Азолін антон Іванавіч



Дата канвертавання15.05.2016
Памер143.26 Kb.
АЗОЛІН Антон Іванавіч, нарадзіўся ў 1875 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 13.1.1938 г. прыгавораны да расстрелу, загінуў 26.1.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 14.1.1964 г.

АЗОЛІН Карл Іванавіч, нарадзіўся ў 1879 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны. Па пастанове камісіі НКУС І Пракуратуры СССР ад 13.1.1938 г. прыгавораны да расстрелу, загінуў 26.1.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 14.1.1964 г.

АПЕЛЬ Пётр Іосіфавіч, нарадзіўся ў 1885 г. ў былой Курляндыі, жыў у в. Буі Лёзнен¬скага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў у калгасе імя Варашылава. Па пастанове камісіі НКУС І Пракуратуры СССР ад 10.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 30.1.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны ў верасні 1989 г.

АУНУП Карл Марцінавіч, нарадзіўся ў 1891 г. ў в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры паўнамоцным прадстаўніцтве (ПП) АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

АЎСТРЫН Пётр Пятровіч, нарадзіўся ў 1886 г., латыш, беспартыйны. На дзень арыш¬ту жыў у Віцебску, працаваў вартаўніком пры школе. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 17.9.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.3.1959 г.

БАРАДЗЕНЯ Пракоп Захаравіч, нарадзіўся ў 1898 г., рабочы саўгаса «Адаменкі» Лёзненскага с/с. Арыштаваны 15.12.1937 г. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.2.1959 г.

БАРКОУСКІ-ПРЖАВАЛЬСКІ Іван Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1911 г. ў в. Рублева Бабінавіцкага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў рахункаводам. Арыштаваны 11.11.1937 г. Расстреляны 4.1.1938 г. ў Віцебску. Рэабілітаваны 16.1.1989 г.

БАРОЎСКІ Фелікс Іванавіч, нарадзіўся ў 1904 г. ў в. Дзікалава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастано¬ве тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1939 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

БЕЙШАН Іван Марцінавіч, нарадзіўся ў 1892 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4. 1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3. 1960 г.

БЕРЗІН Аўгуст Раманавіч, нарадзіўся ў 1890 г. ў в. Малыя Храпавічы Віцебскага р-на, жыў на ст. Лосвіда Віцебскага р-на. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 28.2.1934 г. высланы на 3 гады на Поўнач. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10. 1989 г.

БЕРНАТ Жорж Пятровіч, нарадзіўся ў 1899 г., жыў у в. Разумова Лёзненскага с/с, латыш, працаваў у калгасе «Чырвоны мір». Рэпрэсіраваны 15.4.1933 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Памёр 28.8.1941 г. ў месцах зняволення. Рэабілітаваны 5.6. 1956 г.

БЕРНАТ Іван Пятровіч, нарадзіўся ў 1897 г., жыў у в. Разумова Лёзненскага с/с, латыш, член КПСС, працаваў брыгадзірам у калгасе «Чырвоны мір». Рэпрэсіраваны 15.4.1933 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Памёр 28.8.1941 г. ў месцах зняволення. Рэабілітаваны 5.6.1956 г. Паводле звестак 3. I. Бернат, жонкі I. П. Берната, ёсць падставы лічыць, што браты I. П. Бернат і Ж. П. Бернат былі расстраляны, бо ей паведамлена, што абодва памерлі ад адной хваробы - запалення галаўнога мозга.

БІТНА-ШЛЯХТА Іван Уладзіміравіч, нарадзіўся ў 1905 г., працаваў дзяжурным па чыг. ст. Крынкі, там і жыў. Арыштаваны 21.11.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС БССР і Пракуратуры СССР ад 7.12.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 29.12. 1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невя¬дома. Рэабілітаваны ў кастрычніку 1989 г.

БЛУМ Пётр Андрэевіч, нарадзіўся ў 1892 г. ў в. Грышонкі Стасеўскага с/с, латыш, жыў у Віцебску, працаваў у леспрамгасе. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 11.3.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 28.4.1938 г. ў Віцебску. Рэабілітаваны 31.8.1989 г.

ВАРАБ'ЕУ Сямён Антонавіч, нарадзіўся ў 1864 г. ў в. Сасонне Лёзненскага с/с, беларус, беспартыйны, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ВАРКУЛЕВІЧ Іван Мікітавіч, нарадзіўся ў 1899 г., беларус, беспартыйны, рабочы кар'ера станцыі Завольша. Арыштаваны 17.7.1937 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 9.8.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 22.8.1937 г. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 29.8.1959 г.

ВЕЙС Георгій Іванавіч, нарадзіўся ў 1902 г. ў в. Фізінкі Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл., працаваў дырэктарам Унаўскай школы Лёзненскага р-на, латыш, член КПСС. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 25.2.1938 г. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 12.2.1957 г.

ВІКЕ Адам Іванавіч, нарадзіўся ў 1890 г., жыў у в. Завольша Лёзненскага с/с, латыш, калгаснік. Арыштаваны ў снежні 1937 г. Далейшы лёс невядомы.

ВІНАГРАДАЎ Стафан Ягоравіч, нарадзіўся ў 1880 г., жыў у в. Буракі Глоданскага с/с, беларус, беспартыйны, працаваў у калгасе «Чырвоная Беларусь». Арыштаваны 19.9. 1937 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 8.10.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.4.1959 г.

ВІНАКУРАЎ Андрэй Пятровіч, нарадзіўся ў 1897 г., жыў у в. Рубяжніца Яськаўшчынскага с/с, працаваў цесляром у калгасе «Працоўны сцяг». Рэпрэсіраваны 9.8.1937 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Далейшы лёс невядомы.Рэабілітаваны 10.2.1970 г.

ВОЙТ Эдуард Пятровіч, нарадзіўся ў 1902 г. ў в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 3.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ВЫСОЦКАЯ-БІРКАН Эльза Карлаўна, нарадзілася ў 1907 г. ў в. Грышонкі Стасеўскага с/с, жыла ў г. п. Лёзна, латышка, беспартыйная, хатняя гаспадыня. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры БССР ад 10.1.1938 г. прыгаворана да расстрэлу, загінула 30.1.1938 г. ў Віцебску. Месца па¬хавання невядома. Рэабілітавана 28.6.1989 г.

ГЕЙСЛАУ Артур Марцінавіч, нарадзіўся ў 1907 г. ў Смаленскай вобл., жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў настаўнікам Унаўскай школы. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 19.2.1938 г. ў Мінску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 28.11.1958 г.

ГЕЙСЛАЎ Марцін Робертавіч, нарадзіўся ў 1874 г. ў г. Рыга, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартийны, працаваў цесляром у школе. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 11.3.1938 г. прыгавораны да расстрелу, загінуў 28.4.1938 г. Ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 22.10.1957 г.

ГЕЙСЛАЎ Фаня Карлаўна, нарадзілася ў 1914 г. ў в. Грышонкі Стасеўскага с/с, латышка, беспартыйная, працавала настаўніцай Унаўскай школы. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР ад 19.4.1938 г. зняволена ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітавана 12.2.1957 г.

ГОЛДЗІН Карл Пятровіч, нарадзіўся ў 1875 г., жыў у в. Грышонкі Стасеўскага с/с, латыш, беспартыйны, селянін. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 5.6.1956 г.

ГРАУС Эдуард Іванавіч, нарадзіўся ў 1907 г. ў в. Крынкі Крынкаўскага с/с, жыў у в. Уна, латыш, беспартыйны, працаваў завучам Унаўскай школы. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 16.4.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 22.5.1938 г. ў Смаленску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 29.10.1957 г.

ДАБРАВОЛЬСКІ Уладзімір Пятровіч, нарадзіўся ў 1885 г. на ст. Лётцы Віцебскага р-на, жыў у в. Рычажнікі Стасеўскага с/с, паляк, працаваў у калгасе «Запаветы Леніна». Арыштаваны 29.7.1938 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 16.10.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 6.11.1938 г. ў Мінску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 10.2.1960 г.

ДАМАРАЦКІ Франц Эдуардавіч, нарадзіўся ў 1899 г. ў в. Васькіна Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ДЗЯМІДАЎ Трафім Іванавіч, жыў у в. Асіпоўшчына Стасеўскага с/с. Арыштаваны ў 1930 г. Далейшы лес невядомы.

ЗАБАРОУЦАЎ Пётр Піліпавіч, нарадзіўся ў 1884 г. ў в. Арцёмава Дабрамыслянскага с/с, калгаснік. Рэпрэсіраваны 25.9.1937 г. Рэабілітаваны 10.2.1960 г.

ЗАЙЦАЎ Аўдзей Ягоравіч, нарадзіўся ў 1890 г., жыў у в. Бычкова Стасеўскага с/с, калгаснік. Рэпрэсіраваны ў 1937 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Некаторы час знаходзіўся ў віцебскай турме. Далейшы лес невядомы.

ЗАЙЦАЎ Павел Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1893 г. ў в. Барсеева Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ЗАНКОВІЧ Станіслаў Іванавіч, нарадзіўся ў 1895 г., жыў у в. Крынкі Крынкаўскага с/с, беларус, член КПСС, працаваў брыгадзірам племсаўгаса «Крынкі». Арыштаваны 11.6.1938 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 1.7.1938 г. расстреляны. 23.4.1990г. С. I. Занковіч рэабілітаваны і адноўлены ў партыі (пасмяротна). 12 і 14 чэрвеня 1990 г. ў раённай газеце «Сцяг перамогі» быў надрукаваны артыкул А. Бруцкага і Ф. Курбацкага «Рэабілітацыя». Аўтары на падставе архіўных дакументаў, успамінаў аднавяскоўцаў узнаўляюць тое, што адбывалася ў гады сталінскага тэрору. Вось выпіска з пратакола № 41 пасяджэння бюро Віцебскага абкома партыі ад 13.6.1938 г. «Слухалі: апеляцыю Занковіча Станіслава Іванавіча. Рашэннем Лёзненскага РК КП(б)Б ад 5.2.1938 года выключаны з партыі за ўтойванне службы ў польскіх легіёнах, за шкодніцкую работу ў племгасе «Крынкі».

Пастанавілі: матэрыял даследаваць у сувязі з тым, што Занковіч катэгарычна адмаўляе службу ў польскіх легіёнах і дэзерцірства з Чырвонай Арміі». I даследавалі... У артыкуле прыведзена вытрымка з выступлення аднаго абвінаваўцы, які не сумняваўся (мова арыгінала захоўваецца) у тым, што «Занковіч як член партыі не прымаў меры супраць абліку рабочых і, бачачы ўсе безабраззі - пагнаенне бульбы, памарожванне капусты, атручванне жывёлы, - не ставіў аб гэтым пытанне на пярвічнай партарганізацыі, не сігналізаваў у раён». Толькі ніякімі доказамі, дакументамі па-цвердзіць гэта не ўдалося, тады вырашылі перадаць справу ў НКУС. Там і пастаўлена была кропка, якая адназначна вырашыла лес С. I. Занковіча як «ворага народа». У Крынках аўтары публікацыі сустрэліся са сведкамі тых далёкіх трагічных часоў - Н. I. Занковіч і В. А. Кулікавай. Ніна Іванаўна Занковіч, братавая С. I. Занковіча, па-жаночаму ўсхвалявана ўспамінала тыя дні. За што забралі Станіслава Іванавіча - ніхто не ведае. Так сталася і з мужам яе сястры Ядвігі, якія жылі ў Выдрэі. Леаніда арыштавалі ноччу. Ядзя казала, што Леанід (ён працаваў на чыгунцы) узяў у саўгасе каня для апрацоўкі агарода. Калі прыгнаў яго на саўгасны двор, брыгадзір заўважыў, што хамут нацёр каню шыю. Магчыма, той чалавек паведаміў некаму. Вера Андрэеўна Кулікава да вайны працавала ў Высачанах на льнопрадзільнай фабрыцы. Успомніла яна такі выпадак: «У адзінаццаць гадзін ночы мянялася змена. Я і мае сяброўкі сабраліся ісці дамоў у Крынкі. Ідзём цераз прахадную. Глядзім: у пакоі сядзяць, апусціўшы галовы, былы дырэктар нашага племсаўгаса Зінкевіч, каваль Дудкоўскі, тры браты Жаўняроўскія (па нацыянальнасці палякі) і яшчэ некалькі чалавек. Іх ахоўваў міліцыянер. Забралі гэтых людзей неўзабаве пасля арышту Станіслава Занковіча. Аб далейшым лёсе іх не ведаю...»



ЗВАЙЗГНЭ (ЗВАЙГЗНЭ) Пётр Іванавіч, нарадзіўся ў 1896 г. ў в. Забалацце Крынкаўскага с/с, латыш, беспартыйны, рахункавод калгаса імя Варашылава. Арыштаваны 13.1.1938 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 12.4.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 30.4.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 28.8.1959 г.

ЗВІРБУЛЬ Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1904 г. ў в. Куляціна Яськаўшчынскага с/с, жыў у в. Матушова, латыш, беспартыйны, працаваў у калгасе «Інтэрнацыянал». Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 14.5.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. У 1963 г. жыў у г. Шчокіна Тульскай вобл. Рэабілітаваны 12.10.1963 г.

ЗЭЛЬЦАН Павел Карлавіч, нарадзіўся ў 1904 г. ў в. Ніканаўшчына Кавалёўскага с/с, працаваў слесарам на заводзе ў г. Кемерава. Рэпрэсіраваны 14.11.1937 г. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 9.1.1970 г.

ЗЯЛЕНСКІ Уладзімір Васілевіч, нарадзіўся ў 1892 г. ў в. Дуброва Себежскага р-на Пскоўскай вобл., жыў у в. Заазер'е Дабрамыслянскага с/с, беларус, працаваў настаўнікам Заазерскай школы. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстреляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ІТЭРЦАЛІТ Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1892 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, жыў у г. Орша, латыш, працаваў экспедытарам Аршанскага мясакамбіната. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4. 1933 г. расстреляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

КАВАЛЕНКА Аляксандр Вікенцьевіч, жыу у в. Вагараўшчына Лёзненскага с/с, працаваў кавалём у калгасе «Прамень». Рэпрэсіраваны 25.9.1937 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 20.4.1959 г.

КАВАЛЕНКА Андрыян Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1888 г., жыў у в. Завольша Лёзненскага с/с, калгаснік. Арыштаваны ў 1937 г. Далейшы лес невядомы.

КАВАЛЕНКА Фёдар Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1891 г. ў в. Завольша Лёзненскага с/с, беларус, беспартыйны, працаваў кладаўшчыком-табелыпчыкам санаторыя «Чарніцы». Арыштаваны 23.6.1941 г. Знаходзіўся пад вартай у горкаўскай турме № 1, памёр 9.5.1942 г. Рэабілітаваны ў 1990 г.

КАЛНІН Пётр Андрэевіч, нарадзіўся ў 1899 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

КАРАЛЕЎ Аляксандр Васільевіч, год нараджэння (прыкладна 1914). Працаваў на Лёзненскім ільнозаводе электрыкам. Быў асуджаны як "вораг народа" за тое, што даў электрычную лямпачку моладзі для правядзення танцавальнага вечара ў клубе. Лямпачка па тых часах была рэччу вельмі каштоўнай і ён пайшоў асабіста яе забраць. Праз некалькі дзён усіх, хто знаходзіўся ў ільнозавадскім клубе арыштавалі. Апынулася, быў абвешчаны тыднёвая жалоба па адным з "паплечнікаў Сталіна". Усе былі асуджаныя як "ворагі народа" так званым паседжаннем "тройкі" у г.Віцебск на тэрмін зняволення 10 гадоў. Пасля вайны падоўжылі тэрмін зняволення яшчэ на 10 гадоў. Памёр у Дудинке.

КАНЬКОЎ Рыгор Маркавіч, нарадзіўся ў 1901 г. ў в. Выхадцы Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

КІСЛУШЧАНКА Сямён Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1895 г. ў в. Баравая Лёзненскага с/с, жыў у в. Барсеева Горбаўскага сельсавета, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

КЛІМАН Якаў Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1898 г. ў Віцебскім р-не, жыў у в. Лысухі Веляшковіцкага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў рахункаводам у калгасе «Новы шлях». Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 10.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 30.1.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 20.7. 1960 г.

КУЗІК Іван Васілевіч, нарадзіўся ў 1882 г. ў в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ЛАЗАРЭНКА Марк Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1891 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, беларус, жыў у пасёлку Снежнае Чысцякоўскага р-на Данецкай вобл., працаваў загадчыкам магазіна. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ЛАЗАРЭНКА Ульян Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1898 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, бела¬рус, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ЛЕБЕДЗЕЎ Іван Рыгоравіч, жыў у в. Асіпоўшчына Стасеўскага с/с. Арыштаваны ў 1930 г. Далейшы лес невядомы.

МІЧУДА Уладзімір Іосіфавіч, нарадзіўся ў 1915 г. ў в. Дзянісаўка Бабінавіцкага с/с, жыў у в. Пагосцішча Крынкаўскага с/с, літовец, працаваў настаўнікам Выдрэйскай няпоўнай сярэдняй школы. Арыштаваны 10.9.1937 г. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 29.4.1958 г.

НАЎДЗІН Іван Адамавіч, нарадзіўся ў 1884 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, селянін. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 5.6.1956 г.

НАЎДЗІН Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1883 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў у калгасе «Бязбожнік». Арыштаваны 30.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 5.6.1956 г.

НЕЙМАН Давід-Аўгуст Віктаравіч, член КПСС. Да 1937 г. працаваў намеснікам старшыні Лёзненскага райвыканкома. Арыштаваны 4.12.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 11.3.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 28.4.1938 г. 17.1.1958 г. Д.-А. В. Нейман рэабілітаваны, 15.9.1990 г. адноўлены ў партыі (пасмяротна).

ПАЎЛЫШКА Ануфрый Уладзіміравіч, нарадзіўся ў 1887 г. ў в. Барсеева Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ПЕТЭРСАН Пётр Юр'евіч, нарадзіўся ў 1890 г. ў в. Забалацце Крынкаўскага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў у калгасе імя Варашылава. Арыштаваны 26.12.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 19.2.1938 г. ў Мінску. Месца пахаван¬ня невядома. Рэабілітаваны 4.9.1989 г.

ПІРК Іван Юганавіч, нарадзіўся ў ^890 г. ў былой Ліфляндыі, жыў у в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12. 1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ПРАРОЎСКІ Мацвей Яфімавіч, нарадзіўся ў 1901 г. ў в. Завольша Лёзненскага с/с, беларус, беспартыйны, трактарыст Лёзненскай МТС. Арыштаваны 19.9.1937 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 25.9. 1937 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 21.6.1958 г.

ПРЖАВАЛЬСКІ Іван Адольфавіч, нарадзіўся ў 1905 г. ў в. Кімбары Бабінавіцкага с/с, жыў у Віцебску, працаваў мулярам у будаўнічай арганізацыі. Арыштаваны 23.10. 1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 29.10.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў кастрычніку 1989 г.

ПЧЭЛЬНІКАУ Фёдар Пятровіч, жыў у в. Завольша Лёзненскага с/с, калгаснік. Рэпрэсіраваны 25.9.1937 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Памёр 8.3.1943 г. ад запалення лёгкіх. Рэабілітаваны 21.6.1958 г.

РАСТАРГУЕЎ Кузьма Пятровіч, нарадзіўся ў 1898 г., жыў у в. Канашкава Стасеўскага с/с. У 1934 г. высланы з сям'ёй на Урал. У 1938 г. вярнуўся ў Канашкава, уступіў у калгас. У 1938 г. арыштаваны і расстраляны каля Віцебска. Рэабілітаваны ў 1945 г.

САМСОНАЎ Міхаіл Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1897 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, беларус, селянін-аднаасобнік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

САХАРАЎ Якаў Цітавіч, нарадзіўся ў 1883 г., жыў у в. Слабада Лёзненскага с/с. Рэпрэсіраваны 17.3.1933 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў 1966 г.

СІДЭР Эльміна Густаўна, нарадзілася ў 1877 г. ў Латвіі, жыла ў в. Уна Лёзненскага с/с, латышка, працавала ў калгасе «Бязбожнік». Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 12.4.1938 г. прыгаворана да расстрэлу, загінула 30.4.1938 г. ў Віцебску. Рэабілітавана 30.9.1989 г.

СЛАВІТ Эдуард Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1898 г., латыш, член КПСС з 1919 г., працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя Лёзненскага р-на. Арыштаваны 7.8.1938 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 12.11.1938 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. 13.3.1940 г. яго справа перагледжана і рашэнне асобай тройкі было адменена за недаказанасцю злачынства. Ён быў вызвалены з месцаў зняволення. Далейшы лес невядомы. 28.3.1990 г. Э. Я. Славіт адноўлены ў партыі (пасмяротна).

СМОЛАЎ Мацвей Арцем'евіч, нарадзіўся ў 1888 г. ў в. Сляпцы, беларус, беспартыйны, працаваў брыгадзірам у калгасе «Гігант». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 26.10.1937 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Адбываючы пакаранне, 12.12.1937 г. па пастанове тройкі НКУС Новасібірскай вобл, прыгавораны да расстрэлу, загінуў 9.1. 1938 г. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны ў 1957 г.

СТРАЗДЗІН Карл Карлавіч, нарадзіўся ў 1868 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, селянін-аднаасобнік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4. 1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

СТЫРНА Карл Пятровіч, нарадзіўся ў 1869 г. ў Латвіі, жыў у в. Клішына Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, селянін. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 5.6. 1956 г.

ТАМП Іван Эндрыкавіч, нарадзіўся ў 1875 г. ў Эстоніі, жыў у в. Бандоры Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1932 г. высланы этапам у Казахстан на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ТРАСЦЕНКА Кандрацій Паўлавіч, нарадзіўся ў 1903 г. ў в. Сябячына Віцебскага р-на, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, беларус, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ФЕДАРЭНКА Трафім Стафанавіч, нарадзіўся ў 1890 г. ў в. Выхадцы Горбаўскага с/с, беларус, беспартыйны, працаваў у калга¬се «Перадавік». Арыштаваны 25.8.1937 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 25.9.1937 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1960 г.

ФЕДУНОЎ Емяльян Апанасавіч, жыў у в. Завольша Лёзненскага с/с, калгаснік. Арыштаваны ў 1937 г. Далейшы лес невядомы.

ФРЭЙМАН Эльвіра Індрыкаўна, нарадзілася ў 1916 г. ў былым Камарынскім р-не Гомельскай вобл., латышка, працавала настаўніцай Унаўскай школы. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР ад 20.3.1938 г. зняволена ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітавана 12.2.1957 г.

ЯЛЕНСКІ Аляксандр Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1891 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 13.11. 1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 20.11.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 7.12.1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 18.2.1958 г.

ЯЛЕНСКІ Апалінарый Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1889 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, селянін, працаваў у калгасе «Доўгае». Рэпрэсіраваны двойчы. Першы раз арыштаваны 23.2.1933 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 7.3.1933 г. высланы на працапасяленне ў Казахстан на 3 гады. Другі раз арыштаваны 17.7.1937 г. Па пастанове тройкі НКУС БССР ад 23.8.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў красавіку 1989г.

ЯЛЕНСКІ Данат Антонавіч, нарадзіўся ў 1893 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк,

беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 15.12.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 25.2.1938 г. ў Мінску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 21.8.1989 г.



ЯЛЕНСКІ Ігнацій Антонавіч, нарадзіўся ў 1886 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, працаваў у калгасе «Доўгае». Рэпрэсіраваны двойчы. Першы раз арыштаваны 8.1.1933 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 26.1.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Другі раз арыштаваны 17.7.1937 г. Па пастанове тройкі НКУС БССР ад 23.8.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў красавіку 1989 г.

ЯЛЕНСКІ Карл Антонавіч, нарадзіўся ў 1879 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 15.12.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 25.2.1938 г. ў Мінску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 21.8.1989 г.

ЯЛЕНСКІ Марцялін Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1893 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 13.11. 1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 20.11.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 7.12.1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 18.2.1958 г.

ЯЛЕНСКІ Пётр Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1887 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 13.11.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 20.11.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 7.12.1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 18.2.1958 г.

ЯЛЕНСКІ Станіслаў Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1883 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 12.11.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 20.11.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 7.12.1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 18.2. 1958 г.

ЯЛЕНСКІ Юльян Антонавіч, нарадзіўся ў 1884 (?) г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, працаваў у калгасе «Доўгае». Рэпрэсіраваны двойчы. Першы раз арыштаваны 8.1.1933 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 26.1.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Другі раз арыштаваны 18.7.1937 г. Па пастанове тройкі НКУС БССР ад 23.8.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес йевядомы. Рэабілітаваны ў красавіку 1989 г.

ЯЛЕНСКІ Юльян Юльянавіч, нарадзіўся ў 1874 г. ў в. Рамшына Крынкаўскага с/с, жыў у в. Бандоры Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. высланы этапам у Казахстан на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ЯНІС Уладзімір Іванавіч, нарадзіўся ў 1890 г. ў в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 25.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.
Каталог: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2020
звярнуцца да адміністрацыі

войти | регистрация
    Галоўная старонка


загрузить материал