тэматыцы, плануюцца і праводзяцца класныя гадзіны і школьныя мерапрыемствы па арганізацыі ЗЛЖ. У 1-9 класах праводзяцца факультатыўныя заняткі па здаровым ладзе жыцця. У канікулярны і летні час арганізуюцца аздараўленчыя лагеры з дзённым і кругласутачным знаходжаннем дзяцей. На пастаянным кантролі знаходзіцца выкананне санітарна-гігіенічных нормаў, правядзенне прафілактычнай работы з вучнямі па ЗЛЖ: сустрэчы з лекарамі, работнікамі РЦГіЭ, агульнашкольныя мерапрыемствы, кіналекторыі (прафілактыка захворванняў, барацьба з тытунекурэннем, аб барацьбе з сухотамі, прафілактыка СНІД і іншыя).

У школе створаны і працуе Савет старшакласнікаў у складзе 7 чалавек, які займаецца арганізацыяй дзяжурства вучняў, падрыхтоўкай розных КТС, правядзеннем працоўных і валанцёрскіх аперацый, арганізацыяй дысцыпліны і парадку і іншымі справамі. На аснове сваіх Статутаў створаны і працуюць БРПА (ахоплены ўсе вучні 4-8 класаў) і БРСМ колькасцю 15 чалавек, што складае 100% ад ліку вучняў 9-11 класаў.

У школе створаны і працуюць гурток тэхнічнай творчасці па "Мастацкай апрацоўцы драўніны", гурток “Юны турыст”, гурток “Таямніцы гісторыі”, клуб "Дамавічок". Работа гурткоў і спартыўных секцый арганізавана ў пасляўрочны час і ў 6-ы школьны дзень. Ахоп вучняў гуртковай работай у школе складае 100%, а на базе СДК - 15%.. Члены гурткоў і спартыўных секцый прымаюць актыўны ўдзел у раённых і абласных аглядах і конкурсах, прадметных алімпіядах, на якіх дамагаюцца вялікіх поспехаў (займаюць прызавыя месцы ў раённых спартыўных спаборніцтвах, з'яўляюцца пераможцамі раённых, абласных алімпіяд па прадметах). У канікулярны час гурткі і спартыўныя секцыі працуюць па асобным раскладзе.

Штоквартальна з разбіўкай на тыдні плануецца работа школы ў 6-ы дзень (суботу). У плане прадугледжваецца правядзенне факультатыўных заняткаў, гурткоў па інтарэсах, работа камп’ютарнага класа, клубаў і спартыўных секцый, правядзенне працоўных спраў, забаўляльных і спартыўных мерапрыемстваў.

Для мэтанакіраванай работы з бацькамі створаны бацькоўскі камітэт (11 чалавек - па 1 прадстаўніку ад кожнага класа). Два разы ў год праводзяцца агульнашкольныя бацькоўскія сходы, штоквартальна - класныя бацькоўскія сходы. Усе бацькі прымаюць удзел у рабоце ўніверсітэта педагагічных ведаў. Бацькі бяруць удзел у правядзенні рамонту школы, арганізацыі розных мерапрыемстваў, КТС (двойчы праводзілася свята "Тата, мама і я – дружная сям'я" і інш.).

У школе створаны і працуюць 4 метадычныя аб'яднанні настаўнікаў:

­МА настаўнікаў пачатковых класаў;

МА настаўнікаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу;

МА настаўнікаў гуманітарнага профілю;

­МА класных кіраўнікоў.

Штоквартальна кожнае МА рыхтуе і праводзіць адкрытыя ўрокі і мерапрыемствы па сваім профілі, разглядае тэарэтычныя пытанні, адзін раз у годзе праводзіць тыдні педагагічнай творчасці. Матэрыялы тыдняў педагагічнага майстэрства афармляюцца ў асобныя папкі.
Нарматыўна-прававое забяспячэнне дзейнасці школы, лакальныя нарматыўныя дакументы.
Нарматыўнай асновай для дзейнасці школы ў 2012/13 нав. годзе з'яўляўся Статут Дзяржаўнай установы адукацыі "Грозаўская сярэдняя школа", унутрышкольныя лакальныя акты, складзеныя на аснове Коэкса аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, "Аб правах дзіцяці", Палажэння аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі.

Паводле Статута школы ўсе лакальныя акты праходзілі абмеркаванне на педагагічных нарадах. Справаводства вядзецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб вядзенне школьнай дакументацыі. Прыём грамадзян праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян".

На працягу 2012-2013 г.г. аддзелам адукацыі Капыльскага райвыканкама і Упраўленнем адукацыі Мінскага аблвыканкама неаднаразова правяраўся стан справаводства ў школе. Нашмат павялічыўся якасны ўзровень вядзення дакументацыі. Вядзенне класных журналаў знаходзіцца на пастаянным кантролі адміністрацыі. Адсочваецца запаўненне журналаў настаўнікамі ў адпаведнасці з планам унутрышкольного кантролю, справаздача аб выніках якога заслухоўваецца на нарадах пры дырэктары, паседжаннях педагагічнага калектыву.

Большасцю настаўнікаў школы журналы запаўняюцца правільна і своечасова: тэмы ўрокаў адпавядаюць тэматычным планам; пры правядзенні кантрольных работ, дыктовак, пераказаў, практычных і лабараторных работ паказваецца тэма; адзнакі за пісьмовыя работы выстаўляюцца ў графе таго дня, калі праводзілася работа. Аднак некаторыя настаўнікі (Зяньковіч У.У., Холад А.М. ) дапускаюць парушэнні ў афармленні і вядзенні журналаў: выпраўленні, задаецца дамашняе заданне на канікулы, малая накапляльнасць адзнак.



Праблема: Парушэнні пры вядзенні журналаў.

Напрамкі развіцця:

1. Напачатку навучальнага года абавязкова правесці нараду пры намесніку дырэктара па афармленні школьнай дакументацыі, азнаёміць настаўнікаў з правіламі вядзення дакументацыі.

2. Кіраўнікам МА скласці памяткі аб правілах афармлення дакументацыі і раздаць кожнаму настаўніку.

3. Настаўнікам-прадметнікам добрасумленна самастойна вывучыць нарматыўна-прававую базу, якая рэгуліруе функцыяніраванне навучальнай установы.


Вывады і напрамкі ўдасканалення дзейнасці школы.
Задачы, пастаўленыя перад калектывам школы на 2012/2013 навучальны год, у цэлым вырашаны. Настаўнікі забяспечваюць дастатковы ўзровень якасці адукацыі і выхавання. Праводзячы аналіз усіх напрамкаў адукацыйнага працэсу, мы можам сфармуліраваць праблему: "Недастаткова стабільныя вынікі выступленняў у заключным туры Рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах".

Улічваючы прынцып пераемнасці і зыходзячы з пастаўленай праблемы, вызначана наступная перспектыўная праблема установы адукацыі:



“Павышэнне якасці адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі грамадства; арганізацыя вучэбнага працэсу , арыентаванага на развіццё ключавых кампетэнцый: здольнасці да самастойнага рашэння праблем у розных сферах дзейнасці; стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і выхавання вучняў у соцыякультурнай прасторы”

Мэты работы педагагічнага калектыву:

- стварэнне ўмоў для павышэння якасці адукацыйнага працэсу, падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, алімпіядах, конкурсах і г.д.;

- развіццё ў дзяцей высокага ўзроўню светапоглядных перакананняў, што дазваляюць ім арыентавацца і адаптоўвацца ў складаным свеце сацыяльных адносін, фарміаванне гуманітарнага стылю мыслення;

- развіццё навукова-даследчых навыкаў і творчых здольнасцей вучняў, якія маюць высокую матывацыю да навучання;

- развіццё сістэмы аховы здароўя вучняў у школе;

- укараненне ў практыку работы інавацыйных навучальных праграм, навучальных і метадычных комплексаў;

- умацаванне кадравага патэнцыялу школы, удасканаленне сістэмы павышэння кваліфікацыі педагогаў, павышэння прэстыжу педагагічнай работы;

- рэалізацыя плана навучання педагогаў сучасным інфармацыйным тэхналогіям;

- развіццё сферы інфармацыйных тэхналогій.

Задачы школы ў навучальным годзе:

1. Працягваць павышаць прафесійнасць і творчасць настаўнікаў сродкамі метадычнай работы, фарміраваць матывацыю самаадукацыі і самаздзяйснення;

2. Укараняць новыя формы і метады работы на ўроках для развіцця інтэлектуальных здольнасцей;

3. Працягваць фарміраваць эфектыўнасць вучэбнага працэсу, выніковасць работы з вучнямі, якія маюць павышаную матывацыю да вучэбнай дзейнасці, дзякуючы рацыяльнаму выкарыстанню магчымасцей, што прадастаўляюцца вучэбнымі заняткамі і факультатывамі;

4.Удасканаленне педагагічнага майстэрства настаўнікаў школы праз фарміраванне сістэматычных ведаў аб асаблівасцях правядзення факультатыўных заняткаў, ацэначнай дзейнасці настаўніка і вучняў ва ўмовах безадзнакавага навучання, праз удзел у здачы кваліфікацыйнага экзамену па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у вучэбна-выхаваўчым працэсе.

5. Працягваць ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сродкамі пазабюджэтнай дзейнасці

Мэта выхаваўчай работы:

фарміраванне разнабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы школьніка на аснове асобасна-арыентаванага падыходу і агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, сямейных традыцый, культурных і духоўных дасягненняў беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі.



Плануемыя педагагічныя саветы:

Шляхі павышэння эфектыўнасці работы з высокаматываванымі вучнямі

Аб рабоце педкалектыву па арганізацыі дыферэнцыраванай работы з сям’ей і павышэнні яе выхаваўчай функцыі

ЗАДАЧЫ ПЕДКАЛЕКТЫВУ ГРОЗАЎСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ

НА 2013/2014 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Праблема школы: Павышэнне якасці адукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі грамадства; арганізацыя вучэбнага працэсу , арыентаванага на развіццё ключавых кампетэнцый: здольнасці да самастойнага рашэння праблем у розных сферах дзейнасці; стварэнне ўмоў для сацыялізацыі і выхавання вучняў у соцыякультурнай прасторы”
Мэта: стварыць ўмовы для павышэння якасці адукацыйнага працэсу, падрыхтоўкі вучняў да ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, алімпіядах, конкурсах

Задачы: 1. Працягваць павышаць прафесійнасць і творчасць настаўнікаў сродкамі метадычнай работы, фарміраваць матывацыю самаадукацыі і самаздзяйснення;

2. Укараняць новыя формы і метады работы на ўроках для развіцця інтэлектуальных здольнасцей;

3. Працягваць фарміраваць эфектыўнасць вучэбнага працэсу, выніковасць работы з вучнямі, якія маюць павышаную матывацыю да вучэбнай дзейнасці, дзякуючы рацыяльнаму выкарыстанню магчымасцей, што прадастаўляюцца вучэбнымі заняткамі і факультатывамі;

4. фарміраванне разнабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы школьніка на аснове асобасна-арыентаванага падыходу і агульначалавечых гуманістычных каштоўнасцей, сямейных традыцый, культурных і духоўных дасягненняў беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі.



5.Удасканаленне педагагічнага майстэрства настаўнікаў школы праз фарміраванне сістэматычных ведаў аб асаблівасцях правядзення факультатыўных заняткаў, ацэначнай дзейнасці настаўніка і вучняў ва ўмовах безадзнакавага навучання, праз удзел у здачы кваліфікацыйнага экзамену па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій у вучэбна-выхаваўчым працэсе.

6. Працягваць ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сродкамі пазабюджэтнай дзейнасці




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка