Азета в учнёўскага самакіравання



Дата канвертавання17.06.2016
Памер60.42 Kb.










Лістапад

2005 года

№3





Газета вучнёўскага самакіраванняЧэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу:

дзіцячы сад – сярэдняя школа



Інтэрв’ю з намеснікам дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце Клімовіч Марыя Антонаўна. “Што ж самае важнае адбудзецца ў школе ў 2 чвэрці?

Па – першае, 10 лістапада пройдзе конкурс “Настаўнік года” Удзельнічаюць у конкурсе Карнеева Н.У., Багдановіч Н.А., Дробыш Т.С., Буліна С.Г..

Вучняў чакаюць школьныя алімпіяды амаль па ўсіх прадметах, нават па працоўнаму навучанню. Яшчэ пройдзе педагагічная нарада “Рацыянальная арганізацыя працы настаўнікаў і вучняў на ўроку”

З 3 па 6 снежня вучняў чакае маніторынг якасці ведаў: 4 і 8 класы – беларуская мова і матэматыка, 9 клас – фізіка і гісторыя Беларусі, 10 клас – хімія і матэматыка.

Засталося пажадаць толькі вучням і настаўнікам поспехаў ва ўсіх справах.



У нумары:









НАШЫ РАЗУМНІКІ
Наша галоўная задача – старанна вучыцца, бо гэта асноўная праца кожнага вучня. Каго ж можна назваць лідэрамі ў вучобе? Шкада, але гэта не вельмі вялікі спіс. Вось хто вызначыўся сваёй стараннасцю:


Юшкевіч Сяргей , 3 кл. Бортнік Алена, 4 кл. Шчарбак Аляксандр, 11 кл.
Някепскія вынікі таксама ў Калеснік Алены, 8 кл., Доўнар Алесі, 9 кл, Ермаковіч Маргарыты, 9 кл.

Мы так добра працавалі...


Па просьбе калгаса вучні працавалі на полі. Выходзілі на працу ўсе класы. Мы вязалі лён, збіралі пачаткі кукурузы, выбіралі бульбу, церабілі буракі. Атрымаліся нядрэнныя вынікі. Убралі льну 4 га., сабралі кукурузы 19 т 170 кг. Сабралі 5 т 430 кг. бульбы. Прыемна адчуваць, што мы ўнеслі значны ўклад у развіццё агульнай гаспадаркі.

Доўнар Алеся , 9 кл.

Што вырасла на нашым агародзе?

Вакол школы ў нас было шмат кветак. Яны ярка цвілі да першых маразоў. Агарод таксама буяў. Усё гэта патрабавала шчырай працы. Цэлае лета дзеці працавалі на агародзе. І атрымалі вось такі ўраджай:

буракі – 264 кг цыбуля – 176 кг

морква – 212 кг сліва – 40 кг

капуста – 536 кг парэчкі – 43 кг

фасоля – 23 кг алыча – 60 кг

агуркі – 120 кг яблыкі – 35 кг


Акрамя гэтага вырасцілі расады капусты 700 штук і расады кветак 8 300 штук.

Проба пяра


Мой лепшы сябар
У мяне ёсць добры сябар. Зваць яго Ілля. Жыве ен у Фаніпалі. Яму 10 гадоў. Мы з ім сябруем ужо 4 гады. Мы ўдваіх любім хадзіць у лес, на рэчку, па грыбы, па ягады. Я з ім заўседы дзялюся радасцю і непрыемнасцямі. У нас шмат цацак. Ілля - надзейны таварыш. Мне са сваім сябрам весела і добра.

Юшкевіч Сяргей, 3 клас.


Добры Граф.
Граф - гэта мой сабачка. Ен вельмі прыгожы. У яго вялікія карычневыя вочкі, жоўтыя вушкі, рыжая поўсць, чорненькі бліскучы носік. Граф праводзіць мяне ў школу і радасна сустракае, калі я вяртаюся дамоў. Сабачка мой любіць, калі я бяру яго ў лес. Ен тады бегае, прыгае, лае, весяліцца. Свайго Графа я вельмі люблю.
Кур’янаў Жэня, 3 клас.

Час наш хуткаплынны
Як жа хутка ляціць час

І паспешвае ен нас

Не паспелі кінуць вокам-

І чвэрць першая далека.


Мы вучыліся , стараліся

Сіл, здароўя набіраліся.

Шмат мы ведаў набылі,

Працавалі на зямлі.


Даглядалі агарод-

Будзем сыты цэлы год.

А цяпер адпачываем,

На канікулах гуляем.


Школьны лагер у нас працуе

І бадзерасць нам мацуе.

Набяромся спрыту, сілы

І другую чвэрць асілім.


Ермаковіч Рыта, 9 клас.







Ш К О Л Ь Н Ы Я Н А В І Н Ы.

Тыдзень Маці.

Калі запытаць у дзяцей,хто самы дарагі для іх чалавек, то, вядома, атрымаем адказ :МАМА. Кожны вучань рыхтаваў для мамы віншаванне. А выхаванцы дзіцячага садка падрыхтавалі для сваіх мам пацеркі з рабіны, букеты кветак,намалявалі партрэты, выканалі віншавальную паштоўку. Старэйшыя вучні аформілі выставу малюнкаў для мам. А вось такое сачыненне напісала вучаніца 9 класа Бервольд Вольга.



Самая любімая...

Мама - гэта першае слова, якое я вымавіла. Мама... Самая добрая,самая ласкавая, самая любімая. Мая мама разумее мяне заўседы. Яна мяне выслухае, супакоіць, дасць параду, як паступіць у дадзенай сітуацыі. Шкада, што я, бывае, прыношу непакой маме.

Я пазней пачынаю разумець, што мама мне жадае толькі дабра. Мама свае жыцце прысвяціла толькі мне, бо я ў яе адна. Мама для мяне - найлепшы Чалавек. Я з нецярпеннем чакаю маму з работы. Яе паважаюць суседзі, калегі па працы. Я імкнуся парадаваць маму, бо для мяне найлепшая ўзнагарода – удзячная ўсмешка мамы.

НАШЫ ГУРТКІ

Кожны вучань нашай школы запісаўся ў якісьці гурток у самым пачатку навучальнага года. На дзень Настаўніка ўсе паглядзелі выступленне драматычнага гуртка, якім кіруе Жмурко К.У. Спадабалася гледачам выступленнеГустоўскага С., Наронскага Л., Калеснік А. і іншых нашых артыстаў, якія расказалі аб навучанні матэматыцы ў каменным веку.

Значны ўклад у прадстаўленне ўнеслі і касцюмеры:Шчур Наталля,Барута Маша,Юшкевіч Алена.

Макоўская Марына,7клас



СВЯТА ЎРАДЖАЮ

Перад самымі канікуламі ў школе адбылося Свята ўраджаю. Было шмат праведзена конкурсаў,заданняў,пытанняў. Пераможцамі ў школе сталі:

8 клас-першае месца;

11клас-другое месца;

9клас-трэцяе месца.

Нашы вучні ўдзельнічалі ў раенным свяце.Што ж было прадстаўлена ў раене нашымі вучнямі?

А вось такое меню было прадстаўлена на суд журы:

Бутэрброды:кветкавая клумба, сняданак турыста, пацучок Ларыска.

Хто хоча паспытаць такія ласункі - звяртайцеся да Булінай С.Г. і Налетка М.А. і іх памочнікаў: Калеснік Алены, Барута Машы, Доўнар Алесі і іншых членаў гуртка “Пошук”.

Акрамя гэтага, у раене нашы вучні прачыталі сваю паэму “У гармоніі з прыродай”

Вось урывак з яе:

Клуб “Э К О” працуе ў школе

І не першы ўжо час.

Навуковаю работай

Ен займаецца ў нас.

Мы імкнемся ,каб нашчадкі

Ўспаміналі часта нас.

І каб нашыя пасадкі

Памнажалі ў сотні раз.

З цікавасцю прысутныя разглядалі фотаздымкі да паэмы. ІШчарбака Яўгена ўзнагародзілі гадзіннікам за добрую працу ў калгасе. А за арыгінальнасць і стараннасць удзельнікі раеннага свята атрымалі фотаальбом.

Калеснік Алена, 8клас.

СПАРТЫЎНЫЯ СУСТРЭЧЫ

На канікулах у нашай школе адбыліся спаборніцтвы па баскетболу і валейболу з Наваселкаўскай С Ш. Нашы тры класы атрымалі перамогу. Асабліва спадабалася гульня Гражынскай Ірыны, Хмялеўскай Кацярыны, Амельяновіча Юрыя і Антона. А, наогул, стараліся ўсе атрымаць перамогу. Гражынская Ірына,11клас.



: ~cher -> gazeta
gazeta -> Азета в учнёўскага самакіравання
gazeta -> Азета в учнёўскага самакіравання
gazeta -> Азета в учнёўскага самакіравання Чэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу
gazeta -> Азета в учнёўскага самакіравання
gazeta -> Чэрвень 2006 года №10
gazeta -> Азета в учнёўскага самакіравання
gazeta -> Верасень 2005 года
~cher -> Канцэпцыя экалагічнага выхавання і навучання ў Чэрнікаўшчынскім навучальна – педагагічным комплексе дзіцячы сад – сярэдняя школа


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал