Беларускай мове


А17. Адзначце правільна ўтвораны(-я) і запісаны(-я) дзеепрыметнік(-і)



старонка10/13
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.81 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

А17. Адзначце правільна ўтвораны(-я) і запісаны(-я) дзеепрыметнік(-і):

  1. засееныя палі; 4) заросшая сцежка;

  2. насычаны колер; 5) зацярушаны снегам.

  3. стаміўшыйся чалавек;

А18. Адзначце правільна перакладзеныя дзеепрыслоўі:

  1. улыбаясь – усміхаясь;

  2. подъезжая – пад’язджаючы;

  3. подпрыгивая – падскокваючы;

  4. развернув – разгарнуўшы;

  5. сидя – седючы.

А19. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца асобна:

  1. прыйсціся да __ спадобы;

  2. па __ дамашняму ўтульна;

  3. скокам __ бокам;

  4. з __ верху гары;

  5. бегчы без __ аглядкі.

А20. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пішацца часціца не:

  1. Прафесар ___ мог ___ выступіць на канферэнцыі.

  2. Як __ радавацца поспеху свайго вучня.

  3. У голасе гучала ___ радасць, а роспач.

  4. Як ___ смутна і тужліва на сэрцы, не паддавайся адчаю.

  5. Старадаўняй Літоўскай Пагоні ___ разбіць, ___ спыніць, ___ стрымаць.

А21. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) часціца не пішацца асобна:

  1. Дзяліць буду я папалам (не) долю і долю тваю.

  2. Коні пакуль (не) запрэжаны.

  3. Вы кажаце: надта пяю я (не) весела.

  4. (Не) пасечаныя дровы так і ляжалі ў двары.

  5. Хаця б (не) забыцца пра што ў мітусні.

А22. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:

  1. Лічыцца, што пасля мовы адзенне__найважнейшая этнічная прымета народа.

  2. Кінеш спераду __знойдзеш ззаду.

  3. Хлопцы, відаць, __добрыя рыбакі.

  4. За палацам __ атуленая старымі вербамі сажалка.

  5. Такі жартаўнік __гэты Мікалай.

А23. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай (-амі):

  1. Маё апавяданне – жыцця адбітак, разважання, нязжыты след прасцяцкай долі, адвечны водгук праўды, долі.

  2. Там, на радзіме, у Кушлянах, на сядзібе расла старая бяроза.

  3. Нельга не дзівіцца, колькі паспеў зрабіць ён у сваім беспрытульным бяздомным жыцці-вандраванні.

  4. Пісаў ён спачатку і па-руску і па-беларуску.

  5. Міця, тулячыся ад ветру пайшоў вузкім, выкладзеным у дзве цэментавыя плітачкі тратуарам.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

  1. Паляўнічы стаяў ні жывы __ ні мёртвы.

  2. Сцежка спусцілася ў яр, дзе бег ручай з карычневай__ як густы чай__ вадою.

  3. Другі касцёл, які пачаў дзейнічаць у час вайны, быў Чырвоны касцёл, вядомы як __ касцёл Святога Сымона і Алены.

  4. Беларускае народнае адзенне было і застаецца __бясспрэчна__ сапраўдным мастацтвам.

  5. Стройны__ як калона__ стаяў пасярод лесу магутны дуб.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) набраныя курсівам словы выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі:

  1. Купцы злазілі з коней, аддавалі іх сваім служкам і няўпэўненымі крокамі ногі ў страмёнах адвыкаюць ад зямлі ішлі да высокага дубовага ганка, на якім ужо стаяў князь Рагвалод.

  2. Над галовамі праносіліся з мяккім посвістам крылаў падобным на гукі флейты чародкі качак.

  3. Адыходзіла і гублялася многае лёс не песціў беларусаў, але і тое, што засталося, раскрывае перад намі дзівосны і мудры свет народа – ашчаднага захавальніка ўсяго лепшага.

  4. Прыйдзі, прыйдзі вялікі слаўны геній каб разам апяваць вялікіх дзён красу!

  5. Хто і калі першы змораны блуканнем па лясах і балотах прыстаў на беразе шырокай Пцічы наталіць смагу?

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

  1. Бурыя, пад колер зямлі ластаўкі ці беражанкі спрытна вывіваліся над вадой.

  2. Між лесу раскінулася возера Свіцязь адзін з найпрыгажэйшых помнікаў беларускай прыроды.

  3. Далёка-далёка ўзнімаюцца пагоркі парослыя кустамі.

  4. У беленькія пялёнкі спавівалі немаўлятка, у далікатна вышытай кужэльнай кашулі апускалі нябожчыка ў магілу.

  5. Ён славіўся ў брыгадзе як выдатны падрыўнік.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

  1. Іван Васільевіч ішоў не спяшаючыся.

  2. Прыслухоўваючыся да шолаху хваль ці да шумлівага прыбою ён расказваў нам шматлікія гісторыі са свайго багатага жыцця.

  3. Я стаяў ускрай палубы трымаючыся адной рукой за жалезны поручань.

  4. Тут нарадзілася і пражыла жыццё выдатная асветніца Ефрасіння Полацкая.

  5. Тут у Альбуці загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра.

А28. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

  1. Аснежаная зямля наводзіць на одум, і __ ўгрэўшыся пад пульхнай шубаю, дуб дрэмле.

  2. Я пачаў углядацца да болю ў вачах у той бок __ і нарэшце заўважыў на фоне чорнай стужкі далёкіх лясоў рух нейкіх плям.

  3. Лёд яшчэ стаяў у берагах, чапляўся за берагі __ ды ўжо нараджаліся недзе ў патаемнай глыбіні ракі магутныя хвалі.

  4. І шчасцем поўніцца ўсё наваколле__і папараць-кветка расцвітае апоўначы__ і трэба спяшацца, каб знайсці яе.

  5. Дажыўшы амаль да трыццаці гадоў, я не заўважаў, што прыгожа цвіце бульба __ і што прыемна пахнуць яе кветкі.

А29. Адзначце складаназалежны(-я) сказ(-ы), у якім(-іх) даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальнага слова:

  1. Людзі гавораць, што вясну да нас прыносяць ластаўкі.

  2. Праз плошчу і парк, што раскінуліся ў цэнтры гарадка, ідзём у музей.

  3. Якуб Колас нарадзіўся ў сям’і беззямельнага селяніна, які наняўся на казённую службу лесніком.

  4. Вось і сонца не відаць, бо за хмары легла спаць.

  5. Там, дзе восень ідзе, лес шумлівы радзее.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца двукроп’е:

  1. Мяркуючы па ўсім, балота было немалое і цягнулася здалёку __ён ішоў ужо з гадзіну, а яно не канчалася.

  2. Людзі ўзорвалі дзірван, карчавалі надрэчныя лясы, абраблялі палі __ абжывалі новае паселішча над ціхаю празрыстаю Пціччу.

  3. Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра__ і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць.

  4. Вельмі добра рваць арэхі на такіх кустах __ не трэба ні галавы задзіраць, ні нагінаць арэшыну.

  5. Адшумела лета каласамі, у паплавах зялёных адцвіло __ журавы на поўдзень пад крыламі паняслі ліпнёвае цяпло.

А31. Адзначце сказ(-ы), які(-я) адпавядае(-юць) схеме А: “П?”

  1. Косцік бег у гумно, дзе малаціў дзядзька Антось, і пытаўся (Я, я)к называецца пузатая літара, падобная на самавар.

  2. Калі хочаш некаму зрабіць зло, зрабі дабро (Н, н)апамінаў мой бацька.

  3. Абвясціў светлы май сорак пятага года (К, к)рай сыноў сустракай з баявога паходу.

  4. Лявоненка спытаў (Ч, ч)аго гэта шуміць так вецер.

  5. Аднойчы Янка Купала прапанаваў (А, а) давай, Пятрусь, з’ездзім і пажывём на весцы.

А32. Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Адзначце варыянт правільнага адказу.

1. Далей усё пайшло прызвычаеным парадкам. 2. Пасвяжэла ігліца на хвоях, гулка забубнілі па зямлі раптоўныя ліўні, гракі ляцелі майстраваць гнёзды. 3. Вясна бралася за работу неўзаметку, але заложна. 4. Затое за дзень яна ўпраўлялася выбегчы на ўсе пагоркі і распароць промнямі снегавыя шапкі на іх. 5. Праўда, зранку ёй было пад сілу зрабіць нясмелы крок – дзынкнуць кропляю са страхі дзе-небудзь на ўгрэве.

1) 1, 2, 3, 5, 4. 4) 2, 3, 5, 4, 1.

2) 3, 2, 1, 5, 4. 5) 5, 4, 2, 1, 3.

3) 3, 5, 4, 1, 2.

Частка В

В1. Выпішыце слова, у якім пасля прыстаўкі пішацца літара ы:


  1. спад__лба; 4) між__нстытуцкі;

  2. звыш__мклівы; 5) про__грыш.

  3. ня__ начай;

В2. Выпішыце слова, напісанае правільна:

  1. заулак; 4) ураджай льну;

  2. навогул; 5) мшары.

  3. вогнішча;

В3. Вызначце, якая памылка дапушчана ў сказе:

Наташа падняла сыры ад слёз твар, сустрэлася з радаснай усмешкай Андрэя і сама засмяялася.



В4. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

  1. Промні зіхацяць, як найдаражэйшыя камяні.

  2. Гэты ўчастак гаршэйшы за суседні.

  3. Бацька старэйшы за маці.

  4. Самы светлы талент – дабрата.

  5. У мяне работа менш важнейшая.

В5. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце залежнае слова ў патрэбнай склонавай форме разам з прыназоўнікам:

  1. Яшчэ ажэніцца багаты пан з магілаю, а бедны хлопец з мілаю.

  2. Дзякуем вас за ўдзел у нашай перадачы.

  3. Выбачайце мне, што так атрымалася.

  4. З няўдалага мужыка насміхаліся ўсім сялом.

  5. Бацька доўга хварэў на грып.

В6. Выпішыце граматычную аснову з пэўна-асабовага сказа:

  1. На ўсходзе неба пачало ружавець.

  2. Люба глянуць на поле вясною.

  3. Давай з табою з узбярэжжа па зорнай сцежцы пабяжым.

  4. Сказанага слова ў рот не вернеце.

  5. Ноч. Зоры. Першабытны змрок лясоў.

В7. Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка:

  1. Многа халодных матылёчкаў закружылася ў небе.

  2. Вярталася іх чалавек пяцьдзесят.

  3. Тут было некалькі дзесяткаў сялян з сем’ямі, з маёмасцю, з коньмі, з каровамі.

  4. Мужчыны няёмка маўчалі, а большасць з іх паглядалі ўжо на вуліцу: чаму не ідуць тыя, каго яны чакалі?

  5. Пяцёра дзяцей стаяла побач.

В8. Запішыце слова, якога не хапае ў прыведзенай схеме тыпу маўлення:

Завязка – развіццё падзей - ____ - развязка.



ТЭСТ № 13

Частка А

А1. Адзначце слова(-ы), вымаўленне якога(-іх) не супадае з напісаннем:

  1. ільсніцца; 4) крышыць;

  2. без памылак; 5) выпхнуць.

  3. не ведаў;

А2. Адзначце радок(-і), дзе абедзве падкрэсленыя галосныя з’яўляюцца націскнымі:

  1. адзінаццаць, дакумент; 4) выпадак, індустрыя;

  2. заўжды, названы; 5) каменны, прыязны.

  3. сівы, бульбяны;

А3. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара э:

  1. др__вотня; 4) ж__рдзіна;

  2. ш__равокі; 5) Ш__ўчэнка.

  3. вет__ран;

А4. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца літара о:

  1. сыр__ватка; 4) тарнад__;

  2. п__літэхнікум; 5) п__ўнаметражны.

  3. м__тацыкл;

А5. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца у:

  1. рака __са; 4) бакала__р;

  2. персідскія __зоры; 5) натары__с.

  3. каманда “Гродна” __значальвае табліцу розыгрышу;

А6. Адзначце слова(-ы), у якім(-іх) пішацца апостраф:

  1. парц__ера; 4) салаў__іны;

  2. Пракоф__еў; 5) В__етнам.

  3. суб__ект;

А7. Адзначце выпадкі правільнага чаргавання зычных у аснове слова:

  1. пляцоўка – на пляцоўцы; 4) верх – на самым версе;

  2. вязаць – вяжу; 5) сад – у садзе.

  3. печка – у печке;

А8. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) з вялікай літары:

  1. (М, м)ядзельшчына; 4) (Б, б)елавежская пушча;

  2. (К, к)упалавы паэмы; 5) (К, к)упалаўская прэмія.

  3. (К, к)обрынскія мясціны;

А9. Адзначце выпадкі, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

  1. жалезная воля; 4) малюнкі мінулага;

  2. зялёная сенажаць; 5) востры зрок.

  3. лунае песня;

А10. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) ёсць сінонімы:

  1. Хлеб пахне кменам, кляновым лістом.

  2. Бацька толькі праз хвіліну астыў, супакоіўся, пачаў разважаць.

  3. Каля плота ў траве нешта ззяе, блішчыць, а часам нават зіхаціць.

  4. У пажоўклай лістоце і траве часам трапляліся ладныя баравічкі.

  5. Дзядуля паслухае і параіць, часам і дапаможа.

А11. Адзначце слова(-ы), якое(-ія) пішацца(-уцца) праз злучок:

  1. абсалютна __ круглы; 4) хата __ чытальня;

  2. залаціста __ жоўты; 5) сацыял __ дэмакрат.

  3. перакаці __ поле;

А12. Адзначце назоўнік(-і) з канчаткам(-і) –ы (-і):

  1. на мяж__; 4) каля рэчк__;

  2. у вядр__; 5) па шчац__.

  3. сказаць Вас__;

А13. Адзначце выпадак(-і), у якім(-іх) дапушчана(-ы) памылка(-і) у дапасаванні да роду назоўнікаў:

  1. дробная россып; 4) левы кішэнь;

  2. старанная падпявала Маша; 5) пакорлівая ягня.

  3. выступіла дацэнт Цімафеева;

А14. Адзначце дзеяслоў(-вы), які(-я) ўжываецца(-юцца) з канчаткам – яце ў форме 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу:

  1. несці; 4) бегчы;

  2. ліць; 5) даваць.

  3. прыводзіць;

А15. Адзначце лічэбнік(-і), які(-я) запісаны правільна:

  1. дзвюхмільённы горад; 4) тры пятых часткі;

  2. васьмідзесятыя гады; 5) чатырмя гадзінамі.

  3. шасцюдзесяццю сямю баламі;

А16. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску трэба ўжыць займеннік сабе:

  1. Мой дзед быў вельмі патрабавальны да ___.

  2. Хто людзям не верыць, той і ___ веры не дасць.

  3. Вось як нялёгка дараваць табе віну маю старую! І страшна мне сябе спытаць: “А сам ___ я – ці дарую?”

  4. Павага да бацькоў – павага да ___.

  5. Я разгадаць ___ як след хачу і плямы ўсе з душы сціраю.

А17. Адзначце правільна ўтвораны(-я) і запісаны(-я) дзеепрыметнік(-і):

  1. развеяны попел; 4) збялеўшы твар;

  2. звезеннае сена; 5) абудзіўшыеся дзеці.

  3. загояная рана;

А18. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзеепрыслоўі ўжыты правільна:

  1. Косячы, Васіль іншы раз натыкаецца на гнёзды дзікіх земляных пчол.

  2. Змагаючыся за мір, з’яўляюцца новыя ідэі.

  3. Глядзеўшы фільм, вучні даведаліся шмат новага.

  4. Беручы крэдыты, трэба іх вяртаць.

  5. Трапіўшы на завод, Мікола пасур’ёзнеў.

А19. Адзначце прыслоўі і блізказначныя ім словы, якія пішуцца разам:

  1. ісці (ў) сляпую; 4) крыкнуў (на) хаду;

  2. гаварыць (па) польску; 5) прастрэліць (на) скрозь.

  3. (як) раз на вячэру;

А20. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пішацца часціца ні:

  1. Я не жадаю __ з кім размаўляць.

  2. Ён __ гаспадар у сваёй хаце.

  3. Я не выпіла __ кубка гарбаты.

  4. __ адно лета не было такое дажджлівае.

  5. Гаравала сялянка __ адно лета.

А21. Адзначце выпадак(-і), у якім(-іх) часціца не пішацца асобна:

  1. (не) даедзены сняданак;

  2. (не) чаканыя госці;

  3. стаяць (не) варушачыся;

  4. часткова (не) распрацаваная тэма;

  5. (не) гледзячы адзін на аднаго.

А22. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску неабходна паставіць працяжнік:

  1. Сёння Нарач __ возера, якое адкрывае цэлую групу блакітных азёр.

  2. Вышыня вежы __ дваццаць пяць метраў.

  3. Ці доўгі час я так ляжаў, ці не __ не скажу.

  4. Наша зямля, нібы глобус, __ круглая.

  5. Старайся __ не старайся, ад успамінаў не пазбавішся.

А23. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пунктуацыю трэба дапоўніць коскай (-амі):

  1. Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства яго бацькоў і продкаў.

  2. Навокал не было ні жывое душы ні гуку, ні следу.

  3. Вясною на палях і лугах збіраецца бурная снегавая вада.

  4. Дзень выдаўся сонечны бязветраны.

  5. Усё было ў гэтых песнях: прастор бязберажных палёў і шум крыніцы пад гарою, і мілы шэлест каласоў.

А24. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

  1. Аднак __ не ўсё лісце ляціць долу, шмат яго застаецца на галінах.

  2. Дзяцел абстукаў __ як доктар хворага __ пень, агледзеў яго з усіх бакоў і скокнуў на куст.

  3. Лес акружаў вёску, у якой ён__ Андрэй __нарадзіўся, з усіх бакоў.

  4. Кольку Бурава __ нібы падмянілі ў той лістападаўскі дзень.

  5. На думку нашых продкаў__ ачышчэнне агнём было абавязковым абрадам перад жнівом, а для маладых людзей – перад шлюбам.

А25. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

  1. Тут растуць ліпы старыя і маладыя лыка якіх вельмі прыдатнае на лапці.

  2. Ён стаў яму замест бацькі.

  3. Нам сучаснікам блізкае і дарагое імя Адама Міцкевіча, яго любоў да чалавека працы.

  4. Закаваная ў ледзяны панцыр Дзвіна яшчэ драмала, але сонечныя промні і цёплы вецер ўжо пратачылі лёд.

  5. Неяк раніцай выйшаўшы на прагулку каля васьмі гадзін я заўважыў, што Якуб ужо вяртаецца з паходу.

А26. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дапушчаны пунктуацыйныя памылкі:

  1. Нібыта каморнік, мерае і мерае бусел балоты, падоўгу ўглядаецца сумным вокам у нікуды ці то імкнецца зазірнуць, што там, за даляглядам.

  2. Клён памятаў той далёкі-далёкі дзень, калі ў лес прыйшоў чалавек з рыдлёўкай, і, асцярожна падкапаўшы кволыя карэньчыкі, панёс яго ў вёску.

  3. Ільняное, белае адзенне спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да канца жыцця.

  4. Сёння неба ўжо было не такое далёкае і блакітнае, як скажам, улетку або ўвесну.

  5. Не туман па рацэ плыве – прыдрамалі ў цясніне аблокі.

А27. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропускаў ставіцца коска:

  1. Вялікі славянскі паэт Адам Міцкевіч жыве і ў Беларусі, і ў Польшчы __ і разам з братнімі народамі ідзе ў новы век.

  2. На белым свеце людзей многа, і __мабыць, да кожнага чалавека трэба мець спагаду.

  3. Вясной светлы сок прарывае бяросту __ і рэкі сплаўляюць ў мора свой панцыр.

  4. Пра спадчыну, якая дасталася __ і якую трэба перадаць нашчадкам, чалавек думаў спакон вякоў.

  5. Зрэдку цінькала ў верхавінах дрэў маленькая птушка __ ды яшчэ самотныя лісцікі падалі і павісалі на павуціне паміж дрэў.

А28. Адзначце складаназалежны(-я) сказ(-ы), у якім(-іх) даданая частка звязана з галоўнай пры дапамозе злучальнага слова:

  1. Па чаргаванню гукаў дзед Талаш устанавіў, што гэта ішоў чалавек.

  2. Кожны адчуваў, як унутры нешта дрыжыць.

  3. Над галавой, на старэнькіх ліпах, што ўзвышаліся над станцыйным будынкам, - птушынае вяселле.

  4. У тых мясцінах, адкуль пачынаюцца Дзвіна, Дняпро і Волга, шырока рассялілася магутнае племя крывічоў.

  5. Найпершай любоўю Скарыны была мова роднага краю, да якой ён і стараўся наблізіць мову сваіх перакладаў.

А29. Адзначце сказ(-ы) з рознымі відамі сувязі:

  1. Ноччу ўсчаўся лівень, лес апантана шумеў, елкі, здавалася, аж гулі ад ветраного напору, не перастаючы, ляскаталі лісцем бярозы, і Хведар думаў: зараз палье дождж.

  2. Колас глыбока разумеў прыроду, быў выключна праніклівым і назіральным, заўважаў тое, што для іншых заставалася непрыкметным, а потым з вялікай любоўю і цеплынёй ён перадаваў усё гэта ў сваіх творах.

  3. Лёгкая плынь ветру зноў заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо астаецца пячаць летняга адцвітання.

  4. На дарозе пластом пуху ўлёгся пыл, не ўздымаецца, а з бакоў вузкай выезджанай дарожкі, схіліўшы спелае калоссе, стаіць жыта і нізка кланяецца адзінокаму вечарам у гэтую пару лета ў полі чалавеку.

  5. Я глядзеў у неба і бачыў, як у вышыні над лесам адзінока кружыў коршак, і толькі яго тонкі адрывісты крык даносіўся да зямлі і абуджаў гэты лясны спакой.

А30. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца працяжнік:

  1. Але з таго, як Васіль трымаў цяпер сябе, цяжка было вывесці што-небудзь пэўнае__ такая скрытая была ў гэты момант душа яго.

  2. Гукні толькі __ і паявіцца на абрусе ўсё, што пажадае душа.

  3. Усё: зямля, дрэвы, стрэхі __ пакрылася звонкай ледзяной коркай.

  4. Нягледзячы на рознасць поглядаў і характараў, мы ўчатырох сыходзіліся ў адным __ нельга сядзець склаўшы рукі.

  5. Пасееш у пару __ будзеш мець хлеба гару.

А31. Адзначце, якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе з простай мовай:

Глядзіце Данік без кветак ідзе (К, к)рыкнуў Міхась (Т, т)ы што, згубіў іх.

1) “П, - а, - п?” 4) “П! – а. – П?”

2) “П! – а, - П?” 5) “П, - а: - П?”

3) “П! - а, - п.”

А32. Размясціце сказы ў такім парадку, каб атрымаўся звязны тэкст. Адзначце варыянт правільнага адказу.

1. Яны проста білі фашыстаў. 2. Змагаючыся з ворагам, яны не думалі пакідаць на сценах старой цытадэлі сляды аб сабе. 3. Яна ехала сюды, у Брэсцкую крэпасць, каб пабачыць, дзе спачывае яе дзіця, каб пакланіцца яго праху. 4. Але чым болей яна хадзіла, тым усё болей і болей пераконвалася: такіх, як яе сын, тут, у крэпасці, былі сотні. 5. Яна думала, што калі прыедзе сюды, дык абавязкова знойдзе сляды свайго сына.

1) 5, 3, 4, 1, 2; 4) 3, 5, 4, 2, 1;

2) 1, 2, 3, 5, 4; 5) 3, 4, 5, 1, 2.



3) 2, 1, 3, 4, 5;

Частка В

В1. Выпішыце слова(-ы) з прыстаўной літарай:

  1. вока __ мгненна; 4) маладая __ ольха;

  2. балотнай __ ржой; 5) __ узбраенне.

  3. з усіх __ абласцей;

В2. Выпішыце слова, напісанае правільна:

  1. безпамылковы; 4) бяссэнсіца;

  2. расчыніць (цеста); 5) раступіцца.

  3. рашчапленне (ядра)

В3. Запішыце назоўнік, які мае лексічнае значэнне:

штучны вадаём для плавання.

В4. Знайдзіце сказ(-ы), у якім(-іх) парушаны лексічныя нормы беларускай мовы. Запішыце правільна памылкова выкарыстанае слова:

  1. Марцін добра спяваў, весялеў людзей добрым словам.

  2. Вучні абагулілі назіранні і напісалі нядрэнны артыкул.

  3. Шоргаючы босымі нагамі па глінянай падлозе, ён паплёўся да нізкага акенца.

  4. Снег адганяў цемру, бяліў усё.

  5. Каб хоць адна парная ноч – пырснула б ужо зелень.



1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка