Баба Ёшка
Удзельнічае ў гульні неабмежаваная колькасць дзяцей. Выбіраюць бабу Ёшку. У яе два сабакі - Байкал і Мухтар. На зямлі абводзяць круг. Гэта сад. Баба Ёшка і сабакі ў крузе. Усе ўдзельнікі гульні бегаюць па-за кругам і крычаць:
-
Баба Ёшка, касцяная ножка!
Баба пасылае сабак лавіць дзяцей. Усе ўцякаюць. Каго сабакі зловяць, той становіцца на месца бабінага сабакі.
У казла
Хлопчыкі становяцца ў круг і гуляюць у мячык. У каго мячык упадзе, той працягвеа рабіць тыя рухі, якія пачаў, і так да таго часу, пакуль нехта засмяецца. Таму, хто засмяяўся, запісавюць літару “к”. так гуляюць, пакуль хто-небудзь з удзельнікаў не атрымае ўсе літары слова “казёл” і кропку. Таты “казёл ” становіцца нагнуўшыся сярод поля, а праз яго ўсе скачуць.
Сляпец
Аднаму з дзяцей завязваюць вочы. Гэта сляпец. Усе бегаюць вакол сляпца, а ён стараецца каго-небудзь злавіць. Калі сляпец ідзе на сцяну, стол або іншы прадмет, яму крычаць:
Калі сляпец зловіць каго-небудзь, той становіцца на яго месца. І гульня працягваецца.
У ката
Усе дзеці становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць выбраны лічэннем кот. Усе скачуць і крычаць:
Не баімся мы ката!
Кот робіць выгляд, што не звяртае на іх увагі. Калі дзеці надта разыдуцца, кот скокне. Усе заміраюць. Хто зварухнецца або засмяецца, пераходзіць да ката.
Поделитесь с Вашими друзьями: |